Пятница 21 июля 2017 года | 07:40
  • бел / рус
  • eng

Мікола Купава: Канстатацыя, што ў нас ёсць нейкае адраджэнне – гэта ілюзія

10.03.2017  |  Общество   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Мікола Купава: Канстатацыя, што ў нас ёсць нейкае адраджэнне – гэта ілюзія

Беларусаў заклікаюць годна адзначыць стогадовы юбілей Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ідэя незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі стала актыўна распрацоўвацца ў 1917 годзе на Усебеларускім з'ездзе (кангрэсе), што праходзіў у снежні ў будынку Гарадскога (цяпер Купалаўскага) тэатра ў Мінску. Ужо 21 лютага 1918 года Выканкам Рады Усебеларускага кангрэса звярнуўся да народа Беларусі з Першай Устаўной граматай, у якой аб'явіў сябе ўладай у Беларусі. 9 сакавіка 1918 адбылося першае ўрачыстае пасяджэнне Выканаўчага камітэта Рады кангрэса, на якім прынялі Другую Устаўную грамату, дзе Беларусь была абвешчана народнай рэспублікай. Выканаўчы камітэт пераўтварыўся ў Раду БНР. У межах Беларусі былі зацверджаны свабоды слова, друку, сходаў, забастовак, сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля, права на аўтаномію, раўнапраўе моў усіх нацыянальнасцяў Беларусі. У ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 года пасля дзесяцігадзінных спрэчак нязначнай большасцю галасоў Рада БНР прыняла Трэцюю Устаўную грамату, у якой абвясціла незалежнасць Беларусі. 

Хоць праіснавала БНР зусім няшмат, але, на думку мастака, старшыні аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя БНР Міколы Купавы, яна была вельмі ўдалай.

“Галоўны козыр тых, хто адмаўляе значнасць БНР, – што яна была створана пад нямецкай акупацыяй. Ну і што? – каментуе Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” Мікола Купава. – Наадварот, патрыятычныя сілы Беларусі ў тых цяжкіх умовах здолелі гэта зрабіць”.

У пацверджанне старшыня аргкамітэту прыводзіць факт: консул БНР ў Адэсе Сцяпан Некрашэвіч здолеў адкрыць там 23 пачатковыя беларускія школы і адну гімназію. На тагачаснай тэрыторыі Беларусі першую школу адкрылі ў Вільні ў 1915-ым, і да канца года іх налічвалася ўжо каля сотні.

На пытанне аб тым, якія ўрокі беларусам варта вынесці з гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, мастак лаканічна адказвае: “Проста не праспаць”. Як і сто гадоў таму, наш народ незаангажаваны ў нацыянальную ідэю, але тады знайшліся лідары, якія яго павялі.

Таму цяпер мы мусім годна адзначыць 100-гадовы юбілей незалежнасці. Так бы мовіць, яго “рэпетыцыю” аргкамітэт (у які ўваходзяць розныя культурныя, палітычныя, грамадскія дзеячы, арганізацыі і рухі) мяркуе правесці ўжо сёлета. Тыдзень таму ў Мінгарвыканкам даслалі паведамленне аб намеры ўскласці кветкі да будынка на Валадарскага, 9 25 сакавіка, дзе Рада БНР абвясціла яе незалежнасць.

“Прасіць дазволу на ўскладанне кветак мы не будзем, бо гэта выглядае дзіка і смешна,” – падкрэслівае Мікола Купава.

Пасля ўскладання кветак плануецца “народнае гулянне” ў размешчаным недалёка скверы Адама Міцкевіча. Праграма свята яшчэ распрацоўваецца, але арганізатары мяркуюць, што гэта будзе “прэлюдыя гукання вясны” як сімвал гукання беларускай ідэі. Плануецца, што на імпрэзе зачытаюць Трэцюю Устаўную грамату БНР, выступяць паэт Алесь Разанаў, бард Зміцер Захарэвіч і іншыя літаратары і выканаўцы, таксама будуць спевы і танцы. Зрэшты, на правядзенне гэтага мерапрыемства арганізатары ўсё ж папрасілі дазвол у гарадскіх уладаў, адказ павінны даць да 20 сакавіка.

“Палітычныя сілы 25 сакавіка робяць шэсце, ідуць да Купалы, а сюды (на Валадарскага. – ЕўраБеларусь.) – ніхто нават не заікнуўся. І прысвечана гэта будзе, хутчэй, дэкрэту аб дармаедах, а не Дню волі”, – заяўляе Мікола Купава і дадае, што аргкамітэт не будзе далучацца да запланаванага апазіцыяй шэсця.

Аднак сёлетнія мерапрыемствы будуць сціплымі, бо галоўныя ўрачыстасці плануюцца на 100-гадовы юбілей абвяшчэння незалежнасці БНР.

Найважнейшая задача цяпер – “легалізаваць” гістарычны будынак, у якім адбылася гэта падзея, бо пра яго мала хто ведае, лічыць Мікола Купава. На ім, на думку мастака, павінна быць мемарыяльная дошка, а таксама музей БНР. Ужо пасля сёлетняга Дня волі сябры аргкамітэту збіраюцца падаць заяўку на ўсталяванне мемарыяльнай дошкі на будынак. Таксама ў планах дамовіцца пра арэнду памяшкання тэатра Янкі Купалы, каб правесці ў ім сход. Ён адбудзецца ў любым выпадку, нават калі дазволу на арэнду тэатра не атрымаюць, адзначаюць арганізатары. 

Апроч таго аргкамітэт збіраецца заняцца перайменаваннем вуліцы Валадарскага ў гонар братоў Антона і Івана Луцкевічаў і правесці навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную юбілею.

“Мы павінны актыўна, смела сцвярджаць сваю пазіцыю і адзначаць свае святы, не чакаючы лепшых часоў. Канстатацыя, што ў нас ёсць нейкае мінімальнае адраджэнне – гэта ілюзія”, – перакананы Мікола Купава.

Другие новости раздела «Общество»

Дзеля выхаду да мора Беларусь гатовая ахвяраваць Палессем?
Дзеля выхаду да мора Беларусь гатовая ахвяраваць Палессем?
Эколагі і эканамісты пратэстуюць супраць будаўніцтва воднага шляху Е40, які злучыць Балтыйскае і Чорнае мора, прайшоўшы ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы.
Валянціна Шаўчэнка: Сяброўка – карэнная канадка – сустракае мяне словамі “Добрай раніцы!”
Валянціна Шаўчэнка: Сяброўка – карэнная канадка – сустракае мяне словамі “Добрай раніцы!”
Сярод усіх прамоў дэлегатаў VII з’езду беларусаў свету, бадай, самай яскравай і запамінальнай стала прамова прадстаўніцы Згуртавання беларусаў Канады.
Уладзiмір Макей, “легіянеры” і прах княгіні Радзівіл: у Мінску прайшоў VII з’езд беларусаў свету
Уладзiмір Макей, “легіянеры” і прах княгіні Радзівіл: у Мінску прайшоў VII з’езд беларусаў свету
15 – 16 ліпеня ў Мінску праходзіў VII з’езд беларусаў свету, у якім узялі ўдзел 160 дэлегатаў з замежжа і 145 з Беларусі.
Беларусь на последнем месте по количеству НПО в странах Восточного партнерства
Беларусь на последнем месте по количеству НПО в странах Восточного партнерства
В сравнении с другими странами региона Восточного партнерства, в Беларуси насчитывается наименьшее число общественных организаций как в абсолютных цифрах, так и в пересчете на 100 тыс. населения.
Таццяна Вадалажская: Універсітэт больш не “вішанька” на “торце” адукацыйнай сістэмы
Таццяна Вадалажская: Універсітэт больш не “вішанька” на “торце” адукацыйнай сістэмы
Месца Універсітэту ў сучасным свеце кардынальна мяняецца. Як і з кім выбудоўваць стасункі падчас “дажджу інавацый”?
Об оргдеятельностой игре по разработке интерфейсов коммуникации в инновационных процессах
Об оргдеятельностой игре по разработке интерфейсов коммуникации в инновационных процессах
В мае 2017 года Летучим университетом была проведена организационно-деятельностная игра с целью нахождения стратегии устойчивой коммуникации между субъектами инновационной деятельности в Беларуси.
Як мы ўплываем на клімат? (Фота і аўдыё)
Як мы ўплываем на клімат? (Фота і аўдыё)
Вядучыя эксперты ў галіне клімата і энергетыкі сабраліся на адкрытай лекцыі-дыскусіі ў Мінску, каб абмеркаваць, як змяняецца клімат і якую ролю ў гэтым працэсе адыгрывае дзейнасць чалавека.
Елена Тонкачева: Оценке ПА ОБСЕ беларусской ситуации крайне не хватает вопроса АЭС
Елена Тонкачева: Оценке ПА ОБСЕ беларусской ситуации крайне не хватает вопроса АЭС
Резолюция «Положение в Восточной Европе» с критикой Азербайджана, Беларуси и России принята и является рабочим документом ПА ОБСЕ, несмотря на ее отсутствие в итоговой Минской декларации.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 6, 2017
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 6, 2017
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 6, 2017.
Эльжбета Смулкова: Важна будаваць адносіны не толькі паміж урадамі, але і паміж людзьмі
Эльжбета Смулкова: Важна будаваць адносіны не толькі паміж урадамі, але і паміж людзьмі
Сёлета спаўняецца 25 гадоў усталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Польшчай. У Мінску адбылася сустрэча з першай амбасадаркай Польшчы ў Беларусі Эльжбетай Смулковай.
Взгляд беларусских правозащитников на правозащитную деятельность и вопросы сотрудничества
Взгляд беларусских правозащитников на правозащитную деятельность и вопросы сотрудничества
Представляем отчет по результатам исследования сектора правозащитных организаций и инициатив Беларуси.
Знос Асмалоўкі пад пытаннем: інвестара няма, а праект распрацаваны з парушэннямі
Знос Асмалоўкі пад пытаннем: інвестара няма, а праект распрацаваны з парушэннямі
Прэзентацыя праекта забудовы Асмалоўкі пераўтварылася ў балаган і патасоўку, людзі абураныя, што ім не далі выказацца, а грамадскія актывісты просяць адхіліць праект праз шэраг сур’ёзных парушэнняў.
Луч фонаря в темном подземелье
Луч фонаря в темном подземелье
Да, это я про Светлану Алексиевич. Талантливая, работоспособная, смелая, внимательная, скромная — у нее много достоинств.
"ANTI[GONE]". Как победить историю (Фото и видео)
"ANTI[GONE]". Как победить историю (Фото и видео)
13 июня в Музее-мастерской Заира Азгура в Минске в рамках проектного театра Центра "Арт Корпорейшн" состоялась премьера спектакля "ANTI[GONE]" режиссера Александра Марченко.
Как научить беларусов решать свои проблемы и предлагать инновации для человечества
Как научить беларусов решать свои проблемы и предлагать инновации для человечества
Государственная система образования перестала быть монополистом: людям уже нужно больше, чем корочка об окончании вуза.
Гражданское общество Беларуси: актуальное состояние и условия развития
Гражданское общество Беларуси: актуальное состояние и условия развития
Центр европейской трансформации подготовил аналитический обзор актуального состояния и условий деятельности организованного гражданского общества Беларуси.
Жарсці вакол Асмалоўкі: Не хочацца, каб Мінск згубіў яшчэ адно месца, па якія мы едзем у Вільню
Жарсці вакол Асмалоўкі: Не хочацца, каб Мінск згубіў яшчэ адно месца, па якія мы едзем у Вільню
Жарсці вакол лёсу сталічнай Асмалоўкі выклікаюць хвалю не толькі пратэстаў, але і крэатыву адносна развіцця квартала. Нечакана для ўсіх гэты раён стаўся месцам нараджэння грамадзянскай супольнасці.
Ветру хопіць усім. Энергетычная (р)эвалюцыя пачнецца з Наваградчыны (ФОТА)
Ветру хопіць усім. Энергетычная (р)эвалюцыя пачнецца з Наваградчыны (ФОТА)
Дакладней, ужо пачалася. 15 чэрвеня, у Міжнародны дзень ветру, таварыства “Зялёная сетка” арганізавала прэс-тур у Навагрудскі раён, дзе мы ўбачылі, як актыўна развіваецца ветраэнергетыка ў рэгіёне.
Возможности внедрения в регионах Беларуси механизмов обеспечения прав людей с инвалидностью
Возможности внедрения в регионах Беларуси механизмов обеспечения прав людей с инвалидностью
Центр европейской трансформации подготовил отчет по результатам исследования возможностей внедрения в регионах Беларуси механизмов для обеспечения реализации прав людей с инвалидностью.
Антычны тэатр.doc (Відэа)
Антычны тэатр.doc (Відэа)
Скульптуры правадыроў — як дэкарацыі для антычнай трагедыі. Спектакль "Антыгона" рэжысёра Аляксандра Марчанкі паказалі ў музеі Азгура.
"Повестка 50": от антисолидарности к взаимодействию

Что мешает формировать локальные повестки по реализации прав людей с инвалидностью в беларусских городах: недостаток ресурсов или традиционализм и "антисолидарность" местных сообществ?