Нечаканыя, супярэчлівыя, прыгожыя – рэкламшчык і дызайнер прыдумалі цішоткі з беларускім характарам.
Гісторыя маркі Zhart – гэта, па сутнасці, гісторыя двух сяброў – рэкламшчыка і дызайнера, якія аднойчы зразумелі, што складана купіць майку з прынтам пра нашу краіну, апроч варыянтаў “I love Belarus”. І, як часта гэта бывае, вырашылі зрабіць такую майку самі. Пасля чатырох гадоў спробаў і памылак, нарэшце, удалося стварыць сапраўды якасны прадукт, засталося толькі зрабіць яго даступным. Для гэтага хлопцы разгарнулі краўдфандынгавую кампанію. Якія яны – майкі з беларускім характарам, Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” спытала ў аднаго з аўтараў праекту Рамана Герасімава.
“Мы хочам пайсці крыху далей за простае нанясенне арнаменту на звыклыя рэчы”, – тлумачыць суразмоўца.
Праблемы канкурэнцыі з вялікай колькасцю рознага кшталту “вышымаек” і іншага беларусаарыентаванага адзення, якое стала з’яўляцца апошнім часам, хлопец не бачыць. На яго думку, марак, якія выпускаюць такую прадукцыю, насамрэч не так шмат, а якасных і пры гэтым даступных рэчаў – і таго менш.
Для Рамана і яго сябра Пятра Пішчанкі выраб маек з адлюстраваннем беларускай рэчаіснасці – больш, чым пошук добрага адзення ці спроба наладжвання бізнесу. Для іх калекцыя “Усё будзе фаўна” – магчымасць самім разабрацца ў сабе і наваколлі. Недарэмна яны кажуць, што іх прынты – “пра тое, што навокал. А можа быць, і ўнутры”.
“Мы ўбачылі ў беларусах не адзін стэрэатыпны вобраз. Яны могуць быць розныя, супярэчлівыя. І пытанне ў тым, ці змогуць людзі знайсці сябе ў гэтых прынтах”.
Дарэчы, такія людзі ўжо ёсць – гэта мадэлі з відэароліку, які сябры знялі для сваёй краўдфандынгавай кампаніі. Мускулісты заяц-тайскі баксёр з арнаментаванай стужкай замест баксёрскага бінта, лось-інтэлігент, ваўчыца-вегетарыянка, зубр-спартовец… Гэтыя вобразы ламаюць стэрэатыпы і ствараюць пэўны канфлікт, які, безумоўна, жыве ў кожнай беларускай душы.
“Асабіста мне хацелася паказаць, што ў нас ёсць інтэлігенты, як гэты лось. І што калі зубр – гэта не зубр Валера. Вобраз ваўчыцы – пра тое, што вегетарыянцы – не авечкі, а, наадварот, людзі са стрыжнем, бо вельмі цяжка адмовіцца ад смачных бургераў”, – кажа Раман.
Па яго словах, нягледзячы на не танны кошт – 30 рублёў за майку – сярод замоўцаў сустракаліся людзі з розным прыбыткам і з самых розных сфер – дактары, студэнты, ваенныя і нават адзін АМАПавец.
“Нельга навешваць ярлыкі на людзей. Няма такога праставатага талерантнага беларуса. Мы ўсе вельмі розныя, і калі капнуць глыбей, можна вельмі моцна здзівіцца”.
Рэалізаваць ідэю з пашывам маек аказалася не так проста, як здавалася ў тэорыі. Было недастаткова прыйсці на адну са шматлікіх швейных фабрык і дамовіцца – бо часам гэта абсалютна непаваротлівыя сістэмы. Як прызнаецца Раман, хлопцы набілі шмат гузакоў перад тым, як зрабілі добры прадукт.
Адпачатку сябры задалі сабе высокую планку якасці вырабаў: баваўняная тканіна пенье, якая не страчвае колер, не скатваецца, не губляе форму і ўлічвае анатомію чалавека, фарба на воднай аснове, якая не адчуваецца і застаецца яркай. Адзінае, чаго цяпер хочуць дасягнуць распрацоўшчыкі – гэта задаволіць попыт як мага большай колькасці людзей, а для гэтага трэба зрабіць прадукцыю таннейшай. Пры дапамозе краўдфандынгу Раман і Пётр збіраюцца знізіць сабекошт маек, выкарыстоўваючы перадзамовы. Замовіць майку падчас кампаніі можна на 40% танней. Да таго ж стваральнікі прапануюць замовы не толькі для рознічных пакупнікоў, але і для рытэйлераў, якім неабходна сертыфікаваць тавар.
У самой назве маркі – Zhart – закладзена пэўная іранічнасць аўтараў, якія лічаць, што ні да чаго нельга ставіцца занадта сур’ёзна. Ім самім забаўна назіраць, як два чалавекі без грошай могуць зрабіць падобны праект, у той час як многія буйныя фабрыкі чамусьці не могуць, хоць маюць для гэтага ўсё неабходнае. Калекцыя “Усё будзе фаўна”, спадзяюцца стваральнікі, стане добрым стартам для далейшых ідэй двух сяброў. Спыняцца хлопцы не збіраюцца.
Дапамагчы ў рэалізацыі праекта можа кожны, аказаўшы сваю фінансавую падтрымку яго арганізатарам, зайшоўшы па спасылцы.
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.
17 декабря 2018 года в Минске Летучий университет и Галерея TUT.BY провели публичную встречу с легендарным польским диссидентом, общественным деятелем и журналистом Адамом Михником.
Общественная кампания в защиту независимости Беларуси "Свежий ветер" предлагает "перезапустить" беларусскую государственность через Учредительное собрание и объявить "четвертую республику".
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.
10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
30 октября 2019 года в Минске состоится презентация и обсуждение документа "Противодействие гибридным угрозам: приоритеты для дорожной карты Восточного партнерства на период после 2020 года".
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.
На Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта з’явіліся новыя магчымасці — цяпер шэраг анлайн-курсаў можна не толькі глядзець, але і слухаць. Таксама там выкладзеныя ўсе відэа праекта "Мысли вслух".
В преддверии повторного показа спектакля "Прымітывы" проект Т.О.К. и Летучий университет приглашают принять участие в дискуссии о возможностях, границах и опыте работы с культурным наследием.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.