Среда 21 августа 2019 года | 20:04
  • бел / рус
  • eng

Ці стане ў Беларусі паэт «больш чым паэтам»?

04.03.2017  |  Общество
Ці стане ў Беларусі паэт «больш чым паэтам»? novychas.by

Саюз беларускіх пісьменнікаў, з’езд якога праходзіць у 4 сакавіка ў мінскім Палацы Мастацтваў, павінен граць большую ролю у грамадскім жыцці краіны.

Прынамсі, так лічаць некаторыя дэлегаты з’езду. Але ці ўдасца гэта зрабіць «па-за палітыкай»?

Гэтае мерапрыемства — з’езд СБП, — можна сапраўды назваць зборам «цвету нацыі». Не дзіва — у шэрагах гэтага аб’яднання былі Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Васіль Быкаў, Генадзь Бураўкін. Застаюцца яго сябрамі лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч, зоркі беларускага мастацкага слова: Уладзімір Някляеў, Алесь Разанаў. Уладзімір Арлоў, Віктар Марціновіч і шмат іншых — усіх не пералічыш. Падавалася б, такое «зорнае» мерапрыемства ў любой дзяржаве выклікала б ажыятаж у дзяржаўнага чынавенства (прынамсі, адказнага за культурніцкую палітыку) і сродкаў масавай інфармацыі, піша "Новы час".

Спрыяў такому збору, дарэчы, статут Саюзу: дэлегаты на з’езд не вылучаюцца па нейкіх квотах, і кожны сябра-пісьменнік можа ўзяць у ім удзел. З’езд лічыцца паўнамоцным, калі 50%+1 сяброў СПБ прыйшлі ў ім паўдзельнічаць. Усяго у СБП 470 сябраў, на з’езд прыйшоў 251 чалавек (прынамсі, так было зарэгістравана на пачатку мерапрыемства). І гэта яскрава паказвае: СБП — не «мёртвая» структура.

Між тым, уладныя чыноўнікі (прынамсі тыя, якія павінны апеквацца культурай) гэты пачэсны сход чамусьці праігнаравалі. Не прыйшлі запрошаныя прадстаўнікі Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі. Калі лічыць «прадстаўніком улады» дэпутатку парламента і намесніцу старшыні Таварыства беларускай мовы Алену Анісім, — то была «ад улады» толькі яна. Не было ў залі Палацу Мастацтваў камер дзяржаўных тэлеканалаў. І, дарэчы, мы так і не пачулі адказу ад таго ж Міністэрства культуры, ці ўключана гэтая, безумоўна аўтарытэтная пісьменніцкая арганізацыя, у пералік творчых саюзаў.

Не дзіва, што ў такіх варунках размова на з’ездзе ў асноўным ішла не пра персаналіі. На любым падобным мерапрыемстве галоўная інтрыга заключаецца ў тым, каго абяруць старшынёй арганізацыі на наступны тэрмін. Але не гэтым разам — пісьменнікі вырашалі, у якім рэчышчы ім рухацца далей увогуле.

Частка дэлегатаў, відавочна абураная такой «увагай» з боку ўлады, была за «радыкалізацыю» СБП. Уладзімір Някляеў, безумоўна, аўтарытэт сярод пісьменнікаў, нават выказаў незадаволенасць праектам выніковых дакументаў з’езду, якія былі прапанаваныя дэлегатам.

Яшчэ перад пачаткам з’езду Уладзімір Пракопавіч у размове з «НЧ» заўважыў, што СБП у адносінах з уладай занадта мяккі, усё чагосьці ад яе чакае, на нешта спадзяецца, у той час, як улада звяла пісьменніцкі саюз «да ўзроўню дармаедаў» (відавочна, ён меў на ўвазе неўключэнне СБП у пералік творчых саюзаў, — сябры ўсіх такіх саюзаў, якія не трапілі ў спіс Мінкульта, павінны плаціць «дармаедскі збор»). Па яго словах, Саюз павінен заняць больш ўцямную пазіцыію па ўсіх пытаннях: па пытаннях беларускай мовы і культуры, па пытаннях абароны незалежнасці краіны, яе ідэнтычнасці. І, нарэшце, дамагацца вяртання сваёй, адабранай уладамі, уласнасці — Дому літаратараў у Мінску. То бок, выказаць жорсткую і палітычную пазіцыю.

Тое самае спадар Някляеў адзначыў, вітаючы сябраў-пісьменнікаў ад імя дэмакратычнай апазіцыі. «Я зірнуў зараз у рэзалюцыю нашага з’езду, і скажу вам, што я не ўсцешыўся з гэтай рэзалюцыі. «Мы канстатуем, мы адзначаем, вы выказваем, мы падкрэсліваем, заклікаем, запаўняем» і гэтак далей. Ніводнага слова «патрабуем». Безумоўна, місія пісьменніка, яго прызначэнне ў гэтым свеце — пісаць. Але ў часы, калі перад Беларуссю стаіць пытанне, быць ці не быць, СБП — найстарэйшая творчая арганізацыя краіны — павінен заявіць уцямна і цвёрда сваю грамадзянскую пазіцыю. Над намі твораць здзек. Нас то не прызнаюць творчай арганізацыяй, то патрабуюць даказаць, што Вярцінскі, Касько, Разанаў, — пісьменнікі», — у прыватнасці заўважыў Някляеў.

«Мы патрабуем вярнуць зрабаваную маёмасць — вось што павінна быць напісана тут, — меў на ўвазе рэзалюцыю Някляеў. — Каб мы яе зрабілі цэнтрам беларушчыны, дзе б акумулявалі сілы і пашыралі дзеянне гэтых сіл на Беларусь. І калі ўжо ўлада, рэжым пачаў нешта гаварыць пра беларускасць, пра беларускую гісторыю, дык нам мала слоў. Зрабіце дзеянне, крок. Вярніце тое, што ў нас забралі. Дайце нам доступ да тэлебачання, да радыё, да сродкаў масавай інфармацыі. Мы патрабуем роўных умоў у дзяржаўных выдавецтвах, — вось што тут павінна быць напісана», — заклікаў дэлегатаў Някляеў.

І пры гэтым адзначыў, што не трэба палохацца азначэння «палітыка». «Колькі разоў я пра гэта казаў, і чуў у адказ: «Уладзімір Пракопавіч, вы ўцягваеце нас у палітыку». Слухайце, сёння — усё палітыка. Куды ні ўступі — ці ў гэта ўступіш, ці ў палітыку. І рабіць выгляд, што гэта не так, што гэтага не існуе, неяк увесь час падлашчвацца пад уладу, пад рэжым — гэта абсалютна няправільная пазіцыя», — рэзаў з трыбуны Някляеў.

Някляеў у гэтым быў, відавочна, не адзіны. Напрыклад, Уладзімір Арлоў напачатку з’езду сказаў «НЧ», што таксама чакае ад СБП пазіцыі. «Я чакаю. Што з’езд выкажацца не толькі па літаратурных пытаннях, але і прыме заяву ў падтрымку нашай незалежнасці, чакаю, што будзе высокі ўзровень размовы пра нашы літаратурныя справы, і ўвогуле культурную сітуацыю ў нашай дзяржаве, дзе цяпер назіраецца той перыяд, калі змагаюцца розныя тэндэнцыі. З аднаго боку, ідзе гаворка пра «мяккую беларусізацыю, з другога боку, ставяцца помнікі гарадавым, як гэта адбылося літаральна днямі — тым, каго Антон Чэхаў называў «держимордами». І на адкрыцці гэтага помніка прысутнічае міністр культуры», — зазначыў Арлоў.

Спадар Арлоў прыгадаў акадэміка Вернадскага, які казаў, што ў складаныя і пераломныя для грамадства і краіны эпохі чалавек навукі і творца не мае права хавацца ў сваім кабінеце, адседжвацца за сваім пісьмовым сталом, бо гэта будзе шкодзіць яму не толькі як грамадзяніну, але і як навукоўцу і творцу.

Гэта, адзначыў спадар Арлоў, усведамляюць большасць яго калег. Невыпадкова, адзначыў ён, СБП «трапіў у спіс падазроных, дармаедскіх саюзаў». «Я думаю, што ў тых умовах, у якіх мы жывем, трапленне ў такі спіс азначае высокую ацэнку працы», — зазначыў знакаміты пісьменнік.

Тым не менш, з трыбуны з’езду гучалі і іншыя думкі. Спаршыня Тварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў, вітаючы з’езд, адзначыў, што саюзу пісьменнікаў «не варта ператварацца ў нейкую палітычную арганізацыю ці партыю — слава богу, у нас іх больш дзесяці ў нашай краіне, а рабіць штодзённую працу па нашай нацыянальнай адукацыі людзей. Кніга Арлова, напрыклад, часам лепей, чым дваццаць дэманстрацый і трыццаць мітынгаў». Кожны з нас павінен займацца сваёй правай», — дадаў Трусаў.

Канешне, дзіўна чуць гэта ад чалавека, які балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў і здолеў праціснуць у парламент Алену Анісім, які ў свой час абвяшчаў тую ж Анісім кандыдатам на пасаду прэзідэнта — ну куды ўжо больш палітыкі? Але тым не менш.

Хто б не стаў у выніку старшынём СБП — яму будзе складана. Складанасць у тым, як знайсці сярэдзіну паміж «творчым саюзам», СБП як арганізацыяй, і грамадскай пазіцыяй яго сябраў. З аднаго боку ж, сапраўды, справа пісьменніка — у творчым адлюстраванні рэчаіснасці. Але вядома нават са школьнага курсу фізікі, што «прыбор», якім ёсць пісьменнік у адлюстраванні той самай рэчаіснасці, непазбежна ўплывае на вынік «эксперыменту», — то бок, на тую самую рэчаіснасць. Пісьменнік не можа пісаць, будучы «выключаным» з тых працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве.

Куды пойдзе СБП — у бок «радыкалізацыі», альбо застанецца больш «памяркоўным», — залежыць нават не ад асобы яго старшыні, а ад таго, як будуць дзейнічаць сябры арганізацыі. Відавочна ж, што стаўленне ўлады да СБП вызначалася не пазіцыяй Барыса Пятровіча (Сачанкі), які быў старшынём мінулую кадэнцыю, а тым, што ў шэрагах саюзу — нялюбыя ўладзе Алексіевіч, Арлоў і Някляеў.

А таму, у прынцыпе, СБП няма чаго губляць. Можа быць, асэнсаваннем гэтага і абумоўленая «радыкалізацыя» часткі пісьменніцкай арганізацыі.

Другие новости раздела «Общество»

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Образование в Беларуси не меняется, потому что государство заинтересовано в дешевой и в меру грамотной рабочей силе.
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
11 марта 1882 года в Сорбонне Эрнест Ренан прочел свою знаменитую лекцию "Что такое нация".
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Я знаю, что такое национальная валюта, но не знаю, что такое национальный характер.
Культурная политика как фактор развития (Фото)
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
Татьяна Водолажская: Беларусам не свойственно рефлексировать свои эмоции и рассказывать о них
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Философия — это то, чем я занимаюсь.
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
30 января 2019 года в Гомеле прошел информационный день программы ЕС "Восточное партнерство".
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Четыре года борьбы за Осмоловку ее жителей и активистов принесли победу: первый послевоенный микрорайон Минска сносить не будут.
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич в своем блоге в Фейсбуке поделился размышлениями, которые озаглавил "О правилах поведения".
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест тлумачыць, "што можа развіць і забіць" грамадзянскую супольнасць Беларусі.
Спор философа с Богом за Беларусь
Спор философа с Богом за Беларусь
"Бороться с Богом мне незачем, а вот поспорить за Беларусь — есть повод", — пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
17 декабря 2018 года в Минске Летучий университет и Галерея TUT.BY провели публичную встречу с легендарным польским диссидентом, общественным деятелем и журналистом Адамом Михником.
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 12, 2018.
"Повестка 50": история одной кампании

Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)

Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Перспективы политического протеста в России: эскизный набросок

Нельзя понять анатомию человека, основываясь исключительно на анатомии обезьяны. Человек продвинулся в своей эволюции куда дальше.