Суббота 24 августа 2019 года | 02:28
  • бел / рус
  • eng

"Дыстант" Лятучага ўніверсітэта. Як навучыцца без хатніх заданняў і кантролю

18.01.2017  |  Общество   |  Ганна Валынец, "Заўтра тваёй краіны",  
"Дыстант" Лятучага ўніверсітэта. Як навучыцца без хатніх заданняў і кантролю

У Беларусі паявілася анлайн-пляцоўка дыстанцыйнай адукацыі — Платформа, створаная Лятучым універсітэтам.

Гл.: Дыстанцыйная латформа Лятучага ўніверсітэта

Дыстанцыйная анлайн-адукацыя ў Беларусі існуе ўжо колькі гадоў, але ў выглядзе асобных курсаў. Большасць з іх створаная не беларусамі.

"Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца вонкавыя пляцоўкі, такія як Coursera, "ПостНаука", Prometheus ці Акадэмія Arzamas, — кажа Таццяна Вадалажская, каардынатарка Лятучага ўніверітэта. — Усё часцей можна бачыць анлайн-курсы, куды адмыслова запрашаюць беларусаў. Напрыклад, прысвечаныя менеджмету культуры і індустрыі крэатыўнасці. Таварыства беларускай мовы ўжо пэўны час ладзіць анлайн-курсы для выкладчыкаў, таксама анлайн-курсы праводзіў Lawtrend ды іншыя".

Аналагі ёсць у ВНУ і бізнес-сферы, але ніводную з пляцовак нельга назваць масавай і адкрытай для шырокага кола карыстальнікаў і розных правайдэраў.

Таццяна Вадалажская

Частковы пераход у анлайн — атрыбут сучаснасці

На сусветным узроўні гэта не інавацыя: колькі год таму нават ішла гаворка, што анлайн заменіць усю адукацыю.

Трэнд спаў, а дыстанцыйная адукацыя заняла сваю нішу.

"Частковы пераход у анлайн зрабіўся атрыбутам сучаснай сусветнай адукацыі, і гаворка ідзе пра платформы, дзе, прайшоўшы курс, можна атрымаць крэдыты ў дадатак да балаў у асноўнай навучальнай установе", — кажа Таццяна Вадалажская.

Такім чынам, дыстанцыйная адукацыя ўбудоўваецца ў традыцыйную сістэму, змяняе і будзе змяняць яе структуру.

Ніхто не створыць змест пра Беларусь, апроч нас саміх

Гэта тычыцца і беларускай адукацыі ў будучыні. Дыстанцыйная форма магла б стаць штуршком да рэформ.

"Традыцыйныя сістэмы павінны пераглядаць свае змест і форму, рэагаваць на міжнародны рынак адукацыі. Гэты штуршок мацнейшы за прыняцце рашэнняў зверху, — лічыць Таццяна Вадалажская. — І гэта сапраўды канкурэнцыя зместу, лектараў, фарматаў, якой зараз няма сярод навучальных устаноў. Праўда, каб канкурэнцыя зрабілася заўважнай, сфера мусіць значна ўзрасці. Але гэта магчыма".

Сёння шмат беларусаў уключаныя ў замежныя анлайн-сістэмы.

"Але ніхто не прапануе змест пра Беларусь і ніхто яго не створыць, апроч нас. А наш інтэлектуальны патэнцыял я заўсёды ацэньвала высока", — гаворыць каардынатарка Лятучага ўніверсітэта.

Лятучы ўніверсітэт адкрыў пляцоўку і запрашае далучыцца

Каб рэалізаваць гэты патэнцыял, у снежні 2016 году Лятучы ўніверсітэт запусціў анлайн-пляцоўку дыстанцыйнай адукацыі.

Яна мае напаўасветніцкі фармат. Няма хатніх заданняў і кантролю, хаця такія магчымасці таксама прадугледжаны. Затое прапануюцца пытанні для роздуму аўдыторыі ад студэнтаў да пенсіянераў.

"Хацелася б, каб мы маглі зацікавіць адмыслоўцаў, зрабіць курсы не проста цікавымі, але даваць праз іх кірунак развіцця. Я разлічваю на тых, хто прагне самаразвіцця і адукацыі па-за фармальнымі межамі", — тлумачыць Таццяна Вадалажская.

Курсы складаюцца з 4-9 заняткаў, утрымліваюць відэа і спіс літаратуры ці дадатковыя файлы. Зараз на платформе знаходзяцца курсы Міхала Анемпадыстава, Ігара Бабкова, Ірыны Дубянецкай, сумесны курс Вольгі Орышавай і Галіны Русецкай, а таксама курс, створаны па матэрыялах школы "Горад".

Апроч курсаў на платформе прадстаўленыя і запісы публічных лекцый.

Лятучы ўніверсітэт шукае правайдэраў курсаў

У бліжэйшых планах стваральнікаў — прасоўваць саму платформу, каб атрымаць водгук аб тым, што больш цікавіць людзей, а таксама пашыраць базу правайдэраў, якія гатовыя далучыцца і прапанаваць свае курсы.

Змест можа прапаноўваць не толькі Лятучы ўніверсітэт.

"Нашыя курсы звязаныя з метадамі і падыходамі да мыслення, мы кажам аб гісторыі ідэй і менш скіраваныя на практычныя тэмы накшталт менеджменту. Але калі хтосьці прапануе такі курс дастаткова высокага ўзроўню — гэта ўзбагаціць платформу", — падсумоўвае Таццяна Вадалажская.

Свае прапановы па супрацы на платформе можна дасылаць адміністрацыі рэсурса праз электронную пошту: flyuniby@gmail.com.

«Заўтра тваёй краіны»

Гл. таксама: DP.Fly-Uni.Org — адноўленая дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта

Другие новости раздела «Общество»

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Образование в Беларуси не меняется, потому что государство заинтересовано в дешевой и в меру грамотной рабочей силе.
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
11 марта 1882 года в Сорбонне Эрнест Ренан прочел свою знаменитую лекцию "Что такое нация".
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Я знаю, что такое национальная валюта, но не знаю, что такое национальный характер.
Культурная политика как фактор развития (Фото)
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
Татьяна Водолажская: Беларусам не свойственно рефлексировать свои эмоции и рассказывать о них
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Философия — это то, чем я занимаюсь.
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
30 января 2019 года в Гомеле прошел информационный день программы ЕС "Восточное партнерство".
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Четыре года борьбы за Осмоловку ее жителей и активистов принесли победу: первый послевоенный микрорайон Минска сносить не будут.
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич в своем блоге в Фейсбуке поделился размышлениями, которые озаглавил "О правилах поведения".
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест тлумачыць, "што можа развіць і забіць" грамадзянскую супольнасць Беларусі.
Спор философа с Богом за Беларусь
Спор философа с Богом за Беларусь
"Бороться с Богом мне незачем, а вот поспорить за Беларусь — есть повод", — пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
17 декабря 2018 года в Минске Летучий университет и Галерея TUT.BY провели публичную встречу с легендарным польским диссидентом, общественным деятелем и журналистом Адамом Михником.
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 12, 2018.
"Повестка 50": история одной кампании

Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)

Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Перспективы политического протеста в России: эскизный набросок

Нельзя понять анатомию человека, основываясь исключительно на анатомии обезьяны. Человек продвинулся в своей эволюции куда дальше.