Суббота 25 марта 2017 года | 20:28
  • бел / рус
  • eng

Зварот Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП адносна будучыні тэлеканала "Белсат"

29.12.2016  |  Общество   |  Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП,  
Зварот Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП адносна будучыні тэлеканала "Белсат"

29 снежня 2016 года Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці выступіў са зваротам у адрас міністра замежных спраў Польшчы адносна будучыні тэлеканала "Белсат".

Зварот

Каардынацыйнага камітэта
Беларускай нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

"Пра будучыню тэлеканала "Белсат"

Міністру замежных спраў Рэспублікі Польшча
Вітальду Вашчыкоўскаму

29 снежня 2016 года

Паважаны спадар міністр,

Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, аб'яднаныя ў рамках Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, занепакоены будучыняй тэлеканала "Белсат".

У першую чаргу мы б хацелі выказаць шчырую ўдзячнасць Рэспубліцы Польшча за шматгадовую палітычную і фінансавую падтрымку існавання тэлеканала "Белсат" з 2007 года як незалежнага тэлевізійнага праекта, які прапануе беларускаму тэлегледачу інфармацыю і ацэнкі, свабодныя ад уплыву прадстаўнікоў улады.

Дзякуючы падтрымцы Польшчы, роўна як Еўрапейскага Саюза і іншых партнёраў, якія падзяляюць каштоўнасць свабоды слова, тэлеканал "Белсат" змог заваяваць сваё месца і аўдыторыю ў Беларусі ў няпростых умовах інфармацыйнай несвабоды і дыскрымінацыі незалежных СМІ. Важна таксама адзначыць, што абсалютная большасць уласных праграм тэлеканала вырабляецца сіламі беларускіх журналістаў, а таксама з запрашэннем шырокага спектру экспертаў, лідэраў меркавання і проста актыўных грамадзян нашай краіны.

За мінулыя 9 гадоў тэлеканал "Белсат":

  • стаў важнай часткай незалежнай медыяпрасторы Беларусі, нягледзячы на шматразовыя адмовы ў яго афіцыйнай рэгістрацыі і ціск на журналістаў канала за іх прафесійную дзейнасць з боку беларускіх уладаў;
  • склаўся як важны інструмент фармавання беларускай ідэнтычнасьці на аснове праеўрапейскіх каштоўнасцей;
  • зарэкамендаваў сябе як праект у няспынным развіцці, які здольны да чулага рэагавання на падзеі, што адбываюцца ў навакольнай рэчаіснасці, а таксама пошуку новых форм і сродкаў дыялогу з гледачом і рознымі групамі інтарэсаў у беларускім грамадстве.

У сувязі з гэтым нас вельмі турбуе апублікаваная ў розных СМІ Польшчы і Беларусі інфармацыя аб намеры польскага ўраду істотна скараціць фінансаванне тэлеканала "Белсат", а таксама адмовіцца ад вяшчання на беларускай мове. Наяўнасць невялікага беларускамоўнага тэлеканала, стымулюючага нацыянальную і грамадзянскую самасвядомасць многіх жыхароў нашай краіны, бачыцца значна больш правільным адказам на актуальныя выклікі інфармацыйнай вайны, чым агучаныя ў медыя альтэрнатывы. Перспектыва закрыцця канала, якая таксама абмяркоўваецца, прывядзе да яшчэ больш негатыўных наступстваў, у прыватнасці, сур'ёзнаму паслабленню супраціву агрэсіўнай прапагандзе ідэалогіі "рускага свету" ў Беларусі.

Безумоўна, права рашэння лёсу тэлеканала належыць тым, хто яго засноўваў і падтрымліваў усе гэтыя гады — польскаму ўраду і іншым міжнародным партнёрам. Разам з тым, было б няправільным недаацэньваць уклад у існаванне "Белсата", зроблены беларускімі стэйкхолдарамі: экспертамі, журналістамі, прадстаўнікамі арганізацый грамадзянскай і культурніцкай супольнасцей нашай краіны. У сувязі з гэтым, нам бачыцца дзіўным, няправільным і неапраўданым, што беларускія партнёры фактычна пазбаўлены права голасу і не запрошаны да абмеркавання будучыні тэлеканала "Белсат".

Падобнага роду рашэнні маюць высокую важнасць для многіх суб'ектаў унутры Беларусі, могуць у значнай ступені адбіцца на ўнутрыпалітычным кантэксце краіны. Грамадзянская супольнасць Беларусі адкрыта і зацікаўлена ў абмеркаванні лёсу тэлеканала "Белсат" разам з іншымі зацікаўленымі бакамі, а таксама чакае больш поўнага ўключэння ў гэты працэс шырокага спектру беларускіх партнёраў.

Каардынацыйны камітэт БНП ФГС УП

Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства заснавана ў ліпені 2010 года, аб'ядноўвае на аснове праеўрапейскіх каштоўнасцей больш за 80 арганізацый і ініцыятыў розных сфер дзейнасці.

Спампаваць тэкст

Скачать текст

Download text

Другие новости раздела «Общество»

Дзясяткі журналістаў затрыманы па ўсёй Беларусі 25 сакавіка
Дзясяткі журналістаў затрыманы па ўсёй Беларусі 25 сакавіка
Беларуская асацыяцыя журналістаў сабрала факты затрыманняў і пераследу журналістаў.
День Воли в Минске: массовые задержания
День Воли в Минске: массовые задержания
В районе Академии наук проходят массовые задержания людей.
На Акадэміі навук затрымліваюць усіх, нават замежных журналістаў
На Акадэміі навук затрымліваюць усіх, нават замежных журналістаў
Пра гэта паведамляюць журналісты Радыё Свабода ў сацсетках.
ОМОН захватил офис "Вясны"
ОМОН захватил офис "Вясны"
Об этом в соцсетях сообщил Сержук Сыс.
Спецслужбы знялі Уладзіміра Някляева ноччу з цягніка
Спецслужбы знялі Уладзіміра Някляева ноччу з цягніка
Сёння ноччу на мяжы ў Берасці з цягніка міліцыя зняла Ўладзіміра Някляева, які вяртаўся з Варшавы ў Беларусь.
Власть сделала ставку на силовой разгон Дня Воли в Минске?
Власть сделала ставку на силовой разгон Дня Воли в Минске?
Только накануне вечером Мингорисполком дал разрешение на митинг, изменив место и время сбора людей. Заявители сняли подписи под заявкой.
Владимир Мацкевич: Режим сам по себе не падет и демократия вдруг не наступит
Владимир Мацкевич: Режим сам по себе не падет и демократия вдруг не наступит
Власть нагло нам врет — и оппозиция тоже. Уже 20 лет гражданское общество следует за эмоциями, потому что «времени нет» и «надо что-то делать».
Родственники задержанных "боевиков": никаких провокаций они не готовили
Родственники задержанных "боевиков": никаких провокаций они не готовили
Задержанные «боевики» давно не связаны с «Белым легионом» и не готовили никаких провокаций на День Воли.
В ближайшее время в Куропатах власти создадут мемориальный комплекс
В ближайшее время в Куропатах власти создадут мемориальный комплекс
Об этом Александр Лукашенко заявил во время общения с трудовым коллективом ИООО «Арвибелагро», передает БЕЛТА.
Влад Величко: Власть приняла решение, на каком языке она хочет говорить с обществом
Влад Величко: Власть приняла решение, на каком языке она хочет говорить с обществом
Общество, закатанное под асфальт после 2010 года, расколото, демотивировано и не готово к диалогу.
На Акрэсціна вызваляюць месцы?
На Акрэсціна вызваляюць месцы?
З Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна выганяюць бяздомных і п'яніцаў, праваабаронцы паведамляюць пра перавод затрыманых 15 сакавіка пасля "маршу недармаедаў" у Жодзіна.
Кіраўніка клуба «Патрыёт» адпусцілі: Тое, што адбываецца - нейкі жах
Кіраўніка клуба «Патрыёт» адпусцілі: Тое, што адбываецца - нейкі жах
Кіраўніка бабруйскага вайскова-спартыўнага клуба «Патрыёт» Мікалая Міхалькова дапытвалі ўсю ноч і зранку адпусцілі.
Кастрычніцкую плошчу патрулюе АМАП з аўтаматамі
Кастрычніцкую плошчу патрулюе АМАП з аўтаматамі
АМАП патрулюе Кастрычніцкую плошчу з аўтаматамі. Два чалавекі знаходзяцца на плошчы, два — у метро, перадае «Наша Ніва».
Основатель "Белого легиона" сообщил о задержании руководителя клуба "Патриот" Николая Михалькова
Основатель "Белого легиона" сообщил о задержании руководителя клуба "Патриот" Николая Михалькова
Основатель «Белого легиона» Сергей Бульба (Числов) сообщил о задержании своего брата, руководителя клуба «Патриот» Николая Михалькова.
КГБ: среди задержанных активистов "Белого легиона" профессиональные боевики
КГБ: среди задержанных активистов "Белого легиона" профессиональные боевики
Комитетом госбезопасности возбуждено уголовное дело по факту обучения и подготовки к участию в массовых беспорядках (ч.3 ст.293 УК РБ).
Андрей Казакевич: Спад волны акций неизбежен — ситуация требует оргструктуры, ее нет
Андрей Казакевич: Спад волны акций неизбежен — ситуация требует оргструктуры, ее нет
Продолжению уличных акций требуется логистика, планирование, продуманная информационная поддержка. Власти, в свою очередь, делают все, чтобы не дать сформироваться организации протестов.
В списках задержанных по делу о "массовых беспорядках" - 21 человек
В списках задержанных по делу о "массовых беспорядках" - 21 человек
Сегодня, по информации правозащитников, список фигурантов уголовного дела пополнился четырьмя новыми фамилиями.
Абвешчаны збор дапамогі затрыманым 15 сакавіка ў Мінску
Абвешчаны збор дапамогі затрыманым 15 сакавіка ў Мінску
Родныя і сябры, а таксама ўсе неабыякавыя да лёсу затрыманых да і пасля Маршу недармаедаў у Мінску 15 сакавіка і асуджаных на суткі, абвясцілі адкрыты збор у дапамогу арыштаваным.
48 праваабарончых арганізацый звярнуліся з адкрытым лістом да Лукашэнкі
48 праваабарончых арганізацый звярнуліся з адкрытым лістом да Лукашэнкі
Праваабаронцы свету заклікаюць беларускага кіраўніка спыніць рэпрэсіі.
Вячаслаў Сіўчык завочна арыштаваны на 15 сутак
Вячаслаў Сіўчык завочна арыштаваны на 15 сутак
Суд Савецкага раёна Мінска прызнаў лідара рузу салідарнасці “Разам” Вячаслава Сіўчыка арганізатарам акцыі 3 сакавіка ў Курапатах.
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?

Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.

Социальная база программ трансформаций в Беларуси

Представляем вашему вниманию отчет по результатам социологического исследования "Социальная база программ трансформаций в Беларуси".

В Беларуси растет страх: будем ли мы следующей Украиной?

Отношения между Россией и Беларусью никогда не были легкими.

Владимир Мацкевич: Режим сам по себе не падет и демократия вдруг не наступит

Власть нагло нам врет — и оппозиция тоже. Уже 20 лет гражданское общество следует за эмоциями, потому что «времени нет» и «надо что-то делать».