Воскресенье 28 мая 2017 года | 21:24
  • бел / рус
  • eng

"Белсат" і ЕГУ: падабенства непадобных

24.12.2016  |  Общество   |  Павел Баркоўскі, Лятучы ўніверсітэт,  
"Белсат" і ЕГУ: падабенства непадобных

Апошні тыдзень у беларускім медыяполі віруе тэма пазбаўлення фінансавання і магчымага закрыцця польскага беларускамоўнага тэлеканала "Белсат", які адмыслова арыентаваны на гледача з Беларусі.

Грамадская дыскусія спарадзіла дастаткова супрацьлеглыя думкі як наконт праекта "дэмакратычнага канала для Беларусі звонку" ўвогуле, так і наконт яго фармата, зместу і г.д. Відавочна, што для грамадскасці гэтыя пытанні з’яўляюцца дастаткова знакавымі і "пякучымі". І нездарма ў гэтым кантэксце раз-пораз мільгала згадка пра Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — іншы прыклад буйнога праекта для Беларусі, што робіцца за мяжой.

На мой погляд, іх сітуацыя ў вачах беларускага грамадства дастаткова сіметрычная і выглядае на базавы дэфіцыт даверу. Справа ў тым, што абодва гэтыя пачынанні, як бы яны крытычна адзін да аднога не ставіліся, маюць агульны стратэгічны план: арыентацыя на рэалізацыю вонкавых мэтаў тых структур, што іх фінансуюць, з мінімальным зваротам да грамадскай думкі дзеля высвятлення пазіцыі на свой конт ці наконт якасці ўласнай прадукцыі для таго ж грамадства. Адсюль ідзе навочнае грэбаванне крытычнымі заўвагамі ў свой бок ад прадстаўнікоў мясцовых НДА ці інтэлектуалаў, блогераў, журналістаў, невысокія выдаткі на падтрымку належнай рэпутацыі ў мэтавай аўдыторыі, праца на "справаздачнасць" перад вышэйшымі структурамі. Што не адмаўляе магчымасці "энтузіязму на месцах", там дзе падобныя праекты даюць абсяг свабоды для сваіх удзельнікаў.

Надзвычай крытычнае стаўленне грамадскасці да абедзвюх азначаных ініцыятыў можна патлумачыць дзеяннем наступных фактараў:

  1. Нам, беларускай грамадскасці, наогул патрэбны падобныя праекты (незалежнае еўрапейскага ўзроўню тэлебачанне, сучасны беларускі незалежны ўніверсітэт), але не ў прапанаваным фармаце — тут форма нібыта забівае змест і тады лепш, каб наогул такога не было, чым каб было як не належыць! Гэта ўстаноўка перфекцыянізму ў грамадскіх справах, што трымае пэўны стандарт: праект мусіць трымацца ідэалаў беларускай грамадскасці, а не вонкавых структур, інакш беларусам ён не патрэбны.
  2. Нам неабходны праект, які б чуйна рэагаваў на інтарэсы і патрэбы свайго грамадства. Адсюль перабольшана крытычная рэакцыя ў тыя нешматлікія часы, калі менеджары такіх праектаў наогул слухаюць медыяпрастору для атрымання зваротнай сувязі — нарэшце, з’явілася магчымасць камунікаваць і ўплываць хоць трохі. Гэта рызыкоўная гульня, бо праекты сапраўды могуць зняць з фінансавання, але спрацоўвае вышэйзгаданы перфекцыянізм: праект альбо працуе як належыць, альбо "ў паламаным выглядзе" ён нам не патрэбны зусім. Часам лепш нічога, чым "абы як".
  3. Мы наогул падазрона ставімся да структур з непразрыстым менеджментам. Што ЕГУ, што "Белсат" па зразумелых прычынах не спяшаюцца рабіць публічнай сваю кадравую, адміністрацыйную, фінансавую палітыку, і выяўляецца гэта толькі ў часе скандалаў ці крызісных момантаў. І тады прыгадваецца ўсё: і вялікая колькасць "варагаў" (палякаў ці літоўцаў у межах структур, што прымаюць рашэнні), і спрэчныя пытанні ў вызначэнні "беларускасці" самога праекта, неабходнасці рэалізацыі тых ці іншых ініцыятыў і закрыцця перспектыўных напрамкаў.
  4. Мы пачынаем паступова гартавацца ў якасці супольнасці, што ўсведамляе свае інтарэсы і адказнасць за грамадскія справы. Таму мы гатовы ўжо да сімвалічнага (пакуль яшчэ, на жаль, не фізічнага) перахопу падобных вялікіх праектаў, каб разумець іх не як справу знешняга маніпулятыўнага ўздзеяння на Беларусь, але як частку нашых уласных задач і мэтаў па развіцці супольнасці і краіны, частку супольнай дзейнасці і адказнасці за яе вынікі.
  5. Мы, нарэшце, пачынаем камунікаваць паміж сабой па пытаннях, што ёсць добрым ці благім для стратэгічнага развіцця нацыі і краіны, і гатовыя тое рабіць у публічнай прасторы. Гэта таксама адзнака паўставання пачуцця грамадскай адказнасці за сваё і грамадскае жыццё.

Адсюль можна зрабіць агульную выснову: чым больш беларусы абмяркоўваюць падобныя з’явы, тым больш шанцаў, што прыйдзе тое заўтра, калі ад слоў мы зможам перайсці да справы. І не толькі крытыкаваць існуючае, што робяць за нас, але супольна рабіць нешта грамадска значнае, і рабіць яго так, як адпавядае актуальным і стратэгічным патрэбам самой беларускай грамадскасці.

Тэкст упершыню быў апублікаваны ў блоге Паўла Баркоўскага ў Фэйсбуку:

Другие новости раздела «Общество»

Интеллектуалы из гетто
Интеллектуалы из гетто
Интервью философа и методолога Владимира Мацкевича украинскому изданию «Фокус».
Андрэй Ягораў: Захады Украіны супраць расійскай прапаганды – стрэл у нагу самому сабе
Андрэй Ягораў: Захады Украіны супраць расійскай прапаганды – стрэл у нагу самому сабе
Забарона расійскіх сацсетак і георгіеўскай стужкі не вырашае праблемы, але абмяжоўвае свабоду, фундаментальныя правы чалавека і дэмакратыю.
Иван Веденин: Зачем «снимать ведро с головы» и как научиться видеть будущее?
Иван Веденин: Зачем «снимать ведро с головы» и как научиться видеть будущее?
Для этого нужно... сыграть. Именно в таком состоянии актуального мышления, как организационно-деятельностная игра (ОДИ), могут открыться перспективы развития корпорации, страны, человечества.
Даследаванне Lawtrend: Беларускія суды не размаўляюць у Сеціве па-беларуску
Даследаванне Lawtrend: Беларускія суды не размаўляюць у Сеціве па-беларуску
Як спадзяюцца даследчыкі, Вярхоўны суд, сайт якога плануецца зрабіць агульным парталам для ўсёй судовай сістэмы, улічыць рэкамендацыі, распрацаваныя Цэнтрам прававой трансфармацыі.
Память о войне
Память о войне
В годы моего детства все взрослые помнили войну. Собственно, взрослыми и были те, кто помнили.
Таццяна Вадалажская: Мы намагаемся адчуць сябе гаспадарамі горада, бо ў нас гэтага адчування няма
Таццяна Вадалажская: Мы намагаемся адчуць сябе гаспадарамі горада, бо ў нас гэтага адчування няма
Чаму архітэктура Мінска становіцца аб’ектам крытыкі, якія задачы спрабуе вырашыць урбаністыка і якія праблемы стаяць за “правам на горад”?
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 4, 2017
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 4, 2017
Перед вами четвертый выпуск электронного бюллетеня LawtrendMonitor за 2017 год.
Чернобыльский телемарафон на Blog-TV Trixter (Видеозапись эфира от 26 апреля 2017 года)
Чернобыльский телемарафон на Blog-TV Trixter (Видеозапись эфира от 26 апреля 2017 года)
4-часовая попытка осознания современной проблематики Чернобыля.
Аляксандр Тамковіч: Для мяне краўдфандынгавая кампанія – як лакмусавая паперка
Аляксандр Тамковіч: Для мяне краўдфандынгавая кампанія – як лакмусавая паперка
Журналіст распачаў збор сродкаў, каб выдаць унікальную кнігу пра сучасных беларускіх творцаў.
Топ ярких цитат Владимира Мацкевича: о чем рассказал философ гомельчанам (Фото)
Топ ярких цитат Владимира Мацкевича: о чем рассказал философ гомельчанам (Фото)
19 апреля в Гомеле в рамках «Городских собраний ГДФ» с лекцией «(НЕ)зависимая Беларусь» выступил философ и методолог Владимир Мацкевич.
Информированность беларусов об онкологических заболеваниях
Информированность беларусов об онкологических заболеваниях
Уже довольно давно специалистам стало понятно, что онкологические заболевания требуют особого подхода, который не исчерпывается чисто медицинскими мероприятиями.
Праваабаронцы: Выдварэнне Алены Танкачовай з краіны – палiтычна матывавана
Праваабаронцы: Выдварэнне Алены Танкачовай з краіны – палiтычна матывавана
Пазбаўленне вядомай праваабаронцы права на ўезд у Беларусь цягам трох гадоў і адмова скарачэння гэтых тэрмінаў маюць палітычны падтэкст.
Обучение за рубежом: первые участники Erasmus+ делятся опытом и советами
Обучение за рубежом: первые участники Erasmus+ делятся опытом и советами
Программы Европейского Союза для беларусской молодежи открывают сегодня много возможностей учиться за рубежом. Как это работает, кто и с какими впечатлениями возвращается на родину?
Вольга Смалянка: Беларусь рэдка ідзе на вырашэнне пытанняў у плоскасці палітычных правоў
Вольга Смалянка: Беларусь рэдка ідзе на вырашэнне пытанняў у плоскасці палітычных правоў
Калі раней Беларусь спрабавала сыйсці ў галіну сацыяльных правоў і давала справаздачу па іх, цяпер такой магчымасці няма, бо зададзены канкрэтныя палітычныя пытанні.
"Дело "Белого легиона". Мы не должны молчать!
"Дело "Белого легиона". Мы не должны молчать!
У каждого человека в биографии найдется воспоминание о группе, коллективе, сообществе, которые оставили след на всю жизнь.
Мірныя сходы: ніякіх дазволаў, толькі паведамленні
Мірныя сходы: ніякіх дазволаў, толькі паведамленні
Як павінны дзейнічаць арганізатары акцый, улады і праваахоўнікі? Праваабаронцы ў Мінску абмеркавалі праблему свабоды сходаў і прапанавалі змены ў заканадаўства.
Слова як зброя: літаратары, філосафы і музыкі падтрымалі зняволеных патрыётаў (Фота і відэа)
Слова як зброя: літаратары, філосафы і музыкі падтрымалі зняволеных патрыётаў (Фота і відэа)
У кнігарні “ЛогвінаЎ” адбыўся інтэлектуальны марафон салідарнасці “РАЗАМ” з беларусамі, затрыманымі па так званай “справе патрыётаў”.
Антон Астаповіч: Пытанне мемарыяла ў Курапатах аўралам вырашыць не ўдасца
Антон Астаповіч: Пытанне мемарыяла ў Курапатах аўралам вырашыць не ўдасца
Улады гатовыя да дыялогу адносна мемарыялізацыі ўрочышча, а пераглядаць ахоўныя зоны не мае сэнсу.
Белорусы отмечают Пасху
Белорусы отмечают Пасху
В 2017 году дни празднования по Григорианскому и Юлианскому календарю совпадают, поэтому христиане всех конфессий отмечают Пасху одновременно 16 апреля.
Хто і як у Беларусі засвойвае "заходнія грошы" (Аўдыё)
Хто і як у Беларусі засвойвае "заходнія грошы" (Аўдыё)
На хвалях Радыё "Свабоды" абмяркоўваем, наколькі эфектыўная заходняя дапамога для Беларусі, хто бярэ пад кантроль "заходнія грошы" і ці зменяць рэпрэсіі ўладаў характар заходняй дапамогі.
Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак”

Незалежныя эксперты па маніторынгу Балонскага працэса бачаць сэнс у працягу Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі для нашай краіны, але з узмацненнем яе ўмоваў.