Суббота 24 августа 2019 года | 02:35
  • бел / рус
  • eng

Бізнесоўцы: Дзяржава вызваляе прастору для грамадскіх ініцыятыў

17.12.2016  |  Общество   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Бізнесоўцы: Дзяржава вызваляе прастору для грамадскіх ініцыятыў socialweekend.by

У Мінску прайшоў чарговы фінал конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. На якой мове трэба размаўляць з бізнесам і якая яна – карпаратыўная сацыяльная адказнасць па-беларуску?

Сацыяльнае прадпрымальніцтва набірае ўсё большыя абароты, бізнес усё актыўней падтрымлівае грамадска значныя ініцыятывы. Знайсці камунікацыю паміж бізнесоўцамі і вынаходнікамі, якія прагнуць удасканаліць навакольны свет, ужо каторы год дапамагае Social Weekend. Каманда Мінскага паўмарафона “Крылы Анёлаў” у складзе дзяцей з цяжкімі захворваннямі ў калясках і іх бацькоў, а таксама пратэз рукі, які праграміст стварыў для свайго бацькі, стартавалі менавіта пра падтрымцы SW. Гэта пляцоўка, на якой кожны можа прапанаваць сваю ідэю, атрымаць фінансавую дапамогу на яе рэалізацыю, прайсці навучанне і знайсці аднадумцаў.

Конкурс праводзіцца з 2013 года двойчы на год, і цяпер праходзіў ужо ў восьмы раз. Апроч новых праектаў ён стаў адметны яшчэ і тым, што ўпершыню ў склад журы ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў – эканомікі і адукацыі.

У фінал конкурса прайшлі 16 прац са 160 заявак самай разнастайнай накіраванасці: ад інтэрнэт-крамы па продажы прадукцыі з бабуліных агародаў да “ідэальнага гораду”. Як зазначылі члены журы, поспех той ці іншай ініцыятывы залежыць не столькі ад самога праекту, колькі ад актыўнасці яе аўтараў і жадання працаваць. Бо нават падаць заяўку на конкурс трэба адважыцца, не кажучы ўжо пра напружаную працу па рэалізацыі свайго праекта.

На думку членаў журы, сказаць, што ў аднаго праекта атрымаецца знайсці фінансавую падтрымку, а ў другога – не, немагчыма. У той жа час гэта не конкурс інвестпраектаў, дзе чакаюць вяртання інвестыцый. Адрозненне сацыяльных праектаў ад бізнесу ў тым, што ў выпадку апошняга вяртаюцца грошы, а ў выпадку першага – сацыяльны эфект.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пацікавілася ў журы і арганізатараў конкурса, чаму прадпрымальнікам важна падтрымліваць грамадска значныя ініцыятывы і наколькі  беларускі бізнес нарасціў сацыяльную актыўнасць за апошнія гады.

“Сацыяльная падтрымка для бізнесу важная таму, што з часам людзі вырастаюць і хочуць дапамагчы грамадству, зрабіць нешта карыснае”, – кажа дырэктар і заснавальнік Gurtam Аляксей Шчурко.

Кіруючы партнёр Civitta Даніэль Крутцына напаўжартам заўважае, што карпаратыўная сацыяльная адказнасць у Беларусі мае дастаткова працяглую традыцыю.

“Я помню, нам пастаянна сыпаліся просьбы з боку дзяржавы падтрымаць яслі, падтрымаць спорт, дабудаваць стадыён. Але тут мясцовыя ўлады вырашаюць, у якім рэчышчы малому бізнесу трэба быць сацыяльна адказным – а гэта таксама сацыяльная адказнасць, проста ў спецыфічнай беларускай форме. Але што я бачу новага – гэта рух знізу ўверх, калі ёсць мясцовая ініцыятыва людзей, якім чагосьці не хапае. І вялікая заслуга Social Weekend у стварэнні платформы, каб яны былі пачутымі”, – мяркуе Даніэль.

Кіраўнік Social Weekend Аляксандр Скрабоўскі, сам чалавек бізнесу, тры гады таму не разлічваў, што яго праект стане доўгатэрміновым.

“Тры гады таму ў Беларусі было дзве з паловай кампаніі, у якіх існаваў дакумент аб карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, які перыядычна перачытвалі, калі трэба было некаму дапамагчы, – распавядае Аляксандр. – Цяпер іх лік ідзе на дзясяткі, і гэта не проста талмуд, што ляжыць на стале, а ён сапраўды ўкараняецца”.

Кіраўнік SW зазначае, што адбылося пэўнае саспяванне, калі кампаніі ўжо не падтрымліваюць усе ініцыятывы запар, а спецыялізуюцца на канкрэтных кірунках. Чаму сітуацыя змянілася?

“Таму што запыт у людзей, якія прапаноўвалі ідэі, быў “дайце грошай, і мы зробім”. А мы цягам усяго конкурса вучым, што грошы вы атрымаеце пасля, калі дакажаце, што здольныя гэта рэалізаваць без іх. І такая мова зразумелая бізнесу”, – гаворыць Аляксандр Скрабоўскі.

Бізнесовец Аляксандр Кныровіч прыводзіць у прыклад краўд-эканоміку, якая апошнім часам стала развівацца гіганцкімі тэмпамі.

“Мне здаецца, апошнія два гады ў нас адбываецца змена грамадства. Мы 20 год пражылі ў канцэпцыі “дзяржава сочыць за ўсім”, але раптам у дзяржавы скончыліся грошы. І яна сыходзіць са шматлікіх сфер, вызваляючы прастору для рознага кшталту грамадскіх ініцыятыў”,  – лічыць прадстаўнік журы.

Тую ці іншую падтрымку – у выглядзе дзяржаўнай пратэкцыі, экспертнага кансультавання, рэкламы, частковага ці поўнага фінансавання атрымалі ўсе фіналісты восьмага конкурса. Народную любоў у выглядзе прыза глядацкіх сімпатый атрымаў праект інтэрнэт-крамы “Бабулін часнок”. Ідэя ў тым, каб дапамагаць пенсіянерам легальна і з камфортам прадаваць сваю прадукцыю, а ахвотным ужываць у ежу натуральныя прадукты хутка, зручна і бяспечна набываць іх.

У прамым сэнсе рублём (і Гран-пры конкурса) беларускі бізнес прагаласаваў за прает “ТатаЗала”. Ініцыятыва прыцягвае татаў у школьныя спратзалы, каб разам бавіць час з дзецьмі.

Цалкам пакрыць фінансаванне пры ўмове стварэння інтэрактыву і прыцягнення турыстаў паабяцалі праекту “Музей вылічальнай тэхнікі” ў Мядзелі, куды трэба закупіць мэблю.

Дапамогу атрымалі 15 з 16 прац, а гэта значыць, што хутка ў нашай краіне могуць з’явіцца рэчы, якія робяць свет крышачку лепшым.

Другие новости раздела «Общество»

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Образование в Беларуси не меняется, потому что государство заинтересовано в дешевой и в меру грамотной рабочей силе.
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
11 марта 1882 года в Сорбонне Эрнест Ренан прочел свою знаменитую лекцию "Что такое нация".
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Я знаю, что такое национальная валюта, но не знаю, что такое национальный характер.
Культурная политика как фактор развития (Фото)
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
Татьяна Водолажская: Беларусам не свойственно рефлексировать свои эмоции и рассказывать о них
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Философия — это то, чем я занимаюсь.
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
30 января 2019 года в Гомеле прошел информационный день программы ЕС "Восточное партнерство".
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Четыре года борьбы за Осмоловку ее жителей и активистов принесли победу: первый послевоенный микрорайон Минска сносить не будут.
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич в своем блоге в Фейсбуке поделился размышлениями, которые озаглавил "О правилах поведения".
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест тлумачыць, "што можа развіць і забіць" грамадзянскую супольнасць Беларусі.
Спор философа с Богом за Беларусь
Спор философа с Богом за Беларусь
"Бороться с Богом мне незачем, а вот поспорить за Беларусь — есть повод", — пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
17 декабря 2018 года в Минске Летучий университет и Галерея TUT.BY провели публичную встречу с легендарным польским диссидентом, общественным деятелем и журналистом Адамом Михником.
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 12, 2018.
"Повестка 50": история одной кампании

Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)

Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Перспективы политического протеста в России: эскизный набросок

Нельзя понять анатомию человека, основываясь исключительно на анатомии обезьяны. Человек продвинулся в своей эволюции куда дальше.