Вторник 17 января 2017 года | 00:44
  • бел / рус
  • eng

У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная расправам над псіхічна хворымі падчас нацыстскай акупацыі

09.12.2016  |  Общество   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная расправам над псіхічна хворымі падчас нацыстскай акупацыі Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Упершыню ў беларускай публічнай прасторы гучыць сур'ёзная і маладаследаваная тэма, прысвечаная гісторыі лёсаў псіхіятрычных хворых у нашай краіне ў гады Другой Сусветнай вайны.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пабывала на адкрыцці выставы, прысвечанай гэтай доўгі час закрытай і шакуючай тэме.

Праект ”Ад дэгуманізацыі да забойства”, які праходзіць у сталічнай галерэі “Ў”, ладзяць Цэнтр публічнай гісторыі Еўрапейскага каледжа Liberal Arts ў Беларусі пры падтрымцы фонду «Памяць, адказнасць і будучыня» (ФРГ), фонду імя Генрыха Бёля (ФРГ).

Прадстаўнік ECLAB Аляксей Братачкін распавёў, што ідэя выставы нарадзілася пасля гутарак з псіхіятрам Алегам Айзбергам, які займаецца гісторыяй беларускай псіхіятрыі.

– Пра гэта вельмі мала кажуць, і мы вырашылі запрасіць гісторыкаў, каб ажыццявіць гэты праект, – сказаў Аляксей Братачкін. – Адна з цэнтральных ідэй выставы – паказаць механізм сацыяльнага выключэння.

Псіхіятр Алег Айзберг распавёў аб тым, як тэма нацыстскіх эксперыментаў і знішчэнняў псіхічна хворых выйшла ў публічную прастору спачатку Германіі, а затым і свету.

– Усе ведаюць, што быў Нюрнбергскі працэс, але мала хто ведае пра гэты працэс над урачамі. Паводле яго матэрыялаў была апублікавана кніга на нямецкай мове “Медыцына без чалавечнасці”. Яна была выдадзена накладам у 10 000 асобнікаў у 1947 годзе, але пра яе ніхто не даведаўся, бо ўрачэбная асацыяцыя Германіі выкупіла ўвесь наклад.

Кніга была перавыдадзена толькі напрыканцы 1960-х гадоў, і пра яе даведалася шырокая грамадскасць. Але да 1990-х гадоў гэтай тэмай займалася вузкае кола спецыялістаў, пакуль раптам у архівах штазі не былі знойдзены дакументы аб 70 000 знішчаных псіхічна хворых пацыентах. Тэмай сталі займацца прафесійныя гісторыкі, пачалі выдавацца кнігі, ладзіцца выставы.

Алег Айзберг

 – Чаму гэтая тэма доўга замоўчвалася ў медыцыне? Раней уяўлялася, што існавалі нацыстскія функцыянеры, якія прымушалі дактароў выконваць загады, а тыя проста падпарадкоўваліся. Але насамрэч менавіта псіхіятры стаялі ля стырна знішчэння пацыентаў, як і стэрылізацыі. Малавядомы факт, што закон аб стэрылізацыі псіхіятрычных пацыентаў быў цалкам падрыхтаваны яшчэ да прыхода Гітлера да ўлады ў Прусіі, – зазначыў Алег Айзберг.

У Савецкім Саюзе, на думку псіхіятра, была яшчэ адна прычына замоўчвання тэмы: на фоне агульнай колькасці ахвяр вайны і рэпрэсій асобная група знішчаных псіхіятрычных хворых проста згубілася…

Гісторык Васіль Матах называе яшчэ некалькі прычын. Па-першае, у СССР існавала свая карная псіхіятрыя. Па-другое – агульная стратэгія адзінства савецкага народа, якая выключала асобнае вылучэнне яўрэяў, беларусаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў і груп людзей. Аднак пра тэму знішчэння душэўнахворых у Беларусі распавядае ў сваёй працы нямецкі даследчык Крысціян Герлах.

Васіль Матах

На выставе можна прасачыць эвалюцыю ідэі дасканалага чалавека праз злачынствы, здзейсненыя ў гады Другой Сусветнай вайны, да сучаснай памяці аб іх. Тут прадстаўлены матэрыялы па яўгеніцы, ідэях расавай гігіены. Частка выставы, прысвечаная Беларусі, адметная наяўнасцю кінахронікі, у якой адным з кіраўнікоў СС зняты момант забойства пацыентаў магілёўскай псіхіятрычнай лякарні ў газавай камеры восенню 1941 года. Апроч таго прадстаўлены фатаграфіі тагачаснай працоўнай калоніі ў Навінках, дзе працавалі псіхічна хворыя, таксама забітыя ўвосені 1941 года. Гэта найбольш вядомыя, але не ўсе выпадкі нацыстскіх злачынстваў такога кшталту ў Беларусі. Куратары выставы падрыхтавалі мапу, якая візуалізуе вядомыя на сённяшні дзень месцы згубы душэўнахворых. Усяго на тэрыторыі нашай краіны падчас акупацыі было забіта ад дзвюх да трох тысяч душэўнахворых.

Адным з першых гісторыкаў, якія пачалі даследаваць гэтую тэму ў Беларусі, стала Вікторыя Латышава. На яе думку, сучаснае грамадства гатова да таго, каб гаварыць пра яе.

Намеснік кіраўніка дыпмісіі ФРГ у Беларусі Аня Лютар, якая прачытала сваю прамову па-беларуску, зазначыла, што вялікая колькасць людзей не можа пазбавіць меншую колькасць быць людзьмі, і пра гэта трэба памятаць.

Аня Лютар

Сярод прысутных на прэзентацыі слухачоў аказаўся псіхіятр, які распавёў, што на месцы ў раёне Навінак, дзе стаяла лазня, у якой у 1941 годзе газам труцілі хворых, Свята-Елісавецінскі манастыр цяпер будуе гандлёва-выставачны цэнтр. Ён прапанаваў звярнуцца да кіраўніцтва манастыра з прапановай паставіць там памятны знак у гонар тых трагічных падзей.

Напрыканцы студэнты канцэнтрацыі “Сучаснае мастацтва і тэатр” ECLAB зачыталі дакументальныя сведчанні забойстваў пацыентаў, што змяшчаліся ў спецыяльных псіхіятрычных установах Беларусі.

Выстава “Ад дэгуманізацыі да забойства: лёс псіхіятрычных хворых у Беларусі (1941–1944 гг.)” працуе ў сталічнай галерэі “Ў” з 8 да 20 снежня, у яе межах запланаваны шэраг тэматычных лекцый і круглых сталоў. Уваход на мерапрыемствы вольны.

Другие новости раздела «Общество»

Беларусь возвращает пограничный контроль на российский границе?
Беларусь возвращает пограничный контроль на российский границе?
Туристы сообщают, что видели стационарные контрольные пункты в Мстиславском районе.
Мининформации ограничило доступ к ряду интернет-ресурсов
Мининформации ограничило доступ к ряду интернет-ресурсов
Министерство информации Беларуси ограничило доступ к интернет-ресурсам, размещавшим ненадлежащую рекламу.
Валютныя ўклады жыхароў Беларусі за 2016 год скараціліся на $700 млн
Валютныя ўклады жыхароў Беларусі за 2016 год скараціліся на $700 млн
Па стане на 1 студзеня 2017 года тэрміновыя валютныя ўклады насельніцтва склалі 6 млрд 998,9 млн долараў.
Более170 биатлонистов требуют принять меры против российских спортсменов
Более170 биатлонистов требуют принять меры против российских спортсменов
Более 170 биатлонистов из разных стран мира подписали письмо Международному союзу биатлонистов.
ЕС дасць Беларусі грошы на будаўніцтва цэнтраў размяшчэння мігрантаў
ЕС дасць Беларусі грошы на будаўніцтва цэнтраў размяшчэння мігрантаў
Цягам бліжэйшых некалькіх гадоў у Беларусі за грошы Еўрасаюза будуць пабудаваныя некалькі цэнтраў размяшчэння мігрантаў.
Мечта и фантазия о парламентской республике
Мечта и фантазия о парламентской республике
Диктатура — это плохо, диктатура — это очень плохо.
Камітэт у абарону журналістаў заклікаў улады Беларусі вызваліць блогера Лапшына
Камітэт у абарону журналістаў заклікаў улады Беларусі вызваліць блогера Лапшына
Блогер з грамадзянствам Ізраілю і Расіі Аляксанр Лапшын быў затрыманы ў Мінску 14 снежня як асоба, абвешчаная ў міжнародны вышук.
Завтра в Беларуси - снег и гололедица
Завтра в Беларуси - снег и гололедица
16 января в отдельных районах Беларуси ожидается кратковременный снег.
500-годдзе беларускай ідэнтычнасці
500-годдзе беларускай ідэнтычнасці
Францыск Скарына стварыў магутны імпульс для фармавання сваёй краіны, але і да сёння распачаты першадрукаром працэс нацыятворчасці незавершаны.
Интерактивная карта неблагоприятных и опасных явлений дополнена новым функционалом
Интерактивная карта неблагоприятных и опасных явлений дополнена новым функционалом
Новое развитие получил совместный проект Беларусского Красного Креста и МЧС.
В ближайшие дни температура не опустится ниже -10°С
В ближайшие дни температура не опустится ниже -10°С
15 января Беларусь останется в поле пониженного атмосферного давления и под влиянием малоактивных фронтальных систем.
Повестка дня для Беларуси на 2017 год антикоммунизма
Повестка дня для Беларуси на 2017 год антикоммунизма
Хлопушки, фейерверки, танцы, тосты закончились. Как у кого, а у меня наступил Год антикоммунизма.
Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2017 год
Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2017 год
У адпаведнасці з дакументам, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу будуць падрыхтаваныя і ўнесеныя праекты 33 законаў.
В Беларуси проходит акция "Птушкі ля кармушкі"
В Беларуси проходит акция "Птушкі ля кармушкі"
Цель акции – напомнить всем, как важно подкармливать птиц в холода, когда найти корма под снегом – непростая задача, к тому же зимой нужно больше энергии на обогрев, а значит и еды.
Андрэю Бандарэнку пагражае яшчэ 2 гады турмы
Андрэю Бандарэнку пагражае яшчэ 2 гады турмы
Зняволенаму праваабаранцу Андрэю Бандарэнку прад'яўлена новае абвінавачванне па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу – злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы.
«Правозащитники против пыток» представили «картину» мест содержания административно арестованных
«Правозащитники против пыток» представили «картину» мест содержания административно арестованных
Учитывая абсолютную закрытость изоляторов временного содержания и центров изоляции правонарушителей, правозащитник осуществили мониторинг через анкетирование лиц, отбывших аресты.
"Граффитисты" проиграли суд Следственному комитету
"Граффитисты" проиграли суд Следственному комитету
Суд Партизанского района Минска отказал в удовлетворении иска фигурантам "дела граффитистов" о защите чести и достоинства.
Минтруда пояснило, что считает тяжелой ситуацией для освобождения от уплаты "налога на тунеядцев"
Минтруда пояснило, что считает тяжелой ситуацией для освобождения от уплаты "налога на тунеядцев"
Человек с такой ситуацией «может обращаться в местные советы депутатов или в исполкомы, если им делегировано право предоставления льготы по выплате сбора на финансирование госрасходов».
Прафсаюзы пачынаюць збор подпісаў за адмену дэкрэта аб “дармаедах”
Прафсаюзы пачынаюць збор подпісаў за адмену дэкрэта аб “дармаедах”
“Калі ўлады не адрэагуюць на нашу ініцыятыву, пакідаем за сабой права на калектыўныя дзеянні”, – кажа кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч.
Почти 25.000 беларусов признали себя тунеядцами
Почти 25.000 беларусов признали себя тунеядцами
Около 24.000 человек уплатили сбор на финансирование госрасходов, сообщил на брифинге начальник главного управления налогообложения физических лиц МНС Михаил Рассолько.
Уладзімір Дунаеў: Дарожная карта ў сферы  вышэйшай адукацыi можа не быць выканана

Для мабілізацыі адукацыйных рэформ у Беларусі неабходна, каб загучаў голас грамадскасці.

«Правозащитники против пыток» представили «картину» мест содержания административно арестованных

Учитывая абсолютную закрытость изоляторов временного содержания и центров изоляции правонарушителей, правозащитник осуществили мониторинг через анкетирование лиц, отбывших аресты.

Владимир Мацкевич: Беларусь остается «ментально советской» страной (Аудио)

8 декабря 1991 года в охотничьей резиденции Вискули в Беловежской пуще была поставлена точка в истории Советского Союза.

Мечта и фантазия о парламентской республике

Диктатура — это плохо, диктатура — это очень плохо.