Пятница 23 августа 2019 года | 17:36
  • бел / рус
  • eng

Кінаэксперты: З боку дзяржавы было б добра працягваць пазіцыю неўмяшальніцтва

08.12.2016  |  Общество   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Кінаэксперты: З боку дзяржавы было б добра працягваць пазіцыю неўмяшальніцтва

За апошнія два гады беларускае незалежнае кіно зрабіла вялікі крок наперад. Яно ёсць, але што далей? Ці патрэбна ўмяшальніцтва дзяржавы ў кінаіндустрыю і колькі кінафестываляў неабходна Беларусі?

Прарыў ёсць, але скараць сусветныя фестывалі рана

У Мінску прайшла нефармальная сустрэча прадстаўнікоў кінавытворчасці па выніках беларускага кінагода, на якой было пра што пагаварыць і паспрачацца.

Сёлетні год прывёў супольнасць айчынных кінапрафесіяналаў у эйфарыю. Запомніўся ён перадусім поспехамі стужак Улады Сяньковай “Граф у апельсінах”, якая пабывала на замежных кінафестывалях, і “Душы мёртвыя” Віктара Красоўскага, што перамагла на фестывалі “Бульбамуві”. Апроч таго з’явілася шмат новых імёнаў і прац.

“Гэта прамежкавая кропка, мы не ведаем, у што яна выльецца: ці будзе гэта крок наперад, ці застанецца на ўзроўні нацыянальнага ўсплеску”, – зазначыў , праграмны дырэктар кінафестывалю “Лістапад” Ігар Сукманаў і заклікаў стрымана ставіцца да поспехаў незалежных рэжысёраў.

Тым не менш ганарыцца сапраўды ёсць чым.

“Ледзь не падвоілася колькасць фестываляў, за год выйшла шэсць поўных метраў. Пройдзены этап, калі мы прыязджалі кудысьці з паказамі, і чулі “Беларускае кіно? Яно існуе?”, напрыканцы года стала зразумела: так, яно ёсць. Але пытанне ў якасці: што далей?” – паставіў пытанне  прадзюсар Леанід Каліценя.

“Дастаткова знакавай падзеяй для індустрыі, як бы мы да гэтага не ставіліся, з трох беларускіх фільмаў, якія выйдуць у шырокі пракат, два – фільмы Андрэя Курэйчыка, абсалютна незалежнага ад дзяржавы чалавека, які паспрабаваў стварыць нейкае падабенства гэтай індустрыі. Таксама наша арганізацыя міжнародны канцэрн “Інтэрфільм” прыняла рашэнне з наступнага года перайсці да прадзюсавання беларускага кіно”, – паведаміў прадстаўнік кінапракату Сяргей Козыраў.

У сваю чаргу каардынатар нацыянальнага конкурса “Лістападу” Мікалай Лаўрынюк зазначыў, што пераломным стаў усё ж 2015 год, але казаць, што беларускае кіно можа скараць сусветныя фестывалі, пакуль рана.

“Яно цікава ў лакальным кантэксце”, – мяркуе Мікалай Лаўрынюк.

Нягледзячы на тое, што сёлета адбыўся “фестывальны выбух” у сферы кіно (апроч традыцыйнага “Лістапада” ўпершыню ў Мінску ў поўную моц праходзіў “Бульбамуві”, “Cinema Perpetuum Mobile”, а таксама дэбютаваў фестываль “Кіназмена”), спецыялісты ўпэўнены, што ў Беларусі ўсё яшчэ мала такіх падзей.

“Я заўжды задаю пытанне: чым адна кніга стварае канкурэнцыю іншай, адна карціна – іншай карціне? Мне здаецца, чым больш фестываляў, тым лепш у першую чаргу для гледача, а ў другую – для рэжысёра”, – патлумачыў прадстаўнік дэбютнага фестывалю “Кіназмена” Ігар Асмалоўскі.

“Аўтар – глядач – дзяржава” – хто лішні?

Мадэратар сустрэчы культуролаг і выкладчык Майстэрні сацыяльнага кіно Максім Жбанкоў звярнуў увагу, што ўсе самыя яркія фільмавыя ініцыятывы ўзніклі па-за межамі дзяржаўнай вытворчасці.

“Я б не быў галаслоўным наконт дзяржаўнага кіно: ёсць анімацыя, дакументальныя працы, – не згадзіўся Ігар Сукманаў. – Хаця найчасцей “Беларусьфільм” ацэньваюць з пазіцыі гульнявога кіно, і ў выніку атрымліваецца, што ёсць толькі тэлевізійны фармат, які да кіно не мае адносін. Апошнія два гады адметныя развіццём незалежнага кіно, раней, нават калі яно існавала, то мела характар лабараторыі. Цяпер маладыя рэжысёры зразумелі, што спадзявацца на кагосьці, апроч сябе, нельга, і пайшлі смела ў бой. Але нават вялікі аб’ём незалежных беларускіх карцін на экранах кінатэатраў – гэта, як ні парадаксальна, унёсак дзяржавы”.

Леанід Каліценя зазначыў, што структура “Беларусьфільма” за 25 гадоў незалежнасці амаль не змянілася, ён прыстасаваўся існаваць у якасці арганізацыі, якая абслугоўвае знешніх замоўцаў. Але пры гэтым чалавечы капітал “Беларусьфільма” з’яўляецца рэсурсам для незалежнага кіно, куды акцёры прыходзяць дзеля творчасці.

“Мне здаецца, прасіць большага ад спадкаемцы бюракратычнай структуры проста немагчыма”, – акрэсліў становішча “Беларусьфільма” прадзюсар. На яго думку, рухомасць такіх структур проста не дазволіць існаваць неалежнаму кіно.

“З боку дзяржавы было б добра працягваць пазіцыю неўмяшальніцтва і даваць магчымасць рабіць тое, што мы робім”, – згадзіўся з калегам рэжысёр, прадзюсар дырэктар Мінскай кінашколы Андрэй Палупанаў.

У кантэксце пытання падчас дыскусіі ўзгадалі забарону паказу на фестывалі “Бульбамуві” стужкі “Яечня па-беларуску”. На думку экспертаў, канфлікт узнік на пустым месцы, але “праявіў абсурднасць, у якой мы жывем”. І ўсё ж у яго выніку прайгралі ўсе бакі.

Патрэбная ці не цэнзура ў кіно – пытанне дыскусійнае, але пэўныя абмежаванні заўсёды былі і будуць, прычым не толькі ў айчыннай кінаіндустрыі, але і ў сусветнай.

“Узроставае абмежаванне знакамітага “Байцоўскага клубу” паводле рашэння супольнасці хрысціянскіх жанчын павысілі з 16+ да 21+ і фактычна сарвалі пракат; сцэнар яшчэ аднаго знакамітага фільма “Прыгажуня” на студыі “Дыснэй” быў “зарэзаны” і перароблены на 90%. Абмежаванні будуць, і з гэтым трэба працаваць, іначай мы становімся ў непрадуктыўную пазіцыю”,  – распавёў Леанід Каліценя.

Перспектывы: шырокі пракат і праца ў рэгіёнах

У той час як Ігар Сукманаў прапануе разглядаць незалежнае беларускае кіно як лабараторыю, Сяргей Козыраў мае адносна яго шырокія планы. У наступным годзе ў пракат плануюць выпусціць адну – дзве камерцыйныя стужкі, якія акупяцца і прынясуць прыбытак, а ў перспектыве мяркуецца выпускаць не менш за чатыры такія карціны ў год.

Прадзюсар Леанід Каліценя, адзначаючы шырокую дыстанцыю паміж тым, што адбываецца ў Мінску і на перыферыі, мае намер павялічваць колькасць незалежнага айчыннага кінакантэнту ў рэгіёнах.

А на думку Мікалая Лаўрынюка Беларусь у наступным годзе стане часткай кінематаграфічнага свету. І пытанне тут не ў колькасці грошай і не ў дзяржаве, а ў актыўнасці саміх кінавытворцаў.

Праўда, па-ранейшаму ў беларускага кіно няма тактыкі і стратэгіі, не зусім зразумела, куды яно ідзе. У гэтым пытанні, мяркуюць спецыялісты, трэба арыентавацца не на вялікія краіны, а на Балтыйскі рэгіён з яго вялікай колькасцю прыватных кінафестываляў.

“У 2003 годзе, калі б мне нехта сказаў, што беларускія ІТ будуць займаць 3% ВУП і абганяць сельскую гаспадарку, я б пакруціў пальцам ля скроні. Але хлопцы ўжо працавалі. Многія рэчы пачынаюцца з таго, што людзі разумеюць трэнд, робяць, вераць, інвестуюць. Мне здаецца, што кропка росту тут можа быць, калі мы правільна будзем рухацца. І праз пэўны час дзяржаве давядзецца ставіцца да гэтага (незалежнага беларускага кіно. – ЕўраБеларусь.) сур’ёзна”, – перакананы Леанід Каліценя.

Другие новости раздела «Общество»

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Образование в Беларуси не меняется, потому что государство заинтересовано в дешевой и в меру грамотной рабочей силе.
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
11 марта 1882 года в Сорбонне Эрнест Ренан прочел свою знаменитую лекцию "Что такое нация".
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Я знаю, что такое национальная валюта, но не знаю, что такое национальный характер.
Культурная политика как фактор развития (Фото)
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
Татьяна Водолажская: Беларусам не свойственно рефлексировать свои эмоции и рассказывать о них
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Философия — это то, чем я занимаюсь.
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
30 января 2019 года в Гомеле прошел информационный день программы ЕС "Восточное партнерство".
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Четыре года борьбы за Осмоловку ее жителей и активистов принесли победу: первый послевоенный микрорайон Минска сносить не будут.
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич в своем блоге в Фейсбуке поделился размышлениями, которые озаглавил "О правилах поведения".
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест тлумачыць, "што можа развіць і забіць" грамадзянскую супольнасць Беларусі.
Спор философа с Богом за Беларусь
Спор философа с Богом за Беларусь
"Бороться с Богом мне незачем, а вот поспорить за Беларусь — есть повод", — пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
17 декабря 2018 года в Минске Летучий университет и Галерея TUT.BY провели публичную встречу с легендарным польским диссидентом, общественным деятелем и журналистом Адамом Михником.
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 12, 2018.
"Повестка 50": история одной кампании

Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)

Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Перспективы политического протеста в России: эскизный набросок

Нельзя понять анатомию человека, основываясь исключительно на анатомии обезьяны. Человек продвинулся в своей эволюции куда дальше.