Суббота 4 июля 2020 года | 13:32
  • бел / рус
  • eng

Як рэанімаваць беларускае кіно

25.10.2016  |  Общество   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Як рэанімаваць беларускае кіно Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

У Беларусі ўмеюць здымаць якасныя фільмы – гэта факт, даказаны на многіх кінафестывалях. Але чаму яно амаль не з’яўляецца ў пракаце? Па якіх законах існуе новае беларускае кіно i што з ім рабіць.

У мінулы ўікенд у Мінску прайшоў VI фестываль новага беларускага кіно “Бульбамуві”. У межах фестывалю кіна- і медыяэксперты на чале з культуролагам і журналістам Максімам Жбанковым паспрабавалі акрэсліць становішча айчыннай кінаіндустрыі, а таксама выявіць яе болевыя кропкі і перспектывы.

Ці не з’яўляецца новая хваля беларускага кіно фантомам, які мы самі сабе прыдумалі? Сацыёлаг, культурны аналітык Лідзія Міхеева лічыць, што паміж прыдумваннем і канструяваннем існуе вялікая розніца.

Лідзія Міхеева. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

– Можна сказаць, што фантомам была і новая хваля ў расійскім кіно, прадстаўнікамі якой былі Звягінцаў, Сярэбранікаў і г.д. Мне здаецца, мы павінны сканструяваць новую хвалю беларускага кіно. У параўнанні з пазамінулым годам я бачу нашмат больш вельмі цікавых работ і моцных аўтараў.

Кінакрытык назвала фільмы, якія, на яе думку, здзіўляюць “майстэрствам свайго выканання”. Сярод іх карціны Віктара Красоўскага “Вартаўнік” і “Душы мёртвыя” (пераможца “Бульбамуві 2016”), яшчэ адзін лаўрэат сёлетняга фестывалю “Дваццацьшаснаццаць”, работы Мікіты Лаўрэцкага і Мітрыя Сямёнава-Алейнікава. На думку Лідзіі Міхеевай, працы гэтых аўтараў па-за межамі “маркераў” беларускага кіно, іх можна адпраўляць на сусветныя фестывалі, і яны будуць выглядаць там дастойна.

– Магчыма, “хваля” гучыць надта гучна, але пэўны тэктанічны зрух у беларускім кіно адбыўся, – перакананы кінапрадзюсар Леанід Каліценя.

Леанід Каліценя. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Кінакрытык і блогер Антон Сідарэнка адзначае, што цяпер кіно ўвогуле існуе па-за межамі індустрыі, а сучасная тэхніка дазваляе нават пачаткоўцам здымаць на добрым узроўні.

Але калі ў айчыннай кінасферы сапраўды адбыўся такі зрух, чаму работы нашых рэжысёраў амаль не даходзяць да шырокага гледача? 

– Трапіць беларускаму кіно на вялікі экран замінае адсутнасць сапраўды вялікага кіно, – лічыць прадстаўнік кампаніі “Соні Уолт Дыснэй” Павел Лапо. На яго думку, за амаль два дзесяцігоддзі былі створаны толькі дзве такія стужкі: “Анастасія Слуцкая” і, як ні дзіўна,“ГараШ”.

Павел Лапо. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларусь на фоне іншых краін уяўляе досыць спецыфічны рынак з тае прычыны, што большасць кінапляцовак тут – дзяржаўныя, гаворыць дырэктар кампаніі “Інтэрфільм Дыстрыб’юшн” Сяргей Козыраў. Да таго ж значная частка кінатэатраў – адназальныя, і выбудаваць у іх рэпертуарную сетку з беларускімі фільмамі амаль нерэальна.

– Выпускаючы беларускае кіно, трэба разумець, дзе яно рэальна будзе зарабляць, – раіць Сяргей Козыраў.

Апроч гэтага, пажадана ўяўляць, для якога гледача здымаецца фільм і забяспечыць стужку добрым піярам і дыстрыб’юцыяй, якая на сёння мае нават большае значэнне, чым самі здымкі.

З аднаго боку, пры выбары фільмаў, які цяпер прадастаўляе інтэрнэт, глядач стаў больш пераборлівым. З іншага боку, з’явілася творчае асяроддзе кінематаграфістаў, якія могуць абменьвацца ідэямі і дзякуючы гэтаму ствараць больш якасныя карціны.

– З’явіўся фестываль “Бульбамуві”, нацыянальны конкурс “Лістапада”. Людзі не толькі здымаюць і глядзяць сваё кіно, яны яшчэ глядзяць і абмяркоўваюць чужое, і гэта вельмі важны плюс, – зазначае Антон Сідарэнка.

Антон Сідарэнка. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Праўда, да гэтага ўсяго Беларусі не хапае агульнай школы, якая б матывавала прадстаўнікоў кінаіндустрыі да руху, і фестываляў, лічыць рэжысёр Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў.

Праўда, гаворачы пра недахоп інстытуцыяў, эксперты сыйшліся ў меркаванні, што яны не павінны быць дзяржаўнымі.

– Праекты дзяржавы як прадзюсара – гэта правальны і скандальны “Авель” і цяперашняя гісторыя суда з “Арбузікам і Бебешкам”. Мне дастаткова двух гэтых выпадкаў, каб ні ў якім разе не рабіць з дзяржавай сумесных праектаў, – кажа Леанід Каліценя.

Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Другие новости раздела «Общество»

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.
Уладзімір Мацкевіч: Мы маем велізарны выклік гуманізму і гуманнасці ў іх сучасным выглядзе
Уладзімір Мацкевіч: Мы маем велізарны выклік гуманізму і гуманнасці ў іх сучасным выглядзе
У чым палягае антрапалагічны сэнс пандэміі каронавіруса, як яна ўжо змяніла і яшчэ зменіць Беларусь, свет і чалавека?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.
Оксана Шелест: При переписи населения допущено столько ошибок, что есть сомнения в ее результатах
Оксана Шелест: При переписи населения допущено столько ошибок, что есть сомнения в ее результатах
Население Беларуси сокращается, в Минске — растет. Таковы первые главные итоги переписи, прошедшей в октябре 2019 года.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Еще несколько добавлений про сети и сетевое общество.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Сетевое общество и сетевая коммуникация уже давно в центре внимания культурологов и политологов. Сейчас эта тема обсуждается в связке с интернетом и таким интернет-явлением, как социальные сети.
Владимир Мацкевич: Русский образ мыслей — это подданство, а беларусский образ мысли — гражданский
Владимир Мацкевич: Русский образ мыслей — это подданство, а беларусский образ мысли — гражданский
Окровавленные руки русского империализма — сильный символ. Талантливый перформанс.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Доступно ли гражданское общество непосредственному наблюдению? Как его можно увидеть, зафиксировать, измерить?
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Мужество иметь собственное мнение, о котором я говорил в предыдущем фрагменте, ничего не стоит без истинности этого мнения.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.1
Мне часто приходилось слышать в разных ситуациях высказывание: "Я представляю здесь гражданское общество Беларуси/Х-ландии". И меня всегда коробило это высказывание.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 8
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 8
Беларусские политики не знают беларусского общества, не знают своей страны. И не хотят знать.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 7
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 7
Нет ничего практичнее хорошей теории.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.2
Единство нации — это просвещенческая идея, или явление эпохи модерна.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — Al Jazeera: "Лукашенко ведет себя безответственно"

Беларусь столкнется с ухудшением экономической ситуации не только из-за пандемии, но и вследствие нефтяного конфликта с Россией.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.