BE RU EN
rss facebook twitter

Пляцоўка Астравецкай АЭС была прызнаная небяспечнай яшчэ ў 1993 годзе

07.09.2016
Пляцоўка Астравецкай АЭС была прызнаная небяспечнай яшчэ ў 1993 годзе
svaboda.org
Вытрымкі з працы публікуе доктар тэхнічных навук, прафесар Георгі Лепін.

У навукова-дасьледчай працы № 93/03-1 «Правядзеньне комплексу працаў па пошуку магчымых пунктаў размяшчэньня АЭС (патэнцыйных пляцовак) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», завершанай у 1993 годзе і падпісанай двадцаццю навукоўцамі, было знойдзена 7 прыдатных пляцовак, 15 умерана прыдатных і 6 непрыдатных. Астравецкая пляцоўка трапіла ў лік апошніх.

Вытрымкі з працы публікуе доктар тэхнічных навук, прафесар Георгі Лепін на сайце Аб’яднанай грамадзянскай партыі, паведамляе "Радыё Свабода". Ён сцьвярджае, што мае арыгінал даследавання.

«Астравецкі пункт (44) перасякае сістэма рэгіянальных разломаў (Ашмянскі і іншыя), што выяўляюць тэктанічную актыўнасьць да нашых дзён, — гаворыцца ў даследаванні. — У непасрэднай блізкасці ад месца меркаванага будаўніцтва зарэгістраваны эпіцэнтар землятрусу інтэнсіўнасцю да 7 балаў».

Навукоўцы пішуць, што размяшчэньне АЭС недапушчальнае пры наяўнасьці на пляцоўцы тыктанічна актыўных у апошнія 2 млн год разломаў, а тым больш на месцах структурных вузлоў такіх разломаў (як у выпадку Астравецкай пляцоўкі). 7-бальны землятрус быў зафіксаваны ў 1908 годзе з эпіцэнтрам каля станцыі Гудагай.

Лепін сцьвярджае, што такой кепскай ацэнкі, як Астравецкая пляцоўка, не мела ніводная іншая. Маўляў, больш небяспечную пляцоўку абраць было немагчыма. Прафэсар мяркуе, што будаўніцтва АЭС пад Астраўцом, ля межаў Літвы, было «палітычным рашэннем», а людзей, якія яго прымалі, не турбавала бяспека як свайго народу, так і суседзяў.

Тым часам на Астравецкай пляцоўцы 1-10 верасня маюць праводзіцца стрэс-тэсты, у тым ліку на выпадак землятрусу. Але нават не плануюцца тэсты на памылкі, звязаныя з чалавечым фактарам. Да таго з чалавечым фактарам на будаўніцтве было звязана некалькі інцыдэнтаў: упаў корпус рэактару (цяпер яго нібыта хочуць замяніць), разваліўся адзін з будынкаў на пляцоўцы, загінуў прынамсі адзін будаўнік.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.