Среда 21 августа 2019 года | 19:54
  • бел / рус
  • eng

Алег Дзярновіч: Першая жанчына-хірург беларуская князёўна Вера Гедройц

28.07.2016  |  Общество   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Алег Дзярновіч: Першая жанчына-хірург беларуская князёўна Вера Гедройц

Гісторыя нетрывіяльнага жыцця ўраджэнкі беларускага роду вартая цэлага прыгодніцкага раману.

Лёсам гэтай жанчыны даволі выпадкова зацікавіўся гісторык Алег Дзярновіч. Паўтара года таму ў Нацыянальнай бібліятэцы яму трапіла ў рукі доктарская дысертацыя па медыцыне, абароненая ў 1912 годзе пры Маскоўскім універсітэце, якая мела назву “Аддаленыя вынікі аперацыі пахвінных грыж”. Аўтар дысертацыі, доктар медыцыны, сярод іншага, выказвае сваё бачанне на “варты жалю” стан гэтай галіны (і хіургіі ў прыватнасці) у Сярэднявеччы. Паводле аўтара дысертацыі, медыкі ў XVI стагоддзі дзяліліся на два “лагеры”: “цырульнікі”, якія мелі невысокую класіфікацыю і наўпрост ампутавалі тое, што пры іншым падыходзе можна было б вылечыць, а таксама тыя, хто, атрымаўшы выдатную адукацыю ў Падуі і Балоньі, не хацелі займацца медыцынай. У гэтым, уласна кажучы, і заключалася прэтэнзія дысертанта да апошніх.

Імя аўтара дысертацыі – Вера Гедройц, з тых самых Гедройцаў, што паходзяць з нашых земляў. У гэтай жанчыны абсалютна нестандартная біяграфія. Вера Гедройц нарадзілася ў Расіі, вучылася ў бранскай гімназіі. Вельмі рана ў яе праявілся цікаўнасць да медычных навук, але ў тагачаснай Расійскай імперыі рэалізаваць яе мроі аб медыцыне было не так проста. Таму ў 1894 годзе Вера заключае фіктыўны шлюб з расійскім афіцэрам Мікалаем Белазёравым і такім чынам атрымлівае пашпарт, што дае ёй магчымасць свабодна выязджаць за мяжу. І жанчына адпраўляецца ў Лазану да вядомага тагачаснага хірурга Цэзара Ру, вучыцца, працуе яго асістэнтам, нейкі час нават займае пасаду прыват-дацэнта ва ўніверсітэце.

Актыўны тэмперамент і левыя сімпатыі вяртаюць Веру Белазёраву ў перадрэвалюцыйную Расію, дзе жанчына пацвярджае свой дыплом у Маскоўскім універсітэце і скасоўвае фіктыўны шлюб, вяртаючы тытул князёўны Гедройц. Вера Гедройц становіцца першай жанчынай-хірургам у Расійскай імперыі.

– Яна ўвяла шмат інавацый у медыцынскую галіну, рабіла паласныя аперацыі, брала ўдзел у расійска-японскай вайне, падчас якой стварала палявыя шпіталі, – распавядае Алег Дзярновіч.

Жанчына-медык была заўважана царскім дваром і ўзначаліла палацавы Царскасельскі шпіталь. Такім чынам яна абслугоўвала ў тым ліку і царскую сям’ю і нават увайшла ў вельмі жорсткі канфлікт з царскім фаварытам Рыгорам Распуціным.

– Пазней у сваіх дзённіках яна з грэблівасцю апісвала яго брудныя космы валасоў, і ў мяне ёсць версія, чаму яна так да яго ставілася: яна лічыла сябе лепшым мужчынам за Распуціна, – заяўляе гісторык.

Па яго словах, ёсць дзіцячыя ўспаміны Веры Гедройц, якія дапамагаюць зразумець яе асобу. Праз гэтыя ўспаміны лейтматывам праходзіць тэма хлапечага каптанчыка, які апранала падчас гульняў у бацькоўскім доме маленькая Вера. У гульнях са сваім братам Сяргеем Вера заўсёды імкнулася выконваць ролю хлопчыка.

Відавочна, што яна была вельмі блізка звязаная з братам. Калі ён раптоўна памёр у 1910 годзе, для Веры адбылася асабістая трагедыя. У гэты час яна выступіла ў расійскім літаратурным руху пад псеўданімам Сяргей Гедройц.

Калі пачалася Першая сусветная вайна, Вера знаходзілася на пасадзе галоўнага лекара палацавага шпіталю. З тых часоў захавалася багатая калекцыя здымкаў, дзе яна навучае царскіх дочак аказанню першай медычнай дапамогі ці дзе яны асістуюць ёй падчас аперацый.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі Вера Гедройц вымушана была пакінуць Пецярбург праз пераслед камісараў Часовага ўраду, бо была набліжаная да царскай сям’і. Жанчына адпраўляецца на фронт у Кіеў. Там у 1923 годзе яна становіцца прафесарам медыцыны, а ў 1929-м – загадчыцай кафедры на факультэце хірургіі Кіеўскага медінстытута.

Неўзабаве Вера знаёміцца з графіняй Марыяй Нірад і стварае з ёй лесбійскую сям’ю. У тагачасным Савецкім Саюзе гэта было цалкам рэальна, бо савецкая ўлада ішла шляхам ліквідацыі інстытута сям’і. Паводле ўспамінаў кіеўскага часу Вера была вялікай і грузнай, апраналася па-мужчынску: насіла пінжакі, гальштукі, мужчынскія капелюшы, стрыглася каротка. Пра сябе казала ў мужчынскім родзе: “я пайшоў”, “я апераваў”, “я сказаў”. Дзеці Марыі Нірад ад першага шлюбу жылі разам з імі і адчувалі відавочную непрыхільнасць да Гедройц.

У апошнія гады кіеўскага перыяду жанчына-хірург перайшла ад паласных аперацый да аперавання раку. Яна не падтрымлівала віруснае паходжанне гэтай хваробы, а лічыла яе прычынай паталагічны рост парэшткавых зародышавых клетак. Але злая іронія лёсу: хвароба, з якой яна змагалася хірургічным нажом і пяром навукоўца, жорстка адпомсціла Веры Гедройц. У 1932 годзе ў яе быў дыягнаставаны рак на апошняй ступені і яна пайшла з жыцця. Пахавалі жанчыну-медыка ў Кіеве, і яшчэ доўга ўдзячныя пацыенты прыходзілі на яе магілу.

Відэазапіс адкрытай кафедры Алега Дзярновіча:

Другие новости раздела «Общество»

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Образование в Беларуси не меняется, потому что государство заинтересовано в дешевой и в меру грамотной рабочей силе.
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
11 марта 1882 года в Сорбонне Эрнест Ренан прочел свою знаменитую лекцию "Что такое нация".
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Я знаю, что такое национальная валюта, но не знаю, что такое национальный характер.
Культурная политика как фактор развития (Фото)
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
Татьяна Водолажская: Беларусам не свойственно рефлексировать свои эмоции и рассказывать о них
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Философия — это то, чем я занимаюсь.
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
30 января 2019 года в Гомеле прошел информационный день программы ЕС "Восточное партнерство".
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Четыре года борьбы за Осмоловку ее жителей и активистов принесли победу: первый послевоенный микрорайон Минска сносить не будут.
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич в своем блоге в Фейсбуке поделился размышлениями, которые озаглавил "О правилах поведения".
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест тлумачыць, "што можа развіць і забіць" грамадзянскую супольнасць Беларусі.
Спор философа с Богом за Беларусь
Спор философа с Богом за Беларусь
"Бороться с Богом мне незачем, а вот поспорить за Беларусь — есть повод", — пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
17 декабря 2018 года в Минске Летучий университет и Галерея TUT.BY провели публичную встречу с легендарным польским диссидентом, общественным деятелем и журналистом Адамом Михником.
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 12, 2018.
"Повестка 50": история одной кампании

Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)

Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Перспективы политического протеста в России: эскизный набросок

Нельзя понять анатомию человека, основываясь исключительно на анатомии обезьяны. Человек продвинулся в своей эволюции куда дальше.