Пятница 23 августа 2019 года | 17:40
  • бел / рус
  • eng

Арганізатары музычных вечароў: Мы трапілі на “Голас Амерыкі” і пра нас ёсць сюжэт на ВВС

23.07.2016  |  Общество   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Арганізатары музычных вечароў: Мы трапілі на “Голас Амерыкі” і пра нас ёсць сюжэт на ВВС Фота: isefi.by

Ці лёгка прывозіць сусветных зорак у Мінск? Якія патрабаванні ў іх райдарах? Што рабіць, калі губляюцца вакалісты? І, урэшце, як стварыць галоўную культурную падзею лета?

Чатыры гады таму Міжнародны фонд “Ідэя” прапанаваў сталіцы зладзіць серыю канцэртаў жывой музыкі каля ратушы. Улады ініцыятыву падтрымалі, мінчанам яна таксама прыйшлася даспадобы, і вось ужо некалькі гадоў канцэрты з’яўляюцца самай яркай культурнай падзеяй лета ў Мінску. Арганізатары музычных вечароў распавялі Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”, чаго каштуе ладзіць у Мінску падобныя канцэрты і за што яны любяць сваю працу.

“Мы забіралі львіную долю гадавога маркетынгавага бюджэту”

З дырэктарам фонда “Ідэя” Наталляй Куцан і PR-спецыялістам Вольгай Сталяровай мы сустракаемся ў кавярні ў цэнтры горада. Літаральна з парога дзяўчаты натхнёна распавядаюць, што ў гэтую суботу, 23 ліпеня, перад чарговым канцэртам з серыі “Класікі каля ратушы з velcom”, на гэты раз барочнай музыкі, па Плошчы Свабоды праедзе карэта з парай закаханых, якія будуць апрануты ў касцюмы адпаведнай эпохі…

– Мы хацелі, каб у карэце ехаў музыкант, які б выконваў жывую музыку, але гэта немагчыма па тэхніцы бяспекі: абедзве рукі падчас язды ў яго былі б занятыя. Таму будзе бумбокс, дзякуючы чаму гук будзе якасны. Пасля сустрэчы паедзем шукаць касцюмы! – апантана шчабечуць суразмоўцы.

Ідэя з карэтай нарадзілася, па іх словах, з базавых каштоўнасцяў. Ва ўсім свеце ліпень лічыцца месяцам пацалункаў, і пры дапамозе партала relax.by фонд правёў конкурс на лепшае “пацалункавае” фота. У падарунак пераможцы атрымаюць рамантычнае спатканне ў выглядзе паездкі на гэтай самай карэце.

Цікаўлюся, наколькі складана арганізаваць у Мінску такое мерапрыемства.

– Гэта вельмі складана з пункту гледжання ўзгадзення з усімі бакамі: спонсарамі, гарадскімі ўладамі, падрадчыкамі. Але паколькі мы ладзім джазавыя канцэрты ўжо чацвёрты год і класіку – другі, нас ведаюць як надзейнага і бяспечнага партнёра, які нясе адказнасць за кожнага гледача, не зрывае тэрміны, таму цяпер нам прасцей гэта рабіць, – гаворыць Наталля. – Мы вельмі ўдзячныя гарадскім уладам за тое, што яны нас падтрымліваюць і вельмі вялікі кавалак працы бяруць на сябе.

– Гэта цалкам сцэна, святло, гук, ахова, “хуткая”, прыборка, ДАІ, дазвол заезду на паркоўку, каб мы маглі разгружацца. Можна сказаць, гэта траціна ўсяго мерапрыемства, – тлумачыць Вольга.

Калі ў 2013 годзе ў першы раз арганізоўвалі джазавы фестываль, ідэю падтрымаў тагачасны міністр культуры Павел Латушка. Пасля падтрымкі “зверху” дамаўляцца з горадам стала прасцей.

– Сёлета нас адразу ўключылі ў гарадскі план мерапрыемстваў, бо 2016 – Год культуры. Хоць тады ў нас яшчэ не было дамоўленасці са спонсарамі. Літаральна да траўня спонсар “Джазавых субот з банкам БелВЭБ”, уласна банк, думаў, ці варта іх ладзіць у такі эканамічна складаны час. Гэта вельмі дорага, мы забіралі львіную долю гадавога маркетынгавага бюджэту на адзін фестываль, – дзеліцца дырэктар фонду.

– Калі не сакрэт, колькі каштуе правядзенне адной музычнай суботы? 

– У нас няма паняцця “адна субота”, мы пралічваем усе вечары агулам. Пры гэтым могуць быць як артысты за тысячу долараў, так і сусветныя аркестры за 15 тысяч за выступ.

– І гэта яшчэ без квіткоў, пражывання, харчавання, праграмы, якую ім трэба арганізаваць. Бо мы не можам запрасіць напрыклад зорку сусветнага джазу і кінуць яе ў Мінску, мы мусім забяспечыць ёй вольны час, – удакладняе Вольга.

– Дарэчы, мы вельмі ўдзячныя амбасадам – Польскай, Амерыканскай, Брытанскай, Французскай, Румынскай, Інстытуту Гётэ, Польскаму інстытуту. Яны бралі на сябе буйныя абавязацельствы: нехта размяшчаў выступоўцаў, нехта іх карміў, браў на сябе ганарар. Дзякуючы ім мы трапілі на “Голас Амерыкі” і пра нас ёсць сюжэт на ВВС. Мы добра працуем і атрымліваем ад гэтага вялізнае задавальненне.

Фота прадастаўлена суразмоўцамі.

“Да нас прыходзіць вельмі выхаваная аўдыторыя”

– Апроч музычнай часткі “Джазавых субот з банкам БелВЭБ” і “Класікі ля ратушы з velcom”, вы ладзіце і дадатковую праграму. Наколькі ахвотна вас падтрымлівае бізнес?

– Напрыклад турыстычная кампанія “Віяполь” робіць бясплатныя экскурсіі па гістарычным цэнтры перад канцэртамі. У мінулую суботу на экскурсіі было пад 300 чалавек. Экскурсавод вар’яцеў, такога не чакалі. Таму цяпер будзе некалькі экскурсаводаў, каб размеркаваць групы. Быў і домік “ЦУДА”, у якім дзеткі бавілі час на працягу джазавых субот, гэта сапраўды стала святам для маленькіх слухачоў, – расказвае Наталля Куцан.

– Гэта сведчыць пра тое, наколькі папулярныя самі канцэрты. Бо пра гэтыя экскурсіі, як і пра домік, мы толькі крыху гаворым у сацсетках і прэс-рэлізах, а больш за ўсё – на саміх канцэртах, – мяркуе яе калега.

Па словах суразмоўцаў, нават турагенцтвы, што займаюцца ўяздным турызмам, ужо ўключаюць музычныя вечары ў свае праграмы.

– Ці чакалі вы самі такой папулярнасці?

– Летась мы крыху хваляваліся наконт класікі. Джаз – зразумела: мы прывозім сусветных зорак, няхай гэта нават не дужа папулярны жанр, але сучасны. Па класіцы мы баяліся, што народу будзе менш, і прыйдуць адны “тэатральныя” бабулькі. Але да нас прыходзяць сем’і, прыходзяць сябры, прыязджаюць на роварах, з сабакамі, з дзецьмі ў слінгах. Спецыяльна для гэтага ў нас ёсць дзіцячая пляцоўка з Вадзікам-Ракетам (харэографам, танцорам мужчынскага шоу “Candyman”, які апошнім часам прысвяціў сябе дзецям і стаў папулярным клоўнам. – “ЕўраБеларусь”.) і яго мядзведзямі. Так што бацькі могуць быць спакойнымі.

Людзі да нас прыходзяць слухаць музыку. Са сцэны выконваюць вялікую колькасць рэчаў, якія ўсе чулі, але многія не ведаюць, як яны называюцца. Таму ў дадзеным выпадку мы можам казаць і пра адукацыйную моц нашых канцэртаў!

– Да нас прыходзіць вельмі выхаваная, інтэлігентная аўдыторыя. Гэта бачна нават пасля таго, як канцэрт заканчваецца і людзі разыходзяцца: ніводнай паперкі не застаецца, ніводнага канфлікту, ніводнай п’яной бойкі. Можа, гэта кагосьці здзівіць, але падчас мінулага вечара было спаборніцтва паміж Павароці і Сінатрам, і людзі пелі іх песні – значыць, яны іх ведаюць! Таму як мерапрыемства задае публіку, так і публіка задае мерапрыемства, усё арганічна, – заўважае Вольга Сталярова.

На музычных вечарах ля ратушы цяпер не прыйдзецца сумаваць, нават калі вы не аматар класікі і джазу. А ўсё дзякуючы дадатковым актыўнасцям, якія прыдумляюць арганізатары. Напрыклад, 6 жніўня плануецца адмысловае выступленне, падчас якога будуць граць дзеці-музычныя вундэркінды, і пад гэта прадумваецца спецыяльная праграма.

– Мы хочам паказаць, што класіка – гэта не толькі калі музыка грае на скрыпцы і гэта сумна. Класіка – гэта кіно, лад жыцця, каштоўнасці. І ў сувязі з гэтым мы плануем шэраг мерапрыемстваў, не звязаных з музыкай наўпрост. Напрыклад, 20 жніўня ў нас будзе вечар музыкі з вядомых фільмаў Галівуда, а перад гэтым, 21 жніўня, мы зробім кінапаказ стужкі “Гукі музыкі” 1964 года, якая з’яўляецца класікай кіно.

– А вы не баяліся, што ў нас сапраўды не так шмат аматараў класікі і джазу, і канцэрты не знойдуць водгука ў аўдыторыі?

– Гэта стэрэатып. Калі музыка добрая, яна зразумелая ўсім, гэта ўніверсальная мова. Сёлета Мінгарвыканкам зрабіў цудоўную рэч – праект “Пешаходка”, калі ў цэнтры горада адбываюцца розныя актыўнасці. І мы пазіцыянуем нашы канцэрты як праменадныя, гэта існуе ў многіх гарадах Еўропы: калі грае музыка недзе ў парках, і людзі, гуляючы, завітваюць на прафесійны канцэрт. Ты можаш прыйсці ў кедах, прыехаць на ровары, не абавязкова спецыяльна ісці ў філармонію, дзе, магчыма, не вельмі ўтульна, а наўпрост на заходзе сонца пад смачную каву паслухаць музыку, твае дзеці пры гэтым занятыя на пляцоўцы – гэта цудоўна!

Фота прадастаўлена суразмоўцамі.

“Пытанне райдара датычыцца не толькі Джэніфер Лопэс”

– Ну, бонусы для аўдыторыі зразумелыя. А як заахвоціць выступіць у Мінску сусветных зорак?

– Ведаеце, калі яны выходзілі на сцэну і прамаўлялі па-беларуску, публіка вар’яцела, іх купалі ў апладысментах. Йен Шоу, які спяваў са Стынгам, мае музычны “Оскар”, здымаўся ў кіно і проста чалавек-аркестр, сказаў, што чуў, наколькі ўдзячная мінская публіка. Вы ведаеце Йена Шоу? Калі б у мяне спыталі, я б адказала, што не ведаю. Але да нас на канцэрт прыйшлі людзі з плакатамі з Йенам! Наўрад ці такі прыём яму можа забяспечыць які-небудзь пафасны оперны тэатр, – наперабой распавядаюць суразмоўцы.

Дзяўчаты адзначаюць, што на суботнія канцэрты прыходзіць ад 8 да 12 тысяч чалавек. Здавалася б мініяцюрная Плошча Свабоды не толькі з лёгкасцю змяшчае такі натоўп людзей, але і забяспечвае цудоўную акустыку. Гук са сцэны ідзе да слухачоў, адбіваецца ад будынка ратушы і, дзякуючы замкнёнай планіроўцы плошчы, па колу праходзіць па ёй.

– Пэўна, усё ж не абыходзіцца без пазаштатных сітуацый?

– Яны заўсёды бываюць! – смяюцца суразмоўцы.

Наталля працягвае:

– У нашай камандзе ёсць градацыя: “усё добра, але…”, “у нас касяк”, “у нас вялікі касяк”…Трэба проста прамовіць пэўную фразу, каб зразумець ступень небяспекі. Вядома, не ўсё бывае гладка, але калі гэтага не бачыць публіка, значыць, усё добра. Хаця бывае шмат неспадзяванак. Напрыклад, на першым джазавым канцэрцеу 2016 годзе, калі да нас прыязджалі палякі, вакаліст згубіўся. Яго шукалі 20 хвілін, тэлефанавалі. Нават калі нам дасылалі райдар, насупраць яго імені стаяў клічнік, маўляў, будзце з ім пільныя, ён вельмі рассеяны. І, ідучы ад гатэлю “Манастырскі” да сцэны, ён заблукаў. Ужо пачалі граць уступ, у выніку вакаліста знайшлі, упіхнулі на сцэну, ён адразу запеў і ніхто нічога не заўважыў. Ці яшчэ аднаму выканаўцу быў кароткі ложак для яго росту, але гэта мы хутка ўладзілі. Альбо калі да нас прыязджаюць жорсткія вегетарыянцы, якім нельга нават чуць пах рыбы – мы гэта павінны забяспечыць.

– Так што пытанне райдара датычыцца не толькі Джэніфер Лопэс, – смяецца Вольга. – Дарэчы, цяпер на класіцы райдар вельмі спецыфічны. Напрыклад, побач са скрыпкамі лепей не дыхаць.

– Адзін з маіх самых любімых запытаў у мінулым годзе – леварукі кантрабас з запілаванай дэкай. Апроч таго ён мусіў быць майстровы – зроблены ўручную. Я яго знайшла ў Магілёве, – задаволена падсумоўвае Наталля.

Для арганізацыі музычных вечароў ля ратушы фонд “Ідэя” працуе з падрадчыкамі, прадзюсарамі і іншымі спецыялістамі. Але асноўны фестывальны цяжар ляжыць на плячах усяго чатырох чалавек, якія працуюць, як цэлая армія адмыслоўцаў. Праўда, і іх магчымасці абмежаваныя паводле шэрагу аб’ектыўных прычын: планы на наступны год вызначыць эканоміка, а рабіць канцэрты не толькі ўлетку, але яшчэ і ўвосень не дазваляе надвор’е.

– Мінск з кожным годам робіцца ўсё больш еўрапейскім. Людзі часцей выказваюць свае меркаванні, часцей размаўляюць па-беларуску, і ў праменадным жыцці ўдзельнічаюць усе. Бабулькі прыходзяць са сваімі зэдлікамі, моладзь прыносіць пледы і ладзіць пікнікі. У нас нават сабакі слухаюць музыку. Канцэрты сапраўды робяць мінчан лепшымі, – перакананы арганізатары музычных вечароў.

Фота прадастаўлена суразмоўцамі.

Другие новости раздела «Общество»

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Образование в Беларуси не меняется, потому что государство заинтересовано в дешевой и в меру грамотной рабочей силе.
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
11 марта 1882 года в Сорбонне Эрнест Ренан прочел свою знаменитую лекцию "Что такое нация".
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Я знаю, что такое национальная валюта, но не знаю, что такое национальный характер.
Культурная политика как фактор развития (Фото)
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
Татьяна Водолажская: Беларусам не свойственно рефлексировать свои эмоции и рассказывать о них
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Философия — это то, чем я занимаюсь.
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
30 января 2019 года в Гомеле прошел информационный день программы ЕС "Восточное партнерство".
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Четыре года борьбы за Осмоловку ее жителей и активистов принесли победу: первый послевоенный микрорайон Минска сносить не будут.
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич в своем блоге в Фейсбуке поделился размышлениями, которые озаглавил "О правилах поведения".
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест тлумачыць, "што можа развіць і забіць" грамадзянскую супольнасць Беларусі.
Спор философа с Богом за Беларусь
Спор философа с Богом за Беларусь
"Бороться с Богом мне незачем, а вот поспорить за Беларусь — есть повод", — пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
17 декабря 2018 года в Минске Летучий университет и Галерея TUT.BY провели публичную встречу с легендарным польским диссидентом, общественным деятелем и журналистом Адамом Михником.
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 12, 2018.
"Повестка 50": история одной кампании

Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)

Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Перспективы политического протеста в России: эскизный набросок

Нельзя понять анатомию человека, основываясь исключительно на анатомии обезьяны. Человек продвинулся в своей эволюции куда дальше.