Вторник 20 августа 2019 года | 00:54
  • бел / рус
  • eng

Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі

16.07.2016  |  Общество   |  Ягенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

«Русский мир» пранікае ў свядомасць беларусаў праз самыя запаветныя, інтымныя рэчы – адносіны з Богам, стала там атабарваецца і вышчамляе аўтэнтычнасць.

Усё, што датычыцца беларускай рэлігійнасці, пакрыта болевымі кропкамі, мяркуе доктар тэалогіі, доктар сакральнай філасофіі, акадэмічны дырэктар Беларускага калегіюму Ірына Дубянецкая. Яна падзялілася сваімі назіраннямі, назапашанымі ў серыі экспедыцый па краіне пад назвай “Вера Беларусі” і патлумачыла, чаму было неабходна ўтварыць “НАТО XVI стагоддзя” – Берасцейскую царкоўную ўнію. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” занатавала асноўныя думкі спадарыні Дубянецкай.

Паводле Ірыны Дубянецкай, Еўропа – флагман цывілізацыйнага шляху гэтага свету. Яна адчувае сябе настолькі моцнай, што не баіцца быць вінаватай і папрасіць прабачэння за мінулае. І далей Еўропа рухаецца ў кірунку талерантнасці.

Гэтай самай талерантнасцю – параметрам, па якім цяпер адстае – Беларусь гістарычна вылучалася сярод астатняй Еўропы. Талерантнасць гэтая была перадусім рэлігійнай. Пачынаючы з XIV стагоддзя наша краіна была мультырэлігійнай (узгадаць хаця б тыповае беларускае мястэчка, дзе на адной плошчы стаяць царква, касцёл, сінагога і мячэць), у той час, калі іншыя краіны былі монарэлігійнымі і вялі войны, не жадаючы прызнаваць іншыя веравызнанні. Праблема ў тым, што няма маста паміж Беларуссю колішняй і цяперашняй, як і паміж цяперашняй Еўропай і колішняй Беларуссю.

– Феномен ХХІ стагоддзя – новае разгортванне праваслаўнай царквы. Што Руская праваслаўная царква робіць у Беларусі? Адна з самых балючых рэчаў, якая ўжо настолькі прыцерлася, што перастала кідацца ў вочы, – гэта тое, як дзякуючы намаганням праваслаўнай царквы пачынае мяняцца культурны ландшафт у Беларусі.

Калі яшчэ 20 гадоў таму едучы праз Беларусь з Захаду на Усход ці наадварот па выглядзе культавых пабудоў можна было вызначыць, у якой краіне вы знаходзіцеся, цяпер гэта зрабіць нашмат цяжэй. Бо традыцыйная беларуская культавая архітэктура і яе вонкавыя прыкметы зменшыліся радыкальна.

А пачалося ўсё не з пабудовы неапсеўдарускіх цэркваў, якія цяпер можна пабачыць спрэс, а з замены крыжоў на цэрквах, лічыць Ірына Дубянецкая. Прычым самі па сабе крыжы не бываюць канфесійнымі, гэта толькі беларусы могуць сказаць “праваслаўны крыж” ці “каталіцкі крыж”. Крыжы ёсць адзнакаю мясцовай традыцыі. Крыжы беларускай традыцыі ўмоўна называюць “сонцакрыжы”, яны ўвасабляюць Сонца-Хрыста, новае світанне, новую Праўду, якая асвятляе свет. Яны не маюць фіксаванай формы, але маюць канцэпцыю: апроч чатырох асноўных промняў ёсць цэнтральны квадрат ці круг, а таксама прамежкавыя промні, якія часам могуць быць у выглядзе змеек. Аднак усё часцей не толькі на новых храмах, але і на старадаўніх можна ўбачыць укосны крыж, характэрны для расійскага праваслаўя. І цяпер “сонцакрыжы” вяртаюцца на каталіцкія храмы, але не на праваслаўныя.

Прыклад "сонцакрыжа" з Вілейшчыны

– Чаму людзі – як святары, так і вернікі – каўтаюць і прымаюць замену крыжоў? Таму што адбываецца падмена паняццяў. Чэхі напачатку ХХ стагоддзя казалі: “Рускія любяць усё рускае называць славянскім з тым, каб усё славянскае потым назваць рускім”. У Беларусі з XVII стагоддзя адбываецца змяшэнне паняццяў “праваслаўнае” і “рускае”. Мы павінны разумець, што гэта розныя рэчы.

Тое ж датычыцца і перабудовы цэркваў на сучасны “рускі” капыл. Напрыклад, Свята-Міхайлаўская царква XVII стагоддзя ў Чарэі, рэнесансная, што для Беларусі рэдкасць, пабудаваная пасля прыняцця Берасцейскай царкоўнай уніі, была выкінута са спісу помнікаў, якія ахоўваюцца дзяржавай, аддадзеная праваслаўным, і цяпер там зроблены рамонт – вядома ж, без уліку архітэктурных асаблівасцяў.

Свята-Міхайлаўская царква ў Чарэі, фота Аляксея Чубата

– Закранаючы Унію і чаму яна была ўтворана, ёсць самая лепшая аналогія для сучаснага чалавека. Што перш-наперш зрабілі Літва, Латвія і Эстонія, калі вырваліся з Савецкага Саюза? Яны сталі рабіць усё, каб уступіць у НАТО. Ім патрэбна была гарантыя абароны ад Усходу. І Берасцейская царкоўная ўнія была аналагам НАТО, каб бараніцца ад Масквы.

Такім чынам, сучасная беларуская сітуацыя такая, што ўсё рускае становіцца праваслаўным, а ўсё праваслаўнае – рускім. Па ўсёй краіне можна знайсці прыклады, дзе ў цэрквах вешаюць абразы з выявамі сям’і апошняга рускага імператара Мікалая ІІ, складаюць вершы пра “святую Русь”, перабудоўваюць храмы.

– Беларуская традыцыя архітэктуры пачынаецца ад ХІІ стагоддзя, і да 1930-х яна неперарыўная. Гэта храмы любой канфесіі, але ў беларускай культурнай традыцыі. Я ў архітэктараў пытаюся: што павінна было з намі як з нацыяй, супольнасцю здарыцца, каб раптам усё, што напрацавана стагоддзямі, пакінуць у баку, і рабіць нешта “прыгожанькае”, расійскае, на хаду? На што архітэктары гавораць, што ёсць устаноўка, заказы, мы не можам будаваць праваслаўную царкву ў беларускім стылі.

Мэтанакіраваная палітыка русіфікацыі на Беларусі адгукаецца спантаннай рускай ідэнтычнасцю з нетраў тых, на каго гэтая палітыка скіраваная, пераканана Ірына Дубянецкая. І змяніць сітуацыю на мясцовым узроўні немагчыма, каб супрацьстаяць гэтаму, неабходна палітычная воля.

Відэазапіс адкрытай кафедры Ірыны Дубянецкай:

Другие новости раздела «Общество»

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Образование в Беларуси не меняется, потому что государство заинтересовано в дешевой и в меру грамотной рабочей силе.
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
11 марта 1882 года в Сорбонне Эрнест Ренан прочел свою знаменитую лекцию "Что такое нация".
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Я знаю, что такое национальная валюта, но не знаю, что такое национальный характер.
Культурная политика как фактор развития (Фото)
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
Татьяна Водолажская: Беларусам не свойственно рефлексировать свои эмоции и рассказывать о них
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Философия — это то, чем я занимаюсь.
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
30 января 2019 года в Гомеле прошел информационный день программы ЕС "Восточное партнерство".
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Четыре года борьбы за Осмоловку ее жителей и активистов принесли победу: первый послевоенный микрорайон Минска сносить не будут.
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич в своем блоге в Фейсбуке поделился размышлениями, которые озаглавил "О правилах поведения".
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест тлумачыць, "што можа развіць і забіць" грамадзянскую супольнасць Беларусі.
Спор философа с Богом за Беларусь
Спор философа с Богом за Беларусь
"Бороться с Богом мне незачем, а вот поспорить за Беларусь — есть повод", — пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
17 декабря 2018 года в Минске Летучий университет и Галерея TUT.BY провели публичную встречу с легендарным польским диссидентом, общественным деятелем и журналистом Адамом Михником.
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 12, 2018.
"Повестка 50": история одной кампании

Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)

Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Перспективы политического протеста в России: эскизный набросок

Нельзя понять анатомию человека, основываясь исключительно на анатомии обезьяны. Человек продвинулся в своей эволюции куда дальше.