Пятница 23 августа 2019 года | 17:33
  • бел / рус
  • eng

Захар Шыбека: Дзяржава ніколі не будзе зацікаўленая ў канчатковай барацьбе з п’янствам (ФОТА)

15.07.2016  |  Общество   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Захар Шыбека: Дзяржава ніколі не будзе зацікаўленая ў канчатковай барацьбе з п’янствам (ФОТА) Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Калі на нашых землях з’явіўся алкаголь? Якая культура піцця была ў беларусаў? Чаму нашы продкі не співаліся, а сучасныя пакаленні пакутуюць на алкагалізм? І ўрэшце што і як спрадвеку пілі на Беларусі?

Прафесар, доктар гістарычных навук, супрацоўнік Цэнтра вывучэння дыяспары Тэль-Авіва (Ізраіль), вядомы даследчык Мінска падчас чарговага свайго візіту на Радзіму вырашыў выступіць з публічнай лекцыяй на тэму як пілі і співаліся беларусы. Ці то тэма аказалася настолькі актуальнай, ці то асоба самога Захара Шыбекі ўжо стала легендарнай, але ў будні ліпеньскі вечар сталічная прастора ЦЭХ не змагла ўмясціць усіх ахвотных паслухаць выступ прафесара, арганізаваны Цэнтрам вывучэння гісторыі гандлю і Лятучым універсітэтам. Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” ўдалося трапіць на лекцыю і даведацца пра гісторыю алкаголя на нашых землях.

Свой расповед Захар Шыбека пачаў з агульных разважанняў аб тым, што ёсць алкаголь (ці, як па-доктарску прамаўляў прафесар з націскам на першы склад, алкагаль): для кагосьці – ежа, для некага – лекі, а для іншых – наркотык. Віно ўжывалася ў якасці рытуальнай ежы і ў язычнікаў, і ў хрысціян, і ў яўрэяў. Увогуле, падобныя рэчывы для падтрымання бадзёрасці ў целе існавалі ў кожнага народа, праўда, не заўсёды гэта былі алкагольныя напоі.

Ад мёду да “чарніла”

Спрадвечным гарачыльным напоем у нашых продкаў быў мёд, а дакладней, яго ферментаваны водны раствор крэпасцю ў 12 градусаў.

– Калі нашы продкі пілі мёд, яны не п’янелі і ў іх не з’яўлялася алкагольнай залежнасці, – адзначыў Захар Шыбека.

Другім традыцыйным для беларусаў напоем было піва. Яно выраблялася з ячменю і, як і мёд, з часоў паганства выкарыстоўвалася ў якасці рытуальнага напою. На нашы землі яно, хутчэй за ўсё, трапіла ад германскіх плямёнаў і прусаў. Тагачаснае піва мела мацунак 3 – 5 градусаў і даволі хутка псавалася, таму яго выраблялі пры корчмах, дзе адразу і спажывалі. Дарэчы, першыя згадкі пра корчмы трапляюцца ў крыніцах у пачатку ХІІ стагоддзя.

Здаўна беларусам была вядомая гарэлка. Спачатку яна выраблялася на аснове жыта. Паводле даследванняў прафесара Шыбекі, першы ўспамін пра гэты напой на Беларусі датуецца 1519 годам – прыкладна як і нямецкі шнапс. “Шляхецкая” гарэлка была якасным натуральным напоем і мела мацунак 47 – 50 градусаў. Была гарэлка і “сялянская”, больш мутная і не такая моцная.

– Па маіх дадзеных першае ўпамінанне аб броварах датуецца канцом 1560-х гадоў – ужо пачалася масавая вытворчасць гарэлкі. Шляхта і багатыя людзі ў сваіх дамах наладжвалі гэты працэс, кожны імкнуўся рабіць гэта па сваім рэцэпце. На аснове гарэлкі рабілі лікёры, настойкі, наліўкі з дадаваннем зёлак, ягад, мёду, спецый. Гэта былі такія традыцыйныя шляхецкія напоі як крупнік, зуброўка, крамбамбуля, траянка.

Гнаць гарэлку з бульбы пачалі ў 1840-х гадах, і яна была не такой мяккай, як хлебная.

З часам новыя тэхналогіі дазволілі лепей ачышчаць гарэлку і даводзіць яе мацунак да 96%, і такім чынам яна пераўтварылася ў харчовы спірт. Яго выраб на Беларусі пашырыўся ў першай палове ХІХ стагоддзя. Саму гарэлку сталі вырабляць шляхам дадання ў спірт вады.

Апроч іншага нашы продкі ўжывалі і самагонку. Самагонаварэнне пашырылася падчас Першай Сусветнай вайны, калі расійскія ўлады ў 1914 годзе ўвялі “сухі закон”.

Ну і, нарэшце, знакамітае савецкае “чарніла” – сурагатны напой на аснове соку, дражджэй і цукру, выраб якога ўнёс істотны ўклад у спойванне людзей.

Было б што піць, а месца знойдзецца

Захар Шыбека мяркуе, што напачатку алкаголь пілі падчас паганскіх рытуальных абрадаў. Пазней з’явіліся цывілізаваныя грамадскія месцы ўжывання моцных напояў. Найперш гэта былі корчмы. Яны падзяляліся на заездныя, якія былі правобразамі сучасных гатэляў, а таксама незаездныя, дзе прадаваліся толькі напоі і ежа – як у сучасных кафэ і рэстаранах. У гарадах яны яшчэ называліся шынкамі – правобраз цяперашніх бараў.

– Я быў здзіўлены, але сярод наведвальнікаў корчмаў на Беларусі былі і татары, хоць звычайны мусульмане не п’юць. А беларускія татары, аказваецца, пілі гарэлку і дэбашырылі будзь здароў!

А разам з імі – рамеснікі, гандляры і нават яўрэі, якім забаранялася наведваць корчмы і ўжываць алкаголь, апроч як у шабат.

Раней людзі пілі толькі ў грамадскіх месцах, у хатах гэта маглі рабіць хіба што ў святы. Што адметна, пасля ўвядзення дзяржаўнай віннай манаполіі, якая на беларускіх землях пашырылася ў 1897 годзе, пачаў квітнець хатні алкагалізм і піццё па завуголлях. Бо ў дзяржаўных лаўках – “манапольках” – дазвалялася набываць алкаголь толькі навынас.

– Гэта былі такія невялікія бутэлькі, закаркаваныя чырвоным сургучом. Наведвальнік выходзіў з лаўкі, збіваў сургуч аб сценку, выпіваў, бутэльку нёс назад, і яму яшчэ давалі за яе адну капейку, – намаляваў сітуацыю выступоўца.

У Савецкім Саюзе быў відавочны недахоп устаноў для распіцця алкагольных напояў. Таму людзі таксама нярэдка бадзяліся па завуголлях і складваліся “на траіх” – бо піццё заўсёды было калектыўнай традыцыяй.

Памер мае значэнне

У Вялікім княстве Літоўскім піва і мёд заказвалі гарнцамі (2,8 л), квартамі (1,1 л), гарэлку – келіхамі (120 г). Захоўвалі алкагольныя напоі пераважна ў бочках, шкляны посуд не ўжываўся.

У Расіі гарэлку пілі чаркамі (150 г), кілішкамі (50 – 70 г). З сярэдзіны ХІХ стагоддзя з’явіліся шкляныя бутэлькі.

У СССР мерай была знакамітая чакушка – маленькая бутэлька аб’ёмам у 0,25 л. Чакушкі былі вельмі папулярныя, бо каштавалі не дорага і такі аб’ём лічыўся нормай для чалавека, нават калі ён ішоў на працу.

Яшчэ адна культавая рэч – 200-грамовая гранёная шклянка. Калі людзі пачалі піць шклянкамі, гэта паспрыяла алкагалізацыі насельніцтва.

Закусвалі нашыя продкі заўсёды, пітва без закускі не было. Харчаванне ў корчмах было добрае, але якія менавіта стравы падаваліся, дакладна невядома. Дасканала можна сказаць, што была сушаная рыба і селядзец – яго карчмары давалі наведвальнікам для смагі, каб тыя больш пілі. Кажуць, што ўлюбёнай закускай у аматараў выпіць быў хлеб, намазаны мёдам, з салёным агурком ці цыбуляй. Вядома ж, не абыходзілася без сала.

Гарэлку без закускі пачалі піць толькі ў часы Першай і Другой Сусветных войн, працягнулася “традыцыя” ў савецкіх сельскіх крамах.

Адваротны бок урбанізацыі

У Вялікім княстве Літоўскім людзі пілі, але не співаліся. Пілі якасныя напоі, добра закусвалі, налівалі ў маленькі посуд. У той час значную частку насельніцтва складалі земляробы, у якіх не было ні часу, ні грошай для наведвання шынкоў. Да таго ж співацца замінала традыцыя. Звычайна ў сям’і за гэтым сачыў старэйшы, які мог набыць у горадзе бочку мёда і наліваць яго сваім родзічам па святах. Сяляне маглі выпіць у карчме, калі ехалі на кірмаш. Стрымліваючы эфект мела і рэлігія.

Алкагольная залежнасць стала з’яўляцца паступова, і вялікую ролю ў гэтым адыграла ўрбанізацыя. П’янства пачалося з гарадоў у XVI стагоддзі, менавіта тады дакументы фіксуюць п’яныя дэбошы.

Не апошняя роля ў алкагалізацыі беларусаў належыць войнам і еўрапейскім наёмнікам, з якімі часта разлічваліся гарэлкай. Такая традыцыя – разлічвацца за працу гарэлкай – моцна пусціла карані на нашых землях, бо грошай не хапала, а пітва было ўдосталь. Аднак хоць п’янства ўжо існавала, да ХІХ стагоддзя алкагольнай залежнасці ў дакументах не фіксавалася.

Як шляхта прапіла ВКЛ

Чыя віна найбольшая ў алкагалізацыі насельніцтва – уладаў, гандляроў ці саміх спажыўцоў моцных напояў?

– Гэта не маглі быць князі часоў Кіеўскай Русі і Полацкага княства, яны абмяжоўваліся мядовай данінай і выраб алкагольных напояў быў вольны. А вось вялікія князі літоўскія ўжо прэтэндавалі на манаполію ў валоданні корчмамі, – паведаміў прафесар.

Усё ж, у адрозненне ад расійскай сістэмы, беларусы мелі права на выраб моцных напояў, напрыклад, для сямейных і царкоўных святаў. Але ў Расійскай імперыі з 1863 года ўвялі акцызы, а пасля і дзяржаўную манаполію на выраб алкаголя.

Бальшавікі таксама адразу ж увялі манаполію на выраб і продаж спіртнога і мелі ад гэтага вялікую выгаду. Напрыклад, пасля вайны сабекошт літра гарэлкі складаў 28 капеек, а прадавалі яго па 5 – 6 рублёў.

– Як толькі ўлады браліся за кантроль над вытворчасцю і продажам алкаголя, пачыналася п’янства, – падсумаваў Захар Шыбека.

У той жа час дзяржава вяла барацьбу з п’янствам. У кантрактах ВКЛ на арэнду корчмаў заўсёды агаворвалася захаванне дысцыпліны і забарона на спойванне. У Расійскай імперыі былі прапісаныя правілы працы піцейных устаноў, абмежаванне і забарона на ўжыванне гарачыльных вадкасцяў.

Змагаліся з алкагалізацыяй і савецкія ўлады: пры Хрушчове гэта была барацьба з самагонаварэннем, затым “сухі закон” Гарбачова.

– Кожны раз, калі ў Расіі ўводзіўся “сухі закон”, адбывалася грамадская катастрофа. Пасля яго ўвядзеня імперскімі ўладамі распалася імперыя, пасля ўвядзення Гарбачовым – распаўся Савецкі Саюз.

Такое супадзенне, на думку гісторыка, не выпадковае: п’янства – лакмусавая паперка таго, што ў грамадстве адбываецца нешта няладнае. Дзяржава ніколі не будзе зацікаўленая ў канчатковай барацьбе з п’янствам.

Што да вытворцаў алкаголю, то пасля Люблінскай уніі 1569 года, якая далучыла Вялікае княства Літоўскае да Рэчы Паспалітай, імі, у асноўным, была шляхта.Яна атрымала права не толькі на вытворчасць, але і на продаж ды адкрыццё корчмаў. Гэтыя правы – правы прапінацый – былі адным з матываў уніі. Такім чынам, можна сказаць, што шляхта прапіла ВКЛ.

 “Не піў – і зараз каюся”

Нават навукай даказана, што алкаголь карысны, калі якасны і ў меру. Захар Васільевіч рэкамендуе ўжываць сухое віно не мацнейшае за 12 градусаў: менавіта такім можа быць прадукт натуральнага браджэння. А змагацца з ужываннем алкаголю, на думку прафесара, бессэнсоўна.

– Я быў дурань такі: не піў з 20 да 55 гадоў гарэлку – і зараз каюся, столькі згубіў задавальнення! Ужыванне алкаголя ў сталым узросце ў меру – гэта карысна, – заявіў выступоўца.

Напрыканцы лекцыі Захар Шыбека пажадаў слухачам піць на здароўе, але каб гэта не было адзінай радасцю ў жыцці.

Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Другие новости раздела «Общество»

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Образование в Беларуси не меняется, потому что государство заинтересовано в дешевой и в меру грамотной рабочей силе.
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
11 марта 1882 года в Сорбонне Эрнест Ренан прочел свою знаменитую лекцию "Что такое нация".
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Я знаю, что такое национальная валюта, но не знаю, что такое национальный характер.
Культурная политика как фактор развития (Фото)
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
Татьяна Водолажская: Беларусам не свойственно рефлексировать свои эмоции и рассказывать о них
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Философия — это то, чем я занимаюсь.
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
30 января 2019 года в Гомеле прошел информационный день программы ЕС "Восточное партнерство".
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Четыре года борьбы за Осмоловку ее жителей и активистов принесли победу: первый послевоенный микрорайон Минска сносить не будут.
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич в своем блоге в Фейсбуке поделился размышлениями, которые озаглавил "О правилах поведения".
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест тлумачыць, "што можа развіць і забіць" грамадзянскую супольнасць Беларусі.
Спор философа с Богом за Беларусь
Спор философа с Богом за Беларусь
"Бороться с Богом мне незачем, а вот поспорить за Беларусь — есть повод", — пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
17 декабря 2018 года в Минске Летучий университет и Галерея TUT.BY провели публичную встречу с легендарным польским диссидентом, общественным деятелем и журналистом Адамом Михником.
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 12, 2018.
"Повестка 50": история одной кампании

Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)

Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Перспективы политического протеста в России: эскизный набросок

Нельзя понять анатомию человека, основываясь исключительно на анатомии обезьяны. Человек продвинулся в своей эволюции куда дальше.