Понедельник 3 августа 2020 года | 18:01
  • бел / рус
  • eng

Янка Запруднік: Дваістасць беларускай душы – пакутніцкая, але з вечнай надзеяй

03.07.2016  |  Общество   |  Служба iнфармацыi «ЕўраБеларусi»,  
Янка Запруднік: Дваістасць беларускай душы – пакутніцкая, але з вечнай надзеяй Фота: Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Напярэдадні свайго 90-годдзя Бацькаўшчыну наведаў адзін з самых вядомых дзеячоў беларускай эміграцыі. Залю бібліятэкі імя Пушкіна перапоўнілі жадаючыя паслухаць Запрудніка.

Янка Запруднік разам з жонкай Надзеяй Рагалевіч-Запруднік колькі тыдняў таму прыехаў у Беларусь, каб пабачыць сваякой, а таксама каб узяць удзел у прэзентацыі кнігі «Кантакты», заснаванай на лістах, што пісалі цягам некалькіх дзесяцігоддзяў беларусы Запрудніку ў Нью-Ёрк. Укладальнікамі кнігі сталі вядомыя даследчыкі беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч.

У актавай залі бібліятэкі імя Пушкіна сабралася больш за 150 чалавек, пару дзясяткаў слухалі выступоўцаў з калідору. Са словамі віншавання да юбіляра, з успамінамі выступілі доктар Адам Мальдзіс, дырэктар Беларускага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка, пісьменнік Уладзімір Арлоў, даследчык Валер Герасімаў, акадэмік Радзім Гарэцкі, гісторык Леанід Лыч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Адмыслова з Жыровіцкага манастыра прыехаў айцец Іаан, ён жа Алег Бембель, вядомы таксама як паэт Зніч – са сваёй апошняй кнігай і вершам да Запрудніка. У залі былі унучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі, мастакі Аляксей Марачкін, Мікола Купава, Алесь Шатэрнік, былы міністр культуры Анатоль Бутэвіч, пісьменнік Леанід Маракоў, Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч, пісьменніца Вольга Іпатава, Павел Севярынец – і шмат моладзі, прыйшоўшай паслухаць пра культавага дзяяча беларускай паваеннай эміграцыі і самога дзяяча.

- Вельмі ўзрушаны, вельмі. Я ніколі не думаў, што столькі цяпла, столькі сардэчнасці, столькі цёплых пажаданняў... - падзяліўся са Службай інфармацыі «ЕўраБеларусі» сваімі ўражаннямі ад гэтага візіту на Радзіму Янка Запруднік у невялічкім перапынку падчас доўгай аўтограф-сессіі. - Гэта сапраўды зарад на ўсе далейшыя гады працы і спадзяванняў.

Аўдыторыю, зразумела, цікавіў погляд беларуса на краіну, якую ён пакінуў 17-гадовым юнаком – хаця Запруднік і быў тут тры гады таму, але ж зараз сітуацыя ў нас імкліва мяняецца.

- Думкі пра Бацькаўшчыну, саму Бацькаўшчыну бярэш з сабой тады, калі пакідаеш яе. На эміграцыі адчуваеш вастрэй ейнае існаванне і ейную нястачу, чымсьці жывучы тут. У 17 гадоў, калі я выехаў з Беларусі, асноўны свет, духовы, ён ужо быў сфармаваны. І ён суправаджае далей – праз цэлае жыццё Бацькаўшчыну выносіш у сэрцы, і яна – неўміручая. Тут цяпер у вас у Менску шмат гутаркі вядзецца пра дзве душы беларусаў ці, інакш кажучы, пра дваістасць беларускай душы. Я прыехаўшы сюды праз тры гады, пачаў думаць пра гэтую дваістасць. Душа беларуса мае два аспекты, два бакі. Адзін – пакутніцкі, другі – надзейны. Пакутніцкая душа, прыехаўшы сюды, адчувае боль, таму што яна не чуе музыкі беларускай мовы з вуснаў малых дзетак. Але душа – адпорная на цяжкасці, ёсць аспект, я сказаў бы, надзеі ў ёй. І ён трымае нас пры працы, пры намаганнях, пры надзеі, што гэтыя намаганні недарэмныя. У Наталлі Арсенневай ёсць добры верш, напісаны ў трагічным 1943 годзе - «Варта жыць». І там ёсць такія радкі:

Варта жыць,
Варта вечна чагось спадзявацца,
Чуцца часткай Айчыны,
Малой, а жывой.

І вось гэтае адчуванне быць «часткай Айчыны» трымае нас пры працы, пры намаганнях, пры ўпэўненасці, што праца наша, не дарэмная, не марная, яна прынясе плады.

У мяне журналісты Белсата пыталіся: «Што вы тут адчуваеце, што бачыце новага?». Я коратка сказаў, што мы бачым шмат новага, шмат добрага, але чуем шмат нядобрага, у параўнанні з трыма гадамі чуем нараканні і пра спад зарплаты, і працаўладкаванне і ўсяго іншага.

Так што дваістая душа – яна і разрываецца кантрастамі добрага і нядобрага, але яна спалучаная, спалучаная адчуваннем сябе часткай Айчыны, «малой, а жывой». Сёння мы тут з Надзей бачым тут гэтую Айчыну. Мы вельмі ўдзячныя, што вы прыйшлі сюды – і знаёмыя, і сваякі нашы, і незнаёмыя, але сардэчныя паглядам, душой, адчуваннем супольнасці. І з гэтым адчуваннем Бацькаўшчыны мы паедзем назад да сябе, будзем далей працаваць, будзем спадзявацца, будзем праз Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» трымаць лучнасць і верыць у лепшую будучыню.

У размове з журналістамі Запруднік зазначыў, што, на ягоную думку, «беларускай дзяржаўнасці гістарычна заўсёды будзе пагроза».

- Трэба заўсёды пра гэта памятаць і працаваць, каб яе адвесці, не даць зрэалізавацца. У сучасным глабальным свеце – пагроза з усіх бакоў.

Янка Запруднік (да 1946 года – Сяргей Вільчыцкі) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, палітолаг — нарадзіўся 9 жніўня 1926 года ў мястэчку Мір. У 1944 годзе апынуўся ў Нямеччыне, у 1948-м выправіўся ў Вялікабрытанію, дзе працаваў на шахтах цэнтральнай Англіі, удзельнічаў у грамадска-культурнай нацыянальнай працы, выданні часопіса беларускай моладзі «Наперад!». Атрымаў стыпендыю з Ватыкана, дзякуючы гэтаму ў 1950-54-х гадах набываў вышэйшую адукацыю на гістарычным факультэце Лювенскага ўніверсітэта (Бельгія). Быў адным з арганізатараў беларускага маладзёжнага руху, у 1953-54 навучальным годзе старшыня Беларускага студэнцкага згуртавання ў Лювене, стаў адным з ініцыятараў аднаўлення часопіса «Наперад!» і яго аўтарам. Пасля заканчэння ўніверсітэта з адзнакай Янка Запруднік прыняў прапанову Амерыканскага камітэта вызвалення ад бальшавізму (ад 1956 — Амерыканскі камітэт вызвалення) і ў верасні 1954 пачаў працаваць журналістам беларускай секцыі радыёстанцыі «Вызваленне» ў Мюнхене, у ліку беларускіх замежных вучоных уключыўся ў працу Інстытута вывучэння СССР. У 1957 Янка Запруднік пераехаў у ЗША, дзе працягваў працу ў Нью-Ёрку да 1991 на той жа радыёстанцыі (ад 1964 — «Свабода»). У 1969 г. у Нью-Ёркскім універсітэце абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара гістарычных навук. Выкладаў гісторыю Расіі і СССР у Квінскім каледжы Нью-Ёрскага гарадскога ўніверсітэта (1970—1975), гісторыю і сучасную палітыку Беларусі ў Калумбійскім універсітэце (1994).

Навуковая дзейнасць і публіцыстыка Янкі Запрудніка прысвечана гісторыі Беларусі, жыццю беларускага народа.

Сярод найбольш вядомых яго кніг: «Дванаццатка. Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі»; «Гістарычныя і культурныя асновы беларускай нацыянальнай свядомасці», «Беларусь на гістарычных скрыжаваннях»; «Гістарычны слоўнік Беларусі».

Другие новости раздела «Общество»

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.
Уладзімір Мацкевіч: Мы маем велізарны выклік гуманізму і гуманнасці ў іх сучасным выглядзе
Уладзімір Мацкевіч: Мы маем велізарны выклік гуманізму і гуманнасці ў іх сучасным выглядзе
У чым палягае антрапалагічны сэнс пандэміі каронавіруса, як яна ўжо змяніла і яшчэ зменіць Беларусь, свет і чалавека?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.
Оксана Шелест: При переписи населения допущено столько ошибок, что есть сомнения в ее результатах
Оксана Шелест: При переписи населения допущено столько ошибок, что есть сомнения в ее результатах
Население Беларуси сокращается, в Минске — растет. Таковы первые главные итоги переписи, прошедшей в октябре 2019 года.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Еще несколько добавлений про сети и сетевое общество.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Сетевое общество и сетевая коммуникация уже давно в центре внимания культурологов и политологов. Сейчас эта тема обсуждается в связке с интернетом и таким интернет-явлением, как социальные сети.
Владимир Мацкевич: Русский образ мыслей — это подданство, а беларусский образ мысли — гражданский
Владимир Мацкевич: Русский образ мыслей — это подданство, а беларусский образ мысли — гражданский
Окровавленные руки русского империализма — сильный символ. Талантливый перформанс.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Доступно ли гражданское общество непосредственному наблюдению? Как его можно увидеть, зафиксировать, измерить?
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Мужество иметь собственное мнение, о котором я говорил в предыдущем фрагменте, ничего не стоит без истинности этого мнения.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.1
Мне часто приходилось слышать в разных ситуациях высказывание: "Я представляю здесь гражданское общество Беларуси/Х-ландии". И меня всегда коробило это высказывание.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 8
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 8
Беларусские политики не знают беларусского общества, не знают своей страны. И не хотят знать.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 7
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 7
Нет ничего практичнее хорошей теории.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.2
Единство нации — это просвещенческая идея, или явление эпохи модерна.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — Al Jazeera: "Лукашенко ведет себя безответственно"

Беларусь столкнется с ухудшением экономической ситуации не только из-за пандемии, но и вследствие нефтяного конфликта с Россией.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.