BE RU EN
rss facebook twitter

Мікалай Аўтуховіч распавёў, як улады "ствараюць" новыя працоўныя месцы

03.06.2016
Мікалай Аўтуховіч распавёў, як улады "ствараюць" новыя працоўныя месцы
Радыё Свабода
Учора пачала працу новая фірма таксі экс-палітвязня, створаная пасля таго, як старую пазбавілі ліцэнзіі.

Не так даўно Мікалай Аўтуховіч даведаўся, што яго фірму “Ніка-таксі 22222” пазбавілі ліцэнзіі толькі за тое, што адна машына не прайшла тэхагляд. Па законе два тыдні яшчэ можна было адпрацаваць, і тэрмін ліцэнзіі заканчваўся 2 чэрвеня, піша "Радыё Рацыя".

"Каб не выкідваць людзей на вуліцу, было прынятае тэрміновае рашэнне стварыць новую фірму таксі. Што і зрабілі. Зарэгістравалі, атрымалі ўсе дазволы, сёння трэба было перапісаць усе машыны з адной фірмы на другую", - распавёў былы палітвязень.

Мікалай Аўтуховіч таксама зазначыў, што з атрыманнем ліцэнзіі новай фірмай праблем не ўзнікла.

"Там яшчэ ёсць некаторыя фармальнасці, але нам дазволілі ўжо зараз працаваць. Цікава, што ўчора і сёння два разы мне тэлефанавалі з выканкама. Так бы мовіць, таксама спрычыніліся да нашай радасці. Кажуць: “Колькі вы збіраецеся ў сваёй новай фірме стварыць новых працоўных месцаў?” – “Якія новыя працоўныя месцы? – кажам. – У нас адабралі ліцэнзію ў старой фірме, і ўвесь калектыў перайшоў у новую”. Тыя адказваюць: але ж і нам, маўляў, трэба справаздачу трымаць. Вось так у нас чыноўнікі “працуюць”, так “новыя працоўныя месцы ствараюць”. Адны дачапіліся да дробязі і адабралі ліцэнзію, другія адрапартуюць у сваёй справаздачы, колькі стварылі новых працоўных месцаў. І ўсе пры справе і добрым заробку! Якая ж тут эканоміка вытрымае?!" - дадаў бізнесовец.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео