Четверг 20 февраля 2020 года | 09:45
  • бел / рус
  • eng

150 метраў гісторыі: ад “Курыльшчыка” да расстрэлу

05.05.2016  |  Общество   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
150 метраў гісторыі: ад “Курыльшчыка” да расстрэлу

Усяго адна мінская вуліца можа распавесці пра многія смешныя і трагічныя падзеі з жыцця горада.

Кожны мінчанін не раз праходзіў участак вуліцы ад сучаснага скрыжавання Свярдлова і Кірава да чыгуначнага вакзалу. І наўрад ці задумваўся, якія таямніцы могуць быць схаваныя на гэтым адрэзку ўсяго ў 150 метраў даўжынёй. А менш за стагоддзе таму гэта была асобная вуліца, якая насіла вельмі значную на той час назву: 11 Ліпеня. Разам з гісторыкам Іванам Сацукевічам Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” прайшла гэтыя метры і даведалася, якія загадкі хаваюць мясцовыя кварталы.

Жыццё за мару

“Тут таямніца стаіць на таямніцы і таямніцай падганяе”, – гаворыць гісторык пра Мінск.

І гэта абсалютная праўда, бо, аказваецца, і на 150 метрах можна гуляць больш за гадзіну і не занудзіцца – настолькі багатая гэтая частка горада на гістарычныя падзеі.

Пачынаем нашу вандроўку мы ад забаўнай скульптуры “Курыльшчык” у Міхайлаўскім скверы, якой сапраўды нярэдка нераўнадушныя мінакі ўкладваюць у пальцы цыгарэту. Нягледзячы на весялосць і дабрыню, што сыходзяць ад гэтай фігуры, у гісторыі яе стварэння хаваецца даволі жорсткая і сумная рэчаіснасць.

– Насамрэч гэта помнік, прычым адзін з найлепшых прыкладаў малой архітэктурнай формы ў нашым горадзе, – адзначае Іван Сацукевіч.

Дзіўная рэч: у цэнтры Мінска стаіць помнік невядомаму чалавеку. Але калі ўважліва прыгледзецца да каналізацыйнага люка, на якім стаіць скульптура, можна ўбачыць ініцыялы: В. Г. Уладзімір Галынскі – так звалі таго самага маладога чалавека, чый вобраз увекавечаны ў гэтай нетрывіяльнай скульптуры.

– Жыў такі малады прадпрымальнік сярэдняй рукі напачатку 1990-х, яму было каля 30 гадоў, і ў яго была мара: зняцца ў кіно. І ён рабіў дзеля гэтага ўсё магчымае.

У гэты час кінастудыя “Беларусьфільм” яшчэ не пачала здымаць расійскія серыялы. І вось да яе дырэктара прыйшоў малады чалавек і стаў распавядаць, што ў яго ёсць цудоўны сцэнар фільма, які ён сам напісаў, і акцёры ёсць – засталося толькі зняць. Выслухаўшы, дырэктар узняў на суразмоўцу сумныя вочы і спытаў: “А грошы ў вас ёсць?” “Знойдзем!” – адказаў Уладзімір Галынскі.

І завярцелася! Спачатку быў зняты адзін кароткаметражны фільм, потым другі, трэці – гэткія караценькія камедыі на побытавыя тэмы. Здымаліся ў іх найлепшыя маскоўскія комікі – Міхаіл Какшонаў, Спартак Мішулін… А ў галоўнай ролі Лахоўскага – Уладзімір Галынскі. Цяпер гэты фільм рэдка трапляе на экраны, але ў інтэрнэце яго можна знайсці.

Рэалізаваўшы сваю мару, малады чалавек пайшоў да ўжо вядомага ў тыя часы скульптара Уладзіміра Жбанава і сказаў, што вельмі хацеў бы, каб скульптар стварыў з яго вобразу вясёлую кампазіцыю. На што скульптар задаў рытарычнае пытанне: “А грошы ёсць?” – “Знойдзем!” – звыкла адказаў Галынскі.

І завярцелася… Калі скульптура была ўжо гатовая, Уладзіміра Галынскага знайшлі мёртвым у яго мінскай кватэры. Афіцыйная версія следства – перадазіроўка наркотыкаў, неафіцыйная – не разлічыўся з крэдыторамі, у якіх браў грошы на свае мары…

Маўклівая "Незнаёмка"

Міхайлаўскі сквер (назва яго, дарэчы, паходзіць ад вуліцы Міхайлаўскай, якая некалі праходзіла побач) з’явіўся яшчэ ў 1913 годзе. Адметна, што да сярэдзіны ХІХ стагоддзя тут была ўскраіна горада, дзе месціліся так званыя магазіны – правіянцкія склады. Як толькі ў Мінску праклалі чыгунку, горад стаў разрастацца, а склады разабралі.

Гэтае месца памятае, як 29 траўня 1864 года тут была ўсталявана шыбеніца, на якой публічна павесілі аднаго з лідараў паўстання Каліноўскага паручніка Міхаіла Аленскага.

З цягам часу гэтую пляцоўку забудавалі. Спачатку тут былі толькі драўляныя аднапавярховыя дамкі. А на тэрыторыі скверыка напрыканцы ХІХ стагоддзя на забаву мінчан паставілі першы ў гісторыі горада цырк. Праўда, ён таксама быў драўляны, таму “дажыў” толькі да пачатку ХХ стагоддзя і быў разабраны.

Але і цяпер тут багата іншых цікавінак. Напрыклад, самая першая работа скульптара Уладзіміра Жбанава “Незнаёмка”. Увогуле, да яго ў нас, фактычна, не было “чалавечных”, душэўных гарадскіх скульптур – усё грандыёзныя дзеячы на высачэзных п’едэсталах. І "чалавечнасць" “Незнаёмкі” працуе: заўсёды побач з ёй нехта сядзіць, перад ёй спыняюцца, любуюцца…

– Аднойчы я стаў сведкам сітуацыі: бачу, да скульптуры падыходзіць малады чалавек. Спыніўся і нібыта просіць дазволу ў гэтай дзяўчыны прысесці. Прысеў і хвілін дзесяць нешта ёй распавядаў. Спыніўся, калі заўважыў, што дзяўчына нічога не адказвае, і асцярожна працягнуў да яе руку. І толькі тады зразумеў, як ён жорстка памыліўся, – расказвае гісторык.

Помнік Віленскаму базарчыку

З Міхайлаўскага сквера адкрываецца выдатная магчымасць прасачыць розныя эпохі гарадской архітэктуры. Напрыклад, пяты (некалі першы) корпус эканамічнага ўніверсітэту, які да вайны быў самай прэстыжнай у Мінску сталінскай школай №47. Праўда, у тыя часы будынак выглядаў зусім не так, як сёння: пасля бамбёжак захаваліся толькі сцены.

А насупраць можна ўбачыць два дамкі пачатку ХХ стагоддзя. У адным з іх, 4-павярховым, некалі размяшчаліся жандармерыя, паліцэйскае ўпраўленне, крымінальны вышук, а пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вядомы дзеяч Фрунзэ стварыў народную міліцыю.

Побач стаяць будынкі 1960-70-х гадоў у стылі савецкага функцыяналізму. А праз дарогу немагчыма абмінуць увагай пасляваенны дом, які мінчане часта называюць “падкова” праз спецыфічную паўкруглую форму. Яе архатэктар Рубаненка абраў таму, што ўнутры месцілася круглая плошча, на якой віраваў Віленскі базар (па тагачаснай назве галоўнага мінскага чыгуначнага вакзала). Калі ў 1927 годзе савецкая ўлада згарнула НЭП, рынкі ў горадзе сталі масава закрываць, не абмінуў гэты лёс і Віленскі базар. Ён знік, але плошча засталася, і каля яе пасля вайны быў узведзены гэты дом. Пабудаваны ў стылі так званага сталінскага ампіру, будынак нібыта папярэджвае ўсіх магчымых ворагаў сваімі магутнымі шыпамі наверсе. Нягледзячы на парадны знешні выгляд, які проста крычыць пра веліч і непераможнасць, у двары гэтага дома – шэрасць і пасрэднасць. Хіба не адлюстраванне самога жыцця 1950-х?..

Але, бадай, пярлінай гэтага кварталу выглядае былы даходны дом канца ХІХ стагоддзя, пабудаваны з чырвонай цэглы ў стылі мадэрн. Напачатку ХХ стагоддзя будынак быў арандаваны гімназіяй Рэйман – найлепшай навучальнай установай горада для дзяўчат яўрэйскага паходжання, – а на першым яго паверсе размяшчаўся паліцэйскі пастарунак. Пасля рэвалюцыі будынак нацыяналізавалі і зрабілі там сярэднюю школу. У часы вайны сюды трапіла фугасная бомба, унутры ўсё выгарала, але метровыя сцены вытрымалі. Дом, на дзіва, не знеслі, а аднавілі і зноў зрабілі ў ім школу. Пасля будынак быў безгаспадарчым, але дачакаўся рэстаўрацыі, і цяпер тут размяшчаецца суд Еўразійскага эканамічнага саюза.

“Чарнобыльская дзяўчынка” і забытыя даты

Яшчэ адна скульптура Уладзіміра Жбанава, якая звяртае на сябе ўвагу, – дзяўчынка з парасонам. Прататыпам для яе стала дачка скульптара. Калі ўсё было гатова, заставалася толькі ўкласці ў тоненькія ручкі дзяўчынкі парасон, але, бронзавы, цяжкі - ён абламываў іх. Жбанаў знайшоў выйсце: зрабіць парасон з дзірачкамі. Праз гэтыя дзірачкі кампазіцыю празвалі “Чарнобыльская дзяўчынка” – маўляў, кіслотны дождж раз’еў тканіну парасона. Скульптуры не шанцавала: тройчы яе ламалі вандалы, а аднойчы камунальнікі, што прыбіралі ўзімку снег на трактары, выпадкова “прыбралі” і дзяўчынку. Але кожны раз скульптуру аднаўлялі, і ўжо некалькі гадоў яе ніхто не чапае.

Пра тое, што калісьці ў гэтага раёна была свая гісторыя, цяпер нагадвае хіба што захаваная трасіроўка цяпер адной вуліцы Кірава, якая раней складалася з Міхайлаўскай і Магазіннай. Тую Міхайлаўскую ў 1922 годзе перайменавалі ў вуліцу 11 Ліпеня.  Менавіта ў гэты дзень у 1920 годзе адбылося вызваленне Мінска ад белапалякаў, як пісалі ў тыя часы. Гэта была настолькі важная падзея, што ў яе гонар вырашылі назваць вуліцу. А ці ўзгадае сёння большасць мінчан, што гэта за дата?

Яшчэ адна гістарычная падзея, звязаная з гэтымі мясцінамі, калісьці была ўвекавечана ў помніку, а цяпер пра яе нагадвае толькі барэльеф на станцыі метро. 18 кастрычніка 1905 года на Прывакзальнай плошчы адбыўся Курлоўскі расстрэл (ад прозвішча тагачаснага мінскага губернатара Курлова). Ён стаў вынікам супрацьстаяння грамадства і мясцовых уладаў у часы першай расійскай рэвалюцыі.

– Яна праходзіла ў выглядзе стачак і забастовак, фактычна нідзе, акрамя Масквы, узброенага паўстання не было, – заўважае Іван Сацукевіч. – Самым напружаным стаў кастрычнік 1905 года, калі па ўсёй краіне праходзіла агульная стачка, фабрыкі і заводы спыніліся, палітызацыя грамадства набыла такія маштабы, што нам з вамі і не снілася.

У выніку імператар Мікалай ІІ вымушаны быў пайсці на саступкі і 17 кастрычніка 1905 года быў апублікаваны маніфест аб свабодах у Расійскай імперыі. У Мінску пра яго даведаліся на наступны дзень. На сучаснай плошчы Свабоды сабраўся мітынг, на які прыйшло 20 тысяч чалавек (насельніцтва ўсяго горада ў той час складала 97 тысяч).  Людзі пайшлі да гарадской турмы патрабаваць вызвалення палітвязняў. Дабіўшыся абяцання гэта зрабіць, натоўп рушыў на самую вялікую гарадскую плошчу – Прывакзальную. Натоўп усё напіраў, і ўзброеная вінтоўкамі ахова вакзалу не ведала, што рабіць. Нехта з людзей пачаў выхопліваць вінтоўкі ў салдат, пачалася страляніна. У яе выніку загінула ад 60 да 90 чалавек.

У памяць пра тыя падзеі вырашылі ўсталяваць помнік. Ён знаходзіўся каля цяперашняга цэнтральнага ўваходу ў вакзал, гэта была круглая пляцоўка, вакол якой стаялі злучаныя ланцугом 9 слупоў, у цэнтры было накладзена каменне, а на іх вяршыні – праваслаўны крыж. У 1939-1940 гадах, падчас рэканструкцыі Віленскага вакзала, помнік разабралі і не аднавілі. Былі планы зрабіць гэта пасля вайны, але справа ў тым, што большасць прозвішчаў са спісу забітых на 90% складалі яўрэі. А ў 1948 годзе ў СССР пачалася траўля яўрэяў. Адзінае, што цяпер нагадвае нам пра той дзень – невялікая бронзавая інсталяцыя ў сцяне пры выхадзе са станцыі метро “Плошча Леніна” ў бок вакзала.

Другие новости раздела «Общество»

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Еще несколько добавлений про сети и сетевое общество.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Сетевое общество и сетевая коммуникация уже давно в центре внимания культурологов и политологов. Сейчас эта тема обсуждается в связке с интернетом и таким интернет-явлением, как социальные сети.
Владимир Мацкевич: Русский образ мыслей — это подданство, а беларусский образ мысли — гражданский
Владимир Мацкевич: Русский образ мыслей — это подданство, а беларусский образ мысли — гражданский
Окровавленные руки русского империализма — сильный символ. Талантливый перформанс.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Доступно ли гражданское общество непосредственному наблюдению? Как его можно увидеть, зафиксировать, измерить?
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Мужество иметь собственное мнение, о котором я говорил в предыдущем фрагменте, ничего не стоит без истинности этого мнения.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.1
Мне часто приходилось слышать в разных ситуациях высказывание: "Я представляю здесь гражданское общество Беларуси/Х-ландии". И меня всегда коробило это высказывание.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 8
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 8
Беларусские политики не знают беларусского общества, не знают своей страны. И не хотят знать.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 7
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 7
Нет ничего практичнее хорошей теории.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.2
Единство нации — это просвещенческая идея, или явление эпохи модерна.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.1
Если бы мне понадобилось описать гражданское общество Беларуси в лицах, я бы начал с Валентина Акудовича и Светланы Алексиевич.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 5
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 5
Гражданское общество — это реализация идеалов Просвещения. Современное воплощение этих идеалов.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 4
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 4
Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, общественное мнение невозможно без СМИ. Но гражданское общество — это еще и гражданское действие, гражданское поведение.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 3
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 3
Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, а общественное мнение невозможно без средств массовой информации.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 2
"Ну, уж это положительно интересно, — трясясь от хохота проговорил профессор, — что же это у вас, чего ни хватишься, ничего нет!" Думаю, все помнят, откуда это.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 1
Гражданское общество в Беларуси есть. Я это точно знаю, поскольку именно солидарность гражданского общества спасла меня от смерти в октябре 2006 года.
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Образование в Беларуси не меняется, потому что государство заинтересовано в дешевой и в меру грамотной рабочей силе.
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
11 марта 1882 года в Сорбонне Эрнест Ренан прочел свою знаменитую лекцию "Что такое нация".
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць

Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Краткая политическая история современной Беларуси

Наша политическая история выглядит как деградация структур. А разум, совесть и человеческое достоинство есть у граждан. И каждый гражданин способен сам решать, в чем ему участвовать, а в чем нет.