Четверг 20 февраля 2020 года | 09:43
  • бел / рус
  • eng

Алексіевіч у Кіеве: "У нас няма культуры шчасця"

08.04.2016  |  Общество
Алексіевіч у Кіеве: "У нас няма культуры шчасця" ria.ru

На сустрэчу з беларускай нобелеўскай лаўрэаткай па літаратуры Святланай Алексіевіч у Кіеве прыйшла маці Надзеі Саўчанкі Марыя Іванаўна і ўкраінскі мільярдэр Віктар Пінчук.

Рэгістрацыя на сустрэчу скончылася за некалькі тыдняў да яе, а пасьля да пісьменніцы выстраілася вялікая чарга па аўтографы. Алігарх і зяць Леаніда Кучмы Віктар Пінчук сумленна стаяў у чарзе разам з усімі. Марыя Іванаўна Саўчанка пакінула сустрэчу з букетам руж ад нобелеўскай лаўрэаткі, паведамляе "Радыё Свабода".

Імпрэзу ў фармаце «размова на сцэне» ў Доме асветы і культуры «Майстар-клас» вяла ўкраінская пісьменніца і перакладчыца «Чарнобыльскай малітвы» на ўкраінскую мову Аксана Забужка. Другое выданне «Чарнобыльскай малітвы» з'явілася зусім нядаўна ў выдавецтве «Комора». А выдавецтва «Віват» апублікавала «Цынкавых хлопчыкаў» і «Час сэканд-хэнд».

Сама нобелеўская лаўрэатка правяла ва Украіне некалькі насычаных дзён. Прачытала лекцыю ва ўнівэрсітэце імя Тараса Шаўчэнкі, выступіла ў Кіева-Магілянскай акадэміі, дала вялікія інтэрв'ю выданням «Украінская праўда» і «ГромадськеТВ», паўдзельнічала ў папулярнай праграме Дзмітрыя Гардона.

Некаторыя цытаты з адказаў Святланы Алексіевіч падчас сустрэчы 7 красавіка прапануем вашай увазе:

Я не атрымала тэлеграму Мядзведзева

Калі была абвешчаная мая прэмія, была першая прэсавая канферэнцыя. Трэцяе пытанне на ёй было пра Крым. І я сказала, што лічу гэта акупацыяй, анэксіяй, палітычным разбоем. Вынікам стала тое, што я не атрымала тэлеграму Мядзведзева, якая была гатовая.

У нас няма культуры шчасця

Пісаць пра каханне — гэта мой спосаб выжыць з сябе гэтыя цяжкія кнігі (папярэднія — РС.), узнавіцца. Мой абарончы слой прадзіраўлены з усіх бакоў... Мне не перашкаджае, што я ў рэгаліях, бо калі я прыходжу да чалавека, я прыходжу да яго як да сябра... Мы гаворым з ім... У Трыфанава ёсць харошы выраз: «Мы ўсе суседзі па часе...» Вось нам дастаўся гэты кавалачак часу, што мы пра яго зразумелі? Што мы дасталі з сябе?

У нас няма культуры шчасця, у нас ёсць культура пакутаў. Вельмі цяжка гаварыць пра моманты шчасця. Пра першае імгненне кахання яшчэ могуць распавесці, а пасля... Шчасце — гэта доўгая дарога, палац, дзе шмат памяшканняў, дзвярэй, трэба шмат ключыкаў... Гэтага няма і гэтага няма нават у літаратуры. У расейскай літаратуры каханне вельмі хутка сканчаецца... Нейкі момант, яны пажаніліся, і ўсё хутка сканчаецца... А працягу гэтай радасці, працягласці ў часе, у жыцці — гэтага няма, гэта новае для нас.

Мне самой трэба мяняцца ад кнігі да кнігі. Не магу сказаць, што кніга пра каханне радасная. Гэта вельмі жорсткая кніга.

Я тут жа стала «бандэраўкай»

Я неяк распавяла расейскаму журналісту, што мяне выратавала настаяцелька манастыра. Яны жылі ў Івана-Франкоўску, бацька служыў у вайсковай частцы, маці была бібліятэкарам. Яны там пазнаёміліся. Яна ўкраінка, ажаніліся. Калі я нарадзілася, нас там абрабавалі. Савецкім афіцэрам нічога не прадавалі. Вы ведаеце, як «любілі» ў заходняй Украіне савецкіх афіцэраў. Я маленькая, яшчэ года не было, хварэла ад голаду. Мой бацька прыйшоў і ўпаў на калені перад настаяцелькай манастыра і сказаў: «Я нават разумею вас, што я ваш вораг, але ў мяне памірае дзіця... Вы ж слугі Бога, вы ж не можаце, каб дзіця памерла». Жанчына не адразу яму адказала, гэта ж складана — выбраць паміж дабром і злом... Пасля сказала: «Каб мы цябе тут не бачылі, а твая жонка хай прыходзіць кожны дзень і будзе атрымліваць літар казінага малака»... Гэта мяне выратавала... Калі я гэта распавяла, я тут жа стала «бандэраўкай».

Гэта час гістарычных крыўдаў

Гэта будзе доўга і доўга не забывацца, гэта будзе праходзіць стагодздзямі. Канечне, расейскае тэлебачанне разгайдала людзей, гэта злачынства расейскага тэлебачання... гэтыя «распятыя хлопчыкі», «згвалчаныя дзяўчынкі»... Я сама здзіўляюся, адкуль такая нянавісць нават у простых людзей. Але думаю, што ўсё гэта можна перажыць...Вось немцы што зрабілі на нашай зямлі? А мне бабуля распавядала, што калі палонных немцаў вялі і ў доме дзве бульбіны, то адну бульбіну жанчына нашая магла аддаць гэтаму «дахадзягу»-немцу... Усё ж чалавечае сэрца ўладкаванае больш складана, чым тэлевізар. І на гэта ўся надзея.

Мы — закладнікі Чарнобылю

Для Захаду: дайце грошай, мы няшчасныя, чарнобыльскія. А для сваіх людзей нават не зрабілі дазіметраў. Спачатку далі ў некалькіх вёсках, а яны трышчэлі цэлы дзень. І стала ясна, што людзі будуць патрабаваць пераезду, а грошай на гэта няма... Тут чалавечае жыццё нічога не каштуе... і тая аўтарытарная ўлада, якая ёсць у нас, — нельга сказаць, што яна адукаваная....

Вельмі шмат людзей памерла... І каго не спытаеш — усе ад раку. Мы сапраўды чарнобыльская лабараторыя, як кажуць беларусы пра сябе. Мы «чорныя скрынкі», якія запісваюць інфармацыю для ўсіх іншых людзей. Чарнобыль не зразуметы, і нават Фукусіма не прымусіла пра гэта задумацца. Напэўна ў сілу таго, што мы жывем у аўтарытарным грамадстве і яно пад кантролем. Антыатамныя арганізацыі забароненыя, нават бацькам хворых дзяцей не даюць аб’ядноўвацца. І нават Расея стала будаваць атамную станцыю на мяжы з Літвой. Літва пратэстуе, але хто ў нас слухае пратэсты Літвы? Мы закладнікі Чарнобыля, нічога не памянялася. І гаварыць асабліва нельга па тэлебачанні. Мяне ўвогуле не выдаюць, а «чарнобыльскую» кнігу тым больш. Я атрымала прэмію, купіла кнігу і ўвезла яе ў краіну. Тысячы валанцёраў раздалі гэтыя кнігі, каб хаця б чыталі ў вёсках, мы імкнуліся раздаваць настаўнікам... Каб у людзей было пачуццё небяспекі... Але валанцёры не могуць пераламіць сітуацыю, гэта мусіць рабіць дзяржава.

Цяпер Лукашэнку вельмі складана зрабіць выгляд, што мяне няма

Тут не апазіцыянерства маё заўсёднае... Ён жа ў нас нарцыс, мусіць быць адзін, нікога побач ня мусіць быць. Ёсць такія мужчыны, вялікія, вялізныя. Вельмі смешна, калі такія вялізныя мужчыны такія «пяшчотныя». Складана (зала смяецца).

Лукашэнка цяпер заігрывае з Еўропай, паколькі Пуцін мала стаў даваць грошай, грошы ідуць на вайну, і калі ёсць Нобелеўская прэмія, то кнігі нават з'яўляюцца ў крамах. Толькі яны каштуюць шалёныя грошы. Мая дачка працуе і атрымлівае недзе 220 еўра, то заплаціць 25 еўра за кнігу, гэта складана.

Беларускі чытач захапляльны

Людзі, калі я ў горадзе, падыходзяць, абдымаюць. Нікому не хочацца жыць у прыніжанай Беларусі. Для людзей важна, што пра Беларусь даведаліся, што мы ёсць. Першы Нобель у гісторыі Беларусі, гэта важна для самасвядомасці людзей. Людзі падыходзяць, нават плачуць, фатаграфуюцца... Гэта, канечне, шчаслівыя моманты.

Ёсць цёмны бок мастацтва

Я шмат пра гэта думала... Немаральны бок мастацтва... З пункту гледжання мастацтва аднолькава цікавыя і кат, і ахвяра. Ты абсалютна дакладна разумееш, што ёсць нешта немаральнае ў разгляданні чужога гора, чужога подзвігу, але іншага шляху распавесці пра гэта няма... І жанчына, якая плача і крычыць, як звер, калі ў яе 9-метровую кватэру ўцягваюць вялізную труну з сынам, яна сама пра сябе не раскажа... Гэта я мушу распавесці за яе.

Я люблю старых вясковых людзей

Я пабачыла маму Надзі Саўчанкі, і яе твар так нагадаў мне твар маёй бабулі. Вось гэтая ціхая-ціхая ўнутраная дабрыня, гатовасць несці свой крыж, нязломнасць. У такіх людзей атрымліваюцца харошыя дзеці — такія моцныя жанчыны, як Надзя (апладысменты).

Абсалютна свабоднай я стала ў Афганістане

Усё было ўзрушаннем... Мы заходзім у шпіталь у Кабуле, кажуць «прывезлі раздаваць дзецям цацкі». Усе дзеці — інваліды. Гэтыя вёскі апрацоўваў рускі «град», маленькі кішлак ператвараўся ў перааранае поле. Мы зайшлі ў шпіталь, там адны старыя, жанчыны і дзеці. У мяне ахапак мішак плюшавых. Маладая дзяўчынка з дзіцём на руках, я даю яму мішку, а ён бярэ зубамі. Я пытаюся, чаму зубамі, а гэтая маленькая дзяўчынка ў такой ярасці зрывае коўдрачку — а ён без ручак, і ножкі адной, здаецца, няма... Ці з верталётчыкамі мы ўздымаліся ўверх. Я пытаюся, што такое блішчыць унізе. Яны кажуць: «А там тысячы цынкавых трунаў, якія ляжаць... чакаюць нас... Уздымаешся кожны дзень і ляжыш... А самае галоўнае — не разумееш, якога чорта ты тут робіш, не трэба ім гэты наш сацыялізм...»

Падыходзіш у турме да чалавека, яго заўтра мусяць расстраляць... маджахед... Я пытаюся: не страшна паміраць? Такі прыгожы мужчына... А ён кажа: «Не, не страшна. Я пайду да Алаха, я забіваў няверных, ён добра мяне прыме». І як можна перамагчы такога чалавека? Ты баішся паміраць, а ён не.

Ну і Чарнобыль увогуле выкінуў у новую прастору, дзе ты пачувалася ані ўкраінкай, ані беларускай, ані немкай, была прадстаўніком біявіда, які можа быць знішчаны...Нават бачыш, што можаш знікнуць, як гэты матылёк, як гэты вожык, як усё іншае...

Калі ўсур’ёз задумацца пра жыццё

... яно шалёна цікавае, яно шалёна незразумелае... І які тут камунізм?..

Другие новости раздела «Общество»

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Еще несколько добавлений про сети и сетевое общество.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Сетевое общество и сетевая коммуникация уже давно в центре внимания культурологов и политологов. Сейчас эта тема обсуждается в связке с интернетом и таким интернет-явлением, как социальные сети.
Владимир Мацкевич: Русский образ мыслей — это подданство, а беларусский образ мысли — гражданский
Владимир Мацкевич: Русский образ мыслей — это подданство, а беларусский образ мысли — гражданский
Окровавленные руки русского империализма — сильный символ. Талантливый перформанс.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Доступно ли гражданское общество непосредственному наблюдению? Как его можно увидеть, зафиксировать, измерить?
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Мужество иметь собственное мнение, о котором я говорил в предыдущем фрагменте, ничего не стоит без истинности этого мнения.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.1
Мне часто приходилось слышать в разных ситуациях высказывание: "Я представляю здесь гражданское общество Беларуси/Х-ландии". И меня всегда коробило это высказывание.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 8
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 8
Беларусские политики не знают беларусского общества, не знают своей страны. И не хотят знать.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 7
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 7
Нет ничего практичнее хорошей теории.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.2
Единство нации — это просвещенческая идея, или явление эпохи модерна.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.1
Если бы мне понадобилось описать гражданское общество Беларуси в лицах, я бы начал с Валентина Акудовича и Светланы Алексиевич.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 5
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 5
Гражданское общество — это реализация идеалов Просвещения. Современное воплощение этих идеалов.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 4
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 4
Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, общественное мнение невозможно без СМИ. Но гражданское общество — это еще и гражданское действие, гражданское поведение.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 3
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 3
Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, а общественное мнение невозможно без средств массовой информации.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 2
"Ну, уж это положительно интересно, — трясясь от хохота проговорил профессор, — что же это у вас, чего ни хватишься, ничего нет!" Думаю, все помнят, откуда это.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 1
Гражданское общество в Беларуси есть. Я это точно знаю, поскольку именно солидарность гражданского общества спасла меня от смерти в октябре 2006 года.
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Образование в Беларуси не меняется, потому что государство заинтересовано в дешевой и в меру грамотной рабочей силе.
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
11 марта 1882 года в Сорбонне Эрнест Ренан прочел свою знаменитую лекцию "Что такое нация".
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць

Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Краткая политическая история современной Беларуси

Наша политическая история выглядит как деградация структур. А разум, совесть и человеческое достоинство есть у граждан. И каждый гражданин способен сам решать, в чем ему участвовать, а в чем нет.