Понедельник 3 августа 2020 года | 17:17
  • бел / рус
  • eng

Самы беларускі час (Фота)

06.01.2016  |  Общество   |  Пётр Кухта, ЕўраБеларусь, фота аўтара,  
Самы беларускі час (Фота)

Нідзе ў свеце, апроч Беларусі, няма такога феномену як міжкалядны час.

Першая імпрэза ў новым этнацэнтры «Рагна» ў Мінску была прысвечана магічнаму моманту, у якім зараз знаходзяцца беларусы, — міжкаляднаму часу. Пад сапраўдны калядны збіцень, які прыгатавала ўдзельнікам сустрэчы і распавяла пра рэцэпт доктар філасофіі, доктар сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая, вялося пра гэты ўнікальны для беларусаў час і яго традыцыі.

«Мы зараз з вамі знаходзімся ў самым беларускім часе: нідзе ў свеце, апроч Беларусі, няма такога феномену як міжкалядны час. Адны Каляды мы адзначылі, другія — неўзабаве. Тое, што элементарна, натуральна, нармальна для ўсіх жыхароў Беларусі, гучыць нечым абсалютна дзіўным і незразумелым у астатнім свеце, — кажа Ірына Дубянецкая. — Што гэта такое, як гэта асэнсаваць і ацаніць? Рэлігійнае ўзаемапранікненне і рэлігійнае ўзаемапрыманне — тое, што мы называем талерантнасцю, тое, што перарастае ў рэлігійную абыякавасць у сучаснай Еўропе, у сучасным заходнім свеце, — было беларускім здабыткам цягам стагоддзяў. Вось гэтая рэлігійная талерантнасць была з адной асаблівасцей, уласцівасцей Беларусі, пра якую мы мусім не толькі не забывацца, а якую мы мусім таксама праз сябе прапускаць і ўсведамляць, таму што гэта адзін з самых асноўных складнікаў нацыянальнай ідэнтычнасці, пра які мы можам казаць цяпер, тое, за што мы можам зачапіцца. Бо, звычайна, усё, пра што мы гаворым, пачынае плыць пад нагамі. Бо асветы мала, адукацыі мала, а гэта — тое, што ёсць проста на ўзроўні адчуванняў».

Паводле Ірыны Дубянецкай, дзякаваць за рэлігійную талерантнасць беларусам трэба Вялікаму княству Літоўскаму:

«Яно практычна ад XV стагоддзя існавала як мультырэлігійная і мультыкультурная дзяржава. Больш такіх дзяржаў у Еўропе не было. У кожнай краіне ёсць свае меншасці, але святы адзначаюцца ў адзін дзень. У нас — інакш. Звычайна, калі пра гэта гавораць нейкія іерархі, духоўныя лідэры, то яны кажуць пра гэта ў негатыўным сэнсе, маючы на ўвазе, што супольнае святкаванне нейкіх важных рэчаў яднае народ. Ну, вот гэтае яднанне мы назіраем паўсюль, а ў Беларусі яно па-іншаму — і вось гэта той адзіны момант, калі Беларусь сапраўды адрозніваецца. Таму цяпер, паміж тымі і тымі Калядамі, — самы-самы наш час. У нас народ аб’яднаўся на раз’яднанасці, на адрозненні. Аб’яднацца на адрозненні — гэта тое, да чаго цяпер імкнецца той самы цывілізаваны свет. На адзінстве ў разнастайнасцях. У беларусаў гэта — натуральна. Беларусы хваляцца, што ва ўсіх Хрыстос нараджаецца адзін раз, а ў нас — двойчы. Пры гэтым суседзі не разумеюць, чым тут хваліцца. А гэта — узаемнае шанаванне самых розных традыцый. Калядны час гэта дэманструе найлепшым чынам».

З другога боку, заўважае Ірына Дубянецкая, «калядны час у Беларусі — мусіць, праз тое, што ён быў важным момантам гэтага яднання ў рознасці, — аброс велізарнай колькасцю традыцый». «Некаторыя з іх супольныя з іншымі народамі, некаторыя — уласна беларускія, а некаторыя — забытыя іншымі народамі, але захаваныя беларусамі і трансфармаваныя», — зазначае яна.

Што тычыцца самога свята, то «Каляды маюць у сабе два вялікія струмені традыцыі: хрысціянскі і касмаганічны»:

«Называць апошні дахрысціянскім няма сэнсу, таму што ён існаваў паралельна з хрысціянскім, сплёўшыся з ім. Як святкавалі беларусы Каляды да хрысціянства, мы не ведаем. Няма пра гэта звестак, ёсць толькі фрагменты, якія мы нават не можам рэканструяваць. Але ў дадзены момант у нас у гэтым і сэнсу няма, бо мы знаходзімся менавіта ў той сітуацыі, калі цалкам дзве розныя традыцыі далі нейкую іншую, сваю — унікальную і вельмі цікавую».

«Асноўны змест Калядаў цягам апошніх двух тысячаў гадоў — гэта нараджэнне Хрыста. Што гэта за свята? Самае ўлюбёнае свята, напэўна, усіх хрысціян, і самае позняе. У раннім хрысціянстве гэтага свята ўвогуле не было. Цэнтральным святам і дагэтуль у літургічным перыядзе застаецца 6 студзеня (паводле «новага стылю». — EuroBelarus.Info) — Богааб'яўленне ці, па-беларуску, Вадохрышча. У некаторых рэгіёнах Беларусі дагэтуль — гэта галоўнае свята года. 6 жніўня — новае Богааб'яўленне, Перамяненне на гары. Гэта два асноўныя святы, сіметрычныя, з нерухомага рэлігійнага календара», — распавяла Ірына Дубянецкая.

Яна нагадвае, што ў Евангеллі ад Лукі ёсць намёк, калі магло адбыцца нараджэнне Хрыста:

«У яго ўзгадваюцца пастушкі, да якіх з’явіліся анёлы з весткай. Пастушкі пасвілі свае чароды — якая гэта пара году? Якая хочаце, але толькі не зіма. І ў Ізраілі чародаў гэтай парой не пасвяць. Мы не ведаем дакладна, але ёсць меркаванне, што Лука меў на ўвазе вясновае раўнадзенства. Якім чынам нараджэнне пачынае святкавацца ў IV стагоддзі і чаму — мы дакладна таксама не ведаем. Папулярная гісторыя такая: імператар Канстанцін спыняе пераслед хрысціян, абвяшчае свабоду веравызнання, а неўзабаве прымае хрысціянства як дзяржаўную рэлігію Рымскай імперыі. Але каб прыняць адзіную рэлігію для такой велізарнай прасторы з вялікай колькасцю народаў, хрысціянства мусіла быць адаптаваным. 25 снежня святкаваліся дзень нараджэння Сонца непераможнага, дзень народзінаў Мітры. Не ведаем афіцыйных дакументаў, але з V стагоддзя гэта свята ёсць, тады як Вадохрышча 6 студзеня — ад I стагоддзя. Такім чынам, гэта хрысціянскае свята, усталяванае даволі позна, далей яно фармуецца ў нараджэнне духоўнага Сонца, Сонца-Хрыста».

Але як гэта адбывалася ў Беларусі?

«Чаму ў нас захаваліся тыя традыцыі, якія забытыя іншымі народамі? Беларусь XVI стагоддзя — у цэнтры ўсіх еўрапейскіх падзей, шмат у чым перадавая краіна, у Еўропе — рэлігійныя войны, у нас тым часам — рэлігійныя дыспуты. Зусім іншая атмасфера, ВКЛ — на крок наперад астатніх. Потым адбываецца цывілізацыйны разварот, XVII стагоддзе — час войн, XVIII стагоддзе — падзелы краіны. Беларусь патрапляе ў іншы свет, у іншую цывілізацыйную сітуацыю, якая не спрыяе далейшаму еўрапейскаму развіццю. Там, у Еўропе, — асветніцтва, энцыклапедыі, прагрэс. Тэхнічная цывілізацыя вымагае іншых традыцый, разбураючы старыя, сялянскія, пабудаваныя на салярным цыкле. Беларусь жа ў XVIII стагоддзі трапляе ў цывілізацыйны адкат, але, дзякуючы гэтаму адкату, захавалі тое, што захавалі».

Другие новости раздела «Общество»

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.
Уладзімір Мацкевіч: Мы маем велізарны выклік гуманізму і гуманнасці ў іх сучасным выглядзе
Уладзімір Мацкевіч: Мы маем велізарны выклік гуманізму і гуманнасці ў іх сучасным выглядзе
У чым палягае антрапалагічны сэнс пандэміі каронавіруса, як яна ўжо змяніла і яшчэ зменіць Беларусь, свет і чалавека?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.
Оксана Шелест: При переписи населения допущено столько ошибок, что есть сомнения в ее результатах
Оксана Шелест: При переписи населения допущено столько ошибок, что есть сомнения в ее результатах
Население Беларуси сокращается, в Минске — растет. Таковы первые главные итоги переписи, прошедшей в октябре 2019 года.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Еще несколько добавлений про сети и сетевое общество.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Сетевое общество и сетевая коммуникация уже давно в центре внимания культурологов и политологов. Сейчас эта тема обсуждается в связке с интернетом и таким интернет-явлением, как социальные сети.
Владимир Мацкевич: Русский образ мыслей — это подданство, а беларусский образ мысли — гражданский
Владимир Мацкевич: Русский образ мыслей — это подданство, а беларусский образ мысли — гражданский
Окровавленные руки русского империализма — сильный символ. Талантливый перформанс.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Доступно ли гражданское общество непосредственному наблюдению? Как его можно увидеть, зафиксировать, измерить?
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Мужество иметь собственное мнение, о котором я говорил в предыдущем фрагменте, ничего не стоит без истинности этого мнения.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.1
Мне часто приходилось слышать в разных ситуациях высказывание: "Я представляю здесь гражданское общество Беларуси/Х-ландии". И меня всегда коробило это высказывание.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 8
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 8
Беларусские политики не знают беларусского общества, не знают своей страны. И не хотят знать.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 7
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 7
Нет ничего практичнее хорошей теории.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.2
Единство нации — это просвещенческая идея, или явление эпохи модерна.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — Al Jazeera: "Лукашенко ведет себя безответственно"

Беларусь столкнется с ухудшением экономической ситуации не только из-за пандемии, но и вследствие нефтяного конфликта с Россией.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.