Пятница 24 марта 2017 года | 02:57
  • бел / рус
  • eng

Сяргей Новікаў: Крах плана маланкавай вайны пачаўся не пад Масквой

20.10.2015  |  Общество   |  Алена Барэль, ЕўраБеларусь,  
Сяргей Новікаў: Крах плана маланкавай вайны пачаўся не пад Масквой

Процьму памылак і квазіфактаў выкрыў беларускі гісторык у новым расійскім 12-томніку пра Вялікую Айчынную вайну. Ён параўнаў міфы гістарыяграфіі з немяцкімі архіўнымі дакументамі.

Беларускі гісторык Сяргей Новікаў даследваў баявыя дзеянні ў Беларусі летам 1941 года і параўноўваў гістарыяграфічныя міфы і гістарычную рэальнасць. Гэтую працу загадчык кафедры гісторыі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта прэзентаваў падчас V Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі ў Коўна.

Варта адзначыць, што яго выступ прагучаў на пленары адразу за дакладам амерыканца Уэйтмана Беорна, які распавёў пра ўдзел Вермахта ў забойстве габрэяў у Беларусі на прыкладзе жыхароў Слоніма. Абодва навукоўцы з супрацьлеглых паўшар’яў планеты тэмы сваіх дакладаў прысвяцілі 70-м угодкам сканчэння Другой сусветнай вайны.

Новікаў на прыкладзе шырокага кола дакументаў, у першую чаргу, нямецкіх, і аналізу баявых дзеянняў Чырвонай Арміі ў Беларусі напачатку вайны прыйшоў да высновы, што існуе шмат міфаў у расійскай гістарыяграфіі. Але што адбывалася насамрэч? Даследчык рупліва вывучаў архіўныя дадзеныя і па кроплі збіраў сапраўдныя звесткі пра пачатак вайны на нашай зямлі. 

"Тыя падзеі былі не зусім такімі, якімі былі нам вядомы доўгі час", - падкрэсліў гісторык. На яго думку, абвастрэнню гэтага пытання надае той момант, што менавіта ў гэтым годзе ў нашай суседкі - Расіі скончылася выданне 12-томнай грунтоўнай працы "Великая Отечественная война 1941-1945 годов".

"Адзін з гэтых тамоў - том 2, які выйшаў у 2012 годзе - цалкам прысвечаны тым баявым падзеям, якія адбываліся ў чэрвені - жніўні 1941 года на тэрыторыі Беларусі", - паведаміў даследчык. І паабяцаў звярнуць увагу толькі на асобныя аспекты ваеннай гісторыі з гэтай крыніцы - у першую чаргу, тыя, якія вызначаюць агульную карціну лета 1941 года ў Беларусі.

"Прааналізуем новую гістарыяграфічную крыніцу ў кантэксце аб’ектыўнага адлюстравання ў ёй двухбаковых баявых дзеянняў, у тым ліку, паказу штурму і абароны Брэсцкай крэпасці, Лепельскага контрудару двух танкавых карпусоў Чырвонай Арміі, баёў на Дняпроўскім рубяжы пад Магілёвам, контрудару Чырвонай Арміі на Гомельшчыне і лёсу палоненых у Беларусі летам 41-га года савецкіх салдат і афіцэраў", - прапанаваў Новікаў.

"Без перекосов и умолчаний"

Даледчык працытаваў выказванне рэдакцыйнай калегіі згаданага шматтомніка: "Читатели примут это исследование только в том случае, если исторические процессы в нем будут отражены более объективно и всесторонне, без перекосов и умолчаний, если каждая страница, каждая его строка будут правдивыми. А для этого необходимо не только знание правды факта, но и наличие правды тенденций, понимание правды явления, точность исторической концепции".  

Гісторык адзначыў, што цалкам падзяляе гэтае меркаванне і прадставіў аўдыторыі слухачоў аналіз баявых дзянняў у Брэсцкай крэпасці.  

На старонцы 736 тома 2 Новікаў знайшоў вось якую інфармацыю: "На 22 июня 1941 года Брестскую крепость защищали порядка 3500 человек 6-й и 42-й стрелковых дивизий 28-го стрелкового корпуса РККА".

Заўважым, што гэты тэзіс фігураваў у савецкай гістарыяграфіі абароны Брэсцкай крэпасці з 60-х гадоў. Сустракаецца ён, дарэчы, і ў сучасных працах даследчыкаў, заўважыў навукоўца.

Данясенні камандзіраў Вермахта разыходзяцца з лічбамі маскоўскіх гісторыкаў

У пачатку 2000-х гадоў згаданую тэзу не прымае на павер расійскі даследчык Расціслаў Аліеў, аўтар дакументальных прац "Штурм Брестской крепости" і "Брестская крепость. Воспоминания и документы". У іх гісторык адыходзіць ад савецкай гістарыяграфічнай лічбы, якая не адпавядае гістарычнай рэчаіснасці з той прычыны, што на момант сканчэння нямецкага штурму крэпасці ў палоне немцаў апынулася звыш 7000 абаронцаў крэпасці і байцоў Чырвонай Арміі.

Да такой высновы Аліеў прыходзіць пасля вывучэння нямецкіх крыніц, сярод якіх - данясенні камандзіра 45-й пяхотнай дывізіі Вермахта аб узяцці Брэст-Літоўска ад 8 ліпеня 41-га.  Трэба адзначыць, што згаданыя працы гісторыка Аліева пабачылі свет у вядомых маскоўскіх выдавецтвах - "Эксмо", "Яуза", "Вече". Аднак пра іх не згадваецца ў спісе літаратуры да расійскага шматтомніка пра вайну.

"Узнікае пытанне: па якіх прычынах у грунтоўным выданні не згадваецца ці навукова не аспрэчваецца тэзіс Аліева датычна агульнай колькасці абаронцаў Брэсцкай крэпасці? А іх колькасць толькі на цэнтральным умацаванні (!) складала каля 9000 чалавек на момант пачатку нямецкага штурму 22 чэрвеня", - паведаміў гісторык.

На старонцы 536 тома 2 расійскага шматтомніка пра вайну чытаем наступнае сцвярджэнне: "К началу июля противнику удалось захватить укрепление на центральном острове после особенно масштабной бомбардировки и артиллерийского обстрела".

Чым гэтае сцвярджэнне адрозніваецца ад тэзіса пра тое, што "29-30 июня фашисты предприняли генеральный штурм цитадели, в результате которой им удалось занять большую часть укреплений и нанести ее гарнизону тяжелые потери"? Але гэтая цытата была апублікавана ў вядомым для савецкага чытача шасцітомніку "История Великой Отечественной войны Советского Союза 1941-1945 годов" яшчэ ў 1961 годзе.

Да якога дня чэрвеня самалёты Люфтвафэ ня ўдзельнічалі ў баях?

"У нас, а таксама ў студэнцкай моладзі, якая ведае фільм расійскага рэжысёра Аляксандра  Кота "Брестская крепость", узнікае іншае лагічнае пытаннне, у тым ліку, пра абарону цытадэлі. Да таго ж, неабходна ўлічваць і той факт, што беларускаму чытачу, дзякуючы новаму выданню, таксама вядомыя дакладныя факты з гісторыі нямецкага штурму крэпасці, згодна якім самалёты Люфтвафэ не ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях да 29 чэрвеня", - падкрэсліў дакладчык.

Са згаданага тэзіса вынікае, што цэнтральны востраў, які з часоў стварэння крэпасці насіў назву "цэнтральнага ўмацавання" ці "цытадэлі", паколькі геаграфічна знаходзіўся ў самым цэнтры крэпасці, перанёс асабліва моцную бамбардзіроўку.

"Нагадаю, што з захаду, поўначы і поўдня цытадэль прыкрывалі іншыя ўмацаванні - адпаведна, Цярэспальскае, Кобрынскае і Валынскае", - дадаў гісторык.

З айчыннай гістарыяграфіі таксама вядома, што апошнім днём арганізаванай абароны ўмацаванняў на цэнтральным востраве значылася дата 26 чэрвеня, а не 29-га. Пра гэта пішуць не толькі беларускія даследчыкі, гэты факт гучыць і на старонках нямецкіх прац - у іх сцвярджаецца, што самыя цяжкіе баі з боку штурмуючых вяліся на працягу трох першых дзён. Потым, на працягу яшчэ двух дзён, ішлі баі ў асобных агмянях супраціўлення на цэнтральным востраве. А пасля 26 чэрвеня баі працягваліся толькі за Усходні форт, абаронцы якога пасля двух моцных авіяудараў здаліся ў палон вечарам 29 чэрвеня.

Як адзначае нямецкі даследчык Крысціян Ганцэр, пасля 26 чэрвеня больш не гінулі вайскоўцы 45-й пяхотнай дывізіі, якая на працягу пяці дзён штурмавала цэнтральнае ўмацаванне крэпасці.

Вядома, што апошнім непрыступным рубяжом, на які абрынулася не толькі артылерыя, але і нямецкая авіяцыя, было Кобрынскае ўмацаванне, дзе трымалiся вайскоўцы на чале з будучым Героем Савецкага Саюзу маёрам Гаўрылавым. А чаму гэтага не ведаюць пасля таго, як легендарны камандзір  напісаў ўспаміны "Крепость сражается", якія ў 70-я гады вытрымалі два выданні? У іх дэталёва былі паказаны падзеі кожнага дня гэтай 32-дзённай эпапеі.

Чаму маўчаць пра колькасць трапіўшых у палон?

Застаецца адкрытым іншае пытанне - пра храналогію рэальных падзей, храналагічных межах актыўнай абароны Брэсцкай крэпасці, фактычнай колькасці абаронцаў з савецкага боку, а таксама патрапіўшых у палон - 7223 нашых салдатаў, сяржантаў і афіцэраў, падкрэсліў Новікаў.

Заклік грамадства да кіраўніцтва комплексу Брэсцкай крэпасці, у рэшце рэшт, быў пачуты: у мінулым годзе адкрылі экспазіцыю ў паўночна-усходняй казарме цытадэлі, адзначыў даследчык. На дзяржаўным узроўні была прынятая згаданая лічба ваеннапалонных. Дык чаму расійскія гісторыкі пра гэтае ня пішуць?

Такім чынам, нягледзячы на наяўнасць новых публікацый, у расійскай гістарыяграфіі адсутнічае аб’ектыўная карціна тых падзей летам 1941 года, падкрэсліў беларускі навукоўца.

Лепельскі контрудар: няспраўныя танкі і адсутнасць карціны баёў  

Пра Лепельскі контрудар вось што напісана ў расійскім шматтомніку: "Контрудар стоил 5-му и 7-му механизированным корпусам, в составе которых находилось 1639 танков (…), среди которых немало неисправных, две третьих парка боевых машин, по некоторым подсчетам". У гэтай сувязі цяжка зразумець, чаму да гэтага часу не зроблены неабходны падлік? Чаму ў навуковы дыскурс уводзяцца тыя баявыя адзінкі тэхнікі, якія апрыоры з’яўляліся няспраўнымі, гэта значыць, ня ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях?

Але якраз такі фактар істотна паўплываў на вынікі тых баёў, якія 5-ты і 7-мы механізаваныя карпусы вялі на Віцебшчыне ў пачатку ліпеня. Асабліва ў кантэксце найноўшых, непацверджаных дакументальных звестак пра тое, што пад Сянно адбылася самая буйная танкавая бітва ў сусветнай гісторыі. Мы застаемся без якаснага разумення карціны сустрэчных танкавых баёў на Аршанска-Віцебскім напрамку.

У тэксце расійскага шматтомніка ўважлівы чытач не зможа знайсці адказы на шэраг іншых пытанняў: пра храналагічныя рамкі танкавых баёў пад Сянно ў ліпені; пра агульную колькасць баявых машын, якія з двух бакоў удзельнічалі ў баях на Віцебшчыне; пра страты, панесеныя кожным з бакоў; пра чыннікі фактычнага разгрому двух механізаваных карпусоў Чырвонай Арміі падчас контрудару на Лепельскім напрамку; пра аператыўна-тактычнае значэнне Лепельскай аперацыі ў кантэксце недапушэчння далейшага бесперашкоднага прасоўвання нямецкіх браніраваных калонаў на Смаленск.

Для беларускага чытача пералічаныя пытанні - асабліва актуальныя, упэўнены гісторык. Тым больш, калі мець на ўвазе новыя публікацыі, якія праліваюць святло на факты адсутнасці ці вялікага недахопу ў пачатку вайны бранябойных снарадаў для 76-мілімятровых дывізійных гарматаў, непрадуманага выкарыстання артылерыі, танкавых і стралковых часцей у Лепельскай аперацыі 6-12 ліпеня.

Дняпроўскі рубеж: блытаніна ў датах і нумарах палкоў

Баі на Дняпроўскім рубяжы пад Магілёвам - асобная гаворка. "9 июля танки Гудериана подошли к Могилеву", - напісана ў расійскім шматтомніку пра вайну. На падставе якіх дакументаў зроблена такая выснова? Асабліва, калі мець на ўвазе добра вядомыя, яшчэ савецкія звесткі пра тое, што бой на Буйніцкім полі адбыўся 12 ліпеня, і пра гэта пісаў Сіманаў яшчэ ў 1941 годзе.

Але ж, наколькі тэзіс у кнізе тлумачыць храналогію падзей абароны Магілёва? "Бои на Могилевском направлении начались 3 июля 1941 года. Вскоре в сражение вступили части 172-й стрелковой дивизии. Особенно тяжелой была обстановка, где сражался 338-й стрелковый полк (бой на Буйничском поле известен отечественной историографии). На поле под Буйничами остались не менее 24 подбитых вражеских бронемашин", прывёў цытату Сяргей Новікаў.

Між тым, нямецкія крыніцы кажуць пра іншае датычна пачатку баёў на Магілёўскім напрамку. Баявы загад №1 на абарону горада камандзір 172-й стралковай дывізіі, генерал-маёр Раманаў аддаў толькі 7 ліпеня…

"Я ўжо не кажу пра памылку наконт 338-га полку. Насамрэч гэта быў вядомы 388 полк палкоўніка Куцепава, які занімаў пазіцыі па лініі Зацішша, Буйніч", - адзначыў гісторык.

Пра нямецкі палон - сорамна, лепей - пра здрадніка і кару

З улікам гэтага, Новікаў не змог не працытаваць яшчэ адну тэзу са шматтомніка: "Будучи раненым, генерал Романов был укрыт местными жителями, впоследствии организовал партизанский отряд, но был выдан изменником и казнен фашистами".

А як быць з тым дакументальна пацверджаным фактам, што ўвосень 41-га генерал Раманаў апынуўся сярод вязняў аднаго са спецыяльных лагераў у Баварыі для савецкіх ваеннапалонных (дзе быў, у тым ліку, маёр Гаўрылаў)?

Лёс генерала Раманава трагічна абарваўся 3 снежня 1941 года. Ён памёр ад ранення, якое атрамаў падчас выхаду з акружэння.

Маршал Жукаў пісаў пра тое, што пад Магілёвам загінула звыш 30 000 нямецкіх салдат і афіцэраў. А вось што распавядаюць нямецкія дакументы: агульная лічба страт склала 3 765 афіцэраў, унтэр-афіцэраў і салдат, у тым ліку было забітых 727, параненых - 2867, зніклых - 171 чалавек.

Пра якія нешматлікія савецкія войскі можна весці гаворку, калі, згодна нямецкаму дакументу, па выніках абароны Магілёва і яго штурма ў нямецкі палон патрапіла 35 031 чалавек. "Дык гэта - адна дывізія па колькаснаму штату 41-га, ці гэта - тры дывізіі?" - спытаў у слухачоў Новікаў.

Па нямецкіх дакументах, там былі 110-я, 84-я, 100-я (мінская), 148-я, 161-я, 24-я, 50-я стралковыя дывізіі ды іншыя падраздзяленні.

Дырэктыва Гітлера №34

"Сильный контрудар по противнику в середине июля нанесла 21-я армия, освободив Жлобин и Рогачев. Этот успех стал одной из первых удачных операций, сковавшей на некоторое время главные силы 2-й немецкой армии в междуречье Днепр и Березина", прывёў цытату з прааналізаванага шматтомніка гісторык і дадаў, што ў ёй няма самага галоўнага пра абарону Магілёўшчыны і Гомельшчыны.

"Кажучы пра Гомель, Жлобін і Рагачоў, я хачу адзначыць: крах плана маланкавай вайны пачаўся не пад Масквой. Ён пачаўся на Беларусі. Даць вам доказ? Калі ласка! 30 ліпеня 41-га года Гітлера аддаў дырэктыву №34, згодна якой, група армій "Цэнтр" спыняе наступленне на Маскву і пераходзіць - удумайцеся, да чаго! - да абароны, - паведаміў Сяргей Новікаў. - І гэта адбылося, калі нямецкія войскі былі не пад Масквой".

Навукоўца параіў расійскім і беларускім даследчыкам акцэнтаваць увагу на навуковай верыфікацыі фактаў, падвышаць сваю прафісійную культуру - вызначальны фактар паспяховага развіцця гістарычнай навукі, а таксама праводзіць навуковую рэканструкцыю мінулага, згодна з патрабаваннямі сучаснасці і з улікам міжнароднай інтэрпрэтацыі гістарычнай навукі ў будучыні. Гэта ўсё патрэбна для праўдзівага захавання гісторыі вайны ў памяці людзей. 

Другие новости раздела «Общество»

В списках задержанных по делу о "массовых беспорядках" - 21 человек
В списках задержанных по делу о "массовых беспорядках" - 21 человек
Сегодня, по информации правозащитников, список фигурантов уголовного дела пополнился четырьмя новыми фамилиями.
Абвешчаны збор дапамогі затрыманым 15 сакавіка ў Мінску
Абвешчаны збор дапамогі затрыманым 15 сакавіка ў Мінску
Родныя і сябры, а таксама ўсе неабыякавыя да лёсу затрыманых да і пасля Маршу недармаедаў у Мінску 15 сакавіка і асуджаных на суткі, абвясцілі адкрыты збор у дапамогу арыштаваным.
48 праваабарончых арганізацый звярнуліся з адкрытым лістом да Лукашэнкі
48 праваабарончых арганізацый звярнуліся з адкрытым лістом да Лукашэнкі
Праваабаронцы свету заклікаюць беларускага кіраўніка спыніць рэпрэсіі.
Вячаслаў Сіўчык завочна арыштаваны на 15 сутак
Вячаслаў Сіўчык завочна арыштаваны на 15 сутак
Суд Савецкага раёна Мінска прызнаў лідара рузу салідарнасці “Разам” Вячаслава Сіўчыка арганізатарам акцыі 3 сакавіка ў Курапатах.
В Минске задержан руководитель РОО "Перспектива"
В Минске задержан руководитель РОО "Перспектива"
Возле детского садика Анатолию Шумченко натянули на глаза шапку, затолкали в машину и отвезли в милицию.
Па справе аб "масавых беспарадках" затрыманыя 17 чалавек
Па справе аб "масавых беспарадках" затрыманыя 17 чалавек
Затрыманні прайшлі 21 – 22 сакавіка з прад’яўленнем абвінавачвання ў падрыхтоўцы “масавых беспарадкаў” па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.
Сяргей Харэўскі: Нейкім цудам абсалютная большасць мінскіх адрасоў БНР ацалела
Сяргей Харэўскі: Нейкім цудам абсалютная большасць мінскіх адрасоў БНР ацалела
Мемарыяльныя шыльды можна павесіць, як мінімум, на чатырох сталічных будынках.
Стэфановіч: Не выключана, што праваабаронцы прызнаюць затрыманых палітвязнямі
Стэфановіч: Не выключана, што праваабаронцы прызнаюць затрыманых палітвязнямі
Затрыманых па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў могуць прызнаць палітвязнямі.
У Мінску затрымалі Змітра Дашкевіча і Арцёма Леўчанку, Сяргей Пальчэўскі таксама знік
У Мінску затрымалі Змітра Дашкевіча і Арцёма Леўчанку, Сяргей Пальчэўскі таксама знік
У Мінску затрымалі аднаго з лідараў «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча з паплечнікам Арцёмам Леўчанкам. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла жонка Змітра Наста.
Мингорисполком снова отменил встречу с организаторами Дня Воли
Мингорисполком снова отменил встречу с организаторами Дня Воли
По закону, городские власти должны были определиться с заявкой на проведение акции еще 20 числа.
В четверг в Беларуси до 13 градусов тепла
В четверг в Беларуси до 13 градусов тепла
До 13 градусов тепла и слабый туман ожидаются в Беларуси 23 марта.
У Магілёве школьных настаўніц прымушаюць шукаць “дармаедаў”
У Магілёве школьных настаўніц прымушаюць шукаць “дармаедаў”
Ад панядзелка ва ўсіх школах горада настаўнікам былі раздадзеныя спісы беспрацоўных, каго падаткавая інспекцыя аднесла да катэгорыі тунеядцаў.
Яшчэ два затрыманні: Міраслаў Лазоўскі і Андрэй Дундукоў
Яшчэ два затрыманні: Міраслаў Лазоўскі і Андрэй Дундукоў
Напярэдадні з'явіліся паведамленні, што Лазоўскі знік без звестак, яго тэлефон не адказваў, на запланаваную сустрэчу ён не даехаў.
Пасля ўручэння прэміі "Дэбют" брутальна затрымалі кніганошу Алеся Яўдаху
Пасля ўручэння прэміі "Дэбют" брутальна затрымалі кніганошу Алеся Яўдаху
Адразу пасля ўручэння літаратурнай прэміі «Дэбют» невядомыя асобы ў цывільным брутальна затрымалі вядомага распаўсюдніка беларускіх кніг Алеся Яўдаху. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла Вера Сцебурака.
Ігар Мельнікаў: «Адысея палешука» - гэта эпас, які дае разуменне пакутаў беларусаў ў XX стагоддзі
Ігар Мельнікаў: «Адысея палешука» - гэта эпас, які дае разуменне пакутаў беларусаў ў XX стагоддзі
Вядомы беларускі гісторык рыхтуе да друку новую кнігу – мемуары Паўла Нічыпарука, беларуса з-пад Кобрына, андэрсаўца, вымушанага эмігранта.
Аргкамітэт святкавання Дня Волі зацвердзіў маршрут шэсця
Аргкамітэт святкавання Дня Волі зацвердзіў маршрут шэсця
Збор удзельнікаў у 14:00 на пляцоўцы каля Акадэміі навук, там жа адбудзецца мітынг.
Суды над актыўнымі ўдзельнікамі акцый пратэсту працягваюцца
Суды над актыўнымі ўдзельнікамі акцый пратэсту працягваюцца
Беларускія суды 21 сакавіка працягваюць разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў “Маршаў недармаедаў”, якія адбыліся напрыканцы лютага і ў сакавіку ў многіх гарадах.
Уладзімір Колас: Хочацца проста годна адзначыць Дзень волі
Уладзімір Колас: Хочацца проста годна адзначыць Дзень волі
Старшыня Рады беларускай інтылігенцыі Уладзімір Колас выказаў сваё меркаванне пра тое, як арганізатары Дня волі рыхтуюцца да правядзення мерапрыемства.
Декрет №3 не отменен и даже не приостановлен
Декрет №3 не отменен и даже не приостановлен
Декрет "О предупреждении социального иждивенчества" не отменялся и не приостанавливался, заявил Лукашенко в Могилеве при посещении предприятий компании "Кроноспан".
В Беларуси упростят процедуру строительства индивидуального жилья
В Беларуси упростят процедуру строительства индивидуального жилья
Об этом сообщил сегодня журналистам замминистра архитектуры и строительства Дмитрий Семенкевич на выставке "Стройэкспо-2017".
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?

Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.

Социальная база программ трансформаций в Беларуси

Представляем вашему вниманию отчет по результатам социологического исследования "Социальная база программ трансформаций в Беларуси".

В Беларуси растет страх: будем ли мы следующей Украиной?

Отношения между Россией и Беларусью никогда не были легкими.

À la guerre comme à la guerre

Это мерзкое слово — «война». Так не хочется называть этим словом то, что происходит в стране.