Воскресенье 8 декабря 2019 года | 02:14
  • бел / рус
  • eng

Мінскі бард спяваў у акопах пад Марыупалем

06.09.2015  |  Общество
Мінскі бард спяваў у акопах пад Марыупалем Зміцер Захарэвіч - па цэнтры, яшчэ ў шэрагах беларускіх памежнікаў. Фота сайта charter97.org

Былы беларускі памежнік, маёр запасу Зміцер Захарэвіч у жніўні выконваў для ўкраінскіх байцоў АТА песні і вершы.

Зміцер Захарэвіч у жніўні даў 5 канцэртаў для ўкраінскіх вайскоўцаў і добраахвотнікаў, якія ваююць пад Марыупалем. Сваімі ўражаннямі ён падзяліўся з «Радыё Свабода».

«Мэта ў нас была — падтрымаць маральна ўкраінскіх байцоў, паказаць ім беларускую салідарнасць, што шмат беларусаў падтрымліваюць іх змаганне за незалежнасць. Сёння там ідзе барацьба ня толькі за Ўкраіну, але і за Беларусь. Адчуваю абавязак і перад сваімі ўкраінскімі сябрамі — выказаць ім сваю салідарнасць», — кажа Захарэвіч, былы памежнік.

«Мы былі на фронце каля вядомага сяла Шырокіна пад Марыупалем, у такіх населеных пунктах, як Чармалык, Кірылаўка. Гэта побач з нейтральнай паласой, бачылі яе на ўласныя вочы. Выступаў з канцэртамі перад байцамі — спяваў свае песні, чытаў вершы. У розных умовах: у нейкіх бункерах, непасрэдна на блок-пастах, па месцы дыслакацыі. Наведалі ня толькі пазіцыі, дзе стаяць разведчыкі-унсаўцы, але таксама і памежнікаў, Нацгвардыю. За тры дні даў пяць канцэртаў».

«Абстрэлы адбываюцца там штоноч, пачынаюцца недзе каля 8—10 вечара і могуць ісці да самой раніцы. А вось у пятніцу, 28 жніўня, калі мы былі на 11-м блок-посце, дык абстрэл быў удзень, а палове на трэцюю. Абстрэльвалі з мінамётаў»

«Цяпер суадносіны сілаў там прыкладна роўныя. Баец «Таполя» нам казаў, што Марыупаль яны ні ў якім разе не здадуць, а калі сепаратысты зноў сунуцца, дык для іх тут будзе, як Сталінград для немцаў. Кажуць, што сам Марыупаль добра абаронены, называюць абарону «лініяй Парашэнкі», але прызнаюць, што ўдар могуць нанесці вышэй, на поўнач ад гораду, каб выйсці да мора за Марыупалем і замкнуць «кацёл».

Мяркуюць, вельмі шмат будзе залежаць ад камандавання. Да камандавання ў шарагоўцаў застаецца шмат прэтэнзіяў: што марудзяць, што не ўзгадняюць дзеянні паміж рознымі структурамі і часткамі. А што да настрою саміх шарагоўцаў, дык ён баявы, яны не саступяць і нават гатовыя ісці ў наступ, каб ачысціць украінскія тэрыторыі ад сепаратыстаў і расейскіх вайскоўцаў».

«Усе прызнаюць, што насамрэч стратаў больш, чым афіцыйна прызнаецца адпачатку. І наадварот, пра страты сепаратыстаў ідзе перабольшванне. Байцы жартуюць, што калі б скласці страты сепаратыстаў, пра якія кажуць афіцыйныя крыніцы ва Ўкраіне, дык на тым баку не засталося б байцоў. Але ўсе разумеюць, што гэта элементы інфармацыйнай вайны, якую вядуць абодва бакі». 

Што да настрояў насельніцтва ў Марыупалі, то «мяркуючы па тых кантактах, што мы там мелі, настроі прыкладна такія: большасць за тое, каб не было вайны. То бок тая ўлада ці гэтая, толькі б не стралялі, не давялося б усё кідаць і ўцякаць. Палітычныя сімпатыі прыкладна пароўну паміж прарасейцамі і праўкраінцамі. Знешне бачна, што горад жыве сваім жыццём, працуюць установы, кавярні адкрытыя па вечарах. Пра славутыя марыупальскія металургічныя заводы кажуць, што яны працуюць, праўда, можа, не на поўную моц. Жартуюць, што раней памыеш аўтамабіль, дык праз ноч ён зноў чорны, а цяпер — чысты. Нас правезлі па горадзе, паказалі спаленыя будынкі гарадзкой управы міліцыі, гарадской адміністрацыі. Прывезлі на пляж. Можа, пляж быў і не такі поўны, але людзі адпачывалі».

«Што да назваў, дык як была вуліца Арцёма, гэтак яна пакуль і ёсць, магчыма, рукі яшчэ не дайшлі. Нават праспект Леніна як быў, гэтак пакуль і застаўся. Але помнікаў Леніну ўжо няма, стаяць пустыя пастаменты».

«Бачылі яшчэ аўтамабілі АБСЕ. Але там сітуацыя такая: група АБСЕ звычайна выяжджае на лінію фронту ўдзень, а ўвечары яны вяртаюцца ў Марыупаль. І таму, як казалі хлопцы, уначы адбываюцца абстрэлы. Гэта я чуў і бачыў успышкі штоноч, як быў там. Таму ўкраінскія байцы асабліва ня вераць у АБСЕ і ў мінскія дамоўленасці. Кажуць, што веры ім няма. І сапраўды, якое замірэнне, калі вось у ноч на 27 жніўня пад абстрэлам пад Марыупалем загінуў 21 вайсковец, больш за 30 параненых — і гэта толькі афіцыйныя звесткі?»

Да Лукашэнкі «недавер застаецца. Адзначалі, што ён застаецца дыктатарам, да таго ж прарасейскім. Кажуць і тое, што ён круціцца, спрабуе ўседзець на двух крэслах. Але для іх вельмі важным было тое, што да іх прыехалі падтрымаць іх барацьбу менавіта з Беларусі. Да нас ставіліся з вялікай павагай, скажу бяз лішняй ганарлівасці».

«У мяне нямала баявых песень, такіх вершаў, іх слухалі добра, усё нармальна. Але калі пераходзіў да лірычных, дык такая цішыня ўсталёўваецца, такая ўвага! Глядзіш па вачох, і бачыш, наколькі людзі сумуюць па сваіх сем’ях, па каханых жанчынах. Дарэчы, заўважу, што там ваюе шмат і тых, хто сам з тых мясцін Данецкай ды Луганскай абласцей, якія цяпер пад кантролем сепаратыстаў. Нездарма гэтыя вайскоўцы не фатаграфуюцца, каб не падстаўляць свае сем’і, бо ўжо былі і расправы. Мужнасцю гэтых людзей можна толькі захапляцца».

Другие новости раздела «Общество»

Гражданское общество (Часть 3)
Гражданское общество (Часть 3)
Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, а общественное мнение невозможно без средств массовой информации.
Гражданское общество (Часть 2)
Гражданское общество (Часть 2)
"Ну, уж это положительно интересно, — трясясь от хохота проговорил профессор, — что же это у вас, чего ни хватишься, ничего нет!" Думаю, все помнят, откуда это.
Гражданское общество (Часть 1)
Гражданское общество (Часть 1)
Гражданское общество в Беларуси есть. Я это точно знаю, поскольку именно солидарность гражданского общества спасла меня от смерти в октябре 2006 года.
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Образование в Беларуси не меняется, потому что государство заинтересовано в дешевой и в меру грамотной рабочей силе.
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
11 марта 1882 года в Сорбонне Эрнест Ренан прочел свою знаменитую лекцию "Что такое нация".
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Я знаю, что такое национальная валюта, но не знаю, что такое национальный характер.
Культурная политика как фактор развития (Фото)
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
Татьяна Водолажская: Беларусам не свойственно рефлексировать свои эмоции и рассказывать о них
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Философия — это то, чем я занимаюсь.
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
30 января 2019 года в Гомеле прошел информационный день программы ЕС "Восточное партнерство".
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Четыре года борьбы за Осмоловку ее жителей и активистов принесли победу: первый послевоенный микрорайон Минска сносить не будут.
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич в своем блоге в Фейсбуке поделился размышлениями, которые озаглавил "О правилах поведения".
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест тлумачыць, "што можа развіць і забіць" грамадзянскую супольнасць Беларусі.
Спор философа с Богом за Беларусь
Спор философа с Богом за Беларусь
"Бороться с Богом мне незачем, а вот поспорить за Беларусь — есть повод", — пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.
  • Гражданское общество (Часть 3)

    Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, а общественное мнение невозможно без средств массовой информации.

  • Гражданское общество (Часть 2)

    "Ну, уж это положительно интересно, — трясясь от хохота проговорил профессор, — что же это у вас, чего ни хватишься, ничего нет!" Думаю, все помнят, откуда это.

  • Гражданское общество (Часть 1)

    Гражданское общество в Беларуси есть. Я это точно знаю, поскольку именно солидарность гражданского общества спасла меня от смерти в октябре 2006 года.

Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”

Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Гражданское общество (Часть 3)

Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, а общественное мнение невозможно без средств массовой информации.