Воскресенье 15 декабря 2019 года | 09:50
  • бел / рус
  • eng

Надзея Дземідовіч: “Думала, што праязджаем праз сёлы, а насамрэч гэта ўсё былі лагеры”

18.08.2015  |  Общество   |  Яўгенія Бурштын,  
Надзея Дземідовіч: “Думала, што праязджаем праз сёлы, а насамрэч гэта ўсё былі лагеры”

– Трапіла ў лагер, як усе людзі траплялі, – так проста гаворыць Надзея Раманаўна, нібы распавядае пра нешта звычайнае. Зрэшты, тады апынуцца ў зняволенні ні за што сапраўды было штодзённасцю...

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" паразмаўляла з жанчынай, якая прайшла праз сталінскі ГУЛАГ.

Калі пачалася вайна, разам з разбурэннямі з’явіўся спадзеў, што пасля яе Беларусь стане вольнай і шчаслівай. Прынамсі так думала васьмікласніца Надзя і яе сябры, якія ўваходзілі ў Саюз Беларускай Моладзі. 

Аднак у 1944 годзе пачаліся арышты сяброў СБМ. У той час Надзея, якая жыла на кватэры з бацькамі, гасцявала ў сваёй сяброўкі і паплечніцы Ніны Карач.

 – Яна хутка клалася спаць, а я любіла пасядзець. І на табе: стукаюць у дзверы. Бацька пайшоў адчыняць. Пытаюцца: “Ці тут Карач Ніна жыве?” – “Тут...” І яе арыштоўваюць...

Неўзабаве да Надзеі прыйшла цётка і расказала, што на кватэру ўжо тройчы прыходзілі шукаць дзяўчыну. У хаце сяброўкі ёй не было чаго рабіць і яна пайшла да родных. Аднак заставацца дома таксама было небяспечна. І Надзею выправілі на Палессе да сваякоў. Там яна хавалася па розных хатах да 1948 года.

Калі Надзя вярнулася дадому, бацьку арыштавалі за няплату падаткаў, а маці адправіла яе па дакументах малодшай сястры да дзядзькі ў Петрапаўлаўск (Паўночны Казахстан). Спачатку Надзея Дземідовіч дапамагала сваякам па гаспадарцы, а пасля ўладкавалася на курсы бухгалтараў. Аднак неўзабаве дзядзька ці то з беднасці, ці то хвалюючыся за ўласны лёс, выгнаў дзяўчыну з хаты.

У роспачы напачатку зімы сярод ночы яна пайшла на вакзал, спадзеючыся пераночыць хоць пад якім дахам. А там правяралі квіткі: калі чалавек мае квіток на цягнік, яго не чапалі, а калі не – выганялі на вуліцу. Квітка ў Надзеі не было, але нейкім цудам яе не выкінулі на холад.

– Раніцай выйшла на вуліцу, прытулілася да слупа ля вакзалу і думаю: “Што мне рабіць?” І да мяне падыходзіць жанчынка невысокага росту, худзенькая, і пытаецца: “А вы не з Беларусі?” Кажу: “З Беларусі”. – “То, можа, гэта Грыпкіна дачка?” А мая мама – Агрыпіна.

Жанчына аказалася сяброўкай маці Надзеі і прывяла дзяўчыну жыць у сваю сям’ю. Жылі бедна. Хата стаяла блізу чыгункі. Калі з Сібіры ішлі цягнікі з вуглём, маладая і спрытная Надзейка заскоквала і скідвала яго з вагонаў, а ўнізе жанчыны падбіралі – тапілі ім печы.

Надзея Раманаўна скончыла курсы і яе накіравалі працаваць у бухгалтэрыю чыгункі. Аднак хутка агледзеліся: беларусцы-заходніцы на чыгунцы не месца. Але ёй пашчасціла, і ў галодныя пасляваенныя гады Надзея здолела ўладкавацца на хлебакамбінат.

– Кожны месяц трэба было здаваць авансавую справаздачу. Тут прыходзіць нейкі мужык малады і падыходзіць да мяне: “Хадземце са мной”. Я кажу, што нікуды не пайду, мне трэба здаваць справаздачу. А галоўны бухгалтар кажа: “Нічога, ідзіце”. А той, што прыйшоў да мяне, сказаў браць з сабой усе рэчы, што ў мяне ёсць…

  Надзея Раманаўна прызнаецца: не звярнула адразу ўвагі, што на вялікім будынку, у які яны ўвайшлі, стаяць вышкі – як пасля даведалася, там трымалі вязняў… Як увайшлі ўсярэдзіну, убачыла за сталом хлопца, які калісьці заляцаўся да яе. “Саша, што ты тут робіш?” – здзівілася. А ён у адказ: “Я вам ужо не Саша, а па імені і імені па бацьку…”

Павялі па калідоры, давялі да тупіка, а там – краты. Абшуквалі, прымусілі прысядаць, канфіскавалі ўсе гузікі, грабенчык і іншую драбязу і толькі пасля завялі ў пакой: пры сценцы – лаўка, маленькі столік, акно ўверсе і бочка ў якасці прыбіральні. Выводзілі на следства, дапытвалі, угаворвалі выдаць сяброў па Саюзу Беларускай Моладзі, заганялі пад пазногці іголкі. Але Надзея ўпарта адказвала, што нічога не ведае. Самлелую выносілі з допытаў, пасля, як вярталася да прытомнасці, вялі зноў. Выкарыстоўвалі нават электрычнае крэсла.

Пасля па этапу дзяўчыну павязлі ў Беларусь, у Баранавічы. Там ужо была гатовая справа – 72 старонкі. Павязлі на суд, дзе ўжо чакала маці.  

– Я думала, што мяне апраўдаюць, я ж нідзе не была, і вучылася, і працавала. Мяне засаджваюць у клетку, выходзіць пракурор і іншыя, абвінавачваюць мяне ў здрадзе Радзіме. І выклікаюць сведку – суседку маю Алену Дзядзюшка. А тая сказала, што нічога не ведае.

Але нягледзячы на адсутнасць доказаў і падстаў для абвінавачвання Надзею Дземідовіч асудзілі на 25 гадоў. Дзяўчыну павялі ў закрыты аўтобус і нават не пусцілі да яе маці. Надзея плакала, а маці супакойвала здалёк: “Не плач, Надзечка, век так не будзе”.

Спачатку Надзея трапіла ў знакаміты лагер у Казахстане Кенгір. Сустрэла там многіх паплечнікаў, сярод іншых была правадніца СБМ Вераніка Катковіч. Надзея Раманаўна ўспамінае цяжкія лагерныя працы. Заспела яна і знакамітае Кенгірскае паўстанне вязняў 16 мая – 26 чэрвеня 1954 года. Людзі адм­аўляліся ісці на пра­цу, і ў арыш­та­ваных па­чалі стра­ляць.

 – Аднойчы вывелі нас і асуджаных як малалетніх адпускалі на свабоду. Але як я пайду, калі ўсе мае застаюцца? Не пайшла я на тую свабоду.

Праз некаторы час Надзея ўсё ж паспрабавала была дамагчыся вызвалення, але тады ўжо ёй адмовілі – за ўдзел у паўстанні.

Надзея Дземідовіч успамінае, як зімой пракладалі чыгунку на Калыму. Мароз 40 градусаў, а трэба было валіць лес і рабіць насып.

 – Цяпер у кіно паказвалі, як дарогу будавалі камсамолкі. Паказалі жанчын маладых у белых хустачках. А мы ж былі ў бушлатах, хоць і маладыя, але выглядалі не як маладыя.

Цяжкая праца і нечалавечыя ўмовы не маглі не адбіцца на здароўі дзяўчыны, яна моцна захварэла. На той час Надзея Дземідовіч важыла ўсяго 42 кілаграмы. Сталі лячыць, а пасля перавезлі ў іншы лагер у бальніцу. Як выявілася, цяжкая хвароба стала для Надзеі шляхам на свабоду: у бальніцы ёй раптоўна паведамілі, што яе павязуць дадому. Неўзабаве дзяўчыне аддалі рэчы, а таксама далі грошы на дарогу, прадукты, медсястру і канвой, каб давез яе дахаты. Дасюль Жанчына з вялікім уражаннем распавядае, што везлі яе ўжо не ў “зэкаўскім” вагоне, а ў звычайным, для “сапраўдных” людзей… Дарогай думала, што праязджаюць прз сёлы, а насамрэч усё гэта былі лагеры. Калі прыехалі ў Мінск, Надзею ўжо чакала сястра. Быў 1956 год. Надзея Дземідовіч, асуджаная на чвэрць стагоддзя зняволення, правяла ў лагерох больш за 6 гадоў.

 – Мне ўжо 88 гадоў, але тое-сёе яшчэ памятаю. Яшчэ крэпкая. І дужа шчаслівая, што бачу маладых у сваёй хаце, – гаворыць спадарыня Надзея, якая шчыра радуецца гасцям. І з сумам дадае: хацелася жыць для сваёй Беларусі, але не даў Бог.

Надзея Раманаўна кажа, што пра жыццё ў лагеры можна цэлую кніжку напісаць. Зрэшты, яна і напісала – тры кнігі вершаў і кнігу ўспамінаў. У яе хаце ў Калодзішчах пабывалі многія вядомыя беларусы – паэты Сяргей Грахоўскі, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, перад ад’ездам завітваў Зянон Пазняк. Жанчына нязломнага духу і спакутаванага сэрца не губляе надзеі, што Беларусь яшчэ будзе вольнай і па-сапраўднаму незалежнай.

Другие новости раздела «Общество»

Гражданское общество (Часть 6)
Гражданское общество (Часть 6)
Если бы мне понадобилось описать гражданское общество Беларуси в лицах, я бы начал с Валентина Акудовича и Светланы Алексиевич.
Гражданское общество (Часть 5)
Гражданское общество (Часть 5)
Гражданское общество — это реализация идеалов Просвещения. Современное воплощение этих идеалов.
Гражданское общество (Часть 4)
Гражданское общество (Часть 4)
Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, общественное мнение невозможно без СМИ. Но гражданское общество — это еще и гражданское действие, гражданское поведение.
Гражданское общество (Часть 3)
Гражданское общество (Часть 3)
Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, а общественное мнение невозможно без средств массовой информации.
Гражданское общество (Часть 2)
Гражданское общество (Часть 2)
"Ну, уж это положительно интересно, — трясясь от хохота проговорил профессор, — что же это у вас, чего ни хватишься, ничего нет!" Думаю, все помнят, откуда это.
Гражданское общество (Часть 1)
Гражданское общество (Часть 1)
Гражданское общество в Беларуси есть. Я это точно знаю, поскольку именно солидарность гражданского общества спасла меня от смерти в октябре 2006 года.
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Образование в Беларуси не меняется, потому что государство заинтересовано в дешевой и в меру грамотной рабочей силе.
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
11 марта 1882 года в Сорбонне Эрнест Ренан прочел свою знаменитую лекцию "Что такое нация".
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Я знаю, что такое национальная валюта, но не знаю, что такое национальный характер.
Культурная политика как фактор развития (Фото)
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
Татьяна Водолажская: Беларусам не свойственно рефлексировать свои эмоции и рассказывать о них
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Философия — это то, чем я занимаюсь.
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
30 января 2019 года в Гомеле прошел информационный день программы ЕС "Восточное партнерство".
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Четыре года борьбы за Осмоловку ее жителей и активистов принесли победу: первый послевоенный микрорайон Минска сносить не будут.
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич в своем блоге в Фейсбуке поделился размышлениями, которые озаглавил "О правилах поведения".
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”

Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Андрей Егоров — про актуальные протесты

7-го и 8-го декабря в Минске прошли уличные акции против "углубленной интеграции" с Россией.