Суббота 28 марта 2020 года | 17:52
  • бел / рус
  • eng

Міністр спорту Беларусі набыў чатырохпакаёвую кватэру па дзіўнай цане

20.05.2015  |  Общество
Міністр спорту Беларусі набыў чатырохпакаёвую кватэру па дзіўнай цане На здымку: Аляксандр Шамко. Фота Ігара Папені

Цана на жыллё - ніжэй за рынкавую, а забудоўшчык, у якім доля дзяржавы складае 99,18%, збанкрутаваў.

Дом №34 па вуліцы Янкоўскага ў Мінску ўжо заселены, але цалкам вырашыць праблемы жыхары не могуць. Падземны паркінг недабудаваны, офісныя памяшканні стаяць пустыя, бо за іх ідзе бой у судах, а пра добраўпарадкаванне двара ніхто ўжо і не кажа.

Пры ўзгадванні кампаніі «Маналітград» былых дольшчыкаў калоціць. Столькі праблем сваім кліентам стварылі! Абіраючы дом для ўкладання грошай, дольшчыкі разлічвалі на сур’ёзны падыход — усё ж акцыі кампаніі належаць Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва. Аднак рэальнасць аказалася іншай, піша «Наша Ніва».

Некаторыя згубілі па некалькі тысяч даляраў, у іншых страты даходзяць да дзясяткаў тысяч. Пашанцавала толькі тым, хто ўскочыў у будоўлю ў самым канцы. Сярод іх — міністр спорту і турызму, былы пажарнік Аляксандр Шамко. Зрэшты, пра ўсё па парадку.

Выгадная прапанова

Праектная дэкларацыя на будаўніцтва дома па вуліцы Янкоўскага з’явілася яшчэ ў 2009 годзе. Паводле плана УП «Будтэх», меркавалася засяліць 192 кватэры ў 2011 годзе. Квадратны метр каштаваў каля 3,1 мільёна рублёў, па тагачасным курсе — каля $1100. Цана была фіксаванай і ўлічвала прагнознае падаражанне будматэрыялаў.

Прапанова падавалася выгаднай. Дом быў не панэльным, а каркасна-маналітным, але не адносіўся да «дамоў павышанай камфортнасці». Гэта дазваляла людзям з чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоваў атрымліваць ільготныя крэдыты на будаўніцтва ў ім пад 5%.

Будаўнікі адставалі ад тэрмінаў, але некрытычна. Кіраўніцтва кампаніі тлумачыла гэта недахопам рабочых. Неўзабаве стала вядомай сапраўдная прычына. У канцы 2010 года супраць гендырэктара, начальніка будаўнічага ўчастка і прараба «Будтэха» была заведзеная крымінальная справа. Яны, падазравала следства, перакідвалі рабочых на ўзвядзенне ўласных катэджаў пад Мінскам.

Адвольная даплата

Падчас валютнага крызісу вясной 2011 года будоўля стала намёртва. Зрэшты, такая самая бяда тады здарылася і з іншымі дамамі, бо банкі не пералічвалі грошы па крэдытных дамовах ва ўсёй краіне. Але калі б «Будтэх» своечасова траціў назапашаныя на рахунках грошы, дом ужо быў бы цалкам дабудаваны.

Многія дольшчыкі на той момант выплацілі ўсю патрэбную суму і чакалі ключоў.

Забудоўшчык адрэагаваў імгненна, запатрабаваўшы ад дольшчыкаў даплаты. Цана квадратнага метра без тлумачэння прычын узрастала на 36%. Лічба была ўзятая са столі. Людзі абурыліся і з дапамогай чыноўнікаў змаглі часткова «скінуць» суму даплаты.

Стратэгія паводзінаў у дольшчыкаў была рознай. Нехта выплаціў грошы, якія патрабаваў забудоўшчык, нехта пісаў скаргі.

Справа дайшла да першай намесніцы міністра архітэктуры і будаўніцтва Ірыны Архіпавай (гэта яе мужа, намесніка генеральнага пракурора Аляксандра Архіпава, пазней пасадзяць за злоўжыванне ўладай і атрыманне хабараў на 6 гадоў калоніі строгага рэжыму). Чыноўніца фактычна стала на бок забудоўшчыка: даплаціць усё ж трэба.

Суд на баку

Атрымаўшы ліст з прапановай падпісаць дадатковае пагадненне з новай цаной, дольшчык павінен праз пэўны час даць адказ — згодны з дакументам ці не. У першым выпадку трэба даплаціць, у другім — разарваць дамову з забудоўшчыкам і атрымаць укладзеныя ў будаўніцтва грошы.

Аднак у заканадаўстве заставалася шчыліна. Некаторыя прынцыповыя дольшчыкі ігнаравалі лісты, якія рассылаў «Маналітград». А калі яны не атрымалі лістоў, то і дамову з імі разарваць было нельга.

Калі «Маналітград» выключыў гэтых людзей са спісу дольшчыкаў, яны вырашылі адстойваць свае правы. Але марна. Суд адхіліў усе патрабаванні дольшчыкаў, затое задаволіў сустрэчны пазоў дзяржаўнага забудоўшчыка. Некалькі чатырохпакаёвак ізноў сталі свабоднымі.

Тым часам прыгоды «Маналітграда» працягваліся. У сярэдзіне 2013 была заведзеная крымінальная справа супраць былога кіраўніка кампаніі Валерыя Пракудзіна. Яго падазравалі ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі — нібыта аформіў на працу знаёмага і дачку сужыцелькі, прадаставіў ім па-за чаргой службовае жыллё, якое пасля прыватызавалі і прадалі.

Некаторыя ягоныя схемы жыхары дома выпраўляюць дагэтуль. Напрыклад, офісныя памяшканні былі прададзеныя па заніжанай фіксаванай цане, нават танней, чым квадратны метр для дольшчыкаў-ільготнікаў.

Раз дырэктар, два дырэктар, тры… І ўсе ў турме

На месца адстаўленага дырэктара прыйшоў малады чыноўнік з Мінархітэктуры. 30-гадовы Сяргей Парменаў быў начальнікам упраўлення замежнаэканамічнай дзейнасці.

А ў канцы 2013 затрымалі ўжо яго… Парменава ўзялі на службовым месцы пры атрыманні хабару ў асабліва вялікім памеры. Апроч таго, паводле інфармацыі «Ежедневника», у матэрыялах следства былі зафіксаваныя дарагія падарункі дырэктара намесніцы міністра Ірыне Архіпавай.

Дольшчыкам давялося зноў скідвацца на заканчэнне будоўлі. Дом здаваўся ў 2013 годзе па частках, пад’езд за пад’ездам.

Чатырохпакаёўкі, вызваленыя ад несаступлівых дольшчыкаў, знайшлі новых гаспадароў вясной 2014 года. Кватэры прадаваліся ўжо ў гатовым доме — ніякіх рызыкаў недабудаванага дома.

Дадатковую праектную дэкларацыю «Маналітград» не публікаваў, проста прадаваў кватэры праз свае каналы. Адным з пакупнікоў стаў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко.

1134 і 1650

Чыноўніку дасталася вялікая чатырохпакаёўка плошчай 92 м2. Квадратны метр у гатовай кватэры каштаваў Шамко $1134. Цікава, што «Маналітград» нават пагадзіўся пачакаць, пакуль міністр збярэ патрэбную суму грошай. Чаму, нягледзячы на праблемны дом, гэтая цана выглядае выгаднай?

На той момант у Мінску не было ніводнай новабудоўлі, таннейшай за $1250 за квадратны метр, і гэта ў дамах, у якія можна засяляцца толькі праз год-два! А на другасным рынку сярэдняя цана складала $1650 за метр.

У такой сітуацыі забудоўшчыкі прадаюць кватэры па рынкавай цане. А вось «Маналітград», які сядзіць у даўгах, зрабіў іначай.

Шамко патлумачыць адмовіўся

Чаму так адбылося? «Наша Ніва» даслала Аляксандру Шамку ліст з просьбай патлумачыць абставіны здзелкі. Памочнік міністра спорту Іван Русак заявіў, што Шамко даручыў нічога не адказваць на зварот.

За студзень-верасень 2014 года чыстыя страты «Маналітграда» склалі $2,2 мільёна. Расплаціцца па даўгах кампанія не можа. Найхутчэй, дольшчыкі, дамовы з якімі былі прымусова разарваныя, не атрымаюць ніякай кампенсацыі.

Дзяржаўны забудоўшчык знаходзіцца на мяжы банкруцтва. Тэлефонныя нумары кампаніі не адказваюць, офіс зачынены.

Другие новости раздела «Общество»

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.
Оксана Шелест: При переписи населения допущено столько ошибок, что есть сомнения в ее результатах
Оксана Шелест: При переписи населения допущено столько ошибок, что есть сомнения в ее результатах
Население Беларуси сокращается, в Минске — растет. Таковы первые главные итоги переписи, прошедшей в октябре 2019 года.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Еще несколько добавлений про сети и сетевое общество.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Сетевое общество и сетевая коммуникация уже давно в центре внимания культурологов и политологов. Сейчас эта тема обсуждается в связке с интернетом и таким интернет-явлением, как социальные сети.
Владимир Мацкевич: Русский образ мыслей — это подданство, а беларусский образ мысли — гражданский
Владимир Мацкевич: Русский образ мыслей — это подданство, а беларусский образ мысли — гражданский
Окровавленные руки русского империализма — сильный символ. Талантливый перформанс.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Доступно ли гражданское общество непосредственному наблюдению? Как его можно увидеть, зафиксировать, измерить?
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Мужество иметь собственное мнение, о котором я говорил в предыдущем фрагменте, ничего не стоит без истинности этого мнения.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.1
Мне часто приходилось слышать в разных ситуациях высказывание: "Я представляю здесь гражданское общество Беларуси/Х-ландии". И меня всегда коробило это высказывание.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 8
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 8
Беларусские политики не знают беларусского общества, не знают своей страны. И не хотят знать.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 7
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 7
Нет ничего практичнее хорошей теории.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.2
Единство нации — это просвещенческая идея, или явление эпохи модерна.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.1
Если бы мне понадобилось описать гражданское общество Беларуси в лицах, я бы начал с Валентина Акудовича и Светланы Алексиевич.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 5
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 5
Гражданское общество — это реализация идеалов Просвещения. Современное воплощение этих идеалов.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 4
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 4
Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, общественное мнение невозможно без СМИ. Но гражданское общество — это еще и гражданское действие, гражданское поведение.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 3
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 3
Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, а общественное мнение невозможно без средств массовой информации.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 2
"Ну, уж это положительно интересно, — трясясь от хохота проговорил профессор, — что же это у вас, чего ни хватишься, ничего нет!" Думаю, все помнят, откуда это.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 1
Гражданское общество в Беларуси есть. Я это точно знаю, поскольку именно солидарность гражданского общества спасла меня от смерти в октябре 2006 года.
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць

Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Владимир Мацкевич: Абсентеизм и бойкот

Напомню, в прошлом 2019 году я не говорил о бойкоте.