Понедельник 3 августа 2020 года | 19:00
  • бел / рус
  • eng

Місію нацыянальнага ўніверсітэта абмеркавалі ў Мінску

16.05.2015  |  Общество   |  Алена Барэль, ЕўраБеларусь,  
Місію нацыянальнага ўніверсітэта абмеркавалі ў Мінску Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Чаму рабіць новых дзяцей цікавей, чым мыць старых? І як "рускі свет" дапаможа беларускаму вну далучыцца да Оксфарду, Кембрыджу ці Сарбоны?

Кансультатыўная нарада грамадзянскай супольнасці па распрацоўцы праекта нацыянальнага ўніверсітэта адбылася ў офісе Руху "За Свабоду" 14 траўня. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх аб’яднаняў, адукацыйных і культурніцкіх праектаў, а таксама СМІ Беларусі. Ініцыятар заявы па стварэнню нацыянальнага ўніверсітэта Беларусі, кіраўнік Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч прапанаваў для абмеркавання місію нацыянальнага ўніверсітэта і стратэгічныя пытанні рэалізацыі гэтага праекта.

Бадай, амаль галоўная мэта стварэння нацыянальнага ўніверсітэта - аб’яднаць адукацыйныя і даследчыя суполкі на карысць агульнай справы нацыянальнага адраджэння. У якасці магчымага фармату новай адукацыйнай установы быў прапанаваны нацыянальны даследчы сеткавы ўніверсітэт. Нацыянальны - то бок, накіраваны на карысць не дзяржаве, а краіне. Прыярытэтамі мусяь стаць беларускія даследванні і першасць беларускай мовы (з шырокім спектрам замежных). Даследчыцкі - гэта значыць арыентаваны на навуковы пошук для Беларусі і пра Беларусь. Сеткавы - з шырокім спектрам партнёраў і адсутнасцю геаграфічнай лакалізацыі

Пакуль праект знаходзіцца на стадыі распрацоўкі, па выніках адбудзецца шырокае грамадскае абмеркаванне праекта, абяцаюць стваральнікі.      

Старшыня Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч:

- Усе арганізацыі НДА, захоўваючы суверэнітэт, могуць працаваць разам, маючы супольную мэту. Бо кожная мае свае дасягненні і ўяўляе каштоўнасць. Не трэба абіраць нейкіх начальнікаў. Сёння нашая сустрэча называецца кансультатыўнай нарадай. Я думаю, што мы можам назвацца, калі вы не супраць, Кансультатыўнай Радай па стварэнню ўніверсітэта. І яна павінна быць, па першае, адкрытай, каб да яе, калі хочуць, маглі далучыцца грамадскія аб’яднанні. Гэта Рада, як камітэт, як пляцоўка для меркаванняў.

Па другое, можна вызначыць некалькі накірункаў. Медыйная дыскусія на тэму ўніверсітэта - гэта і ёсць пашырэнне нашага кола, што вельмі важна. "ЕўраБеларусь" ужо пачала дыскусію на сваім сайце. Мы маем шанец пабудаваць адносіны паміж сабой так, каб адзін дапаўняў іншага. Разам можна пабудаваць гэтую сетку. Я сам не ведаю, якой яна будзе, але давайце зробім гэтую дыскусію.

Была таксама прапанова зрабіць апытанне ў арганізацыях наконт таго, хто як бачыць гэты універсітэт. Хаця б па пунктах.

Не хацелася пра палітыку, але адно слова кіну палітычнае. На жаль, адносіны да краіны ў значнай ступені сёння вызначаюцца палітыкамі - групай не вельмі моцных, часта пасвараных паміж сабой партый. І тое, што не абраны адзіны кандыдат, вельмі моцна б’е па іміджу кожнага з нас, хоць мы палітыкай не займаемся.

І вось прыклад рэакцыі маіх сяброў-замежнікаў на заяву, падпісанаю 57 дзеячамі (а подпісаў можна было сабраць значна больш!): ну, ўрэшцэ беларусы шырока аб’ядналіся, самыя-самыя  розныя! Грамадскія, палітычныя, культурныя дзеячы і журналісты аб’ядналіся вакол зразумелай ідэі адукацыі.

Я думаю, што мы павінны заўсёды памятаць пра гэтыя іміджавыя справы. Таму будзем прасіць журналістаў, каб дапамаглі ставараць медыя-дыскусіі. І, канешне, трэба зрабіць анкетаванне, пра якое я казаў.

Вельмі важная тэма - фінансаванне. Зараз партнёры дэмакратычных краінаў з Беларуссю пачынаюць працаваць не так, як раней - з надзеяй на чарговую каляровую рэвалюцыю падчас прэзідэнцкіх выбараў. Зараз усе разумеюць, што трэба працаваць стратэгічна - праграмы павінны быць доўгатэрміновымі.

Ёсць перасцярогі, што тая падтрымка для грамадскіх ініцыятываў паменшыцца, што гэты ўніверсітэт паменшыць іх падтрымку. Універсітэт можа падтрымлівацца выключна за кошт тых сродкаў, якія вызначаюць самі ўрады, прэм’ер-міністры і прэзідэнты. Гэта зусім ішая крыніца фінансавання!

Я лічу, што, калі б нам ўдалося стварыць сеткавы ўніверсітэт, то шанцы на дадатковую падтрымку для існуючых праектаў таксама магчыма было б рэалізаваць. І гэтага мы баяцца не павінны!

Што тычыцца эліты. Калі б сапраўды стварыўся такі ўніверсітэт і, дай Божа, на працягу некалькіх гадоў сумленнай супольнай працы будзе ў ім бакалаўрыят, пераважна з фармаваннем беларускай тэмы, то далей для стварэння эліты вельмі важна мець дамоўленасць з лепшымі заходнімі ўніверсітэтамі. Гэта будзе не лепшы ўніверсітэт для партнёраў, але мэта вельмі высакародная. І дзякуючы гэтаму, можна эліту фарміраваць з тых лепшых студэнтаў, якія ёсць у агульнай адукацыі. Стымуляцыя вось якая: калі вы тут скончыце, то паедзеце вучыцца ў замежны ўніверсітэт.

Думаю, што яна больш-менш реэальная. І тады, відавочна, што ёсць две ступені адукацыі: агульная і эліта.

Старшыня камітэта дапамогі рэпрэсаваным "Салідарнасць", куратар студэнцкай праграмы імя Каліноўскага Іна Кулей:

- Ці можна стварыць нацыянальны ўніверсітэт у сённяшней Беларусі? Я пытаю не як кіраўнік праграмы Каліноўскага, а як праваабаронца…

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны (ТБМ) Алег Трусаў:

- Калі б мы ўсе сабраліся, то, раз ёсць Беларускі ліцэй, можна стварыць і ўніверсітэт. Стварыць тут, а кантакты мець за мяжой - далучыцца да Оксфарду ці да Кембрыджу. Думаю, калі б мы на іх выйшлі, то яны б нас прынялі, ёсць магчымасць.

Альбо Сарбона… Асабліва зараз, у святле ўкраінскіх падзеяў, калі прачнуўся "русский мир", шанцы ёсць!

Экс-кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч:

- Мост трэба будаваць папярок ці ўздоўж ракі? У нас, мне здаецца, існуе такое пытанне. Давайце дамовімся пра тое, якая мэта стварэння ўніверсітэта: альбо гэта масавая адукацыя, альбо мы хочам гадаваць эліту? Я не магу зразумець, аб чым мы спрачаемся. Калі мы хочам гадаваць эліту, то, прабачце, гэта фантастычныя выдаткі, гэта запрашэнне элітарных выкладчыкаў з іншых краінаў. Дарэчы, на якой мове выкладаць?

Калі мы хочам гадаваць эліту, мы тут не знойдзем гэты шлях. Мне давялося чытаць лекцыі ў вядомых універсітэтах свету - у Гарвардзе, Йельскім, Калумбійскім. Дыпломы гэтых універсітэтаў - фактычна прыналежнасць да эліты. А мы хочам зрабіць тое, на што не маем ні сродкаў, ні дакладнай канцэпцыі.

Мы павінны ўсё ж вызначыць мэту. І тое, і сёе - вельмі цяжка.

І яшчэ: у нас вельмі часта гучыць слова "адраджэнне". Але я не ведаю, што нам трэба адраджаць. Нам канструяваць трэба. Нам трэба рыхтаваць тых, хто можа нашу беларускую нацыю фарміраваць. І самае галоўнае пытанне: калі знайсці добрыя грошы, можна шмат дабра зрабіць. Але як падаць гэтую праблему так, каб знайсці гэтыя грошы, я не ведаю.

Мы неяк не заўважаем, што ў нашых сённяшніх вучэльнях ёсць добрыя беларускія нацыянальныя кадры. Можа, накірунак нашай дзейнасці павінен быць такім, каб неяк спрыяць іх годнай працы ў тых структурах, якія ёсць? Прабачце за кітайскую прымаўку, але рабіць новых дзяцей цікавей, чым мыць старых.

Трэба знайсці спосаб запрашаць тых лектараў, якія спрыяюць з’яўленню эліты. Да таго ж, у дакладных навуках, у тэхнічных, мы фактычна не маем беларускіх навукоўцаў. Іх вельмі мала. Таму ў мяне больш пытанняў, чым адказаў.

Каардынатар Лятучага ўніверсітета, кандыдат сацыялагічных навук Таццяна Вадалажская:

- Мне падаецца, што мы абмяркоўваем две розныя ідэі, таму я б іх, усё ж, разводзіла. Не ў тым сэнсе, што адна - кепская, а другая - добрая, а ў тым, што менавіта гэта ёсць: ці гэта вышэйшая прафесійная адукацыя, якасная, беларуская, ці ўніверсітэт як тое, што дае традыцыйную прафесійную падрыхтоўку. Зараз яны разыходзяцца, і чым далей, тым больш.

Пра прафесійную падрыхтоўку я нічога не ведаю і сказаць не магу, то не хачу казаць, што гэта не трэба. Гэта трэба! Я скажу пра тое, што тычыцца якраз спробы знайсці сучасную адукацыю, нацыянальную - тое, што працуе на Беларусь, і што дасць краіне людзей, вартых змяняць нешта, якія будуць мець здольнасці сістэмнага мыслення, магчымасці выйсці па-за сістэму.

І вось што я разумею ў гэтым накірунку: тут нам і так шмат чаго трэба рабіць, і ёсць тры першачарговыя задачы. Першая - зразумець ва ўсіх варунках крызы ўніверсітэта і такой адукацыі. Мне падаецца, што зараз новыя ўніверсітэты шукаюць гэта. Мы нешта спрабуем, шукаем, памыляемся. Прынамсі, Лятучы ўніверсітэт створаны для гэтага, ён канцэнтруецца вакол персонаў, не вакол прадметаў.

Другая задача - гэта супольнасць. Прычым, не толькі супольнасць спецыялістаў у сваіх галінах, а тых, хто гатовы думаць пра гэты ўніверсітэт, спрабаваць стварыць яго як нейкую сістэму. І гэта, мне падаецца, не менш складана, бо мы ўсе любім працаваць у сваім: гісторыкі - у гісторыі, палітолагі - у паліталогіі і гэтак далей.

І трэцяя, і на сёння галоўная задача для таго, каб стваралася гэтая інтэлектуальная прастора, а ў ёй - універсітэт, - тое месца ў грамадстве, якое займаюць інтэлектуалы, мысляры, грамадскія дзеячы. То бок, сувязі паміж людзьмі і тымі, хто думае і можа штосьці прапанаваць. Што бы мы не стварылі самае прыўкраснае, яно павінна мець вартасць, гучаць. Тыя імёны, якія будуць выкладаць ва ўніверсітэце, павінны хоць штосьці значыць для грамадства.

І гэта асобная задача - прасоўвання, стварэння аўтарытэтаў і гэтак далее. Вось тое, што я бачу зараз на шляху да нацыянальнага ўніверсітэта, які працуе над пытаннем адукацыі, а не прафесійнай падрыхтоўкі.

* * * 

Удзельнікі сустрэчы выказалі свае думкі датычна місіі нацыяльнага ўніверсітета і падтрымалі прапанову Аляксандра Мілінкевіча стварыць Кансультатыўную Раду. Першай ініцыятывай Рады ў бліжэйшы час павінна стаць арганізацыя шырокага грамадскага абмеркавання па пытанню праекта. 

Другие новости раздела «Общество»

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.
Уладзімір Мацкевіч: Мы маем велізарны выклік гуманізму і гуманнасці ў іх сучасным выглядзе
Уладзімір Мацкевіч: Мы маем велізарны выклік гуманізму і гуманнасці ў іх сучасным выглядзе
У чым палягае антрапалагічны сэнс пандэміі каронавіруса, як яна ўжо змяніла і яшчэ зменіць Беларусь, свет і чалавека?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.
Оксана Шелест: При переписи населения допущено столько ошибок, что есть сомнения в ее результатах
Оксана Шелест: При переписи населения допущено столько ошибок, что есть сомнения в ее результатах
Население Беларуси сокращается, в Минске — растет. Таковы первые главные итоги переписи, прошедшей в октябре 2019 года.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Еще несколько добавлений про сети и сетевое общество.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Сетевое общество и сетевая коммуникация уже давно в центре внимания культурологов и политологов. Сейчас эта тема обсуждается в связке с интернетом и таким интернет-явлением, как социальные сети.
Владимир Мацкевич: Русский образ мыслей — это подданство, а беларусский образ мысли — гражданский
Владимир Мацкевич: Русский образ мыслей — это подданство, а беларусский образ мысли — гражданский
Окровавленные руки русского империализма — сильный символ. Талантливый перформанс.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Доступно ли гражданское общество непосредственному наблюдению? Как его можно увидеть, зафиксировать, измерить?
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Мужество иметь собственное мнение, о котором я говорил в предыдущем фрагменте, ничего не стоит без истинности этого мнения.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.1
Мне часто приходилось слышать в разных ситуациях высказывание: "Я представляю здесь гражданское общество Беларуси/Х-ландии". И меня всегда коробило это высказывание.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 8
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 8
Беларусские политики не знают беларусского общества, не знают своей страны. И не хотят знать.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 7
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 7
Нет ничего практичнее хорошей теории.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 6.2
Единство нации — это просвещенческая идея, или явление эпохи модерна.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — Al Jazeera: "Лукашенко ведет себя безответственно"

Беларусь столкнется с ухудшением экономической ситуации не только из-за пандемии, но и вследствие нефтяного конфликта с Россией.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.