Среда 20 марта 2019 года | 21:27
  • бел / рус
  • eng

Былы палітвязень Васіль Парфянкоў ваюе ва ўкраінскім добраахвотным батальёне

27.02.2015  |  Общество
Былы палітвязень Васіль Парфянкоў ваюе ва ўкраінскім добраахвотным батальёне

Грамадскі актывіст Васіль Парфянкоў выйшаў з горацкай турмы і хутка з сям’ёй - жонкай і сынам - з'ехаў ва Украіну. Там Васіль запісаўся ў добраахвотны батальён Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў.

 Гэтымі днямі Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў адпачынку ў Кіеве, піша "Наша Ніва".

"Беларусы былі заўсёды блізкія з Украінай. Гэта наш брацкі народ, таму я і вырашыў паехаць сюды. Стараюся дапамагаць, чым магу. Я праходжу службу ў батальёне АУН, у Песках пад Данецкам. Адбыў першую ратацыю – ад 14 студзеня да 14 лютага. На днях паеду назад. 

Спачатку я хацеў ехаць на вайну з "Правым сектарам", але там пачалася нейкая папяровая валакіта. А ў батальён АУН я проста запісаўся, мяне адправілі ў вучэбку. Два тыдні я прабыў на гэтым вышкале, а пасля трапіў на фронт.

Не сказаў бы, што трапіў у самае пекла, але страляюць многа. Страляе артылерыя, "Грады". Непасрэднага візуальнага кантакту з праціўнікам няма. Яны працуюць здалёк артылерыяй.

У Песках знаходзіцца батальён "Правага сектару", АУН і частка 93-яй брыгады рэгулярнай украінскай арміі. У брыгады ёсць артылерыя, танкі. А ў нас аўтаматы, кулямёты, РПГ.

Я - радавы баец. Стралок. У мяне аўтамат.

Калі ва Украіне была яшчэ Аранжавая рэвалюцыя, то я ўступіў ва УНА-УНСО, трапляў да іх на трэніроўкі, таму зброю ў руках трымаць умею.

Я адзіны беларус у батальёне АУН. Але я ведаю, што ў "Правым сектары" у Песках ёсць беларусы. Ды ўвогуле ва ўсіх добраахвотных батальёнах ёсць беларусы. Прычым не адзін і не два.

Страх з часам прытупляецца. Гэта першы тыдзень-два страшна, калі побач пачынае працаваць "Град"… Страшна, рэальна страшна. А потым усё менш звяртаеш на гэта ўвагу. Проста на аўтамаце шукаеш укрыццё, каб адседзець гэтыя залпы. Тут хутка вучышся. Галоўнае чуць, дзе ляціць, і ты будзеш ведаць, куды снарад прызямліцца. Усе дамы ў Песках разбітыя, але засталіся падвалы, добрыя, крэпкія, іх не прабівае "Град".

Пакуль што не збіраюся вяртацца ў Беларусь. Артыкул за наёмніцтва ў нас ніхто не адмяняў. А я тут не хаваўся асабліва. Пакуль нешта не пачне мяняцца ў нашай краіне, то вярнуцца не атрымаецца.

Што тычыцца ежы і рэчаў, то ў нас усяго хапае. Моцная падтрымка ад валанцёраў. Прывозяць цёплыя рэчы, хатнюю ежу, цеплавізары, прыцэлы начнога бачання. Усё ёсць у нас.

У добраахвотніцкіх батальёнах заробак не плацяць. Толькі ў "Айдары" і "Данбасе"», якія падпарадкоўваюцца Міністэрства ўнутраных справаў і абароны, то ім налічваюцца заробкі ад міністэрстваў.

Грамадзянства мяняць не збіраюся. Я быў, ёсць і буду беларусам. Але падалі дакументы на від на жыхарства ва Украіне.

Літаральна ўчора званіў хлопцам у батальён. Кажуць, што крыюць "Градамі" трэцюю ноч запар. Кажуць, не атрымліваецца выйсці нават вады набраць з калодзежу - пастаянныя абстрэлы. А ўкраінскія войскі выконваюць перамір’е. Практычна не страляюць з цяжкага ўзбраення".

Парфянкоў быў удзельнікам Плошчы-2010, асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі, але ўжо ў жніўні 2011 быў памілаваны. Пазнейшае зняволенне Васіля Парфянкова было звязанае з парушэннем прэвентыўнага нагляда, якое замацоўвалася за ім пасля вызвалення з турмы.

Другие новости раздела «Общество»

Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Философия — это то, чем я занимаюсь.
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
30 января 2019 года в Гомеле прошел информационный день программы ЕС "Восточное партнерство".
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Четыре года борьбы за Осмоловку ее жителей и активистов принесли победу: первый послевоенный микрорайон Минска сносить не будут.
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич в своем блоге в Фейсбуке поделился размышлениями, которые озаглавил "О правилах поведения".
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест тлумачыць, "што можа развіць і забіць" грамадзянскую супольнасць Беларусі.
Спор философа с Богом за Беларусь
Спор философа с Богом за Беларусь
"Бороться с Богом мне незачем, а вот поспорить за Беларусь — есть повод", — пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
17 декабря 2018 года в Минске Летучий университет и Галерея TUT.BY провели публичную встречу с легендарным польским диссидентом, общественным деятелем и журналистом Адамом Михником.
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 12, 2018.
Ці ёсць жыццё пасля стартапу, альбо Што агульнага паміж культурай і мопсам?
Ці ёсць жыццё пасля стартапу, альбо Што агульнага паміж культурай і мопсам?
Пры цяперашняй модзе на стартапы людзі навучыліся вельмі добра прэзентаваць сябе і свае праекты, але адказу на пытанне “А што далей?” – няма.
Татьяна Водолажская: Онлайн­ создает совершенно новую образовательную среду
Татьяна Водолажская: Онлайн­ создает совершенно новую образовательную среду
Дистанционные программы стремительно набирают популярность. Как в таких условиях трансформировать работу университетов, чтобы сохранить их конкурентоспособность на рынке образовательных услуг?
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 11, 2018
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 11, 2018
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 11, 2018.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 10, 2018
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 10, 2018
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 10, 2018.
Жыццё, якое яно ёсць. За што любяць і ненавідзяць “Ганцавіцкі час”
Жыццё, якое яно ёсць. За што любяць і ненавідзяць “Ганцавіцкі час”
Калі не заўважаць праблем і нарываў, то ўсё згніе і загіне.
Минимум политики, денег и влияния. Как живет гражданское общество Беларуси
Минимум политики, денег и влияния. Как живет гражданское общество Беларуси
В Беларуси действуют три тысячи инициатив и организаций гражданского общества. Действуют часто без формальной регистрации, денег и возможности влиять на принятие решений на уровне государства.
Гражданское общество Беларуси: актуальное состояние и условия развития (2015-2017)
Гражданское общество Беларуси: актуальное состояние и условия развития (2015-2017)
Представляем вашему вниманию отчет по результатам комплексного исследования гражданского общества Беларуси за период 2015-2017 годов.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 9, 2018
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 9, 2018
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 9, 2018.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима

«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.

Doing Crypto Index: первый проект FlyUni Labs

Представляем вашему вниманию Doing Crypto Index — первый проект лаборатории Летучего университета FlyUni Labs.

Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства

Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.

Я говорю, ты говоришь, он/она говорит. Мы говорим? Мы — народ!

Сейчас над страной нависла реальная угроза утраты независимости. Если мы ничего не сделаем и это произойдет, у нас на целый исторический период не будет возможности самим что-то решать в своей стране.