BE RU EN
rss facebook twitter

Захар Шыбека: Гісторыя яўрэяў - частка спадчыны беларускага народа

10.10.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Захар Шыбека: Гісторыя яўрэяў - частка спадчыны беларускага народа
Хутка ў Тэль-Авіве мусіць з’явіцца Інстытут гісторыі яўрэяў Беларусі. Ягонымі заснавальнікамі стануць нашыя суайчыннікі.

Дэфіцыт узаемаразумення

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" працягвае гутарыць з беларускімі навукоўцамі, якія бралі ўдзел у IV Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне (Літва) 3-5 кастрычніка, і падсумоўваць вынікі найбуйнейшай для акадэмічнай супольнасці падзеі.

Гэты вядомы беларускі гісторык два гады таму з’ехаў у Ізраіль і зараз з’яўляецца навуковым супрацоўнікам Тэль-Авіўскага ўніверсітэта. Але другі год запар доктар гістарычных навук, прафесар Захар Шыбека кідае ўсе справы, каб прыехаць на Кангрэс у Коўна:

- Ужо другі год прыязджаю на Кангрэс і кірую секцыяй беларускай іўдаікі. На яе збіраюцца навукоўцы, якія даследуюць гісторыю яўрэяў Беларусі.

У гэтым годзе я выступаў з дакладам "Культурныя ўзаемаўплывы беларусаў і яўрэяў у працэсе фармавання сучаснай нацыі".

Я лічу гэтую тэму вельмі актуальнай, таму што вывучэнне міжнацыянальных культурных адносінаў набывае ў сучасных умовах вельмі актуальнае значэнне. Таму што, напрыклад, розныя міжнародныя канфлікты могуць якраз узнікаць у выніку культурнай несумяшчальнасці ці культурных непаразуменняў.

Гэтыя праблемы культурнага сужыцця народаў патрабуюць больш увагі, каб нейкім чынам навукоўцы маглі вырашыць дэфіцыт узаемаразумення і паўплываць на дэстабілізацыю ў свеце, якая зараз адбываецца.

Гвалт адной культуры над іншай

- Другая матыва, чаму я ўзяўся за гэтую праблему, - тое, што мы пакуль не выйшлі з такіх стэрэатыпаў уяўлення ўзаемадзеяння культур, якія разумеюцца як штосьці абавязковае, нават з улікам гвалту адной культуры над іншай.

Насамрэч гэта таталітарная мадэль узаемадзеяння культур, а дэмакратычная мяркуе тое, што узаемаадносіны культур адбываюцца на падставе запазычання, добраахвотнасці. А пад нейкім дыктатам ці прымусам ужо нельга казаць пра ўзаемадзеянне, бо гэта звычайная асіміляцыя ці русіфікацыя ў дадзеным выпадку.

Таму я гэтай праблемай і займаўся, тым больш, што зараз пашыраюцца даносіны паміж Беларуссю і Ізраілем, адмяняецца візавы рэжым. У Беларусі ствараюцца ўмовы для інвестыцый ізраільскіх капіталаў. І, каб гэты працэс адбываўся, якраз патрэбна нейкае культурнае паразуменне, веданне культурнай спадчыны яўрэяў, якія доўгімі стагоддзямі жылі ў Беларусі.

Стварыць цэнтр для даследчыкаў з усяго свету

- Гэтую спадчыну трэба вывучаць, яна зараз - частка спадчыны ўсяго беларускага народа, а яўрэяў амаль не стала ў Беларусі пасля Халакосту і масавай міграцыі.

Мы - пераемнікі гэтай культурнай спадчыны. І да таго яе трэба проста ведаць. Ведаць яе цану. Я думаю, што і сучаснаму яўрэю ў Ізраілі трэба ведаць культурныя традыцыі Беларусі, каб наладжваць больш эфектыўныя эканамічныя сувязі, палітычныя і гэтак далей.

Зараз роля гісторыкаў у грамадскім жыцці, я думаю, падвышаецца. Запатрабаванасць расце, і гісторыкі стаяць перад выклікам даць адказ на тыя актуаліі, якія зараз ставіць перад намі жыццё.

Сам я зараз працую ў навукова-даледчым цэнтры ці цэнтры дыяспары Тэль-Авіўскага ўніверсітэта, які вывучае гісторыю яўрэяў, якія расселяныя па-за межамі Ізраіля.

Я і мой калега, доктар гістарычных навук Леанід Смілавіцкі вывучаем гісторыю яўрэяў Беларусі. У нас ёсць планы стварыць пры гэтым цэнтры Інстытут гісторыі яўрэяў Беларусі. Ужо з’явіўся аспірант, трэці даследчык, і мы спадзяемся, што будучы інстытут стане каардынацыйным цэнтрам, які будзе закручваць вакол сябе усіх навукоўцаў з Беларусі, з Ізраіля і з усяго свету, што вывучаюць гісторыю беларускіх яўрэяў. 

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.