Понедельник 24 апреля 2017 года | 18:05
  • бел / рус
  • eng

Андрэй Казакевіч: Калі Кангрэс ладзіць у Беларусі, на яго будзе адбывацца ціск

01.10.2014  |  Общество   |  Алена Барэль, ЕўраБеларусь,  
Андрэй Казакевіч: Калі Кангрэс ладзіць у Беларусі, на яго будзе адбывацца ціск Фота Аляксея Братачкіна

Чаму найбуйнейшая для беларускіх даследчыкаў падзея года ладзіцца за межамі краіны? І якое золата шукаюць прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці кожную восень ў Коўне?

Украінскі ўплыў і стасункі з кітайцамі

Да найбуйнейшай падзеі для акадэмічнай беларускай супольнасці засталіся лічаныя дні: IV Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца ў Коўне (Літва) 3-5 кастрычніка.

Перад масавым ад’ездам навукоўцаў за мяжу карэспандэнт Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" пагутарыла з адным з арганізатараў Кангрэса, дырэктарам Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" Андрэем Казакевічам.

- Андрэй, чым адметны і цікавы, на вашае гледзішча, сёлетні Кангрэс у Коўне?

- У гэтым годзе, як і ў мінулыя гады, прадстаўлены шырокі спектр навуковых дысцыплін - і сацыяльна-палітычных, і гуманітарных. Але значна больш увагі будзе надавацца міжнародным праблемам, у прыватнасці, уплыву ўкраінскіх падзеяў на Беларусь, Літву, Польшчу ды іншыя суседнія краіны. Таксама будзе адведзена шмат увагі ўзаемадзеянню нашага рэгіёна з краінамі Далёкага Усходу - перш за ўсё, з Кітаем. Плануецца адмысловая панэль.

- Больш за 450 навукоўцаў з’едуцца на Кангрэс з 20 краінаў свету. Колькасць удзельнікаў адрозніваецца ад папярэдняга года?

- Так, у гэтым годзе крыху больш атрымоўваецца ўдзельнікаў, чым іх было ў мінулым.  Акадэмічная колькасць ужо вельмі вялікая, і Кангрэс стаў буйным беларускім акадэмічным мерапрыемствам. Але важная нават не колькасць, а - якасць. Значана павялічваецца ўзровень навуковага мерапрыемства, гэта бачна ў кантэксце канкрэтных панэляў, дыскусіяў і гэтак далей.

Цікавы цень рэгіянальнай улады

- У якіх навуковых секцыях і панэлях будзеце браць удзел?

- Добрае пытанне, таму што я займаюся рознымі арганізацыйнымі пытаннямі, і бывае складана прымаць удзел у акадэмічнай частцы Кангрэса. Але я планую паўдзельнічаць менавіта ў паліталагічных секцыях, якія я акрэсліў вышэй.

- Якія палітычныя пытанні вам, як даследчыку гэтай сферы, падаюцца сёння найбольш важнымі для абмеркавання?

- Фактычна тое, што я называў напачатку размовы - гэта ўкраінскі крызіс, што вельмі важна. Па-другое, гэта стасункі Беларусі і ўсяго нашага рэгіёну з краінамі Далёкага Усхода, перш за ўсё, з Кітаем.

І, мне падаецца, канкрэтна зараз вельмі важным з’яўляецца вывучэнне розных тэндэнцый у беларускай палітыцы, калі ідзе размеркаванне ўлады менавіта на рэгіянальным узроўні. Таму што гэты ўзровень вельмі часта прапускаецца, але ў ім адбываюцца істотныя змены, якія значна ўплываюць на тое, у якім накірунку развіваецца нашая краіна.

Акрамя гэтага, яшчэ ёсць шмат тэмаў, якія варта разглядаць з улікам падзей, што адбыліся цягам гэтага года.

Гатэлі і самалёты для мільянераў

- Беларускія даследчыкі называюць Кангрэс найбуйнейшай падзеяй для акадэмічнай супольнасці краіны. Дык чаму ён ладзіцца на тэрыторыі суседняй дзяржавы, а не на радзіме беларускай навукі? Якія перашкоды існуюць, і наколькі мажліва іх зараз пераадолець?

- Па-першае, гэта - Міжнародны Кангрэс, які прадугледжвае ўдзел замежнікаў. І калі рабіць яго ў Беларусі, то паўстануць праблемы з атрыманнем візаў, з рознымі лагістычнымі момантамі - напрыклад, авіяпералёт у Менск дарагі, не тое, што ў Вільню ці Коўна.  

Негледзячы на тое, што да Коўна беларусам трэба дабірацца самастойна, Кангрэс у Літве атрымоўваецца менш затратным, чым, калі яго рабіць ў Менску. Да таго, у Літве няма такой праблемы з гатэлямі, як тут. Кошты на іх значна ніжэй. І гатэляў сярэдняга класа ў Менску няшмат.

Гэтая вельмі важная лагістычная і, па сутнасці, фінансавая прычына прымушае ладзіць Кангрэс за межамі Беларусі.

Другая прычына звязаная з атмасферай ў акадэмічным асяроддзі Беларусі, дзе існуе так ці інакш кантроль дзяржавы ў тым, якія тэмы абмяркоўваюцца навукоўцамі, якія людзі мусяць выступаць…

Непрычосаная ідэалогіяй навука

- І, канешне, існуе вялікая верагоднасць, што калі Кангрэс будзе праходзіць у Беларусі, на яго ў значным сэнсе будзе адбывацца ціск. Негледзячы на тое, што актуальных палітычных праблемаў мы не асвятляем, і увогуле большасць удзельнікаў не звязаныя з актуальнай палітыкай, бо даследуюць тэмы, прысвечаныя лінгвістыцы, гісторыі, рэлігіі, перакладам і гэтак далей.

Я б не хацеў казаць, што мы тут сутыкаемся з нейкім сур’ёзным супрацьдзеяннем, але, тым не менш, ёсць важны фактар, які прымушае праводзіць Кангрэс за межамі Беларусі.   

- Якіх вынікаў вы чакаеце ад Кангрэса? 

- Па-першае, мы чакаем, што ў межах Кангрэса будзе адбывацца камунікацыя паміж прадстаўнікамі беларускай і замежнай навуковымі супольнасцямі, якія займаюцца даследваннем Беларусі. Камунікацыі ўвогуле паміж рознымі секцыямі і рознымі спецыяльнасцямі ў межах асобных накірункаў.

Мы паказваем, што існуе практыка такіх рэгулярных навуковых пляцовак. І таму мы разглядаем Кангрэс як вельмі важнае месца, дзе такая камунікацыя можа адбывацца.

Там могуць паўставаць і новыя веды, і новае разуменне рэальнасці, і новыя праекты ўсталявання дзелавых кантактаў паміж прадстаўнікамі беларускай акадэмічнай супольнасці з супольнасцямі іншых краін. Гэта той вынік, на які мы разлічваем. 

Другі вынік - больш глыбокае асэнсаванне праблемаў і беларускага грамадства, і беларускай культуры, і беларускай палітыкі праз абмеркаванне, дыскусіі ў межах самога Кангрэса.

Ну, і мы разлічваем, канешне, што новае асэнсаванне асобных праблемаў пойдзе на карысць развіццю сучаснага беларускага грамадства і беларускай акадэмічнай сферы. І што веды будуць транслявацца праз сродкі масавай інфармацыі, а таксама праз асобных экспертаў і навукоўцаў на больш шырокую публіку.          

Другие новости раздела «Общество»

Вольга Смалянка: Беларусь рэдка ідзе на вырашэнне пытанняў у плоскасці палітычных правоў
Вольга Смалянка: Беларусь рэдка ідзе на вырашэнне пытанняў у плоскасці палітычных правоў
Калі раней Беларусь спрабавала сыйсці ў галіну сацыяльных правоў і давала справаздачу па іх, цяпер такой магчымасці няма, бо зададзены канкрэтныя палітычныя пытанні.
"Дело "Белого легиона". Мы не должны молчать!
"Дело "Белого легиона". Мы не должны молчать!
У каждого человека в биографии найдется воспоминание о группе, коллективе, сообществе, которые оставили след на всю жизнь.
Мірныя сходы: ніякіх дазволаў, толькі паведамленні
Мірныя сходы: ніякіх дазволаў, толькі паведамленні
Як павінны дзейнічаць арганізатары акцый, улады і праваахоўнікі? Праваабаронцы ў Мінску абмеркавалі праблему свабоды сходаў і прапанавалі змены ў заканадаўства.
Слова як зброя: літаратары, філосафы і музыкі падтрымалі зняволеных патрыётаў (Фота і відэа)
Слова як зброя: літаратары, філосафы і музыкі падтрымалі зняволеных патрыётаў (Фота і відэа)
У кнігарні “ЛогвінаЎ” адбыўся інтэлектуальны марафон салідарнасці “РАЗАМ” з беларусамі, затрыманымі па так званай “справе патрыётаў”.
Антон Астаповіч: Пытанне мемарыяла ў Курапатах аўралам вырашыць не ўдасца
Антон Астаповіч: Пытанне мемарыяла ў Курапатах аўралам вырашыць не ўдасца
Улады гатовыя да дыялогу адносна мемарыялізацыі ўрочышча, а пераглядаць ахоўныя зоны не мае сэнсу.
Белорусы отмечают Пасху
Белорусы отмечают Пасху
В 2017 году дни празднования по Григорианскому и Юлианскому календарю совпадают, поэтому христиане всех конфессий отмечают Пасху одновременно 16 апреля.
Хто і як у Беларусі засвойвае "заходнія грошы" (Аўдыё)
Хто і як у Беларусі засвойвае "заходнія грошы" (Аўдыё)
На хвалях Радыё "Свабоды" абмяркоўваем, наколькі эфектыўная заходняя дапамога для Беларусі, хто бярэ пад кантроль "заходнія грошы" і ці зменяць рэпрэсіі ўладаў характар заходняй дапамогі.
“Як саркафаг накрыў атамны рэактар, так у Беларусі стаў саркафаг над думкамі, над сэрцам чалавека"
“Як саркафаг накрыў атамны рэактар, так у Беларусі стаў саркафаг над думкамі, над сэрцам чалавека"
Больш чым праз 30 год пасля чарнобыльскай катастрофы гэтую тэму працягваюць замоўчваць у Беларусі.
Павел Каралёў: Кожная гістарычная мясціна – як захапляльны раман
Павел Каралёў: Кожная гістарычная мясціна – як захапляльны раман
Вы ўпэўнены, што ведаеце свой горад/раён? А тое, што мінская ратуша згадваецца ў Конан-Дойля? Калі не, то абавязкова схадзіце на “Фэст экскурсаводаў”.
Былы старшыня Памежнага камітэта Леанід Мальцаў стаў прарэктарам
Былы старшыня Памежнага камітэта Леанід Мальцаў стаў прарэктарам
Былы старшыня Памежнага камітэта Леанід Мальцаў, вызвалены ад службы па ўзросце, стаў прарэктарам універсітэта МІПСА («МІТСО», раней Міжнародны інстутыт працоўных і сацыяльных адносінаў).
Мінінфармацыі абмежавала доступ да 11 інтэрнэт-рэсурсаў
Мінінфармацыі абмежавала доступ да 11 інтэрнэт-рэсурсаў
Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала ў сакавіку гэтага года доступ да 11 інтэрнэт-рэсурсаў.
Владимир Мацкевич: Беларусским властям не удалось сломать формат переговоров
Владимир Мацкевич: Беларусским властям не удалось сломать формат переговоров
Нельзя трехсторонний формат переговоров с ЕС превращать в четырехсторонний: тогда гражданское общество потеряет свой голос.
Анархіст Дзмітры Паліенка асуджаны да 2 гадоў калоніі
Анархіст Дзмітры Паліенка асуджаны да 2 гадоў калоніі
У дачыненні да Паліенкі дзейнічаў прысуд аб пазбаўленні волі на 2 гады з адтэрміноўкай. Але суд перагледзеў меру стрымання.
Зміцеру Паліенку пагражае калонія
Зміцеру Паліенку пагражае калонія
У дачыненні да Зміцера Паліенкі дзейнічае прысуд аб пазбаўленні волі на 2 гады з адтэрміноўкай.
Мінкульт адмовіўся адмяняць пастанову, паводле якой БАЖ і ПЭН-цэнтр — не творчыя саюзы
Мінкульт адмовіўся адмяняць пастанову, паводле якой БАЖ і ПЭН-цэнтр — не творчыя саюзы
Паводле міністэрства, статус творчага работніка, члена творчага саюза, пацвярджаецца творчым саюзам у парадку, устаноўленым менавіта статутам творчага саюза.
И снова про доступное жилье: Лукашенко подписал указ о предоставлении жилья в лизинг
И снова про доступное жилье: Лукашенко подписал указ о предоставлении жилья в лизинг
Документ направлен на активизацию рынка жилой недвижимости и повышение доступности жилья для граждан.
Аляксандр Тамковіч: Калі б нехта сказаў, што мы будзем будаваць АЭС, я б адправіў яго да псіхіятра
Аляксандр Тамковіч: Калі б нехта сказаў, што мы будзем будаваць АЭС, я б адправіў яго да псіхіятра
12 красавіка ў Прэс-клубе а 17-ай гадзіне адбудзецца дыскусія "Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй" і прэзентацыя нямецкага перакладу кнігі “Філасофія дабрыні. Ад катастрофы – да сада надзеі”.
Поезда перестанут ходить в аэропорт Минска с 7 апреля‍
Поезда перестанут ходить в аэропорт Минска с 7 апреля‍
Временно отменены поезда из центра Минска в Национальный аэропорт.
Из Беларуси депортируют трех христианских проповедников
Из Беларуси депортируют трех христианских проповедников
Украинские граждане Владислав Ермолов, Леонид Намерчук и Ашот Саркисьян из миссии «Благая весть» после 15 суток ареста в Минске в 14.30 6 апреля должны прибыть самолетом в Киев.
Праваабаронцы прызналі палітвязнем Касінерава, арыштаванага за перформанс супраць гарадовага
Праваабаронцы прызналі палітвязнем Касінерава, арыштаванага за перформанс супраць гарадовага
Праваабарончыя арганізацыи Беларусі зрабили супольную заяву.
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?

Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.

Социальная база программ трансформаций в Беларуси

Представляем вашему вниманию отчет по результатам социологического исследования "Социальная база программ трансформаций в Беларуси".

Беларусский тупик?

Начало апреля было ознаменовано не только страшным терактом в соседней России, но и существенными изменениями внешнеполитической обстановки.

"Дело "Белого легиона". Мы не должны молчать!

У каждого человека в биографии найдется воспоминание о группе, коллективе, сообществе, которые оставили след на всю жизнь.