Воскресенье 8 декабря 2019 года | 02:17
  • бел / рус
  • eng

Ірына Дубянецкая: Царква, улада, універсітэт - ужо не аўтарытэт, усё распусцілася ў квантавым "супе"

20.09.2014  |  Общество   |  Алена Барэль, ЕўраБеларусь,  
Ірына Дубянецкая: Царква, улада, універсітэт - ужо не аўтарытэт, усё распусцілася ў квантавым "супе" Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Чаму нашыя нашчадкі будуць круціць пальцам ля скроні датычна нас? Ці ведалі вы, што з’яўляецеся носьбітамі неадэкватнай карціны свету? І як разбурыць уласны міт, каб вырвацца за межы "матрыцы"?

"Старажытныя цывілізацыі і сучаснае канструяванне сэнсаў" - адкрытая лекцыя бібліста, багаслова і філосафа Ірыны Дубянецкай сабрала слухачоў у Мінску 18 верасня.

Гэта ўжо другая па ліку лекцыя з цыклу пад агульнай назвай "Галоўнае пытанне". У яго межах сябры калегіюма Лятучага ўніверсітэта прадстаўляюць свае роздумы і адказы на пытанні, якія, на іхняе гледзішча, сёння найбольш важныя.

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" прапануе самыя цікавыя вытрымкі з лекцыі доктара тэалогіі і філасофіі.

Што ёсць рэчаіснасць?

- У назве маёй лекцыі сутыкаюцца два розныя пытанні, якія насамрэч аказваюцца не рознымі. Пачнем з самага асноўнага пытання: што такое рэчаіснасць, што такое Сусвет?

Па вялікім рахунку, гэта тое пытанне, да якога зводзяцца ўсе астатнія пытанні, і якое само не зводзіцца ні да якога іншага пытання.

Хто мы такія, дзеля чаго мы на гэтым свеце, як функцыянуе гэты свет, ці гэты свет створаны, калі створаны, то кім, ці гэта выпадковасць ці геніяльны дызайн, што такое жыццё і смерць, дабро і зло, і яшчэ безліч пытанняў могуць стаць галоўным пытаннем калі не жыцця, то прынамсі перыяду жыцця чалавека. Але ўсе гэтыя пытанні зводзяцца да асноўнага: што такое ўвогуле рэчаіснасць? То бок, што такое той свет, якім мы ўспрымаем, у якім адбываецца наш жыццёвы досвед? Ці ён рэальны?

Гэтыя пытанні я задаю не столькі вам, колькі сабе. І яны не маюць адказаў. Бо тыя пытанні, на якія адказы ёсць, няма сэнсу задаваць. Ці можа хто-небудзь калі-небудзь у чалавечай гісторыі даць адказ на пытанне што ёсць Сусвет? У прынцыпе, не, на маю думку. Чаму? Таму што гэты свет па-ранейшаму ставіць нас у тупік, ставіць нам загадкі і таямніцы. Перад усімі вымярэннямі чалавечага досведу. І гэтыя таямніцы часам настолькі маштабныя, што паўстае пытанне: ці наогул гэты свет пазнавальны?

Бязглуздзіца для наступных часоў

- Фрагментарныя веды мы маем, і не толькі як індывідуумы, а як супольнасць, чалавечая цывілізацыя. Але тое, што не падвяргалася сумневу ў адным часе, робіцца поўнай бязглуздіцаю ў іншым. Тыя нашыя праўдзівыя веды пра Сусвет, якія мы маем сёння, з той жа паспяховасцю стануць бязглуздзіцаю ў будучыні.

Свет застаецца не спасцігнутым. Але гэта не значыць, што ён не спасцігальны. Чалавек яго спасцігае нават калі ён не мае надзеі спасцігнуць яго цалкам. Перамены - аснова чалавечага досведу.

Што мы маем? Карціну свету, пункт гледжання на яго. І ў адпаведнасці са сваёй карцінаю свету,  а не ў адпаведнасці з тым, што такое Сусвет, мы будуем свой чалавечы досвед. Я хачу, каб вы бачылі розніцу. Гэта кардынальная розніца, без разумення якой мы ўвогуле нікуды не будзем рухацца далей не толькі зараз, а і ў нашым чалавечым досведзе.

Калі мы кажам пра Сусвет, то маем на ўвазе карціну свету. Карціна свету ня ёсць Сусвет.

Гэта карціна можа быць рэлятызаваная.  Так і жыве чалавецтва, са стагоддзя ў стагоддзе ствараючы сабе карціну свету, штосьці трансфармуючы ў гэтай карціне, але за межы яе не выходзячы.

Пункты гледжання могуць змяняцца не толькі ад эпохі да эпохі, а - ад носьбіта карціны свету да носьбіта. Ніводная з гэтых карцінаў свету ня ёсць правільная, ня ёсць адэкватная. Яна ёсць адэкватная ў пэўнай сітуацыі, пэўнаму часу. Але яна ня ёсць адэкватная Сусвету. І ня ёсць больш правільная за іншыя. Гэта складана зразумець.

Даследванне субатамнага свету перакрэслівае усе нашыя веды

- У тым міце, у якім мы жывем, вельмі цяжка сабе ўявіць, што можа быць зусім іншая карціна свету. Мы пачынаем апераваць у рамцы, якая накладаецца на незразумелую рэчаіснасць. Усе гэтыя карціны ў дачыненні да Сусвету адносныя, рэлятыўныя. А носьбіты карцін могуць быць у абсалютнай рэлятыўнасці карцін. Вось такі аксюмарон.

Раней, да зрэшты і цяпер гэта працягваецца, навукоўцы - філосафы, багасловы - шукаюць праўдзівае апісанне свету, тое, што можа схапіць самую сутнасць гэтага свету. Але мы спынілі гэтым займацца, бо нашыя веды пра свет сталі настолькі шматмернымі, што мы перастаем улоўліваць сувязі паміж фрагментамі ведаў. Перастаем шукаць гэтую абсалютную карціну свету.

Базавы міт, у якім мы жывем у XX-XXI стагоддзі, створаны навукай. Дакладныя навукі базуюцца на тым, што ёсць нязменная аснова ўсяго. Бо калі такой асновы няма, то навука не мае сэнсу. У навукі - неадменная вера ў тое, што пры любых абставінах гэта працуе.

Пры тым, што навука гэтую сваю веру і разбурае! З пункту гледжання квантавага свету, з якога створаны той нібыта нязменны свет, там няма ані пастаянства, ані прычыннасці, няма прычынна-выніковых сувязяў. Ён працуе па-іншаму.

Даследванне субатамнага свету абсалютна разбурае гэтую пастаянную аснову. Таму што ў субатамным свеце, з якога па сутнасці складаецца квантафікацыйная карціна свету, няма нічога з таго, што мы ўяўляем у цяперашнім свеце. Вось гэты квантавы "суп" і ёсць квантафікацыйная рэчаіснасць.

Ліхаманка канструявання новых арыенціраў

- Кожная карціна свету стварае свае сэнсы. І калі раней лепшыя людзі ламалі галаву над пошукамі сэнсу жыцця, то цяпер пошук абсалютнага сэнсу робіцца канструяваннем сэнсу. Сэнс канструюецца, па магчымасці, свядома. Кім і дзеля чаго? Чалавекам для індывідуальнага ўжывання, супольнасцю людзей, цывілізацыяй і чалавецтвам. Спажыўцы розныя, але гульня ў сэнс адна. І гэты сэнс будзе сэнсам настолькі, наколькі мы яму гэты сэнс надаем. Пры разуменні таго, што мяняецца нашая карціна свету, ці мы яе мяняем.

Не думайце, што карціны свету так лёгка можна мяняць, як вопратку. Але, тым не менш, гэта магчыма, калі раней сканструяваныя сэнсы перастаюць існаваць. Чаму? Яны перастаюць быць адэкватнымі досведу пражывання рэчаіснасці ў гэтай карціне свету.

Цывілізацыі, якія прывыклі цалкам абапірацца на пэўную карціну свету, застаюцца без глебы пад нагамі, калі ранейшыя сэнсы перастаюць існаваць. Калі раней былі абсалютныя аўтарытэты, то цяпер іх няма. Рэктар універсітэта не будзе аўтарытэтам у вашым жыцці праз тое, што мае нейкую пасаду.

Нават інстутыцыянальна - царква, акадэмія навук, улада, універсітэт ужо не арыенціры і не аўтарытэты. Усе распусцілася, метафарычна кажучы, ў гэтым квантавым "супе".

Гэта, безумоўна, выклікае ў людзей разгубленасць і ліхаманкавае канструяванне імгненных, вельмі прынагодных арыенціраў.

Літаратура і адукацыя згубілі сэнс

- Прыдбаную, дадзеную нам пры нараджэнні і выхаванні карціну свету мы прымаем за рэчаіснасць. І гэта адбываецца бясконца. Але ўжо няма абсалютнай веры ў гэтую рэчаіснасць. Калі раней літаратура для наша грамадства была магутным арыенцірам, адной з базавых рэчаў канструявання сэнсаў, і якая не баялася браць на сябе адказнасць за іх канструяванне, цяпер яна гэтага не хоча. Кожны мастак слова адчувае гэтую немагчымасць. І не канструюе. І літаратура страчвае сэнс, перастае быць і аўтарытэтам, і арыенцірам.

Літаратура - прыклад, тое ж самае - у любым мастацтве. Тое ж самае адбываецца і з адукацыяй.

Абсалютнай праўды няма. Абсалютных сэнсаў няма. Тое, што сёння праўда, калі-небудзь перастане быць праўдай. Але, тым не менш, мы прымаем яе як праўду дзеля таго, каб рабіць чалавечы досвед.

Як канструяваць сэнсы? Гэта тое, што стваралі абсалютна ўсе цывілізацыі - міт. Тая цэласная карціна свету, прынятая цывілізацыяй. Міт - тое, у чым жыве любое грамадства. Мы жывем у такім міце, які бярэ вельмі шмат з папярэдніх мітаў. Штосьці трансфармуе кожнае пакаленне, але асноўнае бачанне свету застаецца нязменным.

Найлепшыя прыклады фармавання карціны свету - гэта, безумоўна, старажытныя міты. Яны сталіся падмуркам для нашага канструявання свету. І калі мы робім працу даследвання старажытных мітаў з усіх магчымых крыніц, нават інтуітыўных, калі сабе хочаце, мы разумеем, як увогуле канструюецца карціна свету.

Гэта вельмі важная рэч. Мы нікуды не дзенемся ад таго, што мы канструюем сэнсы, свой свет.  І каб канструкцыя была не пустой, а сэнсавай, нам трэба мець вельмі вялікі запас разумення і веды. З другога боку, калі мы назіраем за канструяваннем мітаў, мы ў любы момант можам рэлятывізаваць свой уласны міт, выйсці за межы.

Гэта нялёгкая, амаль немагчымая рэч. Але, тым не менш, нават наяўнасць магчымасці выйсці за межы міту падзводзіць нас з іншага боку да пытання "што такое рэчаіснасць?"

Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Другие новости раздела «Общество»

Гражданское общество (Часть 3)
Гражданское общество (Часть 3)
Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, а общественное мнение невозможно без средств массовой информации.
Гражданское общество (Часть 2)
Гражданское общество (Часть 2)
"Ну, уж это положительно интересно, — трясясь от хохота проговорил профессор, — что же это у вас, чего ни хватишься, ничего нет!" Думаю, все помнят, откуда это.
Гражданское общество (Часть 1)
Гражданское общество (Часть 1)
Гражданское общество в Беларуси есть. Я это точно знаю, поскольку именно солидарность гражданского общества спасла меня от смерти в октябре 2006 года.
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Образование в Беларуси не меняется, потому что государство заинтересовано в дешевой и в меру грамотной рабочей силе.
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
11 марта 1882 года в Сорбонне Эрнест Ренан прочел свою знаменитую лекцию "Что такое нация".
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Я знаю, что такое национальная валюта, но не знаю, что такое национальный характер.
Культурная политика как фактор развития (Фото)
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
Татьяна Водолажская: Беларусам не свойственно рефлексировать свои эмоции и рассказывать о них
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Философия — это то, чем я занимаюсь.
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
30 января 2019 года в Гомеле прошел информационный день программы ЕС "Восточное партнерство".
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Четыре года борьбы за Осмоловку ее жителей и активистов принесли победу: первый послевоенный микрорайон Минска сносить не будут.
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич в своем блоге в Фейсбуке поделился размышлениями, которые озаглавил "О правилах поведения".
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест тлумачыць, "што можа развіць і забіць" грамадзянскую супольнасць Беларусі.
Спор философа с Богом за Беларусь
Спор философа с Богом за Беларусь
"Бороться с Богом мне незачем, а вот поспорить за Беларусь — есть повод", — пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.
  • Гражданское общество (Часть 3)

    Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, а общественное мнение невозможно без средств массовой информации.

  • Гражданское общество (Часть 2)

    "Ну, уж это положительно интересно, — трясясь от хохота проговорил профессор, — что же это у вас, чего ни хватишься, ничего нет!" Думаю, все помнят, откуда это.

  • Гражданское общество (Часть 1)

    Гражданское общество в Беларуси есть. Я это точно знаю, поскольку именно солидарность гражданского общества спасла меня от смерти в октябре 2006 года.

Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”

Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Гражданское общество (Часть 3)

Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, а общественное мнение невозможно без средств массовой информации.