BE RU EN
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: Трэба вучыцца думаць Беларусь

30.09.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусi"
Уладзімір Мацкевіч: Трэба вучыцца думаць Беларусь
Акции / Фото
Аб тым, чаму думаць пра нешта і думаць нешта - гэта не адно і тое ж, гораду і свету распавялі падчас першай лекцыі Лятучага універсітэта ў новым сезоне.

Права адкрываць ужо чацвёрты сезон публічных лекцый “Urbi et Orbi” выпала філосафу і метадолагу Уладзіміру Мацкевічу, паколькі праблематыка мыслення, адэкватных імкліваму, зменліваму свету падыходаў, спосабаў, інструмантаў мыслення – гэта адзін з тых акцэнтаў, якому ў Лятучым ўніверсітэце надаецца асаблівая ўвага.

Уладзімір Мацкевіч упэўнены, што вывучаць Беларусь можна толькі ў мысленні людзей: "Я нават вынес гэта ў назву лекцыі: чаму рэчаіснасць не падпарадкоўваецца нашым загадам? Мы вынулі рыбку з сажалкі, вывучылі яе структуру, склад і потым запускаем рыбку назад, у сажалку і кажам – плыві. Але яна паварочваецца ўверх пузам і нікуды не плыве, не падпарадкоўваючыся нашаму загаду. Бо забітая і вывучаная намі мёртвая рыба, плаваць не ўмее. Плаваюць толькі жывыя . Гэта праблема - як вывучыць тое, што нас цікавіць, не забіваючы яго?"

Лекцыя пад назвай “Мысленне і крыўда, або Чаму рэчаіснасць не падпарадкоўваецца нашым загадам і што рабіць, каб было іначай” ужо па традыцыі сабрала ў галерэі "Ў" поўную залу людзей, якія жадаюць слухаць і чуць. Як адзначыў адзін з тых, хто прыйшоў на лекцыю, "я прыйшоў не толькі для таго, каб даведацца нешта новае пра мысленне, але яшчэ і для таго, каб паўдзельнічаць у працэсе мыслення разам з Уладзімірам Мацкевічам і іншымі слухачамі".

Свабодных месцаў падчас лекцыі заўважана не было, таму стаяць і думаць разам з лектарам прыйшлося нават філосафу, паэту і літаратурнаму крытыку Валянціну Акудовічу.

"Тэму і праблему лекцыі я лічу вельмі важнай, можа быць самай актуальнай цяпер для краіны", - адзначыў Уладзімір Мацкевіч. Хоць камусьці, як напрыклад, адной з юных слухачак, якая прыйшла на лекцыю, магло падацца, што лектар Мацкевіч кажа пра вельмі спрэчныя і незразумелыя рэчы. Але такая спецыфіка Лятучага ўніверсітэта: ён адкрыты свету і прэтэндуе на сур'ёзнае месца ў фарміраванні і развіцці беларускай нацыі.

Не выпадкова Уладзімір Мацкевіч у канцы сваёй лекцыі падкрэсліў, што ён мог бы працягнуць разважаць аб важным і набалелым, але не толькі абмежаванні па часе, але і некаторыя іншыя фактары яму не дазваляюць гэтага зрабіць у рамках толькі адной лекцыі.

Як адзначыў Уладзімір Мацкевіч ўжо пасля адкрыцця новага сезона Лятучага універсітэта, з наступнай публічнай лекцыяй ён зможа выступіць не раней, чым праз год ці два: "А тады і мяне будуць займаць ўжо іншыя праблемы, і для краіны будуць актуальныя іншыя тэмы".

Але арганізатары публічных лекцый Лятучага універсітэта ўпэўненыя, што на працягу ўсяго навучальнага года ў рамках такіх мерапрыемстваў пастаянна будуць збірацца тыя, хто хоча даць і ўзяць як веданне, так і інтэлектуальны вопыт.

Нагадваем, што з раскладам публічных лекцый "Urbi et Orbi", а таксама з відэазапісамі ўжо праведзеных сустрэч, можна пазнаёміцца на сайце Лятучага універсітэта http://fly-uni.org/.

 

UPD: Відэазапіс публічнай лекцыі:

 

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.