BE RU EN
rss facebook twitter

Адукацыйная праграма фестывалю AD.NAK!-2013 стане міжнароднай

24.05.2013
Адукацыйная праграма фестывалю AD.NAK!-2013 стане міжнароднай
У адукацыйнай праграме Чацвёртага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! паўдзельнічаюць замежныя спікеры з Японіі і Італіі, якія распавядуць пра нацыянальныя асаблівасці рэкламы.

 Выступы замежных гасцей адбудуцца ў часе фестывальнага дня 27 чэрвеня ў Мінску, паведамiў аргкамітэт фестывалю AD.NAK.

Адным з паказчыкаў, што сведчыць пра папулярнасць фестывалю, з’яўляецца цікаўнасць да яго з боку замежных спецыялістаў. Фестываль AD.NAK!-2013 прадстаўляе замежных спікераў з супрацьлеглых частак кантыненту, якія сярод астатняга распавядуць, чаму пры прасоўванні прадуктаў ці паслуг варта рабіць націск на ўласныя нацыянальныя адметнасці.

Японская рэклама з’яўляецца ці не самай загадкавай у свеце. Qanta Shimizu, творчы дырэктар японскага агенцтва PARTY, сярод узнагародаў якога маюцца некалькі Канскіх львоў, на прыкладзе паспяховых кейсаў распавядзе пра рэкламныя тэндэнцыі ў яго краіне, ролю японскай мовы ў рэкламе, не абміне праблемы і перавагі ўплыву сусветных тэндэнцый на камунікацыю ў Японіі, што цікава, бо культура гэтай краіны традыцыйна даволі ізаляваная. Зазначым, што агенцтва PARTY імкнецца да стварэння рэкламы, якую разумелі б у цэлым свеце, пры гэтым крэатыў агенцтва шчыльна завязаны на японскай культуры.

Акрамя таго, госць з задавальненнем адкажа на пытанні ўдзельнікаў майстар-класа адносна японскай рэкламы і культурніцкіх разынак у ёй.

Пра цікавосткі са свету італьянскай рэкламы удзельнікі даведаюцца ад спікера Alessandro Sabini – былога творчага дырэктара італьянскага Ogilvy&Mather, які нядаўна адчыніў уласнае агенцтва Sabini+Cobianchi/Pocko ў Мілане. Сярод узнагарод крэатыўшчыка – два Канскія львы, а ў 2009 годзе ён сам уваходзіў у склад журы Канскага фестывалю крэатыўнасці. Апроч прэзентацыі італьянскай рэкламы, Alessandro распавядзе аб тым, як адаптаваць глабальныя кампаніі, каб яны былі паспяховымі на лакальным рынку.

Семінары і майстар-класы 27 чэрвеня правядуць і вядомыя беларускія рэкламісты. Напрыклад, слухачы адукацыйнай праграмы змогуць узяць удзел у майстар-класе крэатыўнага дырэктара рэкламнага агенцтва Forte Grey Андрэя Халецкага, выступ якога летась выклікаў вялікую цікавасць.

Знакаміты беларускі дызайнер, партнёр кампаніі 495Design (Беларусь, Расія) Васіль Андрэеў на прыкладзе дызайну ўпаковак розных краінаў правядзе бліц-дыскусію аб важнасці ці няважнасці выкарыстання ў дызайне ўпакоўкі мовы, прызнанай дзяржаўнай.

Пра апошнія трэнды ў digital-сферы раскажа дызайнер інтэрактыўнага агенцтва Red Graphic Захар Шлімакоў.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео