Суббота 28 марта 2020 года | 18:08
  • бел / рус
  • eng

14-15 траўня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"

21.03.2020  |  Приглашения к участию   |  Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі",  
14-15 траўня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

14-15 траўня 2020 года ў Мінску пройдзе навукова-практычная канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні", мэта якой — праўдзіва ацаніць патэнцыял гэтага інструмента. Разглядаецца магчымасць правядзення канферэнцыі ў анлайн-фармаце.

Грамадска-культурніцкія прафесіяналы, прадстаўнікі нацыянальных і мясцовых органаў улады, архітэктары, рэстаўратары і даследчыкі, што працуюць з тэмай і аб’ектамі беларускай спадчыны, маюць магчымасць даць рознабаковую ацэнку эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурніцкіх каштоўнасцей. Гэты інструмент культурнай палітыкі, які шырока выкарыстоўваецца ў Еўропе і свеце ўжо больш за 150 год, у Беларусі з’яўляецца асноўным дакументам дзяржулiку аб’ектаў спадчыны і кіравання імі. Сёння спіс змяшчае амаль 5,5 тыс. нерухомых аб'ектаў спадчыны, і гэта лічба расце.

Спіс робіцца вызначальнай вехай для ўдзела грамадства ў вызначэнні лёса аб’ектаў спадчыны. На практыцы дыялог аб лёсе помніка далёка не заўсёды працякае актыўна, шырока і скаардынавана паміж органамі ўлады, грамадскай і экспертнай супольнасцямі.

Такая сітуацыя натхняе грамадскае аб'яднанне "Беларускі камітэт ІКАМОС" у партнёрстве з міжнароднай НДА "ЕўраБеларусь" абвесціць праядзенне навукова-практычнай канферэнцыі "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні" 14-15 траўня 2020 года ў Мінску (з магчымым пераносам альбо пераходам у анлайн-фармат).

Сцяпан Стурэйка, кіраўнік "ICOMOS-Беларусь", тлумачыць: "Мы заклікаем шматлікіх калег разам узяцца за некалькі задач. Па-першае, вывучыць характэрныя сітуацыі з захаваннем і аднаўленнем розных катэгорый нерухомай спадчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс. Па-другое, важна падвышаць якасць адпаведнага дыялогу паміж дзяржаўнымі органамі, экспертамі, грамадскасцю ды ўласнікамі. Па выніках мы зможам вылучыць найлепшыя практыкі кіравання помнікамі і вызначыць перспектывы для рэфармавання ахоўнага і рэстаўрацыйнага заканадаўства ў Беларусі".

МНДА "ЕўраБеларусь", ужо некалькі год працуючы з беларускімі адмыслоўцамі ў галіне спадчыны, стала першым і важным стратэгічным партнёрам у гэтым кірунку. Таццяна Пашавалава, праграмны дырэктар арганізацыі, кажа: "Мы радыя аформіць нашыя высілкі ў агульны комплекс адукацыйных і камунікацыйных мерапрыемстваў, прысвечаных сацыяльным аспектам працы з помнікамі беларускай культуры. Паведамляць пра кожнае з іх мы плануем асобна і ў бліжэйшы час".

Праграма канферэнцыі будзе вызначацца цягам красавіка, аднак пул "гарачых" пытанняў ужо размеркаваны на тры напрамкі: 1) нацыянальны і 2) лакальны ўзроўні рэгулявання спадчыны, а таксама 3) праца з асобнымі катэгорыямі помнікаў.

Падаць заяўку на ўдзел у якасці выступоўцы можна праз форму на сайце канферэнцыі альбо даслаўшы тэкставы файл (у фармаце .doc ці .docx) да 20 красавіка 2020 года (уключна) на адрас электроннай пошты: icomos.events@gmail.com (з пазнакай: "Заяўка на ўдзел у канферэнцыі").

У заяўцы трэба абавязкова ўказаць:

  1. Імя і прозвішча дакладчыка;
  2. Месца працы або арганізацыю, якую прадстаўляе дакладчык, яго пасаду;
  3. Адрас электроннай пошты і кантактны нумар тэлефона дакладчыка;
  4. Назву даклада з пазначэннем прыарытэтнай секцыі (аргкамітэт мае права пераразмяркоўваць даклады па секцыях на ўласны погляд);
  5. Кароткі змест даклада (200-300 словаў).

Умовы ўдзелу

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Выбраныя даклады будуць апублікаваныя. Праезд і пражыванне ў Мінску адбудзецца за кошт удзельнікаў або арганізацый, якія яны прадстаўляюць. Аргкамітэт канферэнцыі пакідае за сабой права адхіляць заяўкі, адмаўляць аўтарам у публікацыі тэкстаў па прычыне неадпаведнасці тэматыкі ці нізкай акадэмічнай/тэхнічнай якасці прапанаванага матэрыяла. Рэгістрацыя на ўдзел у якасці гасцей адкрыецца пазней.

Крыніцы:

Даведка

Грамадскае аб’яднанне "Беларускі камітэт ІКАМОС" — арганізацыя, якая займаецца падтрыманнем і пасоўваннем тэорый, метадалогій і навуковых тэхналогій у кансервацыі архітэктурнай і археалагічнай спадчыны. Міжнародная рада па захаванні помнікаў і гістарычных мясцінаў ICOMOS была ўтворана ў жніўні 1965 года, у Беларусі камітэт прадстаўлены з 2002 года. У арганізацыі працуюць гісторыкі, архітэктары, археолагі, рэстаўратары, грамадскія актывісты, з’яднаныя праблемамі захавання і рэстаўрацыі гістарычных аб’ектаў Беларусі.

Міжнародная недзяржаўная арганізацыя "ЕўраБеларусь" была ўтворана ў 2009 годзе ў Літве і аб’яднала шэраг праўдстаўнікоў аналітычных, экалагічных і іншых грамадскіх арганізацый. Дзейнасць "ЕўраБеларусі" прысвечана стымуляванню і падтрымцы праеўрапейскага развіцця Беларусі як паўнапраўнага суб’екта еўрапейскіх зносін на разнастайных узроўнях.

"Права на спадчыну" — комплекс аб’яднаных мерапрыемстваў "Беларускага камітэта ІКАМОС" і "ЕўраБеларусі", прысвечаных выпрацоўцы актуальных мадэлей кіравання спадчынай прафесійнымі, лакальнымі і іншымі супольнасцямі.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал "Думаць Беларусь": http://t.me/methodology_by!

Другие новости раздела «Приглашения к участию»

14-15 траўня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
14-15 траўня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.
21-24 июня в Минске — форум о человеке, медицине и технологиях "Homo (Im)Perfectus" (обновлено)
21-24 июня в Минске — форум о человеке, медицине и технологиях "Homo (Im)Perfectus" (обновлено)
Внимание! Проведение форума переносится с 15-18 апреля на 21-24 июня!
4-10 апреля — семинар "Ценности, ответственность, будущее" (по методике аспен-семинаров)
4-10 апреля — семинар "Ценности, ответственность, будущее" (по методике аспен-семинаров)
Оргкомитет семинара "Ценности, ответственность, будущее" и сообщество его выпускников объявили конкурс на участие в 8-м семинаре по методике аспен-семинаров, который пройдет 4-10 апреля 2020 года.
18 декабря в Летучем — "Ценности населения Беларуси на фоне эпохи инноваций и технологий"
18 декабря в Летучем — "Ценности населения Беларуси на фоне эпохи инноваций и технологий"
18 декабря 2019 года состоится очередное выступление в рамках открытой кафедры Летучего университета.
17 снежня ў Лятучым універсітэце — прэзентацыя новай кнігі "Род Скірмунтаў і Палессе"
17 снежня ў Лятучым універсітэце — прэзентацыя новай кнігі "Род Скірмунтаў і Палессе"
17 снежня 2019 года гісторыкі Алесь Смалянчук і Андрэй Кіштымаў прадставяць кнігу, прысвечаную жыццю і дзейнасці роду Скірмунтаў, а таксама найноўшай гісторыі Заходняга Палесся.
30 октября в Минске — "Противодействие гибридным угрозам в странах Восточного партнерства"
30 октября в Минске — "Противодействие гибридным угрозам в странах Восточного партнерства"
30 октября 2019 года в Минске состоится презентация и обсуждение документа "Противодействие гибридным угрозам: приоритеты для дорожной карты Восточного партнерства на период после 2020 года".
Новыя магчымасці Дыстанцыйнай платформы Лятучага: падкасты курсаў і ўсе відэа праекта "Мысли вслух"
Новыя магчымасці Дыстанцыйнай платформы Лятучага: падкасты курсаў і ўсе відэа праекта "Мысли вслух"
На Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта з’явіліся новыя магчымасці — цяпер шэраг анлайн-курсаў можна не толькі глядзець, але і слухаць. Таксама там выкладзеныя ўсе відэа праекта "Мысли вслух".
10 октября в Минске — пресс-конференция общественной кампании в защиту независимости Беларуси
10 октября в Минске — пресс-конференция общественной кампании в защиту независимости Беларуси
Общественная кампания в защиту независимости Беларуси "Свежий ветер" выходит в оффлайн!
10-13 октября — арт-лаборатория "Homo (im)perfect: исследование границ, практики, права"
10-13 октября — арт-лаборатория "Homo (im)perfect: исследование границ, практики, права"
Летучий университет открыл прием заявок на участие в арт-лаборатории "Homo (im)perfect", где в атмосфере интеллектуальных дискуссий и творчества родятся проекты на границе проблем биоэтики и искусства
17 сентября в Минске — дискуссия "Возвращение" Алены Киш: пазл идентичности"
17 сентября в Минске — дискуссия "Возвращение" Алены Киш: пазл идентичности"
В преддверии повторного показа спектакля "Прымітывы" проект Т.О.К. и Летучий университет приглашают принять участие в дискуссии о возможностях, границах и опыте работы с культурным наследием.
Конкурс эсэ "Пад уплывам тэхналогій: контуры новага грамадства"
Конкурс эсэ "Пад уплывам тэхналогій: контуры новага грамадства"
Лятучы ўніверсітэт абвяшчае конкурс эсэ, накіраваных на асэнсаванне новых сацыяльных і культурных з’яваў, што праяўляюцца пад уплывам тэхналагічных інавацый.
1 верасня ў Мінску — Першы гарадскі сацыяльны фэст
1 верасня ў Мінску — Першы гарадскі сацыяльны фэст
Лятучы ўніверсітэт і ВЕДЫ ONLINE запрашаюць на Першы гарадскі сацыяльны фэст!
24 августа в Минске — Первая эстафета "Во имя жизни"
24 августа в Минске — Первая эстафета "Во имя жизни"
24 августа 2019 года в Минске пройдет акция для онкопациентов и их близких. Участники будут учиться грамотно помогать себе и нуждающимся.
19-25 октября — семинар "Ценности, ответственность, будущее" (по методике аспен-семинаров)
19-25 октября — семинар "Ценности, ответственность, будущее" (по методике аспен-семинаров)
Оргкомитет семинара "Ценности, ответственность, будущее" и сообщество его выпускников объявили конкурс на участие в 7-м семинаре по методике аспен-семинаров, который пройдет 19-25 октября 2019 года.
12 июня в Минске — подведение итогов кампании "Повестка 50"
12 июня в Минске — подведение итогов кампании "Повестка 50"
Офис по правам людей с инвалидностью подводит итоги кампании "Повестка 50" и говорит о региональном развитии в фокусе инвалидности.
5 июня в Летучем университете — выступление "Какие инновации нужны для экономического роста?"
5 июня в Летучем университете — выступление "Какие инновации нужны для экономического роста?"
5 июня 2019 года состоится четвертое выступление в рамках "открытой кафедры" Летучего университета.
12 чэрвеня ў Мінску — "Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў"
12 чэрвеня ў Мінску — "Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў"
12 чэрвеня 2019 года ў Мінску адбудзецца дыскусія вакол праблемы даверу ў беларускім грамадстве.
29 траўня ў Лятучым універсітэце — выступ "Грамадства—Адукацыя: (не)сіметрычны адказ на выклікі"
29 траўня ў Лятучым універсітэце — выступ "Грамадства—Адукацыя: (не)сіметрычны адказ на выклікі"
29 траўня 2019 года ў межах "адкрытай кафедры" Лятучага ўніверсітэта адбудзецца наступны выступ.
22 мая в Летучем — "Правовое регулирование и технологические инновации: кто кого победит?"
22 мая в Летучем — "Правовое регулирование и технологические инновации: кто кого победит?"
22 мая 2019 года состоится второе выступление в рамках "открытой кафедры" Летучего университета.
15 траўня ў Лятучым — выступ "Тэхналогіі ў медыцыне: выклік каштоўнасцям, стасункам і этыцы"
15 траўня ў Лятучым — выступ "Тэхналогіі ў медыцыне: выклік каштоўнасцям, стасункам і этыцы"
15 траўня 2019 года адбудзецца першы выступ у межах "Адкрытай кафедры" Лятучага ўніверсітэта.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць

Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Владимир Мацкевич: Абсентеизм и бойкот

Напомню, в прошлом 2019 году я не говорил о бойкоте.