BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

15 траўня ў Лятучым — выступ "Тэхналогіі ў медыцыне: выклік каштоўнасцям, стасункам і этыцы"

03.05.2019 Лятучы ўніверсітэт
15 траўня ў Лятучым — выступ "Тэхналогіі ў медыцыне: выклік каштоўнасцям, стасункам і этыцы"
15 траўня 2019 года адбудзецца першы выступ у межах "Адкрытай кафедры" Лятучага ўніверсітэта.

Часам падаецца, што развіццё тэхналогій у медыцыне мала тычыцца шэраговага беларуса. Але змены адбываюцца не толькі на тэхнічным узроўні, яны закранаюць сутнасныя ўяўленні пра чалавека і сацыяльныя стасункі вакол здароўя. "Ад патэрналізму праз супрацоўніцтва да медычнага дыгіталізму" — так можна апісаць шлях зменаў у стасунках "лекар—пацыент" пад уздзеяннем прасоўвання пэўных каштоўнасцяў і развіцця тэхналогій.

  • Ці стварае гэты рух новыя пытанні і выклікі?
  • Як будуць будавацца гэтыя стасункі і ці ёсць тут падставы для новых сацыяльных размежаванняў і няроўнасці?
  • Як працуе з гэтымі і іншымі пытаннямі медыцынская этыка і біяэтыка?
  • Ці тычацца нашага грамадства тыя выклікі, што сёння вызначаюцца ў сувязі з тэхналогіямі ў медыцыне?
  • Ці закранае нас праблематызацыя базавых паняццяў, у межах якіх традыцыйна апісваюць біяэтыку (аўтаномія асобы, карыснасць і справядлівасць)?

Разам з лекарамі і спецыялістамі ў біяэтыцы Андрэем Вітушкам і Мікалаем Галабародзькам мы паспрабуем разабрацца з гэтымі пытаннямі і вызначыць іх актуальнасць для дзейнасці розных суб’ектаў у Беларусі.

Пра лектараў:

Андрэй Вітушка — дзіцячы рэаніматолаг, кандыдат медычных і магістар гуманітарных навук. Сфера цікаўнасцяў: узаемадачыненні "лекар—пацыент—сістэма аховы здароўя".

Мікалай Галабародзька — дзіцячы інфекцыяніст, кандыдат медыцынскіх навук. Вывучаў магчымасці падвышэння патэнцыялу сістэмы этычнай экспертызы біямедычных даследаванняў у Беларусі.

Выступ "Тэхналогіі ў медыцыне: выклік каштоўнасцям, стасункам і этыцы" ў межах "Адкрытай кафедры" Лятучага ўніверсітэта адбудзецца 15 траўня, у сераду. Пачатак — у 18.30.

Для удзелу трэба зарэгістравацца па спасылцы. Месца правядзення будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам.

Лятучы рэкамендуе да тэмы:

Пра "Адкрытую кафедру" Лятучага:

"Адкрытая кафедра" — серыя выступаў прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, тэматычнымі рамкамі якіх стануць пытанні сацыяльных зрухаў і новай няроўнасці, звязаныя з пераходам на інавацыйны тып мыслення і дзейнасці, з імклівым развіццём тэхналогій. Мы паспрабуем акрэсліць кола зменаў, якія адбываюцця ў сацыяльных зносінах і статусах, этычных нормах і прававых стасунках, формах забеспячэння бяспекі праз трасфармацыю розных сацыяльных інстытутаў і сфер дзейнасці.

UPD.: Відэазапіс адкрытай кафедры:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео