BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

З 15 траўня ў Лятучым універсітэце — серыя выступаў адмыслоўцаў у фармаце "адкрытай кафедры"

02.05.2019 Лятучы ўніверсітэт
З 15 траўня ў Лятучым універсітэце — серыя выступаў адмыслоўцаў у фармаце "адкрытай кафедры"
15 траўня 2019 года Лятучы ўніверсітэт адкрывае серыю выступаў адмыслоўцаў з розных сфер дзейнасці ў фармаце "адкрытай кафедры".

Сацыяльныя зрухі і новая няроўнасць — тыя тэматычныя рамкі, якія зададуць працу "адкрытай кафедры".

У траўні і чэрвені па серадах будуць праходзіць адкрытыя выступы інтэлектуалаў і адмыслоўцаў, якія закрануць тэму інстытуцыянальных і сацыяльных зрухаў, звязаных з пераходам на інавацыйны тып мыслення і дзейнасці, з імклівым развіццём тэхналогій.

Мы паспрабуем акрэсліць кола змен, якія адбываюцца ў сацыяльных зносінах і статусах, этычных нормах і прававых стасунках, формах забеспячэння бяспекі праз трансфармацыю розных сацыяльных інстытутаў і сфер дзейнасці. Закранем адукацыю, прававое рэгуляванне, медыцыну, культуру і медыясферу.

  • Якія новыя групы і слаі паўстаюць у беларускім грамадстве і як разгортваюцца стасункі паміж імі?
  • Ці хапае існуючых грамадскіх і культурных інструментаў, каб прадухіліць новыя формы маргіналізацыі?

Адказы на гэтыя пытанні — гэта іншы погляд на тэхналагізацыю, дыгіталізацыю і новую эканоміку. Каб выпрацаваць гэты погляд, мы пачнем разбірацца з тым, што сутнасна мяняе нашае грамадства проста зараз і часта застаецца незаўважным.

Цягам траўня-чэрвеня на "адкрытай кафедры" выступяць: Андрэй Вітушка, Мікалай Галабародзька, Андрэй Ягораў, Таццяна Вадалажская, Зміцер Крук, Аксана Шэлест ды інш.

Сачыце за абвестками на сайце Лятучага ўніверсітэта і да сустрэчы на "адкрытай кафедры" Лятучага!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео