BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

18 снежня ў Мінску — прэзентацыя даследавання адносін беларусаў да экалагічных праблем

14.12.2017 GreenBelarus.Info
18 снежня ў Мінску — прэзентацыя даследавання адносін беларусаў да экалагічных праблем
18 снежня 2017 года ў Мінску пройдзе прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў даследавання "Вымярэнне і ацэнка важнасці экалагічных праблем сярод насельніцтва Беларусі".

Даследаванне, якое праводзілася кампаніяй SATIO па замове таварыства "Зялёная сетка", ставіла за мэту ацэнку важнасці экалагічных праблем для беларусаў, адносіны іх да экалагічных актывістаў і вывучэнне матывацыі жыхароў краіны ў вырашэнні экалагічных праблем.

На прэзентацыі даследчыкі распавядуць, якія экапраблемы беларусы лічаць ключавымі, што ведаюць пра дзейнасць экалагічных НДА і як змянілася іх стаўленне да праблем навакольнага асяроддзя за два мінулыя гады.

Па выніках прэзентацыі адбудзецца дыскусія, падчас якой запрошаныя эксперты падзеляцца сваім досведам: абмяркуюць, як зацікаўліваць людзей і далучаць іх да вырашэння экалагічных пытанняў.

Запрошаныя эксперты:

  • Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі;
  • Антон Матолька, грамадскі актывіст і блогер;
  • Ірына Сухій, эколаг, сябра Рады Грамадскага аб'яднання "Экадом";
  • Ігар Корзун, актывіст грамадскай кампаніі "Гарадскі ляснічы";
  • Яся Каралевіч-Картэль, редактар гарадскога часопіса CityDog.by.

Прэзентацыя адбудзецца 18 снежня, аўторак, у памяшканне "Прэс-клуба" (Мінск, вул. Веры Харужай, 3-601). Пачатак у 10.00.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео