Вторник 16 января 2018 года | 12:09
  • бел / рус
  • eng

14-17 снежня ў Мінску — фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus

14-17 снежня ў Мінску — фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus

14-17 снежня 2017 года ў Мінску адбудзецца кінафестываль Watch Docs Belarus, у межах якога будзе прадстаўлена дакументальнае кіно сусветнага ўзроўню аб правах чалавека.

Watch Docs Belarus упершыню выходзіць на вялікі экран — адной з пляцовак фестывалю стане мінскі кінатэатр "Мір". Кінапаказы і імпрэзы будуць таксама праходзіць у Цэнтры культурных інавацый "Оk16" і "Гістарычнай майстэрні". Паўсюль уваход вольны!

Усе фільмы транслююцца на мове арыгіналу з субтытрамі па-руску або па-беларуску.

Апроч гэтага, каманда фестывалю зрабіла першы крок да большай даступнасці кінапаказаў — чатыры фільма маюць субтытры, адаптаваныя для нячулых людзей ("Горкі шакалад", "Злавіць Хайдэра", "Джунглі сёння", "Зруйнаваная памяць").

Галоўная місія фестывалю — прыцягнуць увагу да найбольш актуальных падзей сучаснасці і стварыць прастору для іх абмеркавання. Фільмы і дыскусіі сёлета прысвечаны тром асноўным тэмам: папулізму, памяці і вялікаму свету, у якім мы ўсе жывем. Дакументальныя гісторыі з розных куткоў свету, што будуць паказаныя за 4 дні Watch Docs Belarus, не толькі цікавыя самі па сабе, але і сугучныя таму, што адбываецца ў Беларусі. Менавіта таму пасля паказаў каманда прапануе гледачам узяць удзел у спецыяльных падзеях фестывалю.

Фестываль не мае буйных спонсараў. Ён арганізаваны на сродкі, сабраныя праз краўдфандынг, з дапамогай валанцёраў і па ініцыятыве грамадскай арганізацыі "Звяно". Фестываль праводзіцца ў трэці раз.

Вы таксама яшчэ можаце паспець падтрымаць праект праз платформу Talaka.by!

Тры фільмы, якія рэкамендуе каманда Watch Docs Belarus

  • "Хто смяецца апошні" — пра тое, як смех ратуе ад смерці. Расповяды выжылых у Халакосце;
  • "Спытай сэксперта" — насычаная гумарам і сур’ёзнымі пытаннямі гісторыя 93-гадовага сэкс-кансультанта з Мумбаі;
  • "Рызыка" — стужка, працуючы над якой рэжысёрка Лаўра Пойтрас максімальна блізка падышла да Джуліяна Асанжа. І ёй не спадабалася ўбачанае.

Больш інфармацыі пра фільмы глядзіце на сайце фестывалю Watch Docs Belarus.

Спецпадзеі фестывалю

14 снежня, кінатэатр "Мір", 18.30 — адкрыццё фестывалю

Стартуе фестываль з фільма "Горкі шакалад" Бентэ Форрэра (2016). Стужка распавядае гісторыю галандскага журналіста Тэўна ван дэр Кёкена, які пачаў журналісцкае расследаванне ў галіне вытворчасці шакалада, сутыкнуўся адзін на адзін з гігантамі прамысловасці і, у выніку, заснаваў сваю паспяховую кампанію ў Нідэрландах.

Фільм мае субтытры, адаптаваныя для нячулых і слабачулых людзей. На адкрыцці будзе працаваць сурдаперакладчык.

15 снежня, кінатэатр "Мір", 19.00 — дыскусія "Папулізм у сучасным грамадстве: чаму ён працуе і як"

Нагодай для размовы стане фільм "Адкуль бярэцца пыл і куды знікаюць грошы" Ційта Аясоо і Эне-Лііас Сэмпера пра папулісцкую партыю "Адзіная Эстонія", якая паспяхова вяла перадвыбарчую кампанію, пакуль яе заснавальнікі — акторы эксперыментальнага эстонскага тэатра — не абвесцілі сканчэнне перфоманса.

Пасля фільма разам пагаворым пра тое, чаму галасуюць за тых, хто прапануе толькі прыгожыя лозунгі і чаму папулісцкія захады дасюль спраўна працуюць.

Госці размовы — сябра эстонскай Партыі рэформ Сільвер Мейкар і дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў. Мадэруе дыскусію — журналіст Сяржук Харытонаў.

16 снежня, кінатэатр "Мір", 13.00 — "Чаму ГУЛАГ — дасюль актуальная з’ява"

16 снежня, кінатэатр "Мір", 15.00 — абмеркаванне фільма "Чыстыя" разам з гульцамі каманды "Крумкачы"

Фільм Майі Зінштэйн "Чыстыя" паказвае, што можа здарыцца ў ізраільскай футбольнай камандзе, за якую заўзеюць артадаксальныя габрэі, калі ў ёй з’явяцца гульцы-мусульмане. Пасля прагляду разам з "Крумкачамі" абмяркуем, наколькі для Беларусі актуальныя праблемы, паказаныя ў фільме — як будуюцца стасункі гульцоў з фанатамі, ці актуальная праблема шавінізма і рэлігійнай нецярпімасці ў беларускім футболе.

16 снежня, Цэнтр культурных інавацый "Оk16", 23.59 — Кінаноч

Самае інтымнае перажыванне фестывалю! Бярыце коўдру, тэрмакубкі з кавай, каханых ды сяброў і правядзіце ноч з дакументальным кіно. Гэтыя чатыры стужкі таго вартыя.

Чарговасць паказу фільмаў: "Спытай сэксперта" (працягласць — 80 хв.), "Злавіць Хайдэра" (працягласць — 91 хв., субтытры адаптаваныя для нячулых), "Джунглі сёння" (працягласць — 72 хв., субтытры адаптаваныя для нячулых), "Катастрофа" (працягласць — 55 хв.).

17 снежня, кінатэатр "Мір", 15.00 — "Героі беларускай архітэктурнай спадчыны"

Фільм Ціма Слэйда "Зруйнаваная памяць" — відовішчны і трагічны аповяд пра тое, як знішчаецца гістарычная спадчына Сірыі і не толькі, але знаходзяцца героі, што ратуюць яе часам цаною ўласнага жыцця.

Як бы далёкай нам не падавалася Сірыя, але і ў Беларусі ёсць свае руіны, што засталіся ад былых войнаў: замкі, сядзібы, сінагогі і кляштары. Сумесна з Беларускім камітэтам ICOMOS і часопісам "Гарадскія тактыкі" пагаворым пра нашу культурную спадчыну, яе герояў і антыгерояў.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал "Думаць Беларусь"!

Другие новости раздела «Приглашения к участию»

18 снежня ў Мінску — прэзентацыя даследавання адносін беларусаў да экалагічных праблем
18 снежня ў Мінску — прэзентацыя даследавання адносін беларусаў да экалагічных праблем
18 снежня 2017 года ў Мінску пройдзе прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў даследавання "Вымярэнне і ацэнка важнасці экалагічных праблем сярод насельніцтва Беларусі".
14-17 снежня ў Мінску — фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus
14-17 снежня ў Мінску — фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus
14-17 снежня 2017 года ў Мінску адбудзецца кінафестываль Watch Docs Belarus, у межах якога будзе прадстаўлена дакументальнае кіно сусветнага ўзроўню аб правах чалавека.
Аўтар “Дарогі на Курапаты” распавядзе пра вусную гісторыю ў кіно
Аўтар “Дарогі на Курапаты” распавядзе пра вусную гісторыю ў кіно
На наступным паседжанні Клуба вуснага гісторыка запрашае пагутарыць пра дакументальнае кіно незалежнай Беларусі.
20 снежня ў Мінску — кансультацыйная сустрэча па прававых аспектах фінансавання НКА
20 снежня ў Мінску — кансультацыйная сустрэча па прававых аспектах фінансавання НКА
20 снежня 2017 года ў Мінску пройдзе кансультацыйная сустрэча "Фінансаванне некамерцыйных арганізацый: прававыя аспекты".
"Города и изменение климата" — новый курс на Дистанционной платформе Летучего университета
"Города и изменение климата" — новый курс на Дистанционной платформе Летучего университета
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс, созданный в партнерстве с общественным объединением "Экопраект" и товариществом "Зеленая сеть".
Восемдзесят за дванадцать, пять замест чатарох — як мы ладзім краудфандынг
Восемдзесят за дванадцать, пять замест чатарох — як мы ладзім краудфандынг
Некалькі тыдняў таму Лятучы ўніверсітэт абвясціў аб запуску краўдфандынгавай кампаніі і запрасіў усіх зацікаўленых далучыцца да стварэння 4-х відэакурсаў ад выбітных беларускіх адмыслоўцаў і мысляроў.
26 лістапада ў Мінску — "Public Space Day. Людзі і супольнасці паміж хмарачосамі"
26 лістапада ў Мінску — "Public Space Day. Людзі і супольнасці паміж хмарачосамі"
Public Space Day — гэта месца для абмеркавання двароў і пешаходных зон як кропак канцэнтрацыі камунікатыўных практык і магчымасцей узаемадзеяння.
11 ноября в Летучем университете — семинар "Блокчейн: философия и практика"
11 ноября в Летучем университете — семинар "Блокчейн: философия и практика"
11 ноября 2017 года в Летучем университете состоится очередное заседание регулярного семинара "Блокчейн: философия и практика".
ВЕДЫ ONLINE. Далучайцеся да стварэння ўніверсітэцкіх курсаў!
ВЕДЫ ONLINE. Далучайцеся да стварэння ўніверсітэцкіх курсаў!
Лятучы ўніверсітэт прапануе зацікаўленым у развіцці беларускай адукацыі далучыцца да запісу 4-х анлайн-курсаў ад беларускіх інтэлектуалаў i адмыслоўцаў — у сучасным фармаце і на прафесійным узроўні.
"Думать Беларусь" — в Telegram!
"Думать Беларусь" — в Telegram!
В становящемся все более популярным мессенджере Telegram создан канал "Думать Беларусь", который является удобным инструментом для того, чтобы быстро узнавать все наши новости.
24 кастрычніка ў Мінску — "У пошуках грамадcкай прасторы"
24 кастрычніка ў Мінску — "У пошуках грамадcкай прасторы"
Мы штодня сутыкаемся з публічнымі прасторамі ў Мінску, але наўрад ці дыскусію пра іх можна назваць сапраўды грунтоўнай.
Беларускі калегіум запрашае ў навуковае падарожжа "Абяцаная зямля філаматаў"
Беларускі калегіум запрашае ў навуковае падарожжа "Абяцаная зямля філаматаў"
22 кастрычніка 2017 года, у нядзелю, Беларускі калегіум запрашае выправіцца ў навуковае падарожжа "Абяцаная зямля філаматаў".
17-19 ноября под Минском — интенсивный семинар "Практическая политика"
17-19 ноября под Минском — интенсивный семинар "Практическая политика"
Центр европейской трансформации в партнерстве с Беларусской партией "Зеленые" объявляют набор на интенсивный семинар "Практическая политика", который пройдет 17-19 ноября 2017 года под Минском.
С 21 октября в Летучем университете — семинар "Блокчейн: философия и практика"
С 21 октября в Летучем университете — семинар "Блокчейн: философия и практика"
21 октября 2017 года в Летучем университете начнет работу регулярный семинар "Блокчейн: философия и практика".
25 ноября — 1 декабря — семинар "Ценности, ответственность, будущее" (по методике аспен-семинаров)
25 ноября — 1 декабря — семинар "Ценности, ответственность, будущее" (по методике аспен-семинаров)
Оргкомитет семинара "Ценности, ответственность, будущее" объявляет конкурс на участие в третьем беларусском семинаре по методике аспен-семинаров, который пройдет 25 ноября — 1 декабря 2017 года.
Вайна як idée fixe нашай сучаснасці: гуманітарыі асэнсоўваюць актуальную сітуацыю ў рэгіёне
Вайна як idée fixe нашай сучаснасці: гуманітарыі асэнсоўваюць актуальную сітуацыю ў рэгіёне
28-29 кастрычніка 2017 года ў Мінску пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя "Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны".
10 кастрычніка ў Мінску — "Без кафедраў і мантый. Нязмушаная размова з Лятучым"
10 кастрычніка ў Мінску — "Без кафедраў і мантый. Нязмушаная размова з Лятучым"
10 кастрычніка 2017 года Лятучы ўніверсітэт зарпашае ўсіх цікаўных у мінскую Галерэю "Ў" на іправізаваны Дзень адчыненых дзвярэй.
30 сентября в Минске — RADA Talks
30 сентября в Минске — RADA Talks
Как часто вы слышите ответ на вопрос "Активизм — это..."? Беларусский национальный молодежный совет РАДА предлагает новый формат: "Онлайн-активизм — это..." А все вместе это — RADA Talks!
«Эфектыўныя прэс-службы» — навучальны курс ад прафесіяналаў. Мінск — Вільня (заяўкі да 19 верасня)
Лятучы ўніверсітэт абвясціў набор слухачоў на курсы новага навучальнага года
Лятучы ўніверсітэт абвясціў набор слухачоў на курсы новага навучальнага года
Заяўкі на ўдзел у курсах першага семестра прымаюцца да 10 кастрычніка 2017 года.
“Павестка 50” у Шчучыне: ад страху да актыўнай супольнасці (ФОТА)

Для таго, каб мясцовыя павесткі працавалі, людзям з інваліднасцю неабходна быць актыўнымі ў працэсах прыняцця рашэнняў і вырашэння праблем.

Обзор "Свобода ассоциаций и правовое положение некоммерческих организаций в Беларуси" за 2017 год

Центр правовой трансформации (Lawtrend) и Ассамблея неправительственных демократических организаций подготовили обзор свободы ассоциаций и правового положения НКО в Беларуси в период 2017 года.

Летучий университет запускает дистанционное обучение. Комментарий Татьяны Водолажской

Никто не будет отрицать, что сегодня фраза "тот, кто владеет информацией, владеет миром" актуальна как никогда. Хорошее образование, самосовершенствование — залог успешности в жизни.

Заробкі настаўнікаў: выжываць ці вучыць? (Відэа)

Ва Украіне істотна падвышаюць заробкі настаўнікаў. А што ў Беларусі? І ці можа падвышэнне заробкаў педагогам падвысіць узровень адукацыі?