BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Восемдзесят за дванадцать, пять замест чатарох — як мы ладзім краудфандынг

21.11.2017 Лятучы ўніверсітэт
Восемдзесят за дванадцать, пять замест чатарох — як мы ладзім краудфандынг
Некалькі тыдняў таму Лятучы ўніверсітэт абвясціў аб запуску краўдфандынгавай кампаніі і запрасіў усіх зацікаўленых далучыцца да стварэння 4-х відэакурсаў ад выбітных беларускіх адмыслоўцаў і мысляроў.

Гл.: ВЕДЫ ONLINE — відэакурсы ад беларускіх інтэлектуалаў і адмыслоўцаў

Прапановы па тэмах гэтых курсаў былі абраныя праз галасаванне сталых карыстальнікаў Дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта. Пераможца — курс "Гарады і змена клімату: што і навошта трэба ведаць" — літаральна на днях з’явіўся на платформе.

У сваёй адукацыйнай дзейнасці Лятучы ўніверсітэт імкнецца да сучаснасці ведаў і іх здольнасці адказваць на выклікі нашага часу. Мабыць, гэта і з'явілася адной з прычын даверу і моцнай падтрымкі, якая была выказана краўдфандынгаваму праекту.

"Мы вельмі радыя і неверагодна ўдзячны, за такую падтрымку. Водгук, які атрымаў праект у нашых сяброў, у карыстальнікаў Дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта, у нашых студэнтаў кажа аб тым, што мы робім сапраўды карысную і неабходную справу. І робім яе разам з вамі!", — кажа Таццяна Вадалажская, каардынатарка Лятучага ўніверсітэта і праекта "ВЕДЫ ONLINE".

Тэмы відэакурсаў вельмі разнастайныя: гэта і open data, і гісторыя беларускай фатаграфіі, і феномен гульні ў культуры, і сучасная палітыка. Але ж іх аб’ядноўваюць тры агульныя прынцыпы: актуальнасць і якасць кантэнта, сучаснасць фармата, прафесійны ўзровень.

"За 12 дзён краўдфандынгавы праект быў рэалізаваны на 80%. І гэта з’явілася моцным натхненнем для нас! Мы вырашылі, што калі мы з вашай дапамогай і падтрымкай набяром 125%, то да гэтай жа кампаніі курсаў далучыцца яшчэ адзін — "Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду", — гаворыць Таццяна Вадалажская.

Аўтарам даданага курса з’яўляецца Ірына Дубянецкая, філосаф, доктар сакральнай тэалогіі (Sacrae Theologiae Doctor) і доктар філасофіі (PhD), знакаміты бібліст.

Гэта будзе курс-даследаванне, курс-разважанне — разам з слухачамі будзе закрануты комплекс пытанняў, якія тычацца гэтага падставовага для нашай культуры тэкста: дзве адрозныя традыцыі ў Кнізе Роду, аўтарства Кнігі, час, гістарычны і культурны кантэкст, пытанні, касмічная гармонія, чалавечая свабода і адказнасць.

Таксама, слухачы курса могуць весці дыскусію с аўтарам і адзін з адным адразу ж на старонцы курса, карыстацца дадатковымі матэрыяламі да тэмы, пакідаць свае водгукі.

Каб падтрымаць праект, неабходна прайсці па дадзенай спасылцы, перайсці ў вокладку "Збор сродкаў", абраць зацікавіўшую вас падзяку і націснуць на яе.

ВЕДЫ ONLINE

Ведай сваё!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео