BE RU EN
rss facebook twitter

26 лістапада ў Мінску — "Public Space Day. Людзі і супольнасці паміж хмарачосамі"

17.11.2017 Лятучы ўніверсітэт
26 лістапада ў Мінску — "Public Space Day. Людзі і супольнасці паміж хмарачосамі"
Public Space Day — гэта месца для абмеркавання двароў і пешаходных зон як кропак канцэнтрацыі камунікатыўных практык і магчымасцей узаемадзеяння.

26 лістапада 2017 года Лятучы ўніверсітэт, альманах "Гарадскія тактыкі", Беларуская партыя "Зялёныя", Таварыства "Зялёная сетка", "Архітэктурнае бюро 35" запрашаюць засяродзіцца на сацыяльным, палітычным і гуманітарным вымярэннях "грамадскіх прастораў".

Горад — адзінства непадобных. Непадобных, але са-прысутных і камунікуючых у адной прасторы. Гэтая камунікацыя патрабуе адмысловых умоў і высілкаў, каб гарадская прастора не стала дадатковым бар’ерам для людзей, перашкодай для выяўлення сваёй ідэнтычнасці і ўзаемадзеяння.

"Грамадская прастора" мае самыя розныя вымярэнні: ад архітэктуры і інфраструктуры плошчаў, двароў і вуліц да культуры ўзаемадзеяння, магчымасцей самарэпрэзентацыі і сімвалічнага ўвасаблення дзеючых норм паводзін.

Public Space Day прысвечаны чалавечаму і сацыяльнаму вымярэнню грамадскіх прастор. Мы запрасілі тых, хто даследуе і робіць праекты ў сучасных гарадах, каб абмеркаваць: "Як магчыма будаваць суседскія супольнасці вакол трансфармацыі двароў?" Падчас імпрэзы мы абмяркуем двары і пешаходныя зоны як кропкі канцэнтрацыі камунікатыўных практык і магчымасцей узаемадзеяння.

Мэта правядзення Public Space Day: акцэнтаванне ўвагі грамадскасці і спецыялістаў (актывістаў і прафесіяналаў) на сацыяльным, палітычным і гуманітарным вымярэннях "грамадскіх прастораў". Праз прэзентацыі і дыскусіі мы пазнаёмімся з рознымі практыкамі, якія рэалізуюць у Беларусі і за яе межамі адносна працы з такімі прасторамі, як двор і пешаходная зона.

Public Space Day пройдзе 26 лістапада, у нядзелю, у культурным цэнтры "Корпус" (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Пачатак а 15-й гадзіне. Уваход вольны!

Папярэдняя праграма мерапрыемства

Сачыць за навінамі мерапрыемства можна ў Фэйсбуку

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео