BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

24 кастрычніка ў Мінску — "У пошуках грамадcкай прасторы"

21.10.2017 Лятучы ўніверсітэт
24 кастрычніка ў Мінску — "У пошуках грамадcкай прасторы"
Мы штодня сутыкаемся з публічнымі прасторамі ў Мінску, але наўрад ці дыскусію пра іх можна назваць сапраўды грунтоўнай.

24 кастрычніка 2017 года, у аўторак, "Добры горад" прапануе сабрацца усім зацікаўленым у гэтай тэме а 19-й гадзіне ў бізнес-клубе Imaguru/Startup Hub (Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4), каб шчыра паразмаўляць пра грамадскія прасторы. Уваход на мерапрыемства вольны, але папярэдне трэба зарэгістравацца.

Праграма мерапрыемства:

19.00-19.30 — прэзентацыя даследавання "Карта грамадскіх прастораў Мінска".

Даследаванне было распачата ў межах працы школы "Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё", якая ладзілася Лятучым універсітэтам у партнёрстве з таварыствам "Зялёная сетка", альманахам "Гарадскія тактыкі", "Архітэктурным бюро 35" і Беларускай партыяй "Зялёныя". Гэтае даследванне мела на мэце распрацоўку метадалогіі пошуку грамадскіх прастораў, а яго вынікам стала карта GoodCity, якая адлюстроўвае ступень "грамадскасці" тых ці іншых месцаў нашага горада.

У гэтай частцы мерапрыемства наша каманда распавядзе пра метадалогію, задачы і высновы даследвання, а таксама адкажа на вашыя пытанні датычна яе практычнага выкарыстоўвання.

19.30-20.30 — міждысцыплінарная дыскусія "У пошуках грамадскай прасторы".

Адной з высноў, якая была сфармулявана падчас даследавання, стала разуменне рознасці падыходаў да даследавання феномену "грамадской прасторы" ў прадстаўнікоў розных спецыяльнасцей: архітэктараў, транспартнікаў, сацыёлагаў. Гэтая рознасць выяўляецца найперш у фармуляванні дэфініцыі "грамадская прастора". Наколькі гэтыя азначэнні адрозніваюцца, ці могуць спецыялісты розных сфер працаваць разам без уніфікацыі панятка "грамадская прастора" і ці можна яго дасягнуць? На гэтыя пытанні мы акурат паспрабуем адказаць падчас дыскусіі.

Удзельнікі дыскусіі:

20.30-21.00 — нефармальная частка мерапрыемства (размовы з удзельнікамі дыскусіі за келіхам віна).

Мерапрыемства адбываецца у межах Imaguru Smart Cities Month.

Больш інфармацыі пра спікераў дыскусіі "У пошуках грамадскай прасторы":

Аляксандр Акенцьеў — галоўны архітэктар УП "Мінскграда".

Скончыў БПІ. У ролі кіраўніка творчых калектываў працаваў у наступных праектах: генеральныя планы гарадоў, праекты дэталёвай планіроўкі раёнаў, праекты рэгенерацыі і эскізы забудовы гарадскіх цэнтраў, сярод якіх такія гарады як Мінск, Брэст, Полацак, Маладзечна, Светлагорск, Наваполацак, Нясвіж і інш.

Шматгадовая творчая дзейнасць адзначана прэміяй імя В.А. Караля і іншымі шматлікімі прафесійнымі ўзнагародамі.

Паліна Вардаванян — старшы выкладчык кафедры горадабудаўніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, эксперт РГА "Беларускі саюз транспартнікаў".

Вучылася на архітэктурным факультэце БПІ. Паспяхова ў 1990 годзе скончыла аспірантуру ЦНДІПгорадабудаўніцтва (Масква), мае дыплом архітэктара-даследчыка па спецыяльнасці "Горадабудаўніцтва, раённая планіроўка, ландшафтная архітэктура і планіроўка сельскіх населеных месцаў". На працягу 30 гадоў працавала ў навуковым падраздзяленні РУП "БелНДIПгорадабудаўніцтва".

Выкладае і вядзе навуковую працу ў галіне праектавання жылых раёнаў, грамадскіх цэнтраў, сельскіх пасёлкаў і гарадоў. З’яўлялася экспертам па горадабудаўніцтву ў шэрагу міжнародных праектаў.

Таццяна Вадалажская — беларускі метадолаг і сацыёлаг. Эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій (Мінск), каардынатар праграмы стварэння сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі "Лятучы ўніверсітэт". Кандыдат сацыялагічных навук (PhD), старэйшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (Мінск).

Скончыла аддзяленне сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У галіне гуманітарных даследаванняў працуе з 1996 года: спачатку — як навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, затым — як эксперт аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій.

Фокус даследчых інтарэсаў: метадалогія гуманітарных і сацыяльных даследаванняў, нацыянальная і грамадзянская ідэнтычнасць, развіццё лакальных супольнасцяў, грамадзянская супольнасць, культурная палітыка і палітыка ў галіне культуры.

З’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых і аналітычных публікацый, рэдактарам некалькіх навуковых зборнікаў і кніг.

Такім чынам, прэзентацыя даследавання даследавання "Карта грамадскіх прастораў Мінска" і дыскусія "У пошуках грамадcкай прасторы" адбудуцца 24 кастрычніка, у аўторак, у бізнес-клубе Imaguru/Startup Hub (Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4). Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход — вольны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.

Чакаем вас!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео