BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускі калегіум запрашае ў навуковае падарожжа "Абяцаная зямля філаматаў"

18.10.2017 Беларускі калегіум
Беларускі калегіум запрашае ў навуковае падарожжа "Абяцаная зямля філаматаў"
22 кастрычніка 2017 года, у нядзелю, Беларускі калегіум запрашае выправіцца ў навуковае падарожжа "Абяцаная зямля філаматаў".

Маршрут падарожжа:

МінскКрашынНовая Мыш — (Cталавічы) — ЗавоссеКарчова (Туганавічы) — СвіцязьРадагошчаНавагрудакКарэлічыВялікая МядзвядкаМінск.

Сёлета споўнілася 200 год таварыству філаматаў — таемнаму даследчыцкаму і патрыятычнаму згуртаванню студэнтаў Віленскага ўніверсітэта, з якога пачаліся нацыянальна-культурныя працэсы і вызвольныя рухі на беларускіх абсягах былой Рэчы Паспалітай.

  • Як жменька студэнтаў здолела абудзіць сваё пакаленьне, даць надзею краіне, напалохаць імперыю, ускалыхнуць Еўропу і паспрыяць сусветным зменам?
  • Якую ролю дзейнасць і плёны філаматаў адыгралі ў фармаванні беларускай ідэнтычнасці?
  • Якое месца займаюць філаматы і філарэты ў сучаснай беларускай сацыяльнай свядомасці, культурнай прасторы ды інтэлектуальным дыскурсе?
  • Як суадносіцца міжнародная вядомасць і слава многіх філаматаў і філарэтаў з беларускай самаацэнкай і вобразам Беларусі ў свеце?

Каб паразважаць над гэтымі пытаннямі і каб разам адзначыць гэты надзвычайны юбілей, мы выпраўляемся ў падарожжа па філамацкіх мясцінах, на зямлю, якая і яднала, і натхняла Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота, Ануфрыя Петрашкевіча, Ігната Дамейку...

Мы наведаем той куток Беларусі, дзе нарадзіліся і выраслі трое з выбітных філаматаў — Адам Міцкевіч, Ян Чачот ды Ігнат Дамейка, чыё 215-годдзе споўнілася сёлета, — і дзе многія з сяброў таварыства бавілі свой вольны час, сустракаліся рзам ды абмяркоўвалі свае супольныя ідэі і планы.

Наш маршрут будзе пралягаць праз цікавыя мясціны Баранавіччыны, Навагрудчыны і Карэліччыны, уключна са старажытнай сталіцай Вялікага княства — з легендарным Навагрудкам. Мы наведаем два музэі Адама Міцкевіча — у Завоссі і Наваградку, даследуем два касцёлы з прадметамі інтэр’еру велізарнай значнасці і прыгажосці — у Крашыне і ў Новай Мышы. Мы убачым помнікі філаматам у Новай Мышы, Навагрудку, Карэлічах і Вялікай Мядзвядцы — месцы, дзе 215 год таму нарадзіўся славуты герой Чылі, філамат Ігнат Дамейка. Пастаім каля славутага "камяня філарэтаў", ля якога, паводле традыцыі, сябры таварыстваў збіраліся на свае таемныя сходы, а таксама прыпынімся ля чароўнай Свіцязі — возера, пра якое Ян Чачот, Ануфры Петрашкевіч ды Адам Міцкевіч складалі вершы, паэмы і балады.

Падчас падарожжа мы зможам вывучыць колькі філамацкіх песень ды паспяваць іх разам, ажыўляючы наноў нашую 200-гадовую спадчыну.

Вядзе падарожжа — доктар багаслоўя Ірына Дубянецкая, бібліст, філосаф, культуролаг, дырэктар Беларускага калегіума.

Арганізатар падарожжа — Культурна-асветніцкая ўстанова "Культура роднага краю".

Кошт падарожжа — 40 рублёў, студэнтам Калегіума, заўсёднікам вандровак "Культуры роднага краю" ды групам ад 4-х чалавек — 37 рублёў. Музеі аплачваюцца асобна.

Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца ў навуковае падарожжа можна па нумарах тэлефона: (+375-44) 5386283, (+375 25) 5458430 (Валерыя).

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео