BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вайна як idée fixe нашай сучаснасці: гуманітарыі асэнсоўваюць актуальную сітуацыю ў рэгіёне

04.10.2017 Лятучы ўніверсітэт
Вайна як idée fixe нашай сучаснасці: гуманітарыі асэнсоўваюць актуальную сітуацыю ў рэгіёне
28-29 кастрычніка 2017 года ў Мінску пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя "Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны".

Гуманітарыі з Літвы, Украіны, Расіі і Беларусі збяруцца дзеля пошуку альтэрнатывы ваеннаму патасу і распаўсюду мілітарысцкай рыторыкі, асэнсавання актуальнай сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне і магчымасцей гуманітарнай рэфлексіі ва ўмовах "ваеннага часу".

Арганізатарамі падзеі выступаюць:

Выклік, на які павінна даць адказ праца канферэнцыі, задае сацыяльна-палітычная сітуацыя ва Усходнееўрапейскім рэгіёне. "Неабвешчаная вайна" ва Украіне, якая разгарнулася як у рэальным, так і ў віртуальным (медыйным) вымярэннях, прывяла да надзвычайнага нагнятання рыторыкі вайны, схільнасці да квазірацыянальных абгрунтаванняў і афектаў ў духу a la guerre comme a la guerre. Усё часцей — і палітыкамі, і гуманітарыямі — абмяркоўваюцца магчымыя сцэнарыі новай вайны, акупацыі і г.д., і ужо не зразумела, ці здольныя мы вырвацца з гэтага замкнёнага кола "мілітарысцкай гонкі" на палях нашай свядомасці.

Ці можа гуманітарная веда стаць сродкам супрацьстаяння прапагандзе? Якія культурныя ці мастацкія практыкі могуць быць выкарыстаныя для дэканструкцыі "ўяўнай вайны"? Наколькі сама гуманітарная думка здольная заставацца па-за рамкамі ідэалагічнага супрацьстаяння і фармаваць дзейсную альтэрнатыву мілітарысцкай рыторыцы і нагнятанню патасу магчымай вайны?

Над гэтымі і іншымі вострымі пытаннямі сучаснасці запрашаем паразважаць і падыскутаваць разам з удзельнікамі канферэнцыі — інтэлектуаламі і даследчыкамі з Украіны, Расіі, Літвы і Беларусі.

Міжнародная навуковая канферэнцыя "Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны" пройдзе 28-29 кастрычніка 2017 года ў Мінску.

Усе зацікаўленыя могуць зарэгістравацца да ўдзелу па спасылцы. Рэгістрацыя адкрытая да 20 кастрычніка 2017 года.

З праграмай канферэнцыі можна пазнаёміцца тут.

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская.

Удзел у канферэнцыі можна сумясціць з карысным майстар-класам па напісанні заявак на міжнародныя канферэнцыі, запіс на які трывае да 6 кастрычніка 2017 года. Падрабязнасці ўдзелу і рэгістрацыя па спасылцы.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео