Пятница 18 августа 2017 года | 08:07
  • бел / рус
  • eng

28-29 кастрычніка ў Мінску — канферэнцыя "Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны"

10.06.2017  |  Приглашения к участию   |  Лятучы ўніверсітэт,  
28-29 кастрычніка ў Мінску — канферэнцыя "Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны"

Абвешчаны прыём заявак на ўдзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі "Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны", якая пройдзе ў Мінску 28-29 кастрычніка 2017 года.

Канферэнцыю ладзяць:

"Неабвешчаная вайна" ва Украіне, якая разгарнулася як у рэальным, так і ў віртуальным (медыйным) вымярэннях, прывяла да надзвычайнага нагнятання рыторыкі вайны ва ўсім ўсходнееўрапейскім рэгіёне. У ацэнцы і аналізе таго, што адбываецца, намецілася сімптаматычныя тэндэнцыя: паўсюдна (не толькі ў выступах палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, але таксама і ў публікацыях гуманітарыяў) першасным пытаннем усё часцей становіцца абмеркаванне розных сцэнарыяў новай магчымай вайны і/або акупацыі. Грамадская думка нібы рухаецца па коле: ад вайны сапраўднай да вайны ўяўнай, і ў адваротны бок, вырабляючы ў гэтай мілітарысцкай "гонцы" не толькі неабходныя (квазі-) рацыянальныя абгрунтаванні, але і адпаведныя ім афекты ў духу a la guerre comme a la guerre. У гэтым кантэксце непазбежна становіцца ўсё меней выразнай і, разам з тым, усё больш запатрабаванай інтэлектуальная перспектыва іншага роду — перспектыва, здольная разгарнуцца па-за азначанага колазвароту ваеннай рыторыкі і паставіць пад пытанне вайну як idée fixe нашай сучаснасці.

Мяркуецца, што гуманітарныя навукі валодаюць значным метадалагічным рэсурсам і аналітычным досведам для рэалізацыі названай вышэй задачы. У гэтай сувязі заяўленая канферэнцыя накіравана на стварэнне пляцоўкі (форума) для гуманітарнага асэнсавання актуальнай сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне і на ўзмацненне сацыяльнага значэння (рэзананса) гуманітарнай рэфлексіі ва ўмовах нашага ваеннага часу. Адным з найбольш вострых пытанняў, з якім сутыкаецца сёння гуманітарная думка, з'яўляецца яе ўласны пафас, які сведчыць аб афектыўных счэпках з рэальнасцю вайны і, тым самым, аб немагчымасці "безуважнага" мыслення. У гэтых адносінах мэтай канферэнцыі з'яўляецца высвятленне эмацыйных дыспазіцый інтэлектуальнай працы, здольнай пракладваць свой шлях па-за рамкамі/логікай ідэалагічнага супрацьстаяння і фармаваць дзейсную альтэрнатыву прапагандзе.

Падчас канферэнцыі плануецца абмеркаваць наступныя пытанні:

  • гуманітарныя даследаванні ў сітуацыі "антрапалагічнага шоку";
  • публіцыстыка ва ўмовах гібрыднай/інфармацыйнай вайны;
  • дыскурсы вайны і ўмовы іх вытворчасці і ўзнаўлення;
  • антыпрапагандыскі патэнцыял гуманітарыстыкі;
  • культурныя/мастацкія практыкі як дэканструкцыя вайны;
  • межпакаленніцкія разломы постсавецкага ваеннага часу;
  • кроскультурная камунікацыя як рэсурс палітычнага абнаўлення ва ўсходнееўрапейскіх краінах;
  • палітычныя эмоцыі;
  • канструяванне выяваў ворага і рыторыка нянавісці ў СМІ і сацыяльных медыя.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі могуць быць двух відаў:

  1. Заяўка на выступ з дакладам;
  2. Заяўка на арганізацыю дыскусіі.

Заяўка павінна ўключаць наступную інфармацыю:

  • імя і прозвішча;
  • навуковая ступень;
  • інстытуцыялізацыя (калі ёсць);
  • сяброўства ў МАГ (калі мае месца);
  • адрэс электроннай пошты:
  • назву і анатацыю даклада (300-400 слоў) або назву і апісанне дыскусіі (200-300 слоў).

Пры падачы заяўкі на арганізацыю дыскусіі неабходна ўказаць адпаведныя дадзеныя, як мінімум, трох удзельнікаў (уключаючы заяўніка).

Для падачы заяўкі неабходна запоўніць электронную форму па спасылках: Paper (даклад)/Discussion (дыскусія).

Заяўкі прымаюцца да 10 жніўня 2017 года.

Пра вынікі адбору заявак будзе паведамлена не пазней за 1 верасня 2017 года.

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская.

Арганізатары забяспечваюць пражыванне іншагароднім удзельнікам, чые выступы будуць уключаны ў праграму канферэнцыі.

Аргкамітэт канферэнцыі:

  • Таццяна Вадалажская (Мінск)
  • Георгій Касьянаў (Кіеў)
  • Аляксандр Міхайлоўскі (Масква)
  • Андрэй Казакевіч (Мінск)
  • Таццяна Чуліцкая (Вільнюс/Мінск)
  • Таццяна Шчытцова (Вільнюс/Мінск)

Па даведках звяртайцеся на адрас электроннай пошты: cirhs.minsk@gmail.com.

Другие новости раздела «Приглашения к участию»

Стипендиальная программа для гражданского общества в странах Восточного партнерства
Стипендиальная программа для гражданского общества в странах Восточного партнерства
В рамках проекта ЕС "Механизм развития гражданского общества в странах Восточного партнерства" открывается программа стипендий. О начале приема заявок на первый конкурс будет сообщено 15 августа.
2-3 верасня — Летняя школа Беларускага калегіума-2017
2-3 верасня — Летняя школа Беларускага калегіума-2017
Беларускі калегіум запрашае студэнтаў, выпускнікоў, выкладчыкаў і сяброў супольнасці да ўдзелу ў Летняй школе, тэма якой — "Францішак Скарына і перарваная традыцыя беларускай еўрапейскасці".
Дистанционная платформа Летучего университета: курс "Открытые проблемы и парадоксы биоэтики"
Дистанционная платформа Летучего университета: курс "Открытые проблемы и парадоксы биоэтики"
Дистанционная платформа Летучего университета представляет новый онлайн-курс: "Открытые проблемы и парадоксы биоэтики".
Дистанционная платформа Летучего университета: курс "Современное образование: радикальные изменения"
Дистанционная платформа Летучего университета: курс "Современное образование: радикальные изменения"
На дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс: "Современное образование: радикальные изменения".
3-5 июля в Вильнюсе — слет беларусских студентов и встреча беларусов мира
3-5 июля в Вильнюсе — слет беларусских студентов и встреча беларусов мира
3-5 июля 2017 года в Вильнюсе пройдет уже десятый по счету слет обучающихся за рубежом беларусов мира, а 5-го июля пройдет встреча беларусов мира.
6 июля в Минске — публичная лекция-дискуссия "Климат меняется. Меняемся ли мы?"
6 июля в Минске — публичная лекция-дискуссия "Климат меняется. Меняемся ли мы?"
6 июля 2017 года в Минске пройдет публичная лекция и дискуссия "Климат меняется. Меняемся ли мы?"
Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта: вызначаем прыярытэты — галасуем за курс!
Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта: вызначаем прыярытэты — галасуем за курс!
Унікальная магчымасць з'явілася ў карыстальнікаў Дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта — вы самі можаце вызначыць, які наступны курс з’явіцца на платформе!
26 чэрвеня ў Гродна — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
26 чэрвеня ў Гродна — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
26 чэрвеня 2017 года ў Гродна будзе прэзентавана кніга Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
28-29 кастрычніка ў Мінску — канферэнцыя "Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны"
28-29 кастрычніка ў Мінску — канферэнцыя "Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны"
Абвешчаны прыём заявак на ўдзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі "Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны", якая пройдзе ў Мінску 28-29 кастрычніка 2017 года.
13 июня в Минске — спектакль «Anti[gone]»
13 июня в Минске — спектакль «Anti[gone]»
13 июня 2017 года в Минске состоится премьера документального спектакля по мотивам пьесы «Антигона» Софокла.
Конкурс! Ваш курс на ўніверсітэцкай анлайн-платформе
Конкурс! Ваш курс на ўніверсітэцкай анлайн-платформе
Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта прапануе прыняць удзел у конкурсе прапаноў на стварэнне мультымедыйных анлайн-курсаў.
25-27 мая— канферэнцыя «Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе»
25-27 мая— канферэнцыя «Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе»
25-27 траўня 2017 года адбудзецца VІ Мінская канферэнцыя Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера».
Forum Syd: Конкурс на падтрымку праектаў для беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці
Forum Syd: Конкурс на падтрымку праектаў для беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці
Шведскі цэнтр развіцця супрацоўніцтва НКА Forum Syd абвясціў конкурс на падтрымку праектаў для арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці з Беларусі.
19 апреля в Гомеле — открытая лекция Владимира Мацкевича "(НЕ)зависимая Беларусь"
19 апреля в Гомеле — открытая лекция Владимира Мацкевича "(НЕ)зависимая Беларусь"
19 апреля 2017 года в Гомеле беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекций, которая проводится в рамках проекта "Городские собрания ГДФ".
18 красавіка ў Мінску — РАЗАМ. Жывое слова ў абарону свабоды (Відэа)
18 красавіка ў Мінску — РАЗАМ. Жывое слова ў абарону свабоды (Відэа)
18 красавіка 2017 года ў Мінску беларускія літаратары і гуманітарыі ладзяць акцыю — адкрытыя чытанні ў падтрымку ўсіх, хто несправядліва пацярпеў ад пераследу з боку ўладаў падчас сакавіцкіх падзей.
«Клуб вуснага гісторыка» запрашае абмеркаваць Гродна і гродзенскую ідэнтычнасць
«Клуб вуснага гісторыка» запрашае абмеркаваць Гродна і гродзенскую ідэнтычнасць
Трэцяе паседжанне клуба будзе прысвечана тэме горада і гарадской супольнасці. Гэтым разам у «Клуб вуснага гісторыка» завітаюць госці з Гродна.
Міжнародная канферэнцыя "Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці"
Міжнародная канферэнцыя "Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці"
17-18 лістапада 2017 года ў Мінску пройдзе міжнароднай навуковай канферэнцыі "Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці".
Конкурс на позицию юриста в приемной Офиса по правам людей с инвалидностью
Конкурс на позицию юриста в приемной Офиса по правам людей с инвалидностью
Просветительское правозащитное учреждение "Офис по правам людей с инвалидностью" с момент своего основания осуществляет безвозмездную юридическую помощь людям с инвалидностью.
13 марта в Минске — презентация результатов исследования "Восприимчивость беларусов к инновациям"
13 марта в Минске — презентация результатов исследования "Восприимчивость беларусов к инновациям"
13 марта 2017 года Международный консорциум "ЕвроБеларусь" приглашает на презентацию результатов исследования, посвященного анализу восприятия инноваций в беларусском обществе.
13 марта в Минске — мини-конференция по вопросам реформирования высшего образования в Беларуси
13 марта в Минске — мини-конференция по вопросам реформирования высшего образования в Беларуси
13 марта 2017 года в Минске состоится семинар (мини-конференция) "Академические ценности в беларусском высшем образовании. Имплементация Дорожной карты реформирования высшего образования в Беларуси".
«Повестка 50»: от антисолидарности к взаимодействию

Что мешает формировать локальные повестки по реализации прав людей с инвалидностью в беларусских городах: недостаток ресурсов или традиционализм и «антисолидарность» местных сообществ?

Взгляд беларусских правозащитников на правозащитную деятельность и вопросы сотрудничества

Представляем отчет по результатам исследования сектора правозащитных организаций и инициатив Беларуси.

Гражданское общество в Беларуси — вещь в себе

Имеющихся организаций "третьего сектора" крайне мало для такой страны, как Беларусь.

Об оргдеятельностой игре по разработке интерфейсов коммуникации в инновационных процессах

В мае 2017 года Летучим университетом была проведена организационно-деятельностная игра с целью нахождения стратегии устойчивой коммуникации между субъектами инновационной деятельности в Беларуси.