BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

28 лютага ў Мінску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"

21.02.2017 Лятучы ўніверсітэт
28 лютага ў Мінску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
Лятучы ўніверсітэт запрашае на адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі", якая ладзіцца ў межах міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.

Што такое "колер" і чаму ён феномен культуры? Якія колеры першымі атрымалі свае імёны ў нашых далёкіх продкаў? Чые каларыстычныя трэнды мы перанялі і як пераасэнсавалі? Якім чынам колеры фармуюць самаідэнтычнасць?

"Колер Беларусі" — гэта міждысцыплінарнае даследаванне Міхала Анемпадыстава:

"Я даследую гісторыю і ролю колераў у беларускай культурнай традыцыі, ці, калі быць дакладным, у тых культурных традыцыях, якія ўтваралі аснову для паўстання беларускай культуры і з’яўляюцца яе неад’емнымі часткамі".

На выставе будзе прадстаўлена візуальная частка даследвання — аб'екты, якія з'яўляюцца носьбітамі ўлюбёных колераў беларускай культурнай традыцыі. Носьбіты гэтыя розныя. Некаторыя з іх архетыпічныя, а разам з тым, настолькі звычайныя, што мы перасталі звяртаць на іх увагу. Іншыя забыліся, зацерліся, зафарбаваліся пазнейшымі культурнымі напластаваннямі і чакаюць на сістэмнае, руплівае аднаўленне. Трэція маюць патрэбу ў дадатковым паясненні кантэкста, семантыкі і сэнсаў.

Лятучы ўніверсітэт запрашае на выставу мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі", якая будзе працаваць з 28 лютага да 24 сакавіка 2017 года ў галерэі Беларускага саюза дызайнераў (Мінск, вул. Брылеўская, 14, уваход са двара). Імпрэза з нагоды адкрыцця выставы адбудзецца 28 лютага, у аўторак. Пачатак у 19.00. На імпрэзу, як і на ўласна выставу, — уваход вольны!

Выстава папярэднічае выхаду ў свет аднайменнай манаграфіі, прэзентацыя якой плануецца ў сакавіку сёлета.

Падрабязную інфармацыю пра выставу "Колер Беларусі" і падзеі ў яе межах шукайце на сайце www.fly-uni.org.

Сачыце таксама за падзеяй ў Фэйсбуку.

Даведі наконт выставы можна атрымаць праз наступныя кантакты:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео