Четверг 23 февраля 2017 года | 14:43
  • бел / рус
  • eng

27 студзеня ў Мінску — лекцыя-чытанне аднаго верша з Алесем Разанавым

23.01.2017  |  Приглашения к участию   |  Лятучы ўніверсітэт,  
27 студзеня ў Мінску — лекцыя-чытанне аднаго верша з Алесем Разанавым

27 студзеня 2017 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на публічную прамову паэта і мысляра Алеся Разанава, які прапануе спазнаць свет аднаго з вершаў Міхася Стральцова "Пад шоргат кропель дажджавых..."

Чытаць і ўчытвацца ў вершаваны тэкст, вандраваць па метафізічных сусветах у пошуках адказаў на адвечныя пытанні, спрабаваць зразумець іншага і раптоўна ўбачыць сваё адлюстраванне ці адкрыць штосьці важнае пра сябе... Такія сустрэчы звычайна здараюцца знянацку, нечакана... становяцца для цябе выпрабаваннем і выклікам. Ці пакінеш усё як ёсць, без зменаў? Ці, нягледзячы на сваю нямогласць перад гэтай праўдай, адважышся крочыць у невядомае? Развязка кожнага са сцэнароў можа быць небяспечнай, бо пасля гэтага ты сам і свет вакол цябе ўжо не будзе ранейшым...

Лятучы ўніверсітэт запрашае на публічную прамову паэта і мысляра Алеся Разанава, падчас якой разам з майстрам мы будзем чытаць верш і шукаць сэнсы, выбудоўваць кантэксты і знаходзіць укрытыя асацыяцыі. Гэтым разам паспрабуем спазнаць свет аднаго з вершаў Міхася Стральцова "Пад шоргат кропель дажджавых..."

Чытанні адбудуцца 27 студзеня, у пятніцу, у залі Беларускага саюза дызайнераў (Мінск, вул. Брылеўская, 14). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Верш, які стаўся нагодай для чытанняў:

Міхась Стральцоў

Пад шоргат кропель дажджавых
Ён з тэлефоннай будкі бачыў,
Як па галінах верхавых
Зялёны вецер пругка скача.

Ён наглядаў. Ён не спяшаў.
Нішто пагляд не абражала.
Як бы лячылася душа,
Яе як быццам суцяшала,

Што вецер згоды не пытаў —
Шалеў над горадам — і, ніцы,
Ужо на вулках шкуматаў
Плашчы, кашулі і спадніцы.

I ў гэтай будцы пад дажджом,
У нейкай роспачы вялікай,
Сябе за даўнім рубяжом
Убачыў ён — і не паклікаў.

He мог. А мо не захацеў.
He абазваўся нейкім знакам.
А той у дзіўнай віднаце
Ці то ўсміхаўся, ці то плакаў...

I ў гэтым горадзе чужым,
Які ягоным быў калісьці,
Ішлі інакшыя дажджы,
Іначай трапятала лісце.

UPD.: Змест адбыўшайся лекцыі-чытання

Відэазапіс лекцыі-чытання:

"Лятучы" таксама рэкамендуе матэрыялы публічнай лекцыі Алеся Разанава "Невядомая велічыня: чытаем верш":

Другие новости раздела «Приглашения к участию»

Конкурс на участие в семинаре "Ценности, ответственность, будущее" (по методике аспен-семинаров)
Конкурс на участие в семинаре "Ценности, ответственность, будущее" (по методике аспен-семинаров)
Оргкомитет семинара "Ценности, ответственность, будущее" (проводимого в Беларуси по методике аспен-семинаров) объявляет конкурс на участие во втором семинаре, который состоится 15-21 апреля 2017 года.
28 лютага ў Мінску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
28 лютага ў Мінску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
Лятучы ўніверсітэт запрашае на адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі", якая ладзіцца ў межах міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.
17-18 лютага ў Мінску — варкшоп па развіцці дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта
17-18 лютага ў Мінску — варкшоп па развіцці дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта
Лятучы ўніверсітэт ладзіць варкшоп па развіцці сваёй дыстанцыйнай платформы, які адбудзецца 17-18 лютага 2017 года ў Мінску.
Абвешчаны збор заявак на секцыі (панелі) VII Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Абвешчаны збор заявак на секцыі (панелі) VII Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Арганізацыйны камітэт VII Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор заявак на стварэнне секцый (панелей) у межах Кангрэса. Кангрэс адбудзецца сёлета 15-17 верасня ў Варшаве (Польшча).
28 студзеня ў Мінску — варкшоп на тэму моў навучання ў беларускіх ВНУ
28 студзеня ў Мінску — варкшоп на тэму моў навучання ў беларускіх ВНУ
Грамадскі Балонскі камітэт запрашае прыняць удзел у варкшопе на тэму; "Мовы навучання: правы акадэмічных супольнасцей на выкарыстанне моў навучання", які адбудзецца 28 студзеня 2017 года ў Мінску.
27 студзеня ў Мінску — лекцыя-чытанне аднаго верша з Алесем Разанавым
27 студзеня ў Мінску — лекцыя-чытанне аднаго верша з Алесем Разанавым
27 студзеня 2017 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на публічную прамову паэта і мысляра Алеся Разанава, які прапануе спазнаць свет аднаго з вершаў Міхася Стральцова "Пад шоргат кропель дажджавых..."
24 студзеня ў Мінску — публічная дыскусія ў межах "Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў"
24 студзеня ў Мінску — публічная дыскусія ў межах "Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў"
24 студзеня 2017 года ў Мінску адбудзецца публічная дыскусія "Геапаэтыкі/геапалітыкі: украінская і беларуская літаратуры і праблемы ідэнтычнасці на "посткаланіяльнай" мапе Еўропы".
Абвешчаны набор у школу "Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё"
Абвешчаны набор у школу "Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё"
Лятучы ўніверсітэт, у партнёрстве з таварыствам "Зялёная сетка", часопісам "Гарадскія тактыкі", "Архітэктурным бюро 35" і Беларускай партыяй "Зялёныя", запрашае на адукацыйную праграму.
Конкурс на найлепшую публікацыю аб праектнай дзейнасці ЕС у Беларусі
Конкурс на найлепшую публікацыю аб праектнай дзейнасці ЕС у Беларусі
Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі запрашае да ўдзелу ў конкурсе на найлепшую публікацыю, фотарэпартаж, відэа- ці радыёсюжэт аб праектнай дзейнасці ЕС у Беларусі.
«Беларуская памяць пра Халакост» - тэма першага паседжання «Клуба вуснага гісторыка»
«Беларуская памяць пра Халакост» - тэма першага паседжання «Клуба вуснага гісторыка»
Які вобраз Халакосту захаваўся ў памяці беларусаў? Наколькі аповеды сведкаў вайны адпавядаюць сучаснаму адлюстраванню трагедыі ў падручніках, у гістарычнай літаратуры, у мемарыялізацыі Халакосту?
3-4 сакавіка ў Мінску — канферэнцыя "Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага"
3-4 сакавіка ў Мінску — канферэнцыя "Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага"
Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на штогадовую канферэнцыю "Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага", якая адбудзецца ў Мінску 3-4 сакавіка 2017 года.
15-17 верасня ў Варшаве — VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
15-17 верасня ў Варшаве — VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі паведаміў, што VII Кангрэс адбудзецца 15-17 верасня 2017 года ў Варшаве.
Конкурс "Имплементация Конвенции о правах людей с инвалидностью на местном уровне — Повестка 50"
Конкурс "Имплементация Конвенции о правах людей с инвалидностью на местном уровне — Повестка 50"
Для НПО, работающие в Столине, Бобруйске, Воложине, Лепеле и Щучине, объявлен конкурс проектных предложений "Имплементация Конвенции о правах людей с инвалидностью на местном уровне — Повестка 50".
Праграма "Грамадскі аўдыт" для некамерцыйныйх арганізацый
Праграма "Грамадскі аўдыт" для некамерцыйныйх арганізацый
Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі абвяшчаюць трэці раўнд праграмы "Грамадскі аўдыт" для некамерцыйных арганізацый (НКА).
DP.Fly-Uni.Org — адноўленая дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта
DP.Fly-Uni.Org — адноўленая дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта
Лятучы ўніверсітэт адкрывае адноўленую дыстанцыйную платформу анлайн-курсаў і публічных лекцый.
21 снежня ў Мінску — адкрытая лекцыя "Маральная эўрыстыка біятэхналагічнага развіцця"
21 снежня ў Мінску — адкрытая лекцыя "Маральная эўрыстыка біятэхналагічнага развіцця"
21 снежня 2016 года Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" запрашаюць на адкрытую лекцыю філосафа, прафесара дэпартамента сацыяльных і палітычных навук ЕГУ Таццяны Шчытцовай.
9 снежня ў Мінску — публічная лекцыя "Што не так з архітэктурнай спадчынай? На парозе перавароту"
9 снежня ў Мінску — публічная лекцыя "Што не так з архітэктурнай спадчынай? На парозе перавароту"
9 снежня 2016 года Лятучы ўніверсітэт і кансорцыум "ЕўраБеларусь" ладзяць у Мінску лекцыю культурнага антраполага Сцяпана Стурэйкі "Што не так з архітэктурнай спадчынай? На парозе перавароту".
10 декабря в Гродно — семинар "Регистрация и финансирование НКО: правовое регулирование"
10 декабря в Гродно — семинар "Регистрация и финансирование НКО: правовое регулирование"
Центр правовой трансформации (Lawtrend) и Ассамблея НДО приглашают на семинар-консультацию "Регистрация и финансирование НКО: правовое регулирование", который состоится в Гродно 10 декабря 2016 года.
30 ноября в Минске — презентация сборника лекций беларусского социолога Владимира Абушенко
30 ноября в Минске — презентация сборника лекций беларусского социолога Владимира Абушенко
30 ноября 2016 года в Минске состоится презентация посмертного издания сборника лекций Владимира Абушенко "Современная социология. Проблемы, рамки, основания".
26 лістапада ў Брэсце — адкрытая лекцыя Міхала Анемпадыстава
26 лістапада ў Брэсце — адкрытая лекцыя Міхала Анемпадыстава
26 лістапада 2016 года Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" у межах цыкла "Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні" ладзяць імпрэзу ў Брэсце.
Владимир Мацкевич: Беларусско-украинские отношения нужно институализировать заново

"Кейс Жадана" продемонстрировал, что у Беларуси фактически нет четкой доктрины — ни внутриполитической, ни внешнеполитической.

Антон Барысенка: Беларусы безадказныя перад наступнымі пакаленнямі

Сярод “экалагічных практык” жыхароў краіны можна сустрэць і такія: не куру, не хаджу па газоне, не збіраю грыбы.

Бесплатные уроки мышления

Летучий университет запустил дистанционную платформу в пилотном режиме.

Меморандум идеалиста

Я идеалист. Это значит — я убежден, что идеи правят миром, определяют жизнь и деятельность людей.