Среда 21 августа 2019 года | 19:59
  • бел / рус
  • eng

Тыдзень беларускага мыслення з Лятучым універсітэтам

14.09.2016  |  Приглашения к участию   |  Лятучы ўніверсітэт,  
Тыдзень беларускага мыслення з Лятучым універсітэтам

У межах Тыдня беларускага мыслення Лятучы ўніверсітэт прадстаўляе сваю праграму, якая адлюстроўвае нашыя ўяўленні пра мысленне і нашае самавызначэнне ў ім.

Гістарычнасць і су-часнасць мыслення

Мысленне не жыве на паліцах бібліятэк, у формулах ці адмысловых інстытуцыях — бо гэта жывы працэс, які знітаваны з часам і кантэкстам. Су-часнасць мыслення — гэта знаходжанне ў пэўным часе, які мае культурныя, гістарычныя і палітычныя каардынаты. Су-часнасць — гэта і сустрэча ў часе з Іншым, з праблемай, з выклікам. Менавіта таму мы пачынам Тыдзень беларускага мыслення выставай, якая стварае для нас усіх гістарычны і культурны кантэкст існавання і развіцця.

Працягваючы тэму гісторыі паўставання мыслення, прэзентуем і абмяркоўваем выдадзеную ў траўні Анталогію беларускага мыслення 2000-2015 гадоў, якая ўбачыла свет пад назвай "Код прысутнасці".

Гэтыя мерапрыемствы мы ладзім сумесна з Беларускім калегіумам і Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь":

  • Мінск — 16 верасня, 18.45-22.00 — Прастора "Корпус 8" (прасп. Машэрава, 9): Адкрыццё выставы "Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення". Энцыклапедыі, анталогіі, альманахі, зборнікі, кнігі, часопісы, перыёдыкі. Вядзе імпрэзу Валянцін Акудовіч. Удзельнічаюць: Таццяна Вадалажская, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Ірына Дубянецкая, Уладзімір Мацкевіч, Сяргей Санько, Таццяна Шчытцова, Валер Булгакаў, Уладзімір Някляеў;
  • Бабруйск — 21 верасня, 18.00-20.00 — Тайм клуб "1387" (вул. Савецкая, 97-2): "Код прысутнасці". Таццяна Вадалажская прадстаўляе Анталогію беларускага мыслення 2000-2015 гадоў. Прэзентацыя кнігі і дыскусія;
  • Магілёў — 22 верасня, 18.30-20.30 — Цэнтр "Кола сяброў" (зав. Чкалава, 16): "Код прысутнасці”. Валянцін Акудовіч і Сяргей Дубавец прадстаўляюць Анталогію беларускага мыслення 2000-2015 гадоў. Прэзентацыя кнігі і дыскусія;
  • Віцебск — 23 верасня, 18.00-20.00 — Torvald art-pub (вул. Камсамольская, 32): "Код прысутнасці". Уладзімір Мацкевіч прадстаўляе Анталогію беларускага мыслення 2000-2015 гадоў. Прэзентацыя кнігі і дыскусія.

Асоба ў мысленні

Мысленне — гэта тое, што перадаецца з рук у рукі, мае свае твары і імёны, а для беларускага мыслення індывідуальнасць — магчыма, адна з вызначальных рысаў. Мысленне інтэрсуб’ектыўнае, але персанальныя траекторыі, асабістыя справы, праекты і ініцыятывы — гэта тое, з чаго складаецца нашая інтэлектуальная гісторыя. І падчас Тыдня мы прапануем угледзецца ў двух герояў нашай прасторы, якія ўжо сыйшлі ад нас, але сваёй траекторый жыцця і мыслення прынеслі і задалі характэрныя рысы беларускай інтэлектуальнай сітуацыі:

  • Мінск — 20 верасня, 17.00-18.30 — Прастора "Корпус 8" (прасп. Машэрава, 9): "Аляксандр Грыцанаў і ягоная справа". Калоквіум і дыскусія пра праект Аляксандра Грыцанава. Удзельнікі: Уладзімір Мацкевіч, Канстанцін Скуратовіч, Мікалай Кацук ды інш.;
  • Мінск — 24 верасня, 17.00-19.00 — Прастора "Корпус 8" (прасп. Машэрава, 9): Ігар Бабкоў, публічная лекцыя "Уладзімір Абушэнка: рэканструкцыя ідэі";
  • Мінск — 24 верасня, 19.30-21.30 — Прастора "Корпус 8" (прасп. Машэрава, 9): Панэльная дыскусія "Сучаснасць і сацыялогія Уладзіміра Абушэнкі: ідэі, кантэксты, перспектывы". Удзельнікі: Таццяна Вадалажская, Мікалай Кацук, Андрэй Камароўскі, Аксана Шэлест.

Нерв часу

Мысленне — гэта тое, што знаходзіць сябе на мяжы. На мяжы непамыснага, на вастрыні праблемы. Яно вызначае нерв нашага часу. Сёння гэты нерв звязаны з шэрагам праблем, якія адкрываюцца ў абставінах перабудавання шматлікіх упарадкаваных рэчаў: стасункаў культур, сацыяльных структур, зносін чалавека з асяроддзем і штучным інтэлектам, этычным і гуманітарным вымярэннем нашага ладу жыцця. Вырашэнне гэтых праблемаў патрабуе глабальнага мыслення, але не абстрактнага. Таму ў працяг серыі "Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні" на Тыдні беларускага мыслення будзе прадстаўлены шэраг публічных лекцый і дыскусій, якія даюць спробу адказаў на глабальныя пытанні, зыходзячы з беларускага кантэкста, прапануюць сродкі для таго, каб зразумець сябе і свой час:

  • Мінск — 20 верасня, 19.00-21.00 — Прастора "Корпус 8" (прасп. Машэрава, 9): Уладзімір Галянкоў, публічная лекцыя "Інтэлектуальныя сістэмы: праблемы і перспектывы";
  • Мінск — 21 верасня, 19.30-21.30 — Прастора "Корпус 8" (прасп. Машэрава, 9): Уладзімір Мацкевіч, публічная лекцыя "Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса";
  • Мінск — 22 верасня, 19.00-21.30 — Бізнес-клуб "Imaguru" (вул. Фабрыцыуса, 4): Дыскусія "Сучасная нацыянальная ідэнтычнасць: праблемы і выклікі". Мадэратар — Павел Баркоўскі. Супольна ладзяць Лятучы ўніверсітэт і "Будзьма беларусамі!";
  • Мінск — 22 верасня, 19.30-21.00 — Прастора "Корпус 8" (прасп. Машэрава, 9): Яраслаў Бекіш, публічная лекцыя "Не-уяўляючы Беларусь: тры "зялёныя" ўтопіі";
  • Мінск — 23 верасня, 17.30-18.30 — Прастора "Корпус 8" (прасп. Машэрава, 9): Дзмітрый Задорын, публічная лекцыя "Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска";
  • Мінск — 23 верасня, 20.00-21.00 — Прастора "Корпус 8" (прасп. Машэрава, 9). Ірэна Катвіцкая і Аляксей Варсоба (дуэт "АГАТА"), лекцыя з элементамі майстар-класа "Беларусь праз музычную семантыку і сінтаксіс".

Мысліць мысленне

Гэта метадалагічная ўстаноўка, якая наварочвае нас на тое, што мысленне не льецца само па сабе, гэта не "натуральны" працэс, яно патрабуе рэфлексіі, удасканальвання тэхнікі і арганізацыі адмысловай прасторы. Праз гэтае разуменне мы ладзім рефлексіўную дыскусію пра беларускае мысленне як з’яву. А таксама прапануем майстар-клас па тэхніках інтэрпрэтацыі, які ладзяць слухачы Лятучага ўніверсітэта, прастаўляючы свае падыходы да разумення і прачытвання Іншага праз тэкст:

  • Мінск — 25 верасня, 16.30-18.30 — Прастора "Корпус 8" (прасп. Машэрава, 9): "Беларускае мысленне: quo vadis?". Дыскусія на падставе Анталогіі беларускага мыслення "Код прысутнасці". Запрошаныя да ўдзелу: Таццяна Шчытцова, Ігар Бабкоў, Павел Баркоўскі, Міхаіл Баярын. Мадэратар — Таццяна Вадалажская;
  • Мінск — 24 верасня, 15.00-16.30 — Прастора "Корпус 8" (прасп. Машэрава, 9): Бліц-аналіз тэкстаў "Тэхнікі інтэрпрэтацыі: разам чытаем тэксты інтэлектуалаў". Праводзяць слухачы Лятучага ўніверсітэта.

У межах Тыдня Лятучы ўніверсітэт дасць магчымасць усім зацікаўленым пазнаеміцца з падыходамі да мыслення і адукацыі не толькі праз нашыя лекцыі, выставы і дыскусіі, але і наўпрост падчас імпрэзы "Лятучы ўніверсітэт — вядомы і невядомы". Гэта магчымасць сустрэцца з сябрамі супольнасці Лятучага (мыслярамі, навукоўцамі, інтэлектуаламі) і з "першых вуснаў" зразумець, "як жыве і працуе" гэтая прастора мыслення, што цікавага прапануе Праграма новага года, якім чынам можна далучыцца да нашай супольнасці:

  • Мінск — 19 верасня, 20.00-22.00 — Прастора "Корпус 8" (прасп. Машэрава, 9): "Лятучы ўніверсітэт — вядомы і невядомы". Прэзентацыя прасторы, асобаў, праграмы і планаў на наступны год. Вядзе імпрэзу Марына Штрахава. Запрошаны да ўдзелу: Павел Баркоўскі, Уладзімір Мацкевіч, Міхаіл Баярын, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Таццяна Шчытцова, Іван Вядзенін, Вячаслаў Бабровіч, Алег Дзярновіч ды інш.

Да сустрэчы на Тыдні беларускага мыслення!

Другие новости раздела «Приглашения к участию»

24 августа в Минске — Первая эстафета "Во имя жизни"
24 августа в Минске — Первая эстафета "Во имя жизни"
24 августа 2019 года в Минске пройдет акция для онкопациентов и их близких. Участники будут учиться грамотно помогать себе и нуждающимся.
19-25 октября — семинар "Ценности, ответственность, будущее" (по методике аспен-семинаров)
19-25 октября — семинар "Ценности, ответственность, будущее" (по методике аспен-семинаров)
Оргкомитет семинара "Ценности, ответственность, будущее" и сообщество его выпускников объявили конкурс на участие в 7-м семинаре по методике аспен-семинаров, который пройдет 19-25 октября 2019 года.
12 июня в Минске — подведение итогов кампании "Повестка 50"
12 июня в Минске — подведение итогов кампании "Повестка 50"
Офис по правам людей с инвалидностью подводит итоги кампании "Повестка 50" и говорит о региональном развитии в фокусе инвалидности.
5 июня в Летучем университете — выступление "Какие инновации нужны для экономического роста?"
5 июня в Летучем университете — выступление "Какие инновации нужны для экономического роста?"
5 июня 2019 года состоится четвертое выступление в рамках "открытой кафедры" Летучего университета.
12 чэрвеня ў Мінску — "Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў"
12 чэрвеня ў Мінску — "Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў"
12 чэрвеня 2019 года ў Мінску адбудзецца дыскусія вакол праблемы даверу ў беларускім грамадстве.
29 траўня ў Лятучым універсітэце — выступ "Грамадства—Адукацыя: (не)сіметрычны адказ на выклікі"
29 траўня ў Лятучым універсітэце — выступ "Грамадства—Адукацыя: (не)сіметрычны адказ на выклікі"
29 траўня 2019 года ў межах "адкрытай кафедры" Лятучага ўніверсітэта адбудзецца наступны выступ.
22 мая в Летучем — "Правовое регулирование и технологические инновации: кто кого победит?"
22 мая в Летучем — "Правовое регулирование и технологические инновации: кто кого победит?"
22 мая 2019 года состоится второе выступление в рамках "открытой кафедры" Летучего университета.
15 траўня ў Лятучым — выступ "Тэхналогіі ў медыцыне: выклік каштоўнасцям, стасункам і этыцы"
15 траўня ў Лятучым — выступ "Тэхналогіі ў медыцыне: выклік каштоўнасцям, стасункам і этыцы"
15 траўня 2019 года адбудзецца першы выступ у межах "Адкрытай кафедры" Лятучага ўніверсітэта.
З 15 траўня ў Лятучым універсітэце — серыя выступаў адмыслоўцаў у фармаце "адкрытай кафедры"
З 15 траўня ў Лятучым універсітэце — серыя выступаў адмыслоўцаў у фармаце "адкрытай кафедры"
15 траўня 2019 года Лятучы ўніверсітэт адкрывае серыю выступаў адмыслоўцаў з розных сфер дзейнасці ў фармаце "адкрытай кафедры".
17 траўня ў Мінску — міні-канферэнцыя "Культура як фактар развіцця"
17 траўня ў Мінску — міні-канферэнцыя "Культура як фактар развіцця"
17 траўня 2019 года Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" прадставяць вынікі другога комплекснага маніторынгу сферы культуры Беларусі.
Абвешчаны збор індывідуальных заявак на ўдзел у VIII Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі
Абвешчаны збор індывідуальных заявак на ўдзел у VIII Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі
Аргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвесціў збор індывідуальных заявак на ўдзел у чарговым, ужо восьмым па ліку, кангрэсе, які адбудзецца 27-29 верасня 2019 года ў Вільні (Літва).
9 апреля в Летучем университете — доклад "Бизнес и искусственный интеллект"
9 апреля в Летучем университете — доклад "Бизнес и искусственный интеллект"
9 апреля 2019 года в Летучем университете состоится третье заседание семинара "Искусственный интеллект и человеческая деятельность".
26 марта в Летучем — доклад "Правовые препятствия при реализации проектов с использованием ИИ"
26 марта в Летучем — доклад "Правовые препятствия при реализации проектов с использованием ИИ"
26 марта 2019 года в Летучем университете состоится второе заседание семинара "Искусственный интеллект и человеческая деятельность".
С 12 марта в Летучем университете — семинар "Искусственный интеллект и человеческая деятельность"
С 12 марта в Летучем университете — семинар "Искусственный интеллект и человеческая деятельность"
Летучий университет приглашает к участию в практическом семинаре "Искусственный интеллект и человеческая деятельность", который начнет работу 12 марта 2019 года.
Прэмія імя Міхала Анемпадыстава: распачаўся прыём заявак
Прэмія імя Міхала Анемпадыстава: распачаўся прыём заявак
Абвешчаны збор намінацый на Прэмію імя Міхала Анемпадыстава. Заяўкі прымаюцца да 28 лютага 2019 года.
13-19 апреля — семинар "Ценности, ответственность, будущее" (по методике аспен-семинаров)
13-19 апреля — семинар "Ценности, ответственность, будущее" (по методике аспен-семинаров)
Оргкомитет семинара "Ценности, ответственность, будущее" объявляет конкурс на участие в шестом беларусском семинаре по методике аспен-семинаров, который пройдет 13-19 апреля 2019 года.
17 снежня ў Мінску — сустрэча з Адамам Міхнікам "[Не]свая краіна"
17 снежня ў Мінску — сустрэча з Адамам Міхнікам "[Не]свая краіна"
17 снежня 2018 года Лятучы ўніверсітэт і Галерэя TUT.BY запрашаюць абмеркаваць вострыя пытанні сучаснасці з легендарным польскім дысыдэнтам, грамадскім дзеячом і журналістам Адамам Міхнікам.
12 снежня ў Мінску — прэзентацыя вынікаў пілотнага даследавання даступнасці публічных прастор горада
12 снежня ў Мінску — прэзентацыя вынікаў пілотнага даследавання даступнасці публічных прастор горада
12 снежня 2018 года Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі "Жывая Бібліятэка" прадставіць вынікі пілотнага даследавання даступнасці публічных прастор Мінска для розных сацыяльных груп.
15 лістапада ў Мінску — прэзентацыя новай кнігі гісторыка Алеся Смаленчука
15 лістапада ў Мінску — прэзентацыя новай кнігі гісторыка Алеся Смаленчука
15 лістапада 2018 года адбудзецца мінская прэзентацыя кнігі Алеся Смаленчука "Раман Скірмунт (1868-1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю".
З 14 лістапада ў Лятучым — майстэрня "Канвенцыя аб культурнай разнастайнасці: кейс Беларусі"
З 14 лістапада ў Лятучым — майстэрня "Канвенцыя аб культурнай разнастайнасці: кейс Беларусі"
Абвешчаны набор у майстэрню па даследаванні і ацэнцы стану сферы культуры Беларусі ў рамках Канвенцыі ЮНЕСКА "Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння".
"Повестка 50": история одной кампании

Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)

Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Перспективы политического протеста в России: эскизный набросок

Нельзя понять анатомию человека, основываясь исключительно на анатомии обезьяны. Человек продвинулся в своей эволюции куда дальше.