BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Абвешчаны збор намінацый для Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

27.01.2016 icbs.palityka.org
Абвешчаны збор намінацый для Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе пра чарговы збор намінацый для Прэміі Кангрэса за найлепшыя публікацыі, якія былі надрукаваныя ў 2014-2015 гадах.

Таксама ў 2016 годзе адбудзецца ўзнагароджанне Ганаровай прэміі Кангрэса за лепшую манаграфію на беларускую тэматыку на польскай мове, надрукаваную за апошнія пяць гадоў (2011-2015). Ганаровая прэмія Кангрэса працягвае запачаткаваную ў 2015 годзе практыку вызначэння лепшых замежных аўтараў, што даследуюць Беларусію.

Прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі мае на мэце адзначыць дасягненні ў сацыяльных і гуманітарных навуках на працягу года, заахвочваць навуковую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.

Арганізацыйны камітэт Кангрэса заклікае аўтараў і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці намінаваць значныя вынікі навуковай дзейнасці і, такім чынам, паспрыяць іх папулярызацыі і ўзнагароджванню аўтараў за навуковыя дасягненні.

Прапановы можна падаць на адрас электроннай пошты: premija@palityka.org да 15 красавіка 2016 года.

Гл. дэталёвае апісанне правіл і патрабаванняў

Урачыстае наданне Прэміі адбудзецца падчас VI Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 7-9 кастрычніка 2016 года ў Коўна (Літва).

Намінацыі:

Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях:

  • Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія;
  • Гуманітарныя навукі: філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства;
  • Гісторыя.

З 2014 года праводзіцца асобны конкурс для манаграфій і артыкулаў.

З 2014 года Прэмія па гуманітарных навуках аб’ядналася з Прэміяй імя Зоры Кіпель, якая надавалася Паўночнаамерыканскай асацыяцыяй даследчыкаў Беларусі.

Лаўрэаты Прэміі Кангрэса 2013-га2014-га і 2015-га гадоў.

Вылучаць на Прэмію можна як уласныя публікацыі, так і публікацыі іншых людзей.

Працэдура:

Рашэнне пра наданне Прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертных радаў, якая складаецца з прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі і іншых краін.

Спіс экспертаў

Для разгляду прымаюцца працы, якія былі надрукаваныя ў 2015 годзе, а таксама надрукаваныя ў 2014 годзе, калі гэтыя працы не былі намінаваныя падчас папярэдняга конкурса.

Асноўныя патрабаванні: тэкст памерам не менш за 20 тыс. знакаў (навуковы артыкул, манаграфія, іншая акадэмічная форма прэзентацыі вынікаў даследаванняў), напісаны адным, двума ці некалькімі аўтарамі (у выпадку калектыва аўтараў праца мусіць быць пад навуковай рэдакцыяй аднаго чалавека).

Ганаровая прэмія Кангрэса за лепшую публікацыю на беларускую тэматыку на польскай мове

У 2016 годзе падчас VI Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі адбудзецца і ўзнагароджанне Ганаровай прэміі Кангрэса за лепшую публікацыю на беларускую тэматыку на польскай мове. Гэта Прэмія працягвае традыцыю, запачаткаваную ў 2015 годзе, вылучэння лепшых беларусазнаўчых публікацый, створаных па-за межамі краіны. У мінулым годзе разглядаліся англамоўныя манаграфіі, і Ганаровую прэмію атрымала Маргарыта Бальмацэда (Margarita Balmaceda) за кнігу "Living the High Life in Minsk. Russian Energy Rents, Domestic Populism and Belarus’ Impending Crisis" (CEU Press, 2014). Такая Прэмія мае мэтай адзначыць як найлепшыя працы, так і прыцягнуць да іх увагу беларускіх даследчыкаў. Дадзеная Прэмія носіць ганаровы характар і не прадугледжвае грашовага ўзнагароджання.

Адным з мацнейшых асяродкаў даследаванняў Беларусі з’яўляецца польская акадэмічная супольнасць, што патрабуе таксама і запачаткавання асобнай Прэміі, дзе будуць разглядацца навуковыя публікацыі на польскай мове. На конкурс у 2016 годзе прымаюцца манаграфіі (кнігі) на польскай мове, апублікаваныя ў 2011-2015 гадах, аўтары якіх не маюць беларускага паходжання і не звязаныя акадэмічнай кар’ерай з Беларуссю. Намінацыі можна дасылаць на адрас электроннай пошты: premija@palityka.org да 15 красавіка 2016 года.

Экспертная рада створана з выбітных беларускіх даследчыкаў, якія карыстаюцца аўтарытэтам як у Беларусі, так і ў Польшчы.

icbs.palityka.org

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео