BE RU EN
rss facebook twitter

Cтартуе новы супольны праект "Цытуй сваё!"

20.05.2015
Cтартуе новы супольны праект "Цытуй сваё!"
21 траўня 2015 года пачынае сваю працу новы культурны праект "Цытуй сваё!". Шэраг інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды адукацыйных устаноў заклікаюць беларусаў ўзгадаць лепшае з беларускай думкі.

У склад аргкамітэта праекта ўвайшлі Міхал Анемпадыстаў (Беларускі саюз дызайнераў), Таццяна Вадалажская (Лятучы ўніверсітэт), Улад Вялічка (Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь"), Максім Жбанкоў (Беларускі калегіюм), Глеб Лабадзенка ("Мова Нанова"), Лізавета Неўмяржыцкая (грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!").

Мэта праекта - актуалізацыія найлепшых узораў беларускай думкі, запрашэнне да ўважлівай чытанкі ды асэнсавання прамоўленага і засьпяванага.

“Пакуль што ідэі і нават імёны мысляроў фактычна не ўключаны ў нашае самаразуменне. Між тым, яны з’яўляюцца спробамі ўгледзіцца ў свае мінулае і будучыню, у саміх сябе. Яны ёсць складнікам самастойнага еўрапейскага мыслення і развіцця”, - адзначае Таццяна Вадалажская.

“Ластоўскі і Купала, Акудовіч і Разанаў, Дубянецкая і Вольскі - гэта ўсё беларускае мысленне, ланцужок канцэптаў з мінулага ў будучыню. Яны неабходныя нацыі, каб паразумецца са светам і крочыць далей, пазбаўляючыся ад каланіяльнай не-да-свядомасці”, - дадае Максім Жбанкоў.

"Цытуй свае!" прапануе супольныя пошукі лепшага з беларускага мыслення, народны хіт-парад без ідэйнай цэнзуры і культурных абмежаванняў. "Сваё" тут - не толькі беларускамоўнае.

“Кожная трапна і ёмка выказаная думка - наш супольны нематэрыяльны скарб, цагліна ў тым, што мы сёння называем беларускай культурай, яшчэ не да канца ўсведамляючы яе архітэктуру і вонкавыя межы. Не так важна, на якой мове былі выказаныя тыя думкі, з якіх паўстаў наш Беларускі Дом. Важна тое, ці спрыялі яны яго паўстанню, ці тлумачылі на свойскі лад жыцьцё і свет белы", - падкрэсліў Міхал Анемпадыстаў.

Штотыдзень працэс калектыўнага складання актуальнай анталогіі айчыннай думкі будуць каментаваць выбітныя асобы беларускай культурнай прасторы. Такім чынам, да супольнай працы далучацца не толькі чытачы культурных тэкстаў, але і іх ставаральнікі.

Падставовай пляцоўкай "Цытуй сваё!" абраны сайт кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Праект разлічаны на два месяцы. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца ўсе жадаючыя. Каб трапіць у годны фан-клуб айчыннага мыслення, трэба проста даслаць улюбёныя цытаты беларускіх аўтараў на адрас электроннай пошты: cytuj.svajo@gmail.com.

Слухай думкі папярэднікаў! Пагаджайся альбо спрачайся з імі! Цытуй сваё!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.