BE RU EN
rss facebook twitter

Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Павел Данейка

27.01.2014 Лятучы ўніверсітэт
Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Павел Данейка
31 студзеня 2014 года, у пятніцу, у межах цыкла публічных лекцый "Urbi et Orbi" Лятучага ўніверсітэта і Міжнароднага кансорцыюма "ЕўраБеларусь" выступіць эканаміст Павел Данейка.

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Павел Данейка

"ФЕНОМЕН БЕЛАРУСКАГА ПРЫВАТНАГА БІЗНЕСУ"

  31 студзеня ў 18.30

Галерэя "Ў"
(г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а)

Уяўленні пра Беларусь даволі часта грунтуюцца на міфах і стэрэатыпах. Не апошняя прычына таму - стаўленне саміх беларусаў да сябе і сваёй краіны. У пастаянных пошуках таго ўнікальнага, што нас адрознівае, мы хутчэй схіляемся да таго, каб прыдумаць сябе, чым паспрабаваць разабрацца ў тым, якія мы ёсць. Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi", якія праводзяць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь", - гэта магчымасць даведацца пра сучасную Беларусь не з напісаных і вывераных артыкулаў у падручніках і СМІ, а ад вядомых і аўтарытэтных у сваёй сферы экспертаў, якія непасрэдна ўключаныя ў актуальныя працэсы развіцця яе культурнай, палітычнай, эканамічнай, інтэлектуальнай прасторы.

31 студзеня 2014 года ў межах цыкла "Urbi et Orbi" эканаміст, дырэктар Бізнес-школы ІПМ, дырэктар Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC Павел Данейка паразважае пра такую малавядомую галіну - як у Беларусі, так і па-за яе межамі, - як прыватны бізнес. "Феномен прыватнага бізнесу ў Беларусі" - за назвай лекцыі стаіць перакананне лектара ў тым, што сёння Беларусь валодае ўласным унікальным бізнэс-сектарам, які кардынальным чынам адрозніваецца ад украінскага і расійскага. І для такой пазіцыі ёсць сур'ёзныя падставы і аргументы.

Як праходзіла станаўленне і развіццё прыватнага бізнесу ў незалежнай Беларусі? У чым спецыфіка актуальнага развіцця бізнес-сектара і якія яго перспектывы? Як звязаныя развіццё бізнесу і праблемы вышэйшай адукацыі ў Беларусі? Пра гэта і не толькі мы пагаворым на лекцыі.

Лекцыя Паўла Данейкі "Феномен беларускага прыватнага бізнесу", 31 студзеня 2014 года, 18.30, Галерэя "Ў" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!

Традыцыйна, чытайце інтэрв'ю з лектарам напярэдадні.

UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.