BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Збор матэрыялаў у часопіс "Палітычная сфера" № 20

03.03.2013
Збор матэрыялаў у часопіс "Палітычная сфера" № 20
Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" (Беларусь) супольна з Цэнтрам Мілаша Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) абвесцілі набор матэрыялаў у чарговы нумар часопіс "Палітычная сфера".

Асноўная тэма нумару: "Двухбаковыя стасункі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы". Нумар будзе прысвечаны разгляду стану і асноўных тэндэнцый у дачыненнях паміж краінамі рэгіёну з асаблівым фокусам на Беларусі. Таксама плануецца разгляд уплыву на развіццё рэгіёна еўрапейскай інтэграцыі, расійскай стратэгіі знешняй палітыкі, а таксама перспектывы росту азіяцкага эканамічнага і палітычнага фактару.

Праблематыка нумара: 

  • Уплыў эканамічнага крызіса на дачыненні паміж дзяржавамі рэгіёну Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
  • Еўрапейскі, расійскі і азіяцкі фактар у развіцці рэгіёна Цэнтральна-Усходняй Еўропы
  • Супрацоўніцтва і канфлікты ў рэгіёне, інтэграцыйныя праекты.
  • Беларусь у двухбаковых стасунках.
  • Беларуская знешняя палітыка: еўрапейскія, еўразійскія і азіяцкія ўплывы.

Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай, англійскай, а таксама польскай і ўкраінскай мовах.

Артыкулы ў часопісе друкуюцца на беларускай і рускай мовах. Рэдакцыя самастойна ажыццяўляе пераклад.

Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмай нумара.

У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да таго не друкаваўся ні ў выглядзе асобнага артыкула, ні як частка манаграфіі.

Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне.

Больш падрабязна пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце, калі ласка, глядзице па спасылцы.

Матэрыялы для друку ў № 20 часопіса "Палітычная сфера" прымаюцца да 15 красавіка 2013 года.

Планаваны час выхаду часопіса: ліпень 2013 года.

Кантактны адрас электроннай пошты: info@palityka.org.

Аб часопісе:

Часопіс палиіычных даследаванняў "Палітычная сфера" - вядучае спецыялізаванае выданне па палітычных і сацыяльных навуках у Беларусі. Часопіс друкуе вынікі навуковых даследаванняў з розных галін палітычнай навукі і сумежных дысцыплін. Усе артыкулы часопіса праходзяць ананімнае акадэмічнае рэцэнзаванне. Адпаведнасць навуковым стандартам, а таксама эмпірычны ці тэарэтычны ўнёсак у разуменне палітыкі, з’яўляюцца крытэрыямі для публікацыі. Выданне ўключанае ў шэраг міжнародных баз навуковых публікацый, у прыватнасці: Central and Eastern European On-line Library, а таксама рэферуецца ў International Political Science Association (IPSA) Abstracts. Часопіс выдаецца з 2001 года.

Паводле Palityka.org

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео