BE RU EN
rss facebook twitter

Анлайн-дыскусія: «Ідэя для Беларусі: спачатку новая Канстытуцыя ці новыя выбары?» (Відэа)

24.10.2020 Моладзевыя дэбаты «ДысКУТ»
Анлайн-дыскусія: «Ідэя для Беларусі: спачатку новая Канстытуцыя ці новыя выбары?» (Відэа)
Policy & Politics
«Канстытуцыя 1994 года нас не зберагла». Глядзіце дэбаты аб тым, што спачатку: новая Канстытуцыя ці новыя выбары?

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!

Пра гэта ў новым выпуску дэбатаў «ДысКУТ» разважаюць:

«Пазіцыя, што спачатку новыя выбары, а потым Канстытуцыя — яна, у прынцыпе, правільная, але ў той сітуацыі, калі мы не маем перамоўнага працэсу паміж Святланай Ціханоўскай і Каардынацыйнай радай і прадстаўнікамі беларускай улады, — кажа Андрэй Ягораў. — Не маем выканання базавых патрабаванняў, хаця б у выглядзе вызвалення палітычных зняволеных і пачатку нейкага ўзнаўлення функцыянавання права ў Беларусі».

Палітолаг лічыць, што канстытуцыйная рэформа, якая сёння навязваецца ўладамі, не мае адносін да рэальнай змены Канстытуцыі ў Беларусі.

«Калі я кажу, што спачатку трэба мяняць Канстытуцыю, а ўжо потым праводзіць выбары, я кажу пра пераходны працэс, то бок тое, што мусіць адбыцца пасля таго, як палітычны крызіс у Беларусі будзе вырашаны, — працягвае Андрэй Ягораў. — Вырашэнне палітычнага крызісу — гэта перамовы паміж беларускімі ўладамі і Святланай Ціханоўскай і Каардынацыйнай радай. Я бачу прыкладна такі працэс: спачатку ў перамовах вызначаецца структура пераходнага ўраду. Ва ўрад прызначаюцца людзі з боку Каардынацыйнай рады і Ціханоўскай, частка людзей застаецца. Канечне, мусяць сысці людзі, непасрэдна адказныя за масавыя парушэнні правоў чалавека і гвалт на вуліцах: то бок усе кіраўнікі сілавых структур, яны быць заменены на іншых».

Чым гэты пераходны ўрад мусіць заняцца?

«Пад яго кантролем мусіць быць перапрызначаны склад Цэнтральнай выбарчай камісіі. І тады першыя выбары пасля гэтага мусяць прайсці ў Канстытуцыйную асамблею, якая павінна распрацаваць новую Канстытуцыю, — тлумачыць Андрэй Ягораў. — І далей ужо па новай Канстытуцыі павінны прайсці выбары прэзідэнта. Бо калі не будзе зроблена так, то новы прэзідэнт, які атрымае паўнамоцтвы па Канстытуцыі 1996 года, атрымае «кальцо ўсеўладдзя», і гэта яго сапсуе».

Але, ставіць пытанне Валерыя Касцюгова, ці змена Канстытуцыі вырашыць рэальныя праблемы людзей?

«Канстытуцыя 1994 года не зберагла нас ні ад 25 год аўтарытарнага кіравання, ні ад масавых рэпрэсій, ні ад прававога дэфолту, урэшце рэшт. То бок, так, добра, каб канстытуцыйны дакумент быў больш дэмакратычны і свабодны, але па сутнасці злая палітычная воля здольная сапсаваць яго ў любы момант, выкарыстоўваючы ўсе гэтыя нізкія прыёмы», — кажа яна.

Глядзіце дыскусію цалкам:

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!

Андрей Егоров: Новый формат протестов получился достаточно выигрышным
Policy & Politics
Андрей Егоров: Новый формат протестов получился достаточно выигрышным
23.11.2020 Юрий Камнев, Thinktanks.by

Репрессивное давление наращивается, поэтому необходимо искать новые формы протеста и переоценивать стратегию долгосрочных действий.

Таццяна Вадалажская: Крытычна важна мець агульны сцэнар дзеянняў і «дарожную мапу» таго, куды рушым
Policy & Politics
Таццяна Вадалажская: Крытычна важна мець агульны сцэнар дзеянняў і «дарожную мапу» таго, куды рушым
22.11.2020 Таццяна Вадалажская, метадолаг і сацыёлаг

Вельмі крута, што сённяшні марш двароў і раёнаў спрацаваў і зноў надаў рашучасці і адчуванне салідарнасці.

Уладзімір Мацкевіч: Я не бачу значнага памяншэння колькасці пратэстоўцаў (Аўдыё)
Policy & Politics
Уладзімір Мацкевіч: Я не бачу значнага памяншэння колькасці пратэстоўцаў (Аўдыё)
21.11.2020 Беларускае Радыё Рацыя

У тактыцы лукашэнкаўскі рэжым пакуль выйграе, але ў стратэгіі ён ужо прайграў.

«Барометр рэвалюцыi» # 20: Якой можа быць змененая тактыка пратэсту (Відэа)
Policy & Politics
«Барометр рэвалюцыi» # 20: Якой можа быць змененая тактыка пратэсту (Відэа)
20.11.2020 «Барометр рэвалюцыi»

«Барометр рэвалюцыi» — гэта серыя рэфлексіўных развагаў пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі.

Владимир Мацкевич: Чья война?
Policy & Politics
Владимир Мацкевич: Чья война?
18.11.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

От разных людей приходилось слышать высказывания: «это не моя война», «это не наша война». Таких не так много в моем круге общения, но есть.

Видео